Перайсці да зместу

Белы легіён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белы Легіён
Тыппатрыятычная арганізацыя
Год заснавання1995 г.
ЗаснавальнікіБеларускае згуртаванне вайскоўцаў
РазмяшчэннеРэспубліка Беларусь
Ключавыя фігурыСяргей Бульба, Мірасалаў Лазоўскі, Ігар Корсак
Колькасць членаўу 19952005 гадах каля 300 чалавек
Дата ліквідацыі2005 г.
Штандарт «Белага легіёна»

«Белы легіён» — беларуская патрыятычная арганізацыя. Заснавана ў 1995 годзе.

Мэтай арганізацыі была абарона незалежнасці Беларусі, якая тады была пад пагрозай з-за падпісання саюзных пагадненняў з Расіяй.

Падставыправіць зыходнік

Арганізацыя «Белы легіён» была заснавана ў 1995 годзе, малодшымі членамі Беларускага згуртавання вайскоўцаў (БЗВ), на яго базе моладзевага крыла ДРАБ (Дружыны рэгіянальнай аховы і бяспекі, так званыя «Чорныя драбы»).[1]

1995—2000правіць зыходнік

Сябры «Белага Легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў, якія мелі на мэце абарону незалежнасці Беларусі ў 1995—1999 гадах. Але «Белы Легіён» рабіў стаўку не на адкрытую дэманстрацыю, а на канспірацыю і падпольную структуру. Ужо ўвесну 1996-га ўвагу грамадскасці і журналістаў прыцягнулі іх таямнічыя сцягі — чырвоныя палотнішчы з чорным колам ды белым старадаўнім знакам «спарыша» — якія ўздымаліся над натоўпам дэманстрантаў у самыя небяспечныя моманты палітычных акцый. Падчас акцый і мітынгаў часта гучаў баявы кліч «Слава нацыі!». Дзяржаўныя спецслужбы ў 1997-м годзе арганізавалі шэраг правакацый вакол «Белага легіёну», у тым ліку жорсткае збіццё яго лідара Сяржука Чыслава — той трапіў у шпіталь са шматлікімі пераломамі.

Сябры «Белага Легіёна» прымалі ўдзел у дэманстрацыі «Марш свабоды» 17 кастрычніка 1999 года, якая скончылася сутычкамі з міліцыяй на рагу вуліц Фрунзэ і Першамайскай. Тады 20 000 чалавек выйшлі на вуліцы Мінска, каб запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і расследавання знікненняў вядомых палітыкаў. Міліцыя і спецназ некалькі разоў атакавалі і адступалі, у выніку падчас акцыі 53 міліцыянты атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У канцы 1999 года «Белы легіён» практычна знік з вулічнай арэны — частка ягоных сябраў сышла ў бізнес, а астатнія — засяродзіліся на падрыхтоўцы асобных маладзёвых групаў. Так асноўнай дзейнасцю арганізацыі сталі ўдзел у штогадовых спартыўных зборах і летніках у розных кутках Беларусі, таксама чальцы «Белага легіёна» ахоўвалі нацыянальныя культурныя акцыі і незалежныя СМІ.

Колькасць удзельнікаў Белага Легіёну ў 1995—2005 гадах складала прыкладна 300 чалавек. Арганізацыя мела сваіх прыхільнікаў у многіх гарадах Беларусі, а таксама ў розных сацыяльных групах: ад спартсменаў і вайскоўцаў да творчай інтэлігенцыі. Сімпатызуючыя арганізацыі музычны калектыў «Крывакрыж» нават запісаў гімн «Белага Легіёну» з аднайменнай назвай.

Рэпрэсіі супраць членаў арганізацыіправіць зыходнік

У сакавіку 2000 года быў затрыманы Міраслаў Лазоўскі за распаўсюд улётак «Белага легіёну». А яшчэ раней — у жніўні 1998 зноў жа за распаўсюд арганізацыйных улётак быў затрыманы Ігар Корсак. Яго абвінавачвалі таксама ў «распаўсюдзе фашысцкай сімволікі», але эксперты-мастацтвазнаўцы прызналі, што эмблема «Белага легіёну» — знак «спарыш» — не мае дачынення да фашызму і з’яўляецца элементам традыцыйнага беларускага арнаменту (у тым ліку, ён змешчаны на сучасным дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь).

У сярэдзіне 2000-х арганізацыя абвясціла пра спыненне свайго існавання з-за таго, што, на іх думку: «грамадская неабходнасць баявой арганізацыі нацыяналістаў адсутнічае, паколькі небяспекі суверэнітэту Рэспублікі Беларусь больш не існуе». Пасля гэтай заявы арганізацыя фактычна спыніла сваю публічную дзейнасць.

Пасля 2000правіць зыходнік

У жніўні 2002 года з’явілася інфармацыя пра экзамен на атрыманне «сталёвага берэта» сябрамі «Белага Легіёну». У той жа час у польскім часопісе для аматараў ваеннай справы «Komandos» (№ 12, 2002) з’явіўся нарыс журналіста Ежы Рагвалода пра гісторыю і дзейнасць «Белага легіёну», які быў добра аздоблены фотаздымкамі. Пад адной з фатаграфій, на якой знаходзіўся хлопец ў камуфляжы з аўтаматам, подпіс: «Легіён найперш займаецца выхаваннем патрыятычнай моладзі».

У 2006 годзе сябры «Белага Легіёна» былі заўважаны ў ахове кандыдата на пасаду прэзідэнта РБ Аляксандра Казуліна, аднак іх ахоўная дзейнасць не была звязана з афіцыйнай пазіцыяй арганізацыі, а было прыватнай ініцыятывай асобных членаў.

Апошні раз згадкі пра «Белы Легіён» з’явіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сяргея Чыслава затрымалі па справе аб выбуху 3-га ліпеня 2008 года, аднак іх неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

Падзеі 2017 годаправіць зыходнік

Увечары 21 сакавіка 2017 года Міраслаў Лазоўскі быў затрыманы беларускімі сілавымі структурамі і, хутчэй за ўсё, збіты. На яго кватэры быў праведзены ператрус.[2] Таксама ў краіне былі затрыманы некалькі іншых актывістаў патрыятычнага руху (разам па меншай меры 17 чалавек).[3] Ці звязаныя гэтыя затрымання з дзейнасцю «Белага легіёну» — цяпер (23.03.17) невядома; аднак яны адбыліся адразу пасля заявы Лукашэнкі пра нібыта затрыманні на тэрыторыі краіны дзясяткаў узброеных баевікоў, трэніровачныя лагеры якіх знаходзіліся як унутры краіны, так нібыта і на тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы.[4] Гэтая акцыя сілавікоў з’яўляецца працягам хвалі арыштаў грамадзян[5][6], якая пачалася пасля правядзення ў Беларусі так званых «маршаў недармаедаў» — акцый пратэсту супраць «Дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», выдадзенага Лукашэнкам.

Увечары 22 сакавіка ў эфіры тэлеканалаў АНТ і Беларусь-1 быў паказаны сюжэт з кадрамі затрымання былога ўдзельніка арганізацыі Віктара Данілава, у сюжэце «Белы легіён» названы фашысцкай арганізацыяй, а Данілава і іншых затрыманых абвінавацілі ў спробе арганізацыі масавых беспарадкаў на запланаваным Дне Волі.

Па справе аб масавых беспарадках фігурантамі праходзілі 35 чалавек, з іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні (дадзеныя КДБ на 11 красавіка). Да 16 чэрвеня КДБ закрыў справу аб «масавых беспарадках». Разам з тым засталася актуальнай справа аб стварэнні «незаконнага ўзброенага фарміравання». Аднак яна была перададзена для расследавня ад КДБ Следчаму камітэту. Па дадзеных ад праваабаронцаў на гэты час у СІЗА КДБ і МУС заставаліся 14 чалавек. Некаторым з іх следства працягнулі на 2-4 месяцы. Астатніх адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, з некаторых і зусім знялі абвінавачванне[7]. Да 30 чэрвеня на волю выйшлі ўсе затрыманыя. 27 лістапада следчым прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы[8].

Супрацоўніцтва з іншымі арганізацыяміправіць зыходнік

«Белы легіён» рабіў стаўку на моладзь, якая прымала ўдзел у апазіцыйных акцыях. Легіянеры прымаючы прысягу атрымлівалі адпаведны знак, на якім было выгравіравана: «Гонар і годнасць». Дзейнасць арганізацыі зводзілася да ўдзелу практычна ва ўсіх вулічных акцыях апазіцыі і распаўсюджванне ўлётак.

Зноскі

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста