Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка

Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанкамузей ва Ушачах (Віцебская вобласць).

Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка
Профільваенна-гістарычны
Заснаваны1969
Падпарадкаванасцьаддзел культуры Ушацкага райвыканкама.
МесцазнаходжаннеВіцебская вобласць, г.п. Ушачы, вул. Ленінская, 37, 211480
Памеры фонду13 309
Агульная плошча1254
Выставачная плошча576
Плошча запаснікаў108
Адкрыты9.30–17.00, акрамя нядзелі і панядзелка
ushachi.museum.by

Гісторыяправіць

Уваходная група

7 студзеня 1969 г. бюро ЦК КПБ прыняло пастанову аб заснаванні музея народнай славы ва Ушачах. Да зацвярджэння штатаў музея ўсе турботы па яго стварэнні ўзяла на сябе загадчыца аддзела культуры Ушацкага райвыканкама А. Пашута.

7 лістапада 1970 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў. Першым дырэктарам стаў В. Кірпіч. Разам з ім працавалі навуковы супрацоўнік Л. Мядзведзева і Н. Іванюк.

4 сакавіка 1999 г. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ушацкаму музею народнай славы было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка[1].

Экспазіцыяправіць

На галоўным фасадзе будынка размешчана манументальная кампазіцыя «Прарыў» мастака Юрыя Любімава. Мастак Уладзімір Крываблоцкі зрабіў у вестыбюлі манументальны роспіс на тэмы: «Хлеб партызанскі», «Вызваленне», «У імя жыцця на зямлі», «Фашызму не прайсці» і «Крах фашызму». У 1986 годзе за гэту працу ён атрымаў прэмію Ленінскага камсамола Беларусі.

У музеі захоўваецца больш за 13 тысяч рэчаў асноўнага фонду. Экспазіцыя размешчана ў чатырох залах на плошчы 574 кв. м. Яе тэма — «Ушаччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Шматлікія фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы партызан, узнагароды, зброя, партызанскія газеты і лістоўкі яскрава сведчаць аб гераічным мінулым Ушаччыны: пра воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў абарончых баях 1941 года на Ушацкай зямлі, падпольшчыках і партызанах, ахвярах фашызму.

У экспазіцыі маецца раздзел, прысвечаны знакамітым землякам Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну, Генадзю Гарбуку, Еўдакіі Лось, Анатолю Барышнікаву.

Экспазіцыя музея стваралася пры ўдзеле супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Афармленнем музея займаўся мастак Эдуард Агуновіч.

Выстаўкіправіць

Гл.таксамаправіць

Зноскі

  1. Аб прысваенні імя У. Е. Лабанка Ушацкаму музею народнай славы // Рэспубліка. – 1999. – 10 сак.
  2. Ushachi.Museum.by. Выставка «Шлях». Учреждение культуры «Ушачский музей Народной Славы имени Владимира Елисеевича Лобанка».

Літаратураправіць

  • Кірпіч, М. Ушацкі музей народнай славы імя У.Е. Лабанка / М. Кірпіч / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – С. 567 – 568.
  • Черкашина Л. Партизанская галерея / / Советский музей. – 1985. – № 3.
  • Ушацкі музей народнай славы//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн., 1987. – Т. 5. – С. 375–376.

Спасылкіправіць

  • ushachi.museum.by — афіцыйны сайт Ушацкага музея народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста