Ушацкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласці Беларусі

Уша́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Шумілінскім, Бешанковіцкім, Лепельскім, Докшыцкім, Глыбоцкім і Полацкім раёнамі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Ушачы.

Ушацкі раён
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Беларусь
Уваходзіць уВіцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтрУшачы
Дата ўтварэння17 ліпеня 1924,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання25 снежня 1962
КіраўнікУладзімір Генадзевіч Аўдошка[d][1]
Афіцыйныя мовыРодная мова: беларуская 88,2 %, руская 10,46 %
Размаўляюць дома: беларуская 76,56 %, руская 18,53 %[2]
Насельніцтва (2009)
15 970 чал.[2] (20-е месца)
Шчыльнасць10,72 чал./км² (18-е месца)
Нацыянальны складбеларусы — 94,83 %,
рускія — 3,99 %,
іншыя — 1,18 %[2]
Плошча1 489,38[3]
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 239 м
 127 м
Ушацкі раён на карце
Часавы поясUTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Ушачы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Весніцкі, Вялікадолецкі, Гарадзецкі, Жарскі, Завячэльскі, Кубліцкі, Маладолецкі, Мосарскі, Плінскі, Сарочынскі, Ушацкі, Чарапоўшчынскі. 24 верасня 1926 года з Завячэльскага сельсавета выдзелены Вацлавоўскі нацыянальны латышскі сельсавет, Ушацкі сельсавет перайменаваны ў Востраў-Сарочынскі. У 1930 годзе вёска Кублічы аднесена да катэгорыі мястэчак. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Зарачанскі (Зарэцкі) і Усайскі сельсаветы скасаванага Ульскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года скасаваны Вацлавоўскі нацыянальны латышскі сельсавет. 27 верасня 1938 года мястэчка Ушачы аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў, мястэчка Кублічы — да катэгорыі паселішчаў сельскага тыпу (вёска). З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці. 9 верасня 1946 года Глыбачанскі, Зарачанскі і Усайскі сельсаветы перададзены адноўленаму Ульскаму раёну. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Завячэльскі, Маладолецкі і Чарапоўшчынскі сельсаветы, Гарадзецкі сельсавет перайменаваны ў Старынкаўскі, Востраў-Сарочынскі сельсавет — у Лутаўскі, Плінскі сельсавет — у Селішчанскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Глыбачанскі, Дубраўскі, Зарачанскі і Усвейскі сельсаветы скасаванага Ульскага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны Зарачанскі і Усвейскі сельсаветы. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Бабыніцкі і Варонецкі сельсаветы скасаванага Ветрынскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Ушачы, Весніцкі, Вялікадолецкі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Дубраўскі, Жарскі, Кубліцкі, Лутаўскі, Мосарскі, Сарочынскі, Селішчанскі, Старынкаўскі сельсаветы перададзены Лепельскаму раёну, Бабыніцкі і Варонецкі сельсаветы — Полацкаму раёну.

30 ліпеня 1966 года Ушацкі раён утвораны зноў, у склад раёна перададзены гарадскі пасёлак Ушачы, Вялікадолецкі, Гарбаціцкі, Глыбачанскі, Дубраўскі, Жарскі, Кубліцкі, Лутаўскі, Мосарскі, Сарочынскі, Селішчанскі сельсаветы і 10 населеных пунктаў Пышнянскага сельсавета (Антунова, Ветча, Казімірова, Лагі, Малыя Дольцы, Мацюшы, Мірны, Новая Жызнь, Пуцілкавічы і Храмёнкі) Лепельскага раёна[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 10 сельсаветаў, 280 населеных пунктаў[5]. 22 красавіка 1980 года Гарбаціцкі сельсавет перайменаваны ў Вяркудскі. 20 кастрычніка 1995 года Ушацкі раён і гарадскі пасёлак Ушачы аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Дубраўскі, Мосарскі і Селішчанскі сельсаветы, Лутаўскі сельсавет перайменаваны ва Ушацкі[6].

Прыродаправіць

Большая частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Паўночна-ўсходняя частка размешчана ў межах Полацкай нізіны. Паверхня пераважна плоскахвалістая, на захадзе — узгорыстая. Характэрны рэзкія ваганні адносных вышынь каля шматлікіх азёрных і балотных катлавін. 50 % тэрыторыі ляжыць на вышыні 150—200 метраў. Каля вёскі Гушчынская Слабодка знаходзіцца самы высокі пункт вышынёй 238 м, найбольш нізкі — 127 м (урэз вады возера Янова).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходняй часткі Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з паазерскіх марэнных, флювіягляцыяльных і азёрна-ледавіковых адкладаў, ніжэй утварэнні сожскага, дняпроўскага, у ледавіковых лагчынах — бярэзінскага зледзяненняў.

З карысных выкапняў ёсць пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны, сапрапель, торф. Вядомы 40 невялікіх радовішчаў торфу (найбольшае Выдрыца); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу (найбольшае Наташына); 2 радовішчы пяскоў (найбольшае Кавалеўшчынскае радовішча пяскоў); 2 радовішчы глін. Раён мае значныя запасы сапрапелю. Аб’ём азёрнага сапрапелю ў першачарговых для здабычы аб’ектах складае каля 7 тыс. кубічных метраў. Раён характарызуецца вялікай забяспечанасцю разведанымі радовішчамі ўсіх катэгорый гравійна-пясчанага матэрыялу.

Важнейшы прыродны рэсурс — зямельныя ўгоддзі. Агульная плошча складае 83,1 тыс. га, з якіх сельскагаспадарчых угоддзяў — 65,9 тыс. га (79,3 %), раллі — 32,4 тыс. га (38,9 %).

Глебы сельгасугоддзяў дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя (85 %), поймавыя забалочаныя, тарфяна-балотныя. Глебы сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя.

Ушацкі раён характарызуецца добрай забяспечанасцю воднымі рэсурсамі. Найбольшымі рэкамі з’яўляюцца Заходняя Дзвіна, яе прыток Ушача і рака Дзіва. Усяго ў раёне налічваецца 18 малых і сярэдніх рэк, у тым ліку Бельская, Выдрыца.

Па колькасці азёр Ушацкі раён займае адно з вядучых месцаў у краіне. Тут налічваецца звыш 200 азёр, вялікіх і маленькіх. Яны займаюць каля 10 % плошчы раёна. Асабліва выдзяляецца Ушацкая група азёр. Сярод іншых азёр — Вечалле, Ваўчо, Дземінец, Доўгі Дземінец, Доўжына, Плесна, Астравіта, возера Глыбач, Бярозаўскае, Адворанскае, Акунь, Арэхаўна, Ашыцік, Гародна, Глыбачка, Дубраўскае, Лешва, Лешна, Лутава, Лінка, Пліна, Полазна, Рукшанскае, Салонец, Трошча, Усвея, Глыбокае. Іншыя азёры: Сверзна, Колпіна.

Мінеральныя воды Ушаччыны былі вядомы ўжо ў XVI стагоддзі, пры дапамозе іх вылечвалі захворванні апорна-рухальнага апарату.

Лясы раёна займаюць 41 % тэрыторыі раёна. Структура лясоў раёна прадстаўлена рознымі дравеснымі пародамі: елка, сасна, асіна, бяроза, дуб, рабіна, арэшнік, вольха, крушына і інш. Хваёвыя лясы займаюць 50,6 % лясной плошчы, дамінуе сасна.

На тэрыторыі Ушацкага раёна ёсць біялагічныя мікразаказнікі мясцовага значэння — Глыбачанскі, Чарсцвяцкі, гідралагічны заказнік — Крывое.

Насельніцтваправіць

На першае студзеня 2007 года ва Ушацкім раёне пражывала 17 800 чалавек. Па колькасці насельніцтва Ушацкі раён займае адно з апошніх месц у Віцебскай вобласці.

Дынаміка змянення колькасці насельніцтва раёна:

2005 — 19,1 тыс. чал.
2006 — 18,6 тыс. чал.
2007 — 17,8 тыс. чал.

Гарадское насельніцтва раёна складае 31 %.

Нацыянальны склад:

беларусы — 94,1 %
рускія — 4,5 %
украінцы — 0,7 %

На тэрыторыі раёна налічваецца 256 населеных пунктаў, найбуйнейшыя вёскі: Вялікія Дольцы, Кублічы, Сарочына, Селішча.

Адміністрацыйны падзелправіць

Падзяляецца на 7 сельскіх саветаў: Вялікадолецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Жарскі, Кубліцкі, Сарочынскі, Ушацкі.

Транспартправіць

Праз Ушацкі раён праходзяць аўтадарогі: Полацк — Ушачы — Лепель — Мінск, Полацк — Лепель — Мінск, Ушачы — Віцебск і інш. Аддаленасць г. п. Ушачы ад г. Мінска — 210 км, ад Віцебска — 150 км. Чыгункі раён не мае.

Сацыяльная сфераправіць

Адукацыяправіць

Ва Ушацкім раёне працуюць 12 сярэдніх школ, некаторыя з іх называюцца школы-дзіцячыя сады, адна з іх — школа-інтэрнат (Вяркудская). Самая значная, вялікая па колькасці вучняў — Ушацкая СШ, дзе налічваецца 1135 вучняў.

У 1998 годзе была адкрыта новая сярэдняя школа ў вёсцы Арэхаўна, якая на сённяшні дзень з’яўляецца «школай — эталонам». У Арэхаўскай СШ з першага дня яе існавання працуе добра ўкамплектаваны камп’ютэрны клас. Праводзіцца значная работа з вучнямі па ахове навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў; у школе створаны цудоўны «зялёны куток», дзе растуць рэдкія расліны; ёсць свая цяпліца, дзе вырошчваецца расада розных культур, свой школьны агарод; наладжана цесная сувязь з мясцовым лясніцтвам.[7].

Ахова здароўяправіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Ушацкім раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Ушацкая цэнтральная раённая бальніца».

На тэрыторыі раёна паміж азёрамі Баркоўшчына і Доўжына знаходзіцца санаторый "Лясныя азёры.

Вядомыя асобыправіць

Гл. таксамаправіць

Зноскі

  1. http://www.belpatriot.by/?p=23552
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Асвета.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2019. Праверана 3 красавіка 2020.

Літаратураправіць

  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — 640 с.: іл.
  • Урбан, І. Я. Мая Ушаччына святая, мой край зацішкаў і грамоў : краязнаўчыя матэрыялы / І. Я. Урбан. — Ушачы, 2006. — 33 с. : іл.
  • Ушацкі раён // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 166—169.
  • Цяцерка, Л. М. Геаграфія Ушацкага раёна / Л. М. Цяцерка. — Ушачы, 2006. — 110 с. : іл.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста