Перайсці да зместу

Марат Сяргеевіч Маркаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марат Сяргеевіч Маркаў
руск.: Марат Сергеевич Марков
2-і старшыня ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»
з 24 сакавіка 2017 года
ПапярэднікРыгор Кісель

Нараджэнне1969
БацькаСяргей Маркаў
Нацыянальнасцьгрузін
АдукацыяМінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА (1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі (аспірантура)
Прафесіяваенны, юрыст і эканаміст
Дзейнасцьжурналіст, прапагандыст
Месца працы«Агульнанацыянальнае тэлебачанне»
Вядомы якаўтар інтэрв’ю з палітвязнем Раманам Пратасевічам (3.6.2021)
Узнагароды

Мара́т Сярге́евіч Ма́ркаў (руск.: Марат Сергеевич Марков; нар. 1969, Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі тэлевядучы, медыя-менеджар, другі старшыня «Агульнанацыянальнага тэлебачання» (з 24 сакавіка 2017 года). Прапагандыст[1] рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Біяграфіяправіць зыходнік

Мае грузінскае паходжанне і родзічаў у Грузіі. Маці — Лілія Канстанцінаўна Маркава — адпрацавала 25 гадоў загадчыцай натарыяльнай канторы ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць)[2]. Навучаўся ў школе № 2 Лунінца (Брэсцкая вобласць), якую скончыў у 1986 годзе[3], быў акцябронкам, піянерам і камсамольцам. Двойчы бываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» (Зубранёўка, Мядзельскі раён) і «Артэк» (пасёлак Гурзуф, Ялта, Украінская ССР). Спяваў і граў на бас-гітары ў школьным рок-гурце. Пасля 5 гадоў навучання гранню на скрыпцы перайшоў у футбольную секцыю. Займаўся таксама барацьбой дзюдо. Скончыў школу з залатым медалём. У 1986 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, дзе атрымаў тэхнічную адукацыю. У 19 гадоў пачаў займацца ў трэнажорнай зале з трэнерам, з якім працягнуў заняткі цягам больш як 30 гадоў. Праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся на Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль атрымаў запрашэнне на пасаду галоўнага радцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У верасні 2011 года паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на эканамічную спецыяльнасць. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У аспірантуры пісаў працу па выбарчых тэхналогіях і вывучаў тэорыю кіравання. У 2015 годзе набыў амерыканскі матацыкл «Харлі-Дэвідсан» мадэлі «Электрычка»[2].

Быў аўтарам і вядучым перадачы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1». 24 сакавіка 2017 года прызначаны старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», якому належыць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» («АНТ»)[4]. Цягам 2017 года правёў першы з 2006 года адбор вядучых на тэлеканале «АНТ»[5]. У студзені 2018 года ютуб-канал «АНТ» 1-м сярод СМІ Беларусі набраў 100 млн праглядаў[6]. 10 красавіка 2018 года паведаміў, што 54 % эфіру «АНТ» складаў расійскі змест, а рэшту — змест беларускай вытворчасці[7]. Увосень 2018 года ў Сіяні (правінцыя Шэньсі) падпісаў шматбаковае пагадненне з «Цэнтральным тэлебачаннем Кітая» аб стварэнні супольнага навіновага партала. У лістападзе 2018 года перавёў «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» на высокае разрозненне[2]. У лістападзе 2018 года стаў весці аўтарскую перадачу інтэрв’ю «Нічога асабістага» на канале «АНТ»[8]. 13 лістапада 2018 года ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаў у заснаванні Клуба кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расіі[9]. У 2018 годзе доля забаўляльнага зместу з «Першага канала» Расіі на «АНТ» склала 44 %[6].

На ліпень 2020 года ютуб-канал «АНТ» меў звыш 360 000 падпісчыкаў і звыш 50 млн праглядаў ад пачатку года[10].

Прапаганда і ўдзел у рэпрэсіяхправіць зыходнік

Выступаў у СМІ з апраўданнем створанай рэжымам Лукашэнкі сістэмы СМІ і дзяржаўнай цэнзуры[11].

У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з ачоленага Маркавым АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды звольнілася больш супрацоўнікаў, чым з іншых дзяржаўных тэлеканалаў: каля чвэрці ўсіх працаўнікоў[12]. Паводле сведкаў, Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі[ru][12].

Акрамя гэтага, Маркаў уваходзіў у склад так званай «камісіі па інфармацыйнай бяспецы» пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ў канцы лета пазбавіла акрэдытацыі шматлікіх журналістаў замежных СМІ[13].

У канцы 2020 года Маркаў атрымаў ад А. Лукашэнкі прэмію «За духоўнае адраджэнне»[14].

3 чэрвеня 2021 года на АНТ было апублікавана інтэрв’ю Марата Маркава з палітвязнем Раманам Пратасевічам пасля таго, як той быў зняты з прымусова пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair і, па распаўсюджаных падазрэннях, быў катаваны сілавікамі Лукашэнкі[15][16][17][18].

На X форуме маладых журналістаў у снежні 2023 года ўзняў пытанне прапагандысцкай работы, назваўшы свой выступ «Слова прапагандыста»[1].

Узнагароды і прэмііправіць зыходнік

Міжнародныя санкцыіправіць зыходнік

21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі як кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання», «адказны за праграмныя і рэдактарскія рашэнні, у тым ліку за рашэнне пра запіс і трансляцыю „інтэрв’ю“» з Раманам Пратасевічам з прыкметамі жорсткага абыходжання з ім і якое, «паводле шырока распаўсюджаных меркаванняў, здымалася пад прымусам»[21].

2 снежня 2021 года Маркаў быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[22]. 20 снежня Маркава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[23]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[24][25].

Зноскі

  1. а б Руководитель ОНТ Марат Марков выступил на X форуме молодых журналистов (руск.). ont.by (15 снежня 2023). — «Тэму свайго выступу ў рамках Х форума маладых журналістаў Марат Маркаў абазначыў як "Слова прапагандыста".»  Праверана 22 снежня 2023.
  2. а б в Валянціна і Іван Ждановічы. «Тут маё жыццё» // Беларусь : часопіс. — Кастрычнік 2018. — № 10 (1021). — С. 18—23. — ISSN 0320-7544.
  3. Уроженец Брестчины Марат Марков возглавил ОНТ Архівавана 4 чэрвеня 2021. [Ураджэнец Брэстчыны Марат Маркаў узначаліў АНТ] — Вячэрні Брэст, 28 сакавіка 2017 (руск.)
  4. "Марат Маркаў прызначаны cтаршынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»". Белтэлерадыёкампанія. 24 сакавіка 2017. Праверана 7 чэрвеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. Вікторыя Целяшук. Вечны рухавік інфармацыі // Мясцовае самакіраванне. — 30 сакавіка 2018. — № 13 (446). — С. 5.
  6. а б Вікторыя Целяшук. Нічога асабістага // Звязда : газета. — 22 снежня 2018. — № 249 (29363). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. Вольга Мядзведзева, Уладзіслаў Лукашэвіч (11 красавіка 2018). "Сустрэча з прэзідэнтам адбылася на тэлестудыі". Газета «Звязда». Праверана 7 чэрвеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  8. Вікторыя Целяшук. Нічога лішняга // Мясцовае самакіраванне. — 9 лістапада 2018. — № 45 (478). — С. 5.
  9. "Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 13 лістапада 2018. Праверана 7 чэрвеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  10. Канал, які аб’ядноўвае // Беларусь. — Ліпень 2020. — № 7 (1042). — С. 19.
  11. Марат Марков: Любви к родине не бывает много Архівавана 4 чэрвеня 2021. [Марат Маркаў: Любові да радзімы шмат не бывае] — Минск-новости, 18 красавіка 2019 (руск.)
  12. а б З АНТ звольніліся каля чвэрці ўсіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел. (тар.)). Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  13. «Ничего личного» Марата Маркова. Что известно об авторе интервью с Протасевичем и почему его называют «белорусским Соловьёвым» ["Нічога асабістага" Марата Маркава. Што вядома пра аўтара інтэрв’ю з Пратасевічам і чаму яго называюць «беларускім Салаўёвым»] — Настоящее время, 4 чэрвеня 2021 (руск.)
  14. Руководитель ОНТ Марков получил спецпремию Лукашенко [Кіраўнік АНТ Маркаў атрымаў спецпрэмію Лукашэнкі] — reform.by (руск.)
  15. Наста Захарэвіч. Чаму не варта аналізаваць «прызнанні» Пратасевіча — Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 (бел. (тар.))
  16. «Прызнанне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрв’ю» Рамана Пратасевіча — Радыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 (бел. (тар.))
  17. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021
  18. «Интервью с пленными не бывает» Архівавана 4 чэрвеня 2021. ["Інтэрв’ю з палоннымі не бывае"] — Беларускі партызан, 4 чэрвеня 2021 (руск.)
  19. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  20. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  21. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  22. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  23. Searching for subjects of sanctions
  24. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія. Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  25. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста