Перайсці да зместу

Пярун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
М. Прэснякоў. Пярун. 1998.

Пяру́н, рэгіянальнае імя на Слонімшчыне і Мядзельшчыне Ду́ндар, Ду́ндаль[1] — у славянскай міфалогіі бог нябеснага агню, адно з галоўных божастваў славянскага пантэона. Меў агульныя рысы з багамі-грамабоямі іншых народаў — балцкім Пяркунасам, грэчаскім Зеўсам, скандынаўскім Торам, рымскім Юпітэрам і інш. У старажытных славян увасабляў навальнічную хмару, якая дае дождж і спрыяе ўрадлівасці. У «Аповесці мінулых гадоў» сярод багоў Пярун названы першым. Перуну будавалі свяцілішчы-капішчы (рэшткі некаторых знойдзены на тэрыторыі Беларусі). Паводле старажытнабеларускіх павер'яў Пярун трымаў у руках велізарныя жорны, удараў каменем аб камень і выклікаў гром і маланку, асколкі жорнаў ляцелі на зямлю і паражалі як стрэлы. Ідалы Пяруна былі пастаўлены (побач з Дажбогам) у Кіеве і Ноўгарадзе. Пасля ўвядзення хрысціянства функцыямі і рысамі Перуна надзялілі Іллю-прарока, а таксама казачных герояў — змагароў са змеямі.

Апісанне Перуна, функцыіправіць зыходнік

Пярун, паводле ўяўленняў славян, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясніцы, ён раз'язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго грымотны лук — каменны молат, часам вясёлка. Яго стрэлы — маланкі. Яны нагрувашчваюць велізарныя хмары, каб затуманіць сонца, сарваць месяц, сабраць у хмары пітво жыцця — ваду. Пярун адным ударам свайго каменнага молата разбівае хмары, і апладняльная вада імкліва льецца на зямлю. Чэрці бягуць на зямлю, але і тут іх даганяюць стрэлы Перуна. Чэрці ведаюць, што Пярун любіць чалавека і беражэ яго, таму яны кідаюцца ў жытло людзей, каб выратавацца сярод іх. Але ў такіх выпадках Пярун знішчае і жытло чалавека.

Гісторыя культуправіць зыходнік

Бог навальніцы яшчэ ў індаеўрапейскіх міфалогіях звязваўся з вайсковай функцыяй. Пракопій Кесарыйскі, апісваючы славянскія плямёны ў VI ст., паведамляў: «яны (славяне і анты) лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, з'яўляецца валадаром над усім…»[2]. З Перуном быў цесна звязаны культ каменнай сякеры — маленькія гліняныя сякеркі культавага прызначэння знаходзяць яшчэ ў гарадзішчах мілаградскай культуры на поўдні Беларусі. Яшчэ ў Х-ХІІ ст. Пярун уяўляўся славянам вогненнай сякерай, якая ляціць па небе.

Рэлігійнае значэнне вобраз Перуна страціў у канцы 19 — пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў беларускім фальклоры, — старажытныя сякеры называліся стрэламі Перуна, гром — перуном, з вобразам божаства звязаны беларускія прымаўкі і праклёны. Перуну быў прасвечаны чацвер, які ў палабскіх славян зваўся «Перуновым днём».

Пярун у пазнейшым беларускім фальклорыправіць зыходнік

Вобраз бога-громабоя не быў выцеснены хрысціянствам, а трансфармаваўся і фактычна працягваў існаванне — у беларускіх народных абрадах, казках і песнях. Хаця ў большасці выпадкаў заменнік Перуна — хрысціянскі святы Ілля-прарок (Галляш), але існуюць тэксты, дзе Пярун успамінаецца непасрэдна.

Паданніправіць зыходнік

Пярун успамінаецца ў касмаганічным паданні «Адкуль пайшлі беларусы». Калі свет толькі зачынаўся, не было зямлі, было толькі бясконцае мора з мёртвай вадой, а пасярод яго стаяў «нібы камень, нібы што». Аднойчы Пярун пачаў кідаць маланкі ў гэты камень, і ад яго адляцелі тры іскры — жоўтая, чырвоная і белая. Іскры патрапілі ў мора мёртвай вады, і тое ўскаламуцілася, зямля аддзялілася ад вады, узнікла першая суша, на якой пасяліліся звяры, птушкі і людзі[3].

Верагодна, пераходзячы з вуснаў у вусны, паданне страціла важную дэталь, якая тлумачыць, чаму Пярун атакаваў камень: пад валуном (ці ўнутры валуна) мог хавацца яго вораг — бог, які ўвасабляў ніжэйшы, зямны, водны сусвет (Пярун, як вядома, увасабляў неба). У фальклоры захавалася шмат элементаў, якія ўтрымліваюць, здаецца, гэтую страчаную дэталь: вобраз чорта ці змяі, што схавалася ад маланак пад каменем («На том балотцы ляжыць камень, / На том камені ды сядзіць змейка», «Ляжыць камень бялюсенькі, / Пад тым каменем — люта гадзіна»[4]). На Лукомшчыне была запісана легенда пра цмока (гл. Лукомскі цмок), які якраз жыў унутры валуна і шыў людзям адзенне (гл. Камень-кравец). Ён прымусіў жыць з сабою дзяўчыну, якая вельмі яго баялася. Даведаўшыся, што цмок асцерагаецца грому, яна наўмысна не пабудзіла яго, калі пачалася навальніца і цмока забіла маланка[5].

Не выключана, што ўсе гэтыя паданні — перакручаныя версіі аднаго і таго ж старажытнага міфа — асноўнага міфа пра двубой бога маланак і магутнага ворага, у выніку чаго нарадзіўся сусвет. Імя «Сцяпан», якое дае паданне з Талачынскага раёна каменю, які сам шыў адзенне, дазваляе думаць, што ў паданні пра цмока зашыфраваны вобраз Вялеса, бо персанаж з імем Сцяпан нярэдка замяняў гэтага бога ў пазнейшым фальклоры. Каля в. Валэйкішкі Астравецкага раёна раней быў валун, унутры якога, паводле мясцовага падання, жыў цмок Вяль (параўнайце з Вялес). Адсюль, верагодна, паданне пра паходжанне беларусаў — гэта рэха асноўнага, касмаганічнага міфа пра двубой Пяруна з Вялесам. Вялес схаваўся пад валуном ці ўнутры яго. А ад маланак, якія Пярун скіраваў у гэты камень, нарадзіліся яскаркі, ад яскарак — усё жывое. Магчыма, сам валун — гэта Залатая гара, што згадваецца ў валачобных песнях.

Паводле народнага падання, Мінск (Менск) пайшоў ад імя чарадзея Мянеска, якія пабудаваў млын на рацэ Свіслач. Ён малоў муку з камянёў, а таксама ўзначальваў дружыну. Першая рыса істотна нагадвае выкарыстанне жорнаў Перуном для ўтварэння маланак, культ камянёў наогул звязаны з богам-грымотнікам, а другая — функцыю Перуна як бога княжацкай улады, дружыны[6].

Казачны фальклорправіць зыходнік

У некаторых беларускіх казках («Удовін сын», «Іван-Дараган») сустракаецца агульная схема, калі пачвара (Кашча Неўміручы, Цуда-Юда) крадзе сонца, месяц, зоркі і ў свеце робіцца цёмна і холадна, а герой перамагае пачвару і зноў вешае свяцілы на неба. У палескай казцы «Каваль», якую запісаў А. Сержпутоўскі, Кашчэй крадзе царэўну, хавае ўнутры гары, сярод лёду і холаду. Герой перамагае Кашчэя, а сонца, якое было ў яго на лбе, растоплівае лёд, і царэўна ажывае. Гэты сюжэт можа быць рэхам язычніцкага міфа пра захоп хтанічным змеем сонца і месяца і пра двубой з Перуном[7]. Матыў, дзе Кашчэй крадзе дзяўчыну (апошняя можа ўвасабляць цяпло, вясну), а пасля церпіць паражэнне ад героя, сімвалізуе, хутчэй за ўсё, штогадовую перамогу цяпла і вясны над зімою.

Барацьба са змеем наогул уласціва багам-грамабоям індаеўрапейскіх народаў, так скандынаўскі Тор двойчы змагаецца са змеем Ёрмунгандам, грэчаскі Зеўс — з Тыфонам і г.д. Магчымасць атоесніць гэтага змея з Вялесам неаднаразова прапаноўвалі і адмаўлялі, прыхільнікамі былі В. У. Іваноў, У. М. Тапароў, праціўнікамі — Б. А. Рыбакоў, А. Л. Баркова. А. Л. Баркова заўважае, што змеі — ворагі грамабояў з іншых міфалогій не мелі сваіх культаў, яны былі не багамі, а проста пачварамі, а Вялес шырока шанаваўся, меў капішчы і г.д. Нават тое, што ў многіх паданнях яго замяшчае цмок не дае падставы атаясняць Вялеса са змеем. Цмок з-пад Лукомля, пра якога ідзе гаворка, у паданні выглядаў «быццам чалавек». Цмок у беларускай міфалогіі наогул часцей за ўсё пазначае проста невядомую істоту, не абавязкова са змяінымі рысамі. Магчыма ў міфе, які адлюстроўваюць казкі «Удовін сын», «Іван-Дараган» размова ідзе пра хтанічную пачвару. Міфічны адпаведнік гэтага персанажа сёння проста невядомы, і наўрад ці ім мог быць Вялес, хаця апошні і мог выступаць праціўнікам Перуна ў некаторых міфах.

Ілля-прарокправіць зыходнік

Адной з хрысціянскіх падмен Перуна стаў Ілля-прарок, які, паводле народных уяўленняў, раз'язджаў на калясніцы (прымаўка, калі гром грыміць: «Ілля-прарок на калясніцы едзе») і знішчаў маланкамі нячыстую сілу, якая імкліва хавалася ў лясы, балоты, пад дрэвы. З Іллёй-прарокам у народзе былі звязаны ў асноўным прыказкі адмоўнага характару, хаця святы вельмі шанаваўся: «Прыйшоў Ілля — нарабіў гнілля», «Прыйшоў Пятрок — упаў лісток, прыйшоў Ілля — упала два». Дзень Іллі-прарока адзначалі 2 жніўня і лічылі пачаткам згасання лета, зыходу цяпла («Прыйшоў Ілля, то й лета няма»)[8]. Некаторыя прыказкі наадварот, падкрэслівалі станоўчыя моманты звязаныя з гэтым сезонам, прынамсі з'яўленне ўраджаю. У валачобных песнях святы Ілля — «добрая жняя», маючы на ўвазе пачатак жніва, збору хлябоў.

Дзень святога Пятра (12 ліпеня) лічылі апагеем лета і спякоты, што парадзіла ў народнай свядомасці ўяўленне пра процістаянне святога Пятра і святога Іллі. Думалі, што ў канцы лета, калі пачыналіся навальніцы, дажджы (Арабінавыя ночы), Ілля перамагаў Пятра. Гэта добра адлюстравана ў паданні «Ілля і Пятро». Першы з іх насылае дажджы і навальніцы, каб біць чарцей, а другі прыносіць сонца і святло, каб людзі працавалі ў полі. Абодва хутка пачынаюць спрачацца паміж сабою, хто болей патрэбны людзям. І, ідучы па зямлі, пытаюць у простага селяніна, каго той болей шануе. Той доўга выкручваецца і дае ўніклівыя адказы, але ўрэшце прызнаецца, што болей любіць дзень святога Пятра. Ілля абураецца і абвяшчае, што той хто з'есць першы блін з грэчкі, якую расціць гэты селянін, падавіцца. Але атрымліваецца так, што восенню Ілля з Пятром гасцююць у таго ж мужыка, Ілля з'ядае першы блін з грэчкі і заходзіцца ў кашлі. Пасля гэтага яны мірацца з Пятром, і з таго часу Ілля як і раней б'е маланкамі чарцей. Пятро ж стаў ад старасці глухі, і калі Бог загадвае яму несці дождж «туды, дзе просяць», ён нясе «туды, дзе косяць»[9]. Верагодна, у гэтым паданні адлюстроўваецца спаборніцтва паміж Перуном і іншым богам, які ўвасабляе сонца і чыстае неба — не выключана, што Ярылам. Верагодна, што маладога Ярылу ўвасабляў святы Юр'я, а Пятро — сталага, летняга, які ў канцы лета саступаў месца Перуну.

Лічылася, што ў дзень Іллі-прарока нельга купацца ў рэках. На Гомельшчыне нават казалі, што ў гэты дзень рака Сож адбірае ажно 25 чалавек на ахвяру Богу[10], у чым можна ўгледзець успаміны пра старажытныя ахвяры Перуну.

Імя Перуна ў сучаснай беларускай тапалогііправіць зыходнік

Да нашага часу валун паблізу в. Расходна Сенненскага раёна мае назву «Пярун — камень». У ваколіцах Нясвіжа адно з гарадзішчаў мясцовыя жыхары называюць «Перунова гара», паблізу в. Верхаўляны ў Бераставіцкім раёне каля язычніцкага свяцілішча ёсць «Перунова поле», з якім звязана павер'е, што тут у час навальніцы ў чалавека абавязкова б'е маланка[11].



Зноскі

  1. Дундар, Дундаль, сайт «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)
  2. Пярун, «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)
  3. С. Санько. Першая фаза касмагенэзу паводле фальклёрных крыніц
  4. Валачобные песні // Беларуская народная творчасць. Мн., 1980.
  5. Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992. С. 131—135.
  6. Ме`неск, Мяне`ск, Ме`нскі Архівавана 1 лістапада 2014.
  7. Ларыса Дзмітрыеўна Раманава. Сонца і зоркі — побач з намі Архівавана 29 верасня 2020.
  8. Ілля, Ілья(недаступная спасылка)
  9. Ілья і Пятро(недаступная спасылка)
  10. Пятро́, Пятрок, Пятро́ў дзень, Пятро́ і Па́вел, Пётра і Паўла(недаступная спасылка)
  11. Пярун (Дундар), «Родныя вобразы»(недаступная спасылка)

Літаратураправіць зыходнік

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Ч. 1. / пад рэд. Пашкова (і інш.). — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — 592 с. — С. 16.
  • Кантата "Повстань Перуне!" (укр.)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста