Праваслаўе

Правасла́ўе (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі у Сусветнай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект, якімі лічыліся іншыя хрысціянскія і псеўдахрысціянскія кірункі. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός). Трэба, аднак, адзначыць, што блытаць гэтыя тэрміны не варта: пад «кафалічнасцю» ў багаслоўі маецца на ўвазе палната і цэласнасць Царквы Хрыстовай, яе прасторавая, часавая і якасная ўніверсальнасць.

У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.

У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння (напрыклад: філіокве, дагмат аб беззаганным зачацці Багародзіцы, вучэнне пра Чысцец, дагмат аб непамыльнасці рымскага першасвятара ў пытаннях веры і маралі, дагмат аб першаснасці ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа (у лацінскай традыцыі — «біскупа») і г.д.) і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.

Гл. таксама

правіць
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВіталь Канстанцінавіч ЦвіркаАдмысловае:SearchЕфрасіння ПолацкаяАдмысловае:RecentChangesМікола ГусоўскіПесня пра зубраФранцыск СкарынаВікіпедыя:ФорумФранцішак БагушэвічКатэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі БеларусіАндрэй МакаёнакФайл:Прыпяць. Цвірка.jpgВікіпедыя:СупольнасцьАлаіза ПашкевічЯкуб КоласДзень маціКепска будзе!Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЯнка КупалаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўВітаўтЯн ЧачотУліковы нумар плацельшчыкаУладзімір КараткевічЯн БаршчэўскіВадзянікДамавікШлях з варагаў у грэкіБеларусьУННВПакровыМаксім БагдановічДзеяслоў14 кастрычнікаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУладзімір Васілевіч ТугайМіхась ПазнякоўАдам МіцкевічUnixSpecial:SearchВікіпедыя:ДаведкаМумбаіДругая сусветная вайнаНарач (возера)Беларуская літаратураРаскіданае гняздо (п’еса)Беларуская міфалогіяЛясунПакровы Прасвятой БагародзіцыДзеепрыметнікВавёрка звычайнаяДзеепрыслоўеМаксім ТанкДыялекты беларускай мовыАдраджэннеРэкі і каналы БеларусіІван ШамякінРамантызмБеларуская моваВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяЯдвігін Ш.ПярунВасіль БыкаўВялікае Княства ЛітоўскаеПятрусь БроўкаАзёры БеларусіСпіс беларускіх імёнМінскПартызанская мадонна (Мінская)Наша Ніва (1906)Бярэзінскі біясферны запаведнікВікіпедыя:Да выдаленняЗацюканы апостал (фільм)Гісторыя БеларусіЯнка БрыльКнігавыдавецкая дзейнасць Францыска СкарыныРыгор БарадулінДаран АджэмаглуСэрца на далоніБеларускія народныя казкіРыгор АстапеняВікіпедыя:Адмова ад адказнасціВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыяБеларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэтСент-АгюрЧасціны мовыКанстанцін Фёдаравіч КалайдовічЛіцэнзіі Creative CommonsКатэгорыя:Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцыКастрычнікПомнік літары «Ў»Роза Маратаўна ТурарбекаваВырайКатэгорыя:Манеты Вялікага Княства ЛітоўскагаЖыціе Ефрасінні ПолацкайБой ля Крывавага БоруРасія