Av.by

Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту. Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы[1][2].

av.by
Выява лагатыпа
URLav.by
КамерцыйныТак
Тып сайтаінтэрнэт-сайт
УладальнікТАА «Аўтакласіфайд»

Гісторыяправіць

2001 годправіць

Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года.[3] Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынка, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.

2004 годправіць

10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу:

  • Арганізаваны пошук па базе аўтамабіляў;
  • Уведзена падпіска на аб’явы — цяпер можна падпісацца на адну паштовую скрынку на некалькі пэўных аўтамабіляў ці сачыць за коштам свайго аўто;
  • З’явілася рубрыка «продаж новых аўтамабіляў».

Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.

2005 годправіць

3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.

2006 годправіць

6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».

2015 годправіць

У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.

23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.

Асноўныя змены:

  • Створана база мадэляў пад кожную марку матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў;
  • Дададзены новыя параметры «тып рухавіка», «галоўная перадача» і «тып прывада» для пашыранага пошуку;
  • Цяпер дадатковыя опцыі ўнікальныя для кожнага тыпу мотатэхнікі;
  • З’явілася магчымасць паказаць прабег у мотагадзінах.

Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.

2016 годправіць

Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.[4]

1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.

2017 годправіць

12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I»[5]. Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.

У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.

2018 годправіць

26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[6]

З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій[7]

11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.[8]

2019 годправіць

26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[9]

3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.[10]

З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018». У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.[11]

31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».[12]

2020 годправіць

30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[13]

З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.[14]

З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.[15]

15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».[16]

У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.[17]

2021 годправіць

28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[18]

З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe[19].

14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce». [20]

19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».[21]

18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».[22]

2022 годправіць

27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[23]

З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.[24]

З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.[25]

У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.[26]

20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.

2023 годправіць

9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[27]

З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.[28]

Кіраўніцтваправіць

З 2022 года ўладальнікі кампаніі — Зубр Капітал[ru], Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы. Таксама ў праекце ёсць невялікая частка прыватнага капіталу.

Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Дзмітрый Уладзіміравіч Геранін.

Зноскі

  1. Top Sites in Belarus (англ.)(недаступная спасылка). ALEXA.COM. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2009. Праверана 18 студзеня 2018.
  2. Top Websites in Belarus (англ.). SIMILARWEB.COM. Праверана 18 студзеня 2018.
  3. «Хотели помогать людям продавать машины». Как появился av.by и почему он вырос до крупнейшего авторесурса
  4. У «Автомалиновки» новый имидж: старейший в Беларуси автомобильный классифайд провел ребрендинг (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 18 студзеня 2018.
  5. Аv.by. «Зубр Капитал» объявил о своей новой сделке
  6. Брэнд года 2017 (руск.)(недаступная спасылка). BESTBRAND.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2018. Праверана 12 лютага 2018.
  7. Автоклассифайд (руск.)(недаступная спасылка). HTP BELARUS. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 7 чэрвеня 2018.
  8. ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ТРЕТЬЕГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.+Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  9. Конкурс БРЕНД ГОДА 2018: в Минске наградили лучших!
  10. На av.by новый раздел запчастей (руск.). AV.BY. Праверана 10 красавіка 2019.
  11. В Минске назвали лучшие автомобильные марки по версии экспертов и потребителей (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 2019-15-05.
  12. ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ЧЕТВЕРТОГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.+Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 11 мая 2019.
  13. Названы победители профессионального конкурса Бренд года 2019 (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2020. Праверана 3 лютага 2020.
  14. С 1 марта на av.by поле VIN становится обязательным для некоторых объявлений (руск.). AV.BY. Праверана 6 лістапада 2020.
  15. От крутых до бюджетных: белорусы назвали лучшие автомобили
  16. Лама (руск.). LAMAFEST.BY. Праверана 6 лістапада 2020.
  17. Что нового внедрили крупные беларуские маркетплейсы в 2020 году Архівавана 27 студзеня 2021.
  18. Объявлены победители конкурса «Бренд года 2020» Архівавана 1 лютага 2021.
  19. НЕОЖИДАННЫЙ ФИНАЛ. В БЕЛАРУСИ ВЫБРАЛИ АВТОМОБИЛЬ ГОДА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.
  20. ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА
  21. У беларуской онлайн-платформы по продаже автомобилей av.by появился «Автожурнал» Архівавана 30 кастрычніка 2021.
  22. НАЗВАНЫ ПОБЕДИТЕЛИ EFFIE AWARDS BELARUS 2021
  23. Названы победители Профессионального и Потребительского конкурса БРЕНД ГОДА 2021 Архівавана 31 студзеня 2022.
  24. Премия «Маскот» объявила лучшие автомобили 2021 года на беларуском рынке Архівавана 27 мая 2022.
  25. Мова на av.by! Зараз можна падаць аб’явы па-беларуску Архівавана 29 чэрвеня 2022.
  26. https://marketing.by/novosti-rynka/av-by-zapustil-novyy-razdel-avtotovary/(недаступная спасылка)
  27. Лучшие в маркетинге и устойчивости: названы победители Профессионального конкурса «БРЕНД ГОДА 2022»
  28. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 4 мая 2023.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста