Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч (17 лютага 1928, в. Вадзяціна Ляхавіцкага раёна[1] — 30 красавіка 2014, Мінск[2]) — беларускі празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992).

Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння17 лютага 1928(1928-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці30 красавіка 2014(2014-04-30) (86 гадоў)
Пахаванне
ГрамадзянстваБеларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, рэдактар, перакладчык
КірунакПроза
Мова твораўбеларуская
Дэбют«Заклінаю ад кулі» (1960)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфіяправіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1953). У 1953—1967 гадах працаваў у выдавецтвах «Народная асвета» і «Беларусь», у 1965 годзе на Беларускім радыё, у 1967—1972 гадах літсупрацоўнікам часопісу «Полымя», у 1973—1977, 1978—1988 — загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць», у 1977 — рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».[1]

Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1962).[1]

Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску.[2]

Творчасцьправіць

Дэбютаваў аповесцю «Трэці лішні» (1958) у часопісе «Маладосць». Аўтар кніг «Заклінаю ад кулі» (1960), «Між двух агнёў» (1963), «Абуджэнне» (1968), «Порахам пахла зямля» (аповесць-хроніка) (1975), «Выбранае» (1977), «У лабірынце вуліц» (1979), нарыса «Каб радзіла зямля» (1972), аповесцей «Кожны чацвёрты» (1983), «Першым заўсёды цяжка» (разам з У. Сазановічам, 1986), рамана «Камень з гары» (1990). У 1988 годзе выйшлі Выбраныя творы.[1]

У перыядычным друку апублікаваны раман «Не праспі сваю долю» (1993), аповесці і апавяданні «Лішняе дзіця, або Амплітуда жаданняў» («Маладосць», 1998), «Крайняя авечка» («Полымя», 2004), «Доля — пустацвет» («Маладосць», 2004), «Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям», («Полымя», № 10, 2006), «На мяжы цярпення» («Полымя», 2007), «Дзённікавыя нататкі» («Маладосць», 2007). Творы У. М. Дамашэвіча паракладзены на некалькі моў.

Займаўся рэдактурай і перакладам з рускай, польскай, азербайджанскай, армянскай і іншых моў. Сярод яго перакладаў раман Е. Путраманта «Верасень», перакладзены з польскай разам з Я. Міско.

Прызнаннеправіць

Сям’яправіць

Жонка — па першым мужы, праўнуку расійскага навукоўца Д. І. Мендзялеева — Мендзялеева. Яе ўнучка, Крысціна Мендзялеева — «Рок-Князёўна’97»[4], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; цяпер жыве ў Бельгіі, працуе ў сферы кінематографа, зняла дэбютны фільм.

Зноскі

Літаратураправіць

Спасылкіправіць


🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста