Pianoбой

Pianoбой — сольны праект украінскага музыканта Дзмітрыя Шурава, былога клавішніка «Океан Ельзи», «Esthetic Education», Земфіры. Створаны ў 2009 годзе. Выконвае песні на украінскай, рускай і англійскай мовах. У праекце таксама прымае ўдзел сястра Дзмітрыя — Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага нацыянальнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Pianoбой
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанрырок-музыка, інды-рок і поп-рок
Краіны
АдкульКіеў
ЛэйблыLavina Music[d] і Best Music[d][1]
Склад
dmitryshurov.com (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя праектаправіць

Дзмітрый і Вольга Шуравы.
Дзмітрый Шураў і Андрэй Хлыўнюк з «Бумбокса».

На пачатку 2009 года Дзмітрый Шураў пачаў працаваць над операй «Леў і Лея», частка якой прагучала на паказе фэшн-дызайнера Алёны Ахмадулінай ў Парыжы. У працэсе працы ў Шурава з’явілася ідэя стварэння ўласнага гурта. У працы над праектам, які атрымаў назву «Pianoбой», яму дапамагала сястра Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага лінгвістычнага ўніверсітэта[2].

Першы выступ Дзмітрыя Шурава ў ролі Pianoбоя адбыўся ў верасні 2009-га ў рамках другога Moloko Music Fest. Акрамя Дзмітрыя і Вольгі ў якасці бэк-вакалісткі, у ім узялі ўдзел яшчэ адна бэк-вакалістка Ліда Тутуола, гітарыст Ілля Галушка і бубнач Андрэй Надольскі. Пасля гэтага Pianoбой выступіў на паказе калекцыі Ліліі Літкоўскай, адкрыў сваім сэтам тыдзень брытанскага кіно і сыграў канцэрт на святкаванні дня нараджэння часопіса Harper’s Bazaar ў Кіеве.

У лістападзе 2009 года адбылася прэм’ера першай песні, «Смысла.нет», на радыё і тэлебачанні, а 29 снежня 2009-га года Pianoбой адыграў у Кіеве свой першы паўнавартасны сольны канцэрт, дзе быў таксама прэзентаваны кліп на гэтую песню[3]. Кліп быў створаны бацькам гітарыста гурта, тэатральным мастаком Аляксандрам Друганавым-старэйшым, разам з кіеўскім аніматарам Дзмітрыем Лісенбартам на аснове малюнкаў мастачкі Марыі Друганавай, дачкі Аляксандра[2][4].

У студзені 2010 года Pianoбой прыступіў да запісу дэбютнага альбома, а ў канцы лютага пачаў Клубны тур па Украіне[3]. У першы склад гурта ўвайшлі Шуравы, Тутуола, Надольскі і гітарыст Аляксандр Друганаў[2]. У лютым 2011 года Pianoбой сумесна з гуртом «Бумбокс» запісаў песню «Этажи». Пасля гэтага гурта пачаў супрацоўнічаць з кампаніяй «Музыка для мас» і прадзюсарам Аляксеем Сагамонавым, які таксама з’яўляецца прадзюсарам «Бумбокса». У 2011-м былі запісаныя кліпы на песні «Ведьма», «Уикенд», «Утекай» і «Этажи» (апошняя разам з «Бумбоксам»).

У сакавіку 2012 года Pianoбой дзякуючы песні «Ведьма» перамог у намінацыі «Адкрыццё года» прэміі «Чартова дюжина» расійскай радыёстанцыі «Наша радыё»[5]. У маі 2012-га выйшаў дэбютны альбом гурта — «Простые вещи». Альбом быў выпушчаны лэйблам Lavina Music[6]. У жніўні 2012-га Pianoбой разам з «Бумбоксом» и «ТНМК» запісалі кавер на песню Михей и Джуманджи «Для тебя» для канцэрту-трыб’юта, а ў студзені 2013 года выпусцілі кліп на гэты кавер[7].

У верасні 2013-га выйшаў альбом «Не прекращай мечтать». У красавіку 2014-га Pianoбой запісаў кліп на песню «Родина»[8][9]. У ліпені 2014-га запланаваны ў Маскве канцэрт гурта трапіў пад забарону ўрада расійскай сталіцы[10][11].

Складправіць

Мікалай Кісцянёў і Дзмітрый Шураў.

Цяперашнія ўдзельнікіправіць

  • Дзмітрый Шураў — вакал, фартэпіяна
  • Вольга Шурава — бэк-вакал, клавішныя, гітара, перкусія
  • Мікалай Кісцянёў — бас-гітара
  • Рыгор Алейнік — барабаны
  • Сяргей Грызлоў — гітара
  • Мацвей Міронаў — скрыпка
  • Дзяніс Карачэўцаў — віяланчэль
  • Сяргей Вілка — флейта

Былыя ўдзельнікіправіць

  • Ліда Тутуола — бэк-вакал
  • Аляксандр Друганаў — гітара
  • Мікалай хамутоў — барабаны
  • Максім Малышаў — барабаны
  • Аляксандр Палякоў — барабаны
  • Андрэй Надольскі — барабаны
  • Уладзімір Паўлоўскі — гітара
  • Максім Цывіна — дырэктар

Дыскаграфіяправіць

  • «Простые вещи» (2012)
  • «Не прекращай мечтать» (2013)
  • «Take Off» (2015)

Кліпыправіць

  • Смысла.нет (2009)
  • Ведьма (2011)
  • Этажи (2011)
  • Отличный уикенд (2011)
  • Утекай (2011)
  • Простые вещи (2012)
  • Света (2012)
  • Для тебя (2013)
  • Бандерлоги (2013)
  • Поезд (2013)
  • Родина (2014)
  • Горя Чуть Слышно (2015)
  • Кохання (2015)
  • Родимки (2016)
  • Шампанські очі (2017)
  • На Вершині (2017)
  • Полуничне небо (2017)
  • Все що тебе не вбиває (2018)
  • Підручник (2018)
  • Айсберги (2019)
  • Цілуй feat. Shy (2019)
  • Ніхто не сам feat. Open Kids (2019)
  • Перша леді feat. Alina Pash (2019)
  • Я можу все (2019)
  • Сліди (2019)
  • ДОЩ (2019)
  • Пустеля (2019)
  • Павутиння (2019)
  • Кришталь (2019)
  • Сьогодні це ми (2019)
  • Якщо хочеш новий рік (2019)

Зноскі

  1. Pianoboy — Best Music
  2. а б в Дмитрий Шуров: «Мы настоящая банда и нас объединяет горячее желание играть» Архівавана 14 ліпеня 2014., gorod.dp.ua (22 февраля 2010)
  3. а б Pianoбой отправляется в тур по Украине Архівавана 9 сакавіка 2016., Open.Music (16 февраля 2010)
  4. Пой, Pianoбой! Интервью с Дмитрием Шуровым Архівавана 14 ліпеня 2014., The Spot (4 марта 2010)
  5. Дмитрий Шуров: «Песни для группы pianoбой я начал писать еще в детстве» Архівавана 14 ліпеня 2014., ФАКТЫ и комментарии (21 мая 2012)
  6. Pianoбой выпускает дебютный альбом Архівавана 14 ліпеня 2014., Корреспондент.net (15 мая 2012)
  7. Новый клип «Бумбокс, Pianoбой, ТНМ Конго» на песню Михея и Джуманджи — «Для тебя» Архівавана 14 ліпеня 2014., be in trend (16 января 2013)
  8. Дмитрий Шуров и группа Pianoбой сняли клип «Родина» Архівавана 14 ліпеня 2014., INSIDER (24 апреля 2014)
  9. Pianoбой выпустил клип на песню Родина Архівавана 14 ліпеня 2014., Корреспондент.net, (24 апреля 2014)
  10. У Росії скасували виступ українського гурту «Pianoboy» Архівавана 6 ліпеня 2014., Еспресо TV (2 июля 2014)
  11. Власти Москвы отменили выступление известного украинского артиста в столице РФ Архівавана 14 ліпеня 2014., Новое Время (2 июля 2014)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста