«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.

Kryvakryž
Лагатып гурту «Kryvakryž».jpg
Асноўная інфармацыя
ЖанрНеафолк
Гады20082014
КраінаFlag of Belarus.svg Беларусь
ГорадМінск
Мова песеньбеларуская
расейская
Лэйбл«Crivia Records»
СкладАлесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзмітры Касцюшка
Іншыя
праекты
EIZVA, ШЫХТ
kryvakryz.kryuja.org

Гісторыя

Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 года на фестывалі «Crivia Aeterna» у Мінску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 года пад назвай «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Літве ўбачыў свет дыск з лірычнымі кампазіцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песні з гэтага альбома напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага і Уладзіміра Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаванне пасля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.

Склад

  • Алесь Мікус — клавішныя, спеў,
  • Ларыса Праабражэнская — скрыпка,
  • Сяргей Мікалаенка — віяланчэль,
  • Вольга Ўласенка — акардэон,
  • Дзмітры Касцюшка — труба.

Дыскаграфія

Цікавыя факты

  • Песня «Белы легіён» з альбома «Malitvy vainy» запісана як неафіцыйны гімн ужо спыніўшай сваё існаванне арганізацыі «Белы легіён».

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords:

Kryvakryž

«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі неафолк-праект Алеся Мікуса.