Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі

(1546—1616) падсудак новагародскі, мемуарыст

(Пасля перасылкі з Фёдар Еўлашоўскі)

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) (7 лютага 1546, Ляхавічы, Навагрудскае ваяводства, цяпер у Брэсцкай вобласці — 1616) — пісьменнік і грамадскі дзеяч у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння7 лютага 1546(1546-02-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці1616
Грамадзянства
ЖонкаГанна Балатоўна[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, палітык, суддзя
Мова твораўбеларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аўтар аднаго з першых узораў старабеларускай мемуарнай літаратуры — «Дзённіка» (16031604). Падсудак наваградскага земскага суда1592), пасол ад шляхты Наваградскага павета на Варшаўскі вальны сойм (1579). Аўтар вядомага азначэння «Залаты век», якое адносіў пераважна да 3-й чвэрці 16 ст.[2]

Біяграфіяправіць

Пячатка Ф. Еўлашоўскага.

3 дробнапамеснай шляхты. Самаадукацыяй набыў значныя веды ў матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі, дзякуючы чаму карыстаўся павагай у сучаснікаў. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў браў удзел у бітве на Уле (1564), пасля ўдзельнічаў у шэрагу войнаў, але быў перакананы ў бязглуздасці войнаў агулам. Стаў прыхільнікам пратэстантызму. Адукаваны юнак хутка звярнуў на сябе ўвагу магнатаў: М. К. Радзівіла Сіроткі, Я. Хадкевіча, К. Астрожскага, якія даручалі яму весці важныя судовыя справы. У Вільні ў час эпідэміі захварэў хранічнай хваробай (магчыма, т. зв. англійскай гарачкай).

Прымаючы пад увагу юрыдычныя здольнасці і багаты практычны вопыт свайго земляка, яго вядомасць пры каралеўскім двары, а таксама ўдзел у Люблінскім сойме 1569 года, навагрудская шляхта ў 1579 паслала Ф. Еўлашоўскага сваім павятовым паслом на Варшаўскі вальны сойм. Ф. Еўлашоўскі быў на службе ў Жыгімонта II Аўгуста, з 1572 у М. К. Радзівіла Сіроткі. У 1576 у Торуні сустракаўся са Стафанам Баторыем. Паводле каралеўскага прывілея, з 1577 займаў пасаду пінскага і сервецкага мастаўнічага. Разам з навагрудскім суддзёй А. Трызнам яму было даручана прыняць удзел у выпрацоўцы тэксту «Трыбунала» — статута вышэйшага апеляцыйнага суда Вялікага Княства Літоўскага. У 1584 годзе прымаў удзел у сесіях Ваўкавыскага, Мінскага, Навагрудскага і Слонімскага паветаў, запрошаны на пасаду судовага абвінаваўцы. Калі ў 1592 годзе ў новагародскім земскім судзе аказалася вакантным месца падсудка, у ліку чатырох іншых прэтэндэнтаў ваяводская шляхта абрала яго сваім кандыдатам. Ф. Еўлашоўскі займаў гэту пасаду да 1613 года.

Мемуарыправіць

Старонка з успамінаў Ф. Еўлашоўскага

Ф. Еўлашоўскі вядомы як аўтар першых мемуараў на беларускай мове. Дзённік быў пачаты ў 1603, магчыма, пад уплывам дыярыуша М. К. Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да святой зямлі». Апошні запіс у творы датуецца 1604. Першая старонка рукапісу з загалоўкам не захавалася, таму мемуары даследчыкі называюць «дзённікам», «успамінамі», «гістарычнымі запіскамі» (у найбольшай ступені адпавядае зместу). «Гістарычныя запіскі» — адзіны вядомы твор з літаратурнай спадчыны пісьменніка.

У жанравым плане гэта класічны мемуарны твор з элементамі мастацка-літаратурнага вымыслу. Мемуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналагічнай паслядоўнасці. Пераважна аўтар запісваў звесткі пра сваё жыццё, пра асабістыя ўражанні. Між іншым, падаюцца звесткі пра асобныя гістарычныя падзеі XVI—XVII стст.: асобныя бітвы Лівонскай вайны (1558—1583), прыёмы каралямі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, заключэнне Люблінскай уніі (1569), выбары каралёў. Але буйнейшыя пытанні палітыкі не закранаюцца, бо аўтар лічыў гэта прэрагатывай магнатаў.

Зноскі

Літаратураправіць

  • І. Щоденник новгородського підсудка Федора Євлашевського. 1564—1604 // Мемуари до історії Південної Русі: Випуск 2 (перша половина XVII ст.). Ф. Євлашевський, Я. Собеський, походи 1625 та 1628 рр., С. Окольський, Г. Боплан, звільнення невільників, Б. Машкевич / За ре­дакціею В. Антоновича, пер. з рос. І. С. Голуб; передм. В. С. Мороза; худож. оформ. А. П. Дерев’янка. — Дніпропетровськ: Січ, 2006. — 439 с. — ISBN 966-511-294-5 — С. 7-44.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С. 56-57;
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 2. — Мн., 1985;
  • Свяжынскі У. Еўлашоўскі Фёдар Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 3. — Мінск, 1996. — С. 357;
  • Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн. Т. 2. — Мн., 1993;
  • Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мн., 2001;
  • Енциклопедія українознавства. Т. 2. — Львів, 1993;
  • Свяжынскі У. Дыярыуш і Еўлашоўскі: [пра грамадскага дзеяча і пісьменніка эпохі Вялікага Княства Літоўскага Фёдара Еўлашоўскага] // Краязнаўчая газета. — 2006. — Сак. (№ 12);
  • Саверчанка І. Фёдар Еўлашоўскі — класік мемуарыстыкі: [пра пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча XVI—XVII стст.] // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 23 чэрв. (№ 25). — С. 14;
  • Свяжынскі У. М. «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 121, [2] с.;
  • Старажытная беларуская літаратура (XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2007. — («Беларускі кнігазбор»)— С. 334—349;
  • Таранеўскі В. У. Штрыхі да «Успамінаў» Ф. Еўлашоўскага і «Реестра списань…» Ф. Кміты-Чарнабыльскага: [прысвечана мемуарнай літаратуры Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст.] // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова»: сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Витебский государственный университет им. П. М. Машерова; [редколлегия: А. В. Русецкий (главный редактор) и др.]. — Т. 6. — С. 177—190.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста