Юльян Сяргеевіч Пшыркоў

Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (31 кастрычніка 1912, сяло Кісцяні, цяпер Рагачоўскі раён — 23 снежня 1980) — беларускі савецкі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1964).

Юльян Сяргеевіч Пшыркоў
Дата нараджэння31 кастрычніка 1912(1912-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці23 снежня 1980(1980-12-23) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцілітаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфералітаратуразнаўства і беларусазнаўства
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфіяправіць

Скончыў двухгадовыя педагагічныя курсы ў Рагачове (1930); працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічаўскім раёнах. Скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржуніверсітэта (1939); працаваў выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце (1939—1940). З 1940 — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбергам; быў тройчы паранены. З 1945 навуковы супрацоўнік, з 1954 — загадчык сектара беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталогіі Інстытута літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Мінскім педагагічным інстытуце (1966—1968).

Творчасцьправіць

У друку з 1940. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічных[1] ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаванняў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), "Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Е. Богданович» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).

Аўтар брашур «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасці А. С. Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 класаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 класаў (1959—1973), прац «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Складальнік альбома «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959), зборніка «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнем).

Узнагародыправіць

Зноскі

  1. Паводле артыкула А. Лойкі ў ЭГБ Т.6 ч.1.
  2. За ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).

Літаратураправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста