Эмілія Плятэр

Удзельніца паўстання 1830—1831 гадоў у Рэчы Паспалітай

Эмі́лія Пля́тэр[2] (13 лістапада 1806, Вільня, Расійская імперыя — 23 снежня 1831, Юсціянава, Сейненскі павет, Расійская імперыя, зараз Лаздзіяйскі раён, Алітускі павет, Літва) — беларуская фалькларыстка, прадстаўніца шляхецкага роду і ўдзельніца паўстання 1830—1831 гадоў[3].

Эмілія Плятэр
польск.: Emilia Plater
Эмілія Плятэр. Гравіроўка XIX стагоддзя, зробленая
Эмілія Плятэр. Гравіроўка XIX стагоддзя, зробленая
герб «Плятэр»[d]
герб «Плятэр»[d]
Дата нараджэння13 лістапада 1806(1806-11-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці23 снежня 1831(1831-12-23)[1] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
БацькаФранцішак Ксаверый Плятэр[d]
МаціГанна Моль[d]
Грамадзянства
ПрыналежнасцьСцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая
(удзельнікі паўстання 1830—1831)
Гады службы1830
Званнекапітан у арміі паўстанцаў 1831 года
Бітвы/войныПаўстанне 1830—1831 гадоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вырасла ў маёнтку Ліксна Дынабургскага павета Беларуска-Віцебскай губерні, дзе цікавілася і збірала фальклор. Падчас паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, удзельнічала ў некалькіх баях, атрымала званне капітана ў паўстанцкіх войсках. Пад канец паўстання яна захварэла і памерла.

Нягледзячы на тое, што яна не прымала ўдзелу ў якіх-небудзь значных бітвах, яе гісторыя атрымала шырокае распаўсюджанне і натхніла шэраг літаратурных і мастацкіх твораў. Лічыцца, што яе постаць увасабляе падвойны пратэст: як супраць іншаземнага прыгнёту, так і супраць традыцыйнай жаночай ролі[4].

Біяграфіяправіць

Паходжанне роду і сям’яправіць

Герб Плятэраў

Належала да каталіцкага шляхецкага роду графаў Плятэраў герба «Плятэр», прадстаўнікі якога мелі значныя маёнткі галоўным чынам у Інфлянцкім ваяводстве, дзе і займалі высокія земскія пасады (у тым ліку і сенатарскія), адносячыся да рэгіянальнай эліты, а ў XVIII ст. і да магнатэрыі ВКЛ. Род Плятэраў паходзіць з нямецкага дваранства Вестфаліі, некаторыя прадстаўнікі якога ў XV ст. пераехалі ў Лівонію, а затым у Вялікае Княства Літоўскае, дзе натуралізаваліся і асіміляваліся ў мясцовым асяроддзі шляхты ВКЛ[5][6]. Праз шлюбы і наданні ад манарха Плятэры атрымлівалі маёнткі і ў іншых частках ВКЛ, напрыклад, у Жамойцкім старостве.

У часы Расійскай імперыі Плятэры адносіліся да рэгіянальнай эліты Віленскай, Ковенскай і Віцебскай губерняў і мелі значныя маёнткі ў першую чаргу ў Дынабургскім, Рэжыцкім, Дзісненскім, Свянцянскім, Расіенскім і Цельшаўскім паветах.

Эмілія Плятэр нарадзілася 13 лістапада 1806 г. у Вільні ў сям’і графа Францішка Ксаверыя Плятэра і яго першай жонкі графіні Ганны Моль[6]. Бацька Францішак Ксаверый Плятэр быў сынам графа Юзафа Антонія Плятэра ад яго жонкі Тэрэзы Абрамовіч. Графы Молі таксама адносіліся да нямецкага дваранства Лівоніі, якія пасля далучэння да Рэчы Паспалітай Інфлянтаў натуралізаваліся і асіміляваліся і валодалі маёнткамі ў Інфлянцкім ваяводстве. Маці Ганна была дачкой графа Аляксандра Моля ад яго жонкі Сафіі Дабржанскай. Бацька Францішак Ксаверый Плятэр пазней ажаніўся з Марыянай Міхалоўскай, ад якой меў дачку Кунегунду, якая выйшла за Аляксандра Галынскага (прадстаўніка рэгіянальнай шляхецкай эліты Магілёўскай губерні).

Наконт этнічнай прыналежнасці Эміліі вядуцца спрэчкі: яе называюць і літвінкай, і полькай[7][8][9][10].

Эмілія Плятэр не паспела выйсці замуж і дзяцей не мела.

Дзяцінства і маладосцьправіць

Выхаванне і адукацыяправіць

Руіны палаца ў маёнтку Ліксна (Дынабургскі павет), дзе правяла дзяцінства Эмілія Плятэр. Малюнак Напалеона Орды, 1870-ыя гг.

Ранняе дзяцінства і першыя гады вучобы Эмілія Плятэр правяла ў бацькоўскім доме ў Вільне. Аднак яе бацька граф Францішак Ксаверый Плятэр вёў разгульны лад жыцця, і ў 1815 годзе, калі Эміліі было дзевяць гадоў, яе маці, графіня Ганна Моль, якая на той час была адукаванай жанчынай, пайшла ад мужа, забраўшы з сабою дачку[11]. Яны пераехалі да блізкіх сваякоў — графа Міхала Плятэра-Зіберга (1775—1862/1863), інжынера і будучага літоўска-віленскага віцэ-губернатара, і яго жонкі графіні Ізабелы Гелены Зіберг-цу-Вішлінг — у іх маёнтак Ліксна Дынабургскага павета Беларуска-Віцебскай губерні (цяпер Латвія)[11]. Гэта была культурная і адукаваная сям’я, якая валодала дзясяткамі вёсак на абодвух берагах Заходняй Дзвіны і мела больш за 15 000 прыгонных сялян[12].

Пачынаючы з дзесяці гадоў, Эмілія вучылася разам з хлопцамі. Яе равеснікамі і найбліжэйшымі таварышамі былі два стрыечныя браты[13]. Настаўніцу Эміліі Плятэр у сярэдняй школе звалі пані Вольф, а пазней яе настаўнікам быў прызначаны барон Вільгельм фон Далвіг, які паходзіў з саксонскага дваранства і быў рэстаўратарам Дынабургскай крэпасці, ваенным інжынерам і капітанам. Больш за ўсё Эмілія цікавілася матэматыкай і гісторыяй, атрымала добрую ўсебаковую хатнюю адукацыю, выдатна ведала нямецкую і французскую мовы[12][14].

Эмілія Плятэр. Малюнак невядомага мастака XIX стагоддзя

Эмілія Плятэр была здольна ацаніць барацьбу Тадэвуша Касцюшкі і князя Юзафа Панятоўскага[15]. Яна была зачараваная Іаганам Вольфгангам фон Гётэ і Фрыдрыхам Шылерам, творы якіх яна чытала ў арыгінале на нямецкай мове. Яна расла ў асяроддзі з пераважнай колькасцю прыхільнікаў каталіцкай і польскамоўнай культуры, а яе літаратурнымі гераінямі былі княжна Ванда і Гражына Адама Міцкевіча[11]. Яна таксама захаплялася Бубулінай, жанчынай, якая стала адным з лідараў грэчаскага паўстання супраць Асманскай Імперыі[11], польскай барацьбіткай Ганнай Даротай Хшаноўскай[11] і Жаннай д’Арк[15]. Гэтыя цікавасці суправаджаліся заняткамі конным спортам і стральбой, даволі незвычайнымі для дзяўчынак з арыстакратычных сямей у першай палове XIX стагоддзя[11]. Яна таксама мела знаёмых і сяброў у таварыстве філарэтаў[11].

Выглядправіць

Ёсць меркаванне, што вядомая выява Эміліі Плятэр у маладосці, дзе яна намалявана стройнай дзяўчынай, з нявіннымі вачыма і румяным дзіцячым тварам, не мае амаль нічога агульнага з яе рэальнай знешнасцю. Гэтая вельмі распаўсюджаная літаграфія была спробай ідэалізацыі Эміліі пасля яе смерці[14].

У сваіх мемуарах Ігнат Дамейка, які быў паплечнікам Плятэр падчас антырасійскага паўстання, так апісваў яе выгляд[16]:

Непрыгожая, бледная, але з круглым прыемным, сімпатычным тварам і блакітнымі вачыма, стройная, але без моцнага целаскладу; была сур’ёзная, прамая, негаманлівая і мела строгі погляд, які адпавядаў яе меркаванням і прыстойнасці.

Збіранне беларускага фальклоруправіць

Жывучы ў Беларуска-Віцебскай губерні, Эмілія Плятэр была глыбока зацікаўлена культурай (у першую чаргу, фальклорам) мясцовых беларускамоўных сялян. Уладальнікі сядзібы належалі да круга памешчыкаў, якія клапаціліся пра сваіх сялян і не перашкаджалі зносінам сваіх дзяцей з сялянскімі. У 1823 годзе Эмілія доўгі час жыла ў маёнтку Дусяты Літоўска-Віленскай губерні ў сваёй цёткі графіні Апалінарыі Плятэр, разам з сынамі якой, Цэзарам і Уладзіславам Плятэрамі, вельмі цікавілася жыццём літоўскамоўных сялян. Яна збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні, віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні. Як сведчылі сучаснікі, Эмілія ўсёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты і нястачы народа, спачувала яму[11].

Удзельнік Паўстання Кастуся Каліноўскага Максіміліян Маркс так пісаў пра Эмілію Плятэр[17]:

Яна, бадай, не памылюся, першая з запалам, уласцівым чуламу і шляхетнаму сэрцу аддалася душой беларускаму люду, добра бачыла яго бяду і спачувала яму, намагаючыся як толькі было можна, аблегчыць долю. Яна збірала і спявала беларускія народныя песні, штодня плаціла тым, хто ёй напяваў іх. Слухаючы гэтыя песні, сама спрабавала складаць нешта ім падобнае. На фартэпіяна яна ўмела вельмі выразна перадаць і зухаватасць, і тугу народных матываў, і нават тэмбр сапрана-жалейкі і баса-дудкі.

Напярэдадні паўстанняправіць

Заява Эміліі Плятэр ад 25 сакавіка 1831 года аб далучэнні да паўстання 1830—1831 гадоў

У 1823 годзе адзін са стрыечных братоў Эміліі Плятэр быў гвалтоўна прызваны ў армію Расійскай імперыі, пасля таго, як у адным з класаў гімназіі напісаў на дошцы «Слава Канстытуцыі»[18] ў дзень угодкаў прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г.; гэтая падзея лічыцца адной з паваротных у яе жыцці і адной з тых, якія сфарміравалі ў яе нянавісць да расійскіх акупантаў[5]. Камендант Дынабургскай крэпасці генерал Міхаіл Каблукоў, які часта наведваў сядзібу, намагаўся ажаніцца з ёй, але атрымаў адмову. Гэтае рашэнне было вынікам глыбокіх патрыятычных пачуццяў Эміліі Плятэр[19]. Апроч таго, яна нібыта была закахана ў іншага мужчыну — маладога капітана Даля-Івінга. Пра гэта адзінае каханне Эміліі не захавалася амаль ніякіх звестак, але вядома, што шлюбу паміж імі не адбылося[20][21].

З 1824 года Плятэр шмат вандравала па Інфлянтах, Літве і Беларусі.

У 1829 годзе Эмілія адпраўляецца ў вялікае падарожжа па ўсіх гістарычных землях Рэчы Паспалітай, наведвае Варшаву, Кракаў і поле бітвы пры Рашыне[11]. Тады яна ўпершыню даведалася пра тое, што ў Польшчы наспявае паўстанне ад свайго сваяка — графа Людвіка Плятэра (1775—1846)[19]. У 1830 годзе маці Эміліі памерла, што стала для яе вялікім выпрабаваннем, а бацька ажаніўся ў другі раз і адмовіўся нават сустракацца са сваёй дачкой[11].

Лістападаўскае паўстанне на тэрыторыі Польшчы стала даволі нечаканым для іншых зямель былой Рэчы Паспалітай, якія яшчэ не былі гатовы да ўзброенай барацьбы[22]. 1 снежня 1830 года расійскія ўлады, баючыся, што паўстанне пяройдзе з Польшчы далей на ўсход, увялі ваеннае становішча на тэрыторыях Літвы і Беларусі[22]. Тым не менш, у Вільне сфарміраваўся галоўны камітэт паўстанцаў[22]. Эмілія Плятэр пачала вывучаць ваенную тактыку і наладжваць сувязі з надзейнымі людзьмі[23]. Яшчэ да таго, як паўстанне пачалося на тэрыторыях Літвы і Беларусі яна адправілася ў Вільню для кансультацыі з галоўным камітэтам, але ўдзельнікі камітэта паўстанцаў не захацелі весці размову з дзяўчынай[23]. Пасля ўспышкі паўстання на землях былога Вялікага Княства Літоўскага супраць расійскага панавання яна стала актыўнай прыхільніцай антыцарскіх настрояў[11]. Эмілія Плятэр стала адной з дзясяткаў жанчын, якія далучыліся да паўстання, і самай вядомай з усіх[11].

Паўстаннеправіць

Эмілія Плятэр на чале сялян-касінераў у 1831 годзе, карціна Яна Розэна
Эмілія Плятэр падчас бітвы, карціна Георга Бенедыкта Вундэра
Эмілія Плятэр у перастрэлцы ў Шаўлях, карціна Войцеха Косака

У дакуменце ад 25 сакавіка 1831 года Эмілія Плятэр пісала, што далучэнне да паўстання з’яўлялася яе адзінай ідэяй, і што яна ўсё жыццё чакала гэтага моманту[11]. Яна падстрыгла свае валасы, падрыхтавала форму для сябе, а таксама з дапамогай сваёй паплечніцы і ад’ютанткі Марыі Прашынскай (яны сябравалі ўжо на працягу доўгага часу)[24] узброіла групу добраахвотнікаў, якіх яна сабрала ў свой атрад, дзякуючы сваёй гарачай прамове ў Дусятах 29 сакавіка[11]. Яе атрад складаўся прыкладна з 280 пехацінцаў, 60 конных воінаў і некалькіх соцень сялян, узброеных косамі[25].

З Дусятаў атрад Эміліі Плятэр, разам з якой ваяваў і яе стрыечны брат Цэзар[24], рушыў у бок Дынабурга. 30 сакавіка паўстанцкае войска разбіла невялікі расійскі атрад каля паштовай станцыі ў Даўгелях, а таксама пазней вымусіла бегчы расійскае войска ў выніку бітвы пад Уцянай[24]. 4 красавіка 1831 года, паводле чутак, паўстанцы захапілі горад Езяросы, аднак гісторыкі не ўпэўнены, што гэта сапраўды адбылося[11]. Натхнёныя першымі поспехамі паўстанцы планавалі ўзяць пад кантроль Дынабург, каб захапіць зброю, якая належала імперскай арміі, але пасля раздведвальнай місіі было выяўлена, што на абароне горада стаіць моцны гарнізон, з якім нельга змагацца такому невялікаму войску, якое было ў Плятэр, і гэты план быў адкінуты[11]. Затым яна накіравалася да Панявежа, дзе 30 красавіка аб’яднала свае сілы з атрадам, якім камандаваў Караль Залускі[11]. 4 мая яна змагалася ў няўдалай бітве пры Прэставянах і, неўзабаве пасля гэтага, брала ўдзел у бітве пры Майшаголе разам з Канстанцінам Парчэўскім[11].

5 чэрвеня яна разам з сваім атрадам далучылася да генерала Дэзідэрыя Хлапоўскага, які прыбыў з вялікім войскам рэвалюцыянераў з Польшчы і прыняў камандаванне над усімі паўстанцкімі сіламі на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага[11]. Хлапоўскі параіў Эміліі адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў паўстанні і вярнуцца дадому, аднак яна адказала, што не мае намеру здымаць форму, пакуль яе бацькаўшчына не будзе цалкам вызвалена[26]. Яе адказ быў прыняты, пасля чаго яна была прызначана камандзірам першай роты 25-га пяхотнага палка арміі паўстанцаў[11]. Апроч таго, яна была павышана да звання капітана, найвышэйшага ранга, які магла атрымаць жанчына ў той час[11].

Войскі Хлапоўскага прыбылі ў Коўна, дзе адбывалася адна з самых значных бітваў у паўстанні ў літоўскіх губернях[26]. Тым не менш, змагацца з ворагам, які наступаў з боку Вільні аказалася немагчыма, эфектыўную абарону Коўна арганізаваць не атрымалася, у выніку чаго многія паўстанцы былі забіты ці ўзяты ў палон[26]. У канцы чэрвеня паўстанцы вымушаны былі адступіць ад горада, а 8 ліпеня іх войскі былі разбіты расійскімі ў Шаўлях[26]. Пасля гэтага сітуацыя для паўстанцаў стала крытычнай, і генерал Хлапоўскі вырашыў перасекчы мяжу з Прусіяй і застацца там[11]. Эмілія Плятэр раскрытыкавала гэтае рашэнне і адмовілася выконваць яго загады. Замест гэтага яна вырашыла адправіцца ў Варшаву, каб аб'яднацца з асноўнымі сіламі паўстанцаў[27], і паспрабаваць працягнуць барацьбу[11].

Неўзабаве пасля аддзялення ад асноўных сіл паўстанцаў, у суправаджэнні двух чалавек, у тым ліку яе стрыечнага брата Цэзара Плятэра, Эмілія, якая на працягу доўгага часу мучылася ад стомленасці, голаду і бяссонніцы[26], сур’ёзна захварэла[11]. Так і не акрыяўшы, яна памерла ў сядзібе сям’і Абламовічаў у Юсціянаве 23 снежня 1831 года[11]. Эмілія Плятэр была пахавана ў маленькай вёсцы Капцёва паблізу Лаздзеі[28]. Пасля задушэння паўстання яе маёмасць была канфіскавана расійскімі ўладамі[28].

Ацэнкі ў гістарыяграфііправіць

Польскі гісторык Стэфан Кеневіч у Польскім біяграфічным слоўніку крытычна заўважае, што многія подзвігі Эміліі Плятэр дрэнна дакументаваныя, і не заўсёды магчыма аддзяліць легенды ад фактаў[11]. Ён таксама не ўпэўнены, што яна калі-небудзь камандавала якім-небудзь атрадам, і што яе пасада камандзіра 25-га палка была больш ганаровай, чым рэальнай. Апроч таго, Кеневіч адзначае выпадак, калі яна страціла прытомнасць на полі бою, адцягваючы сваіх паплечнікаў, а таксама, што яна па меншай меры адзін раз (у бітве пры Шаўлях) мэтанакіравана не ўдзельнічала ў баявых дзеяннях, бо яе паплечнікі не хацелі ставіць пад пагрозу яе жыццё[11].

Ушанаванне памяціправіць

Магіла Эміліі Плятэр у Капчаміесцісе
Помнік Эміліі Плятэр у Капчаміесцісе
Польская банкнота ў 20 злотых 1936 года
Памятная манета, прысвечаная 200-годдзю Эміліі Плятэр. Выпушчана літоўскім банкам у 2006 годзе.

Смерць Эміліі Плятэр атрымала шырокую агалоску ў польскамоўнай прэсе, што спрыяла росту яе славы[28]. Плятэр стала адным з сімвалаў паўстання. Гэты сімвал, дзяўчынка, якая змагаецца за сваю Радзіму, набыў вялікую папулярнасць на тэрыторыях сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы, а таксама і за мяжой. Адам Міцкевіч увекавечыў Эмілію ў сваім вершы «Смерць палкоўніка» (польск.: Śmierć pułkownika)[заўв. 1], хаця апісанне яе смерці ў гэтым творы з’яўляецца выдуманым, а апісанне самой Плятэр таксама толькі аддалена адпавядае рэальнасці[15][28]. Міцкевіч ідэалізаваў яе індывідуальнасць і навыкі, апісаўшы Эмілію як ідэальнага камандзіра, якога шануюць салдаты[28]. Гэты верш увайшоў у пачатковую вучэбную праграму ў незалежнай Польшчы[15].

Іншыя літаратурныя творы, заснаваныя на жыцці Эміліі Плятэр, былі ў асноўным апублікаваныя за мяжой эмігрантамі і іншаземцамі[28]. Сярод іх былі Георг Бюхнэр, Канстанцін Гашынскі, Вацлаў Гансіяроўскі, Тадэвуш Карчыньскі, Антон Адынец і Уладзіслаў Бюхнэр[28]. Юзаф Стражэвіч апублікаваў тры паслядоўныя версіі яе біяграфіі на французскай мове[28].

Плятэр стала тэмай карцін некаторых мастакоў той эпохі, сярод якіх Іпаліт Беланжэ, Ашыль Дэверыя, Філіп Фейт, Франсуа дэ Вілэйн і Войцех Косак[28]. Літаграфія дэ Вілэйна, заснаваная на работах Дэверыі, стала адным з самых вядомых партрэтаў Эміліі, папулярызаваўшы яе вобраз высакароднай ваяўніцы[28].

Эмілія Плятэр была адлюстравана на банкноце ў 20 злотых Другой Польскай Рэспублікі, якія выкарыстоўваліся з 1930 па 1939 гады, а таксама на банкноце ў 50 злотых, якая была выпушчана ў 1940 годзе[28]. У час Другой сусветнай вайны польскае жаночае падраздзяленне, першы незалежны жаночы батальён імя Эміліі Плятэр (польск.: 1 Samodzielny Battalion Kobiecy im. Emilii Plater), было названа ў яе гонар[28]; яго былыя члены заснавалі вёску Плятэраўка (польск.: Platerówka) у Ніжняй Сілезіі[29]. У Польшчы ў яе гонар названа некалькі вуліц, у тым ліку адна ў Варшаве[28]. Апроч таго, у 1959 годзе ў яе гонар быў названы балкер Польскага гандлёвага флоту[30].

Жыццё Плятэр таксама было прадметам даследаванняў фемінізму. Навукоўцы адзначаюць значнасць яе ўдзелу ў ваенным канфлікце як жанчыны, якая ішла супраць стэрэатыпаў аб тым, што толькі мужчыны могуць ваяваць[31].

Заўвагіправіць

Каментарыіправіць

  1. Верш «Смерць палкоўніка», прысвечаны Эміліі Плятэр, напісаны Адамам Міцкевічам у 1832 годзе, неўзабаве пасля падзеяў паўстання 1830—1831 гадоў. Верш фармальна нагадвае баладу, у ім спалучаны як лірычныя, так і эпічныя элементы. Паэт малюе трагічную і кранальную карціну смерці маладога «палкоўніка», адначасова з тым сумную і ўрачастую, і толькі ў фінале верша мы дазнаемся пра асобу героя — гэта жанчына, ліцвінка Эмілія Плятэр (арыгінал верша на польскай у Вікікрыніцах; верш у перакладзе Кастуся Цвіркі.)

Крыніцыправіць

  1. а б Emilia Plater (Broel-Plater) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). С. 441
  3. Robin Morgan (1 November 1996). Sisterhood is Global: The International Women's Movement Anthology. Feminist Press. p. 559. ISBN 978-1-55861-160-3. Праверана 4 September 2012.
  4. Халина Филипович. Дочери Эмилии Плятер // С. «Женщины на краю Европы». Ред. Е. Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С. 334—350.
  5. а б Heart of Europe. Oxford University Press. pp. 248–249. ISBN 978-0-19-164713-0. Праверана 6 September 2012.
  6. а б Jerzy Jan Lerski (1996). Historical dictionary of Poland, 966-1945. Greenwood Publishing Group. p. 444. ISBN 978-0-313-26007-0. Праверана 27 February 2011.
  7. Ethnologia Europaea, Vol.21-22, 1991 p.132
  8. Szymon Konarski (1967). Materiały do biografii: genealogii i heraldyki polskiej. Paris. p. 215.
  9. Mary Fleming Zirin (2007). Russia, the non-Russian peoples of the Russian Federation, and the successor states of the Soviet Union. M.E. Sharpe. p. 695. ISBN 978-0-7656-0737-9. Праверана 27 February 2011.
  10. Suzanne LaFont (August 1998). Women in transition: voices from Lithuania. SUNY Press. p. 29. ISBN 978-0-7914-3811-4. Праверана 27 February 2011.
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Stefan Kieniewicz, Emilia Plater, Polski Słownik Biograficzny, Tom XXVII, Zakład Narodowy Imenia Ossolińskich I Wydawnictwo Polskieh Akademii Nauk, 1983, p.652
  12. а б 1831 Metų Sukilimo Didvyrė Grafaitė Emilija Pliaterytė (PDF). pp. 7–9. ISBN 978-609-412-013-8. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.
  13. Emilia Plater Urodzona Amazonka.
  14. а б EMILIA PLATER SYMBOL POLSKIEGO PATRIOTYZMU NA ŻMUDZI (PDF). pp. 4–5. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015.
  15. а б в г Ellen Berry (1 July 1995). Genders 22: Postcommunism and the Body Politic. NYU Press. p. 71. ISBN 978-0-8147-1248-1. Праверана 4 September 2012.
  16. Emilia Plater w oczach współczesnych(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 снежня 2014.
  17. Мікіта Літвінаў. "БАЁЎ ЗАВАДАТАР... ЛІЦЬВІНКА ЭМІЛІЯ ПЛЯТЭР!"(недаступная спасылка). Народная Перамога. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 25 снежня 2014.
  18. 1831 Metų Sukilimo Didvyrė Grafaitė Emilija Pliaterytė (PDF). p. 13. ISBN 978-609-412-013-8. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.
  19. а б 1831 Metų Sukilimo Didvyrė Grafaitė Emilija Pliaterytė (PDF). p. 11. ISBN 978-609-412-013-8. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.
  20. Emilia Plater (1806-1831) - dziewczyna-bohater, uprawiała fechtunek, pisała poezję, śpiewała (польск.).
  21. Krótkie życie pani pułkownik (польск.).
  22. а б в EMILIA PLATER SYMBOL POLSKIEGO PATRIOTYZMU NA ŻMUDZI (PDF). pp. 6–7. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015.
  23. а б 1831 Metų Sukilimo Didvyrė Grafaitė Emilija Pliaterytė (PDF). p. 15. ISBN 978-609-412-013-8. Архівавана з арыгінала (PDF) 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 28 снежня 2014.
  24. а б в EMILIA PLATER SYMBOL POLSKIEGO PATRIOTYZMU NA ŻMUDZI (PDF). p. 9. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015.
  25. Dioniza Wawrzykowska-Wierciochowa (1982). Sercem i orężem Ojczyźnie służyły: Emilia Plater i inne uczestniczki powstania listopadowego, 1830-1831. MON. p. 180. ISBN 978-83-11-06734-9. Праверана 7 September 2012.
  26. а б в г д EMILIA PLATER SYMBOL POLSKIEGO PATRIOTYZMU NA ŻMUDZI (PDF). pp. 12–13. Архівавана з арыгінала (PDF) 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2014. Праверана 4 студзеня 2015.
  27. Кашавар Д. В. Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2020.
  28. а б в г д е ё ж з і к л м Stefan Kieniewicz, Emilia Plater, Polski Słownik Biograficzny, Tom XXVII, Zakład Narodowy Imenia Ossolińskich I Wydawnictwo Polskieh Akademii Nauk, 1983, p.653
  29. Bernard A. Cook (1 May 2006). Women and War: A Historical Encyclopedia from Antiquity to the Present. ABC-CLIO. p. 476. ISBN 978-1-85109-770-8. Праверана 6 September 2012.
  30. Morski rocznik statystyczny. Wydawn. Morskie. 1960. p. 173. Праверана 12 May 2013.
  31. Pamela Chester; Sibelan Elizabeth S. Forrester; Halina Filipowicz (1996). "The Daughters of Emilia Plater'". Engendering Slavic Literatures. Indiana University Press. p. 34. ISBN 978-0-253-33016-1. Праверана 6 September 2012.

Спасылкіправіць

Захапляльная гісторыя Эміліі Плятэр
Гісторыя пад знакам Пагоні. Эмілія Плятэр
«Śmierć pułkownika» Adam Mickiewicz

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста