Шклоў

горад у Беларусі

Шклоў[4] (трансліт.: Škloŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017)[5].

Горад
Шклоў
Гарадская ратуша
Гарадская ратуша
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1535
Першая згадка
Горад з
Плошча
10,7 км²
Вышыня цэнтра
158 м[2]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 14 989 чал. (1 студзеня 2023)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2239
Паштовы індэкс
213010
Аўтамабільны код
6
СААТА
7258501000
Афіцыйны сайт
shklov.mogilev-region.by
(бел.)  (руск.)  (англ.)
Шклоў на карце Беларусі ±
Шклоў (Беларусь)
Шклоў
Шклоў (Магілёўская вобласць)
Шклоў

Гісторыяправіць

Вялікае Княства Літоўскаеправіць

Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.

Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента захоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.[6]

Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З другой паловы XVI стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы XVI стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У XVI—XVII стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства. У 1708 годзе (падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.

У складзе Расійскай імперыіправіць

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча.У перыяд уладання Сямёна Зорыча ў Шклове працавалі разнастайныя мануфактуры, якія працавалі пераважна на мясцовай сыравіне, абслугоўвалі патрэбы вотчыннага двара і выраблялі прадукцыю на продаж. Канатная мануфактура (1790—1799) вырабляла канаты і пражу з ільняной кудзелі і пянькі. У 1797 годзе працавала звыш 50 чалавек, выпушчана канатаў агульнай даўжынёй 10 тысяч сажаняў[7]. Парусінавая мануфактура (1794—1845) вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак. Працавалі таксама шаўкаткацкая (1781—1799), гарбарная (1794—1798) і суконная (1781—1809) мануфактуры[7].

У пачатку XIX стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку XX стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша — Магілёў.

Найноўшы часправіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.

Са снежня 1919 года ў складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.

У Другую сусветную вайну з 1941 года да 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска Іскра[8], 14 снежня 2007 года — вёскі Маладзёжная, Рыжкавічы і Малое Зарэчча[9], 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча[10].

Насельніцтваправіць

  • XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.[1]; 1661 — 4 375 чал.[1]
  • XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092[11]
  • XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359[13]; 2016 — 16 425 чал.[14]; 2017 — 16 310 чал.[5]

Эканомікаправіць

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».

Культураправіць

Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).

Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.

Адукацыяправіць

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

СМІправіць

У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».

Славутасціправіць

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла

Страчаная спадчынаправіць

Шклоў, гравюра XVIII ст.
Шклоўскі кадэцкі корпус, малюнак пач. XIX ст.

Вядомыя асобыправіць

Гл. таксамаправіць

Зноскіправіць

  1. а б в Лукашэвіч А. Шклоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 757. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Полехов С. В. Древнейшее упоминание Шклова — 1466: послание новогородского наместника Мартина Гаштольда // Архіварыюс. № 19. — Мінск: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2021. — С. 77-82.
  7. а б Лён 2009, с. 159.
  8. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня, 16 і 22 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  9. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района
  10. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  11. Szkłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 922.
  12. Шклов // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 209.
  16. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратураправіць

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста