Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск

Літаратурны музей Максіма Багдановіча — музей прысвечаны жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Адамавіча Багдановіча, які размяшчаецца ў двухпавярховым будынку № 7а па вул. М. Багдановіча ў Траецкім прадмесці. Недалёка ад гэтага месца знаходзіўся дом, які на жаль не захаваўся, у якім нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Будынак музея
Профільлітаратурна-персанальны
Заснаваны1980
ПадпарадкаванасцьМіністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
МесцазнаходжаннеРэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а
Памеры фонду16 946
Агульная плошча864 кв.м
Выставачная плошча140 кв.м
Плошча запаснікаў50,1 кв.м
Адкрыты10.00–18.30, акрамя дзяржаўных святаў
Білетшкольнікі - 1,50 руб. студэнты - 1,50 руб. дарослыя - 3,00 руб.
bellitmuseum.by/litaratu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

Пастанова аб стварэнні Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прынята 19 верасня 1980 года. Створаны 1 красавіка 1981 года. У 1986—2001 гадах уваходзіў у Аб’яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў. У 2001—2014 гадах быў самастойнай установай з двума філіяламі: «Беларуская хатка» і «Фальварак Ракуцёўшчына». З 2014 года з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Музей быў адкрыты для наведвальнікаў 8 снежня 1991 года да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У доме, які пазбаўлены мемарыяльнасці, з дапамогай экспанатаў і мастацкіх прыёмаў, узноўлены непаўторны паэтычны свет паэта і яго жыццёвы шлях[1]. Другая экспазіцыя сустрэла наведвальнікаў 9 снежня 2016 года, калі ўрачыста адзначалася 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

У 1996 годзе, калі дырэктарам працаваў Алесь Бяляцкі, частка супрацоўнікаў музею пачала дапамагаць арыштаваным палітычным актывістам і іх сваякам. Так узнік праваабарончы цэнтр «Вясна»[2].

Экспазіцыяправіць

Экспазіцыя музея складаецца з пяці невялікіх залаў на другім паверсе будынку. Кожная з пяці залаў экспазіцыі адлюстроўвае пэўны перыяд жыцця паэта і пераклікаецца з цыкламі вершаў зборніка «Вянок».

Першая зала знаёміць з тэмай дзяцінства і юнацтва Максіма Багдановіча, з яго бацькамі Марыяй Апанасаўнай і Адамам Ягоравічам Багдановічамі. Значная ўвага нададзена ніжагародскаму і яраслаўскаму перыядам у жыцці паэта, сувязям з вядомым пісьменнікам Максімам Горкім. Пры дапамозе мультымедыйнага экрана можна пазнаёміцца з радаводным дрэвам Максіма Багдановіча.

Матэрыялы другой залы адлюстроўваюць працэс станаўлення творчай індывідуальнасці паэта. Тут размешчаны тыя кнігі, якія знаёмілі яго з беларускай культурай, а таксама першыя творы беларускай літаратуры.

Трэцяя зала экспазіцыі прысвечана тэме росквіту творчага таленту М. Багдановіча, усёй разнастайнасці яго памкненняў: вершы, апавяданні, журналісцкія артыкулы, крытычныя разборы і інш. Тут жа размешчаны адзін з нешматлікіх захаваўшыхся да нашага часу арыгіналаў зборніка «Вянок». Для зручнасці наведвальнікаў была зроблена высакаякасная лічбавая копія зборніка, якую можна праглядзець на мультымедыйным экране.

Чацвёртая зала «Мадоны» — адрозніваецца ад іншых зал экспазіцыі сваім афармленнем і ўвядзеннем адмысловых прыёмаў падачы экспанатаў[3]. Тут размешчаны рэчы жанчын, якія натхнялі паэта: куфар, цацка, гадзіннік і іншыя прадметы. Найбольш цікавы экспанат — рукапісны зборнік перакладаў вершаў паэта на рускую мову «Зеленя», напісаны самім Максімам Багдановічам.

Пятая зала прысвечана апошняму перыяду жыцця Максіма Багдановіча. Тут можна ўбачыць вобраз Мінска пачатку XX стст., дзе паэт правёў паўгода свайго жыцця. Багдановіч жыў у «Беларускай хатцы» разам са Змітраком Бядулям, удзельнічаў у культурных і дабрачынных мерапрыемствах. Таксама ў зале можна пабачыць і экспанаты пра апошнія месяцы жыцця паэта ў Крыме, куды ён паехаў на лячэнне і дзе памёр у адзіноце.

Мастацкае афармленне экспазіцыі стылізавана пад характэрны для мастацтва канца XIX — пачатку XX стст. мадэрн. Яго элементы прысутнічаюць у афармленні столі, вітражоў[4].

Выставачная дзейнасцьправіць

Музей праводзіць актыўную выставачную дзейнасць.На першым паверсе будынку знаходзіцца выставачная зала, якая выкарыстоўваецца для тэматычных выстаў прадметаў з фондаў музея і для выстаў твораў беларускіх мастакоў. Акрамя таго часта ствараюцца міні-выставы ў холе музея.Тэматыка выстаў розная: ад асобных перыядаў жыцця Максіма Багдановіча, звязаных з ім месцаў і асоб да юбілеяў даследчыкаў яго творчасці і музеязнаўцаў.

Фондыправіць

Калі на пачатак 2006 года ў фондах Літаратурнага музея М. Багдановіча знаходзілася 16 946 адзінак захоўвання музейных прадметаў асноўнага і навукова-дапаможнага фондаў, то ў 2018 годзе колькасць адзінак захоўвання перавысіла 20 тысяч. Музей пастаянна папаўняецца прадметамі, звязанымі з жыццём сям’і, родных і сяброў Максіма Багдановіча. Акрамя таго музей атрымлівае ў падарунак ад мастакоў творы, прысвечаныя мясцінам, дзе бываў паэт, а таксама на тэму яго творчасці; ад літаратараў — кнігі, звязаныя з тэматыкай творчасці Максіма Багдановіча і з імем асоб, блізкіх да яго.Дзякуючы супрацоўніцтву з установамі культуры і адукацыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі адбываецца абмен копіямі музейных прадметаў і ладзяцца сумесныя выставачныя і навуковыя праекты.

Дзейнасць музеяправіць

Музей вядзе навукова-фондавую, культурна-адукацыйную, экспазіцыйна-выставачную дзенасць па сваім профілі.Для наведвальнікаў праводзяцца экскурсіі, лекцыі, музейна-педагагічныя заняткі, разнастайныя вечарыны, імпрэзы, прэзентацыі выстаў. У выставачнай зале музея адбываюцца прэзентацыі кніг і ўручэнні літаратурных прэмій.Раз на два гады музей арганізуе навуковую канферэнцыю, прысвечаную Максіму Багдановічу і яго ўплыву на сучасную культуру, па выніках якой выдаецца зборнік навуковых дакладаў.Традыцыйна ў музеі праводзяцца мерапрыемствы да Дня нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня) і да Дня памяці паэта (25 мая). У апошнюю нядзелю ліпеня ў філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» праходзіць штогадовае Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Зноскі

  1. Историческая справка
  2. svaboda.org
  3. Апісанне экспазіцыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 лістапада 2012.
  4. Літаратурны музей М. Багдановіча Архівавана 7 чэрвеня 2013.

Літаратураправіць

  • Багдановіча Максіма літаратурны музей / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн., 1993. — Т. 1. — С. 272—273.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча; [Рэд. А.Бяляцкі]. — Мн., 1996. Сш. 1. — [129] с.
  • Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча / Літ. музей М.Багдановіча. — Мн., 1997. Сш. 2. — [139] с.
  • Літаратурны музей Максіма Багдановіча — The literature museum of Maksim Bagdanovich / В.Мікута, П.Качаткова, Т.Шубіна. — Мн.: Музей М.Багдановіча, 1996. — [79] с.
  • Каханоўскі Г. А. У родным краі / Беларус. добраахвотнае т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1983. — [16] с.
  • Бяляўская В. Угодкі Максіма Багдановіча / / Звязда. — 1996. — 30 мая.
  • Бяляцкі А. З жыцця Максіма Багдановіча / / ЛіМ. — 1997. — 11 крас.
  • Бяляцкі А. «Рупіцца аб эстэтыцы, „красе“ таго, што ідзе да людзей…» / / ЛіМ. — 1994. — 9 снеж.
  • В венок поэту / / Знамя юности. — 1991. — 10 дек. Жданко В. Музей паэта / / Звязда. — 1991. — 7 снеж.
  • Здесь витает дух поэта / / Советская Белоруссия. — 1991. — 10 дек. Качаткова П., Мікута В.
  • Вянок экспазіцыі: З вопыту пабудовы Літ. музея М.Багдановіча / / Мастацтва. — 1992. — № 12. — С. 63-67.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста