Узброеныя Сілы Беларусі

(Пасля перасылкі з Узброеныя сілы Беларусі)

Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) — структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, які прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці[5]. Узброеныя Сілы падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 года — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[6]).

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь

Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання20 сакавіка 1992
Падраздзяленні
ГалоўнакамандуючыА. Р. Лукашэнка (дэ-факта)
Міністр абароныВ. Г. Хрэнін
Начальнік штаба абароныВ. У. Гулевіч
Прызыўны ўзростз 18 да 27 гадоў
Занятыя ў войску47 950 вайскоўцаў (2023[1]), разам з грамадзянскім персаналам — 63 000 чалавек (2024 г.[2])
Запас289 000 чалавек (за 2023—2024 г.[1])
Ваенізаваныя службы87 000 супрацоўнікаў міліцыі, 11 000 унутраных войскаў, 12 000 дзяржпагранкамітэта (2023 г.[3])
Бюджэт903 млн дол (2024 г.[2])
Унутраныя пастаўшчыкі26 прадпрыемстваў ВПК РБ
Замежныя пастаўшчыкі Расія,  Кітай
Гадавы імпартневядома
Гадавы экспарт1 млрд дол (2018 г.[4])
Званнігл. Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Гісторыяправіць

УС РБ сфарміраваны на базе Беларускай ваеннай акругі УС СССР пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці, для чаго 20 верасня 1991 года было прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[7]. Савету Міністаў Рэспублікі Беларусь былі падпарадкаваны мясцовыя органы ваеннага кіравання рэспублікі, чыгуначныя войскі, сістэма грамадзянскай абароны, дыслацыраваныя на тэрыторыі рэспублікі. Вышэйшаму органу выканаўчай улады даручалася вызначыць парадак перадыслакацыі ў межах Беларусі, увод і вывад з яе тэрыторыі часцей і злучэнняў Узброенных сіл СССР, пагранічных, чыгуначных і будаўнічых войскаў, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі, а таксама матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, якія належалі ім. З асенняга прызыву 1991 года пачалося праходжанне ваенных збораў і абавязковай тэрміновай воінскай службы грамадзянамі Беларусі на тэрыторыі рэспублікі. 20 сакавіка 1992 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пачатак непасрэднаму стварэнню ўласных узброенных сіл паклала пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1992 года «Аб перапарадкаванні фарміравання Узброенных Сіл, якія дыслацыруюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрству абароны». Была скасавана Беларуская ваенная акруга. Усе яе часці і падраздзяленні, а таксама часці цэнтральнага падпарадкавання, не ўваходзячыя ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў распараджэнне новастворанага міністэртва[8]. 3 лістапада 1992 года быў прыняты закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»[9]. У 1992—1996 гадах былі скарочаны або перафарміраваны 250 воінскіх частак. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі[10].

Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гадоў дзейнічалі і развіваліся згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 2001—2005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваецца на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 г. № 600. была зацверджана Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе ВПС і войскі СПА Беларусі аб’яднаны ў адзіны від войскаў[11].

У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.

11 мая 2006 года Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь», па якім на базе чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

2 жніўня 2007 года на аснове ПДВ і спецназу ГРУ створаны Сілы спецыяльных аперацый.

У 2009 годзе зацверджана новая ваенная ўніформа[10].

2 жніўня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў указ аб накіраванні ў Ліван групы з 9 беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў міратворчай місіі[12]. У гэтым жа годзе першыя міратворцы з Беларусі прыбылі ў Ліванскую Рэспублікі. Нягледзячы на ​​заяўлены памер кантынгенту ў дзевяць чалавек, у краіну была накіравана група толькі з пяці міратворцаў[13].

1 ліпеня 2016 года была ўведзена альтэрнатыўная служба. Да яе прыцягваюцца грамадзяне, якія прыдатны да тэрміновай службе ва ўзброеных сілах, але не могуць яе праходзіць па рэлігійных меркаваннях. Дадзеная катэгорыя прызыўнікоў накіроўваецца на грамадска карысную дзейнасць[14].

20 ліпеня 2016 года ўступіла ў сілу новая ваенная дактрына. У новай версіі дактрыны прапісана, што некаторыя дзяржавы ў еўрапейскім рэгіёне «спрабуюць справакаваць унутраныя ўзброеныя канфлікты з ужываннем як ваеннай сілы, так і тэрарыстычных і дыверсійных сіл». Па гэтай прычыне быў распрацаваны план дзеянняў супраць гібрыднай вайны і каляровай рэвалюцыі. Пры распрацоўцы дактрыны і наступных зменаў у тактыцы ўлічваўся вопыт Украіны ў Данбаскім і Расіі ў Сірыйскім канфліктах. Вялікае значэнне атрымала падрыхтоўка да баявых дзеянняў ва ўмовах населенага пункта[15][16][17].

У кастрычніку 2022 года армія дзяржавы разам з некаторымі расійскімі фарміраваннямі, размешчанымі ў краіне, у поўным складзе была ўключана ў рэгіянальную групоўку войск Беларусі і Расіі[18].

У цяперашні час ва Узброеных Сілах два віды УС — Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Таксама непасрэдна генеральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спецыяльных аперацый (ССА). Існуюць таксама спецыяльныя войскі (службы), органы тылу.

Колькасць Узброеных Сіл на 1 сакавіка 2016 года — 64 932 пасады. З іх 14 502 афіцэра, 6850 прапаршчыкаў 25 671 салдат і сяржантаў, 3502 курсанта, а таксама 16 407 асоб грамадзянскага персаналу.

Баявы склад мірнага часу — тры авіяцыйныя базы, дзве радыётэхнічныя і чатыры зенітныя ракетныя брыгады, тры зенітных ракетных палка, чатыры механізаваных брыгады, адна ракетная, адна рэактыўна-артылерыйская і тры артылерыйскія брыгады, адна дэсантна-штурмавая брыгада, адна паветрана-дэсантная брыгада і адна брыгада спецыяльнага прызначэння[19].

Узброеныя Сілы актыўна ўдзельнічаюць у розных вучэннях, як унутры краіны («Нёман—2001», «Бярэзіна—2002», «Чыстае неба—2003», «Шчыт Саюза—2006», «Захад—2009», «Захад—2013», «Шчыт Саюза—2015», «Славянскае братэрства—2017»), так і за яе межамі («Баявая садружнасць»).

Ваенная службаправіць

Ваенная служба ў краіне можа быць па прызыву, кантракце або ў рэзерве. Першая з’яўляецца абавязковай для грамадзян мужчынскага полу, прызнаных ва ўстаноўленым парадку прыдатнымі да яе праходжання. Ва Узброеных сілах могуць служыць прыдатныя па стане здароўя і фізічнаму развіццю да яе выканання, незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, палітычных і іншых перакананняў. Прызыўнікі набіраюцца ва ўзросце 18—27 гадоў. Тэрмін іх службы залежыць ад наяўнай адукацыі. Так, для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, ён складае 18 месяцаў, з вышэйшым — 12, а ваенным — 6. Воінская служба даступна і для грамадзян жаночага полу, якія адказваюць устаноўленым патрабаванням і атрымалі падрыхтоўку па неабходных спецыяльнасцях.

Вайскоўцы і рэзервісты, якія ўпершыню прызваны або паступілі на ваенную службу, службу ў рэзерве, або грамадзяне, якія не праходзілі ваенную службу, службу ў рэзерве і ўпершыню прызваны на зборы, а таксама грамадзяне, якія навучаюцца на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу, прыносяць прысягу перад дзяржаўным сцягам і баявым сцягам сваёй воінскай часці. Грамадзяне могуць самастойна выбіраць, на якой з двух дзяржаўных моў, — рускай або беларускай, — яны будуць прамаўляць змест прысягі. Ваеннаслужачы да прынясення не можа прыцягвацца да выканання баявых задач[20].

Складправіць

     Сухапутныя войскі      Сілы спецыяльных аперацый      ВПС і СПА      Транспартныя войскі

Сухапутныя войскіправіць

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Камандаваннем СВ (сфарміравана 21.12.2001 на базе ўпраўлення 5 гв. ак у Бабруйску) і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часці і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў[21].

У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[22]. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[23].

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскіправіць

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі (утвораны 8 лістапада 2001 года) непасрэдна кіруюцца Камандаваннем ВПС і войск ППА і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; апроч таго, непасрэдна камандаванню падпарадкоўваюцца авіяцыйныыя часці непасрэднага падпарадкавання (4 авіяцыйныя базы)[24], воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы[25], воінскія часці тылавога і тэхнічнага забеспячэння і палігоны.

Эмблема Ваенна-паветранных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь

У склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 4 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[26]. У склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 2 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[27].

Сілы спецыяльных аперацыйправіць

Сілы спецыяльных аперацый — род войскаў непасрэдна падначалены генеральнаму штабу ВС Беларусі, скарочанае найменне — ССА УС РБ.

Транспартныя войскіправіць

11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

Тэрытарыяльныя войскіправіць

Ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні з’яўляецца арганізацыя тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.

Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі (ТэрВ), якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.

Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных ВС РБ. Камплектаванне фарміраванняў ТэрВ вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот.

Задачы тэрытарыяльнай абароны:

  • удзел у абароне прымежнай тэрыторыі;
  • падтрыманне рэжыму ваеннага становішча;
  • ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб’ектаў;
  • барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
  • інжынерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы гарадоў і населеных пунктаў да абароны і абсталяванне абарончых рубяжоў;
  • ліквідацыя наступстваў прымянення зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ;
  • вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыі[28][29][30][31].

Іншая дзейнасцьправіць

Неваеннае выкарыстанне Узброеных сілправіць

  • Вайскоўцы, якія знаходзяцца ў запасе або адстаўцы, добраахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці ваенна-навуковай супальнасці.
  • Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для ўборкі ўраджаю[32].
  • 15—16 сакавіка 2013 года беларускія вайскоўцы былі прыцягнуты да барацьбы з цыклонам «Хаўер» і яго наступствамі[33]. Ваенная тэхніка, накіраваная ў дапамогу ратавальнікам і камунальным службам, выцягвала з заснежаных дарог аўтамабілі і ўдзельнічала ў расчыстцы шашы[34].
  • 14 лютага 2023 года 45 байцоў медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя УС РБ адправіліся ў Сірыю для аказання дапамогі ў наступствах лютаўскага землетрасення[35] (гл. Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі).

Удзел у міжнародных спаборніцтвахправіць

З 1993 года Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца членам Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ)[36], а прымаюць удзел у Сусветных ваенных гульнях пачынаючы з 1995 года. За гэты час вайскоўцамі-спартсменамі да 2020 года было заваявана 87 медалёў у 15 відах спорту, у тым ліку 14 залатых, 23 сярэбраных і 50 бронзавых[37][38]. Найбольш удала беларускія армейцы выступаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы (22 медалі), дзюдо (15) і кулявой стральбе (11).

Беларускія вайскоўцы паказваюць высокія вынікі і на розных міжнародных армейскіх спаборніцтвах.

Так, на спаборніцтвах «Армейскія міжнародныя гульні-2017» у агульнакамандным заліку зборная каманда Узброеных Сіл Беларусі заняла чацвёртае месца, пакінуўшы ззаду вайсковыя каманды з 24 краін свету. Каманды беларускіх вайскоўцаў спаборнічалі ў 13 з 28 конкурсаў, заняўшы 11 прызавых месцаў. Першае месца зборнай Узброеных Сіл Беларусі прынесла перамога ў конкурсе «Воін Садружнасці». Другія месцы былі атрыманы ў конкурсах «Майстры артылерыйскага агню», «Інжынерная формула» і «Бяспечны маршрут» (спаборніцтва каманд інжынерных войск), «Ключы ад неба», «Чыстае неба» (спаборніцтвы каманд ВПС і войск СПА) «Палявая кухня», «Верны сябар» (спаборніцтва кінолагаў). Трэцяе месца заваявана на «Снайперскай мяжы». Яшчэ два трэціх месцы заняты ў конкурсах «Ваенна-медыцынская эстафета» і «Бяспечнае асяроддзе». Чацвёртае месца занята ў конкурсе «Танкавы біятлон». Чацвёртай з 7 краін-удзельніц Беларусь стала і ў конкурсе «Выдатнікі вайсковай разведкі». Характэрна, што ў адрозненне ад каманд іншых краін беларуская зборная амаль на 50 % складалася з вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы[39].

У 2018 годзе каманда міратворцаў з Беларусі атрымала першае месца сярод 138 каманд з 37 краін на міжнародных спаборніцтвах пешых патрулёў «Кембрыян патрол» у Вялікабрытаніі[40].

У 2020 годзе на VI Армейскіх міжнародных гульнях «Армі-2020» беларуская зборная заняла 2-е месца ў агульным заліку. Камандзе УС Беларусі ўдалося ўзяць 1-е месца і ў конкурсе сувязістаў «Упэўнены прыём» і спаборніцтве экіпажаў машын інжынернага ўзбраення «Інжынерная формула». Вайскоўцы занялі 2-е месца ў спаборніцтвах «Бяспечнае асяроддзе» — экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, «Ваеннае ралі» — экіпажаў на ваеннай аўтамабільнай тэхніцы, «Верны сябар» — спецыялістаў службовай сабакагадоўлі, «Палявая кухня», «Дэсантны ўзвод», спаборніцтве мінамётных разлікаў «Майстры артылерыйскага агню», «Авіядартс», «Сувораўскі націск» — экіпажаў баявых машын пяхоты, «Аварыйны раён» — аварыйна-выратавальных фарміраванняў, «Сакалінае паляванне» — разлікаў комплексаў з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Бронзу каманда атрымала ў конкурсах: «Воін Свету» — спаборніцтве ваенна-прафесійнага майстэрства, «Ваенна-медыцынская эстафета», «Дарожны патруль» — спаборніцтве супрацоўнікаў ваеннай аўтамабільнай інспекцыі, а таксама «Чыстае неба» — падраздзяленняў СПА «Выдатнік вайсковай разведкі» і «Танкавы біятлон»[41].

Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтваправіць

Пытаннямі ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ.

Ваеннай дактрынай 2016 года прыярытэтнымі напрамкамі ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве названы Саюзная дзяржава з Расіяй, АДКБ і СНД[42]. З расійскім бокам вядуцца работы па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, арганізацыі і ажыццяўленні сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы, рэгулярна праводзяцца сумесныя вучэнні як у фармаце Саюзнай дзяржавы, так і АДКБ[43]. Апошняе беларускае ваеннае і палітычнае кіраўніцтва ўспрымае ў якасці гаранта не толькі ўласнай, але таксама міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі[44].

Паралельна, нягледзячы на складаныя палітычныя ўзаемаадносіны з краінамі Захаду, падтрымліваюцца партнёрскія кантакты з НАТА[42]. Найбольш актыўнае супрацоўніцтва выбудавана з ваеннымі ведамствамі Германіі, Літвы, Польшчы і Турцыі[45]. Па міратворчым накірунку ключавым партнёрам Беларусі выступае Італія[46].

Значным для краіны з’яўляецца работа ў ваенна-тэхнічнай галіне. Дзяржава наладзіла актыўны экспарт прадукцыі свайго ваенна-прамысловага комплексу за мяжу. У той жа час замежныя ўзброеныя сілы перыядычна карыстаюцца паслугамі беларускіх ваенных спецыялістаў. Дапамогу ад ваенных саветнікаў рэспублікі атрымлівалі розныя дзяржавы Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі.

Праблемыправіць

Састарэнне тэхнікі

Значная частка беларускага ўзбраення з’яўляецца савецкай спадчынай. З цягам часу яна састарваецца, зніжаецца яе патэнцыял і баявыя магчымасці для сучаснага выкарыстання. Існуюць тры шляхі вырашэння гэтага пытання: мадэрнізацыя, закупка новай замежнай і стварэнне ўласных узораў узбраенняў. Аднак з-за невялікага фінансавання Узброеных Сіл гэтыя працэсы ідуць павольна. У дадатак, першы шлях падвяргаецца крытыцы, паколькі нават глыбока мадэрнізаваная савецкая тэхніка ўсё яшчэ будзе саступаць сучасным узорам[47].

Дзедаўшчына

У беларускай арміі ў той ці іншай ступені ўсё яшчэ захоўваецца т. зв. «дзедаўшчына». На падобную з’яву афіцэрскі склад можа як наогул не звяртаць увагу, так і ўпарта змагацца. Міністэрства абароны таксама рэагуе на дадзеную праблему, прымаючы комплекс мер па супрацьдзеянні «дзедаўшчыне» ў войску. За такія правіны, асабліва з прычыненнем фізічнай шкоды, салдат можа панесці крымінальнае пакаранне аж да пазбаўлення волі. У падраздзяленнях захаваўся класічны, яшчэ з савецкіх часоў, від падзелу і іерархіі вайскоўцаў тэрміновай службы, дзе галоўную ролю адыгрывае тэрмін службы салдата. Кожная воінская часць мае свае асаблівасці і характар «дзедаўшчыны», але ва ўсіх іх прынята, каб маладыя байцы выконвалі ўсю асноўную працу за старэйшыя заклікі, наводзілі парадак у памяшканнях і на спальных месцах. Некаторы час таму былі распаўсюджаны грашовыя паборы і фізічны гвалт, аднак падобнае яшчэ можа мець месца і на сучасным этапе. Варта адзначыць, што найбольшай жорсткасцю праяўляецца «дзедаўшчына» ў інжынерных падраздзяленнях сухапутных сіл. Найбольш спрыяльнай сітуацыяй застаецца ў транспартных войсках[48].

Самагубствы

У 1995 годзе ў выніку суіцыдаў у беларускай арміі загінулі 42 чалавекі. У 2016 годзе гэта лічба склала 4[49], а ў 2017 — 3[50]. У сярэднім Беларусі ў год адбываецца тры-пяць суіцыдаў сярод вайскоўцаў[51]. Самагубствы ў арміі ўсё яшчэ застаюцца актуальнай праблемай у Беларусі.

  • 2017: 2 лютага на тэрыторыі часці ў Крынічным павесіўся 19-гадовы тэрміновік. 31 сакавіка ў вучэбным цэнтры ў Пячах (Барысаў) быў знойдзены павешаным 25-гадовы Арцём Басцюк. 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні барысаўскай воінскай часці ў Пячах у пятлі знойдзена цела 21-гадовага Аляксандра Коржыча[52].
  • 2018: 5 верасня ў Слонімскім гарнізоне павесіўся 20-гадовы радавы Аляксандр Арлоў[53]. 8 верасня ў лесе пад Гроднам знайшлі цела 26-гадовага салдата тэрміновай службы Сяргея Ясюкевіча. 22 чэрвеня ў адной з часцей полацкага гарнізона скончыў жыццё самагубствам прапаршчык Аляксей Сягодняеў[54].
  • 2019: 12 мая адбылося самагубства вайскоўца Смаргонскай памежнай службы. 1 чэрвеня здзейсніў суіцыд вайсковец Слонімскай 11-й механізаванай брыгады. 2 ліпеня ў Гродне здзейсніў суіцыд 20-гадовы вайсковец-кантрактнік[55].
  • 2021: 25 студзеня ў Астравецкім раёне ў воінскай часці № 7334 Унутраных войскаў МУС застрэліўся 18-гадовы салдат тэрміновай службы[56].

Заўвагіправіць

  1. а б The Military Balance 2023, p.175
  2. а б 2024 Belarus Military Strength.
  3. The Military Balance 2023, p.176
  4. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik.by, 7 февраля 2019
  5. Ваенна-інфармацыйны партал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Узброеныя Сілы. Задачы Архівавана 19 мая 2021.
  6. http://news.tut.by/society/275705.html Архівавана 13 сакавіка 2013.
  7. Пост. Верховного Совета Республики Беларусь от 20.09.1991 г. № 1099-XII
  8. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская і інш.; рэдактар тома У. Навіцкі]. — Мінск: Современная школа: Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл., партр. — С. 594. — ISBN 978-985-469-337-8.
  9. Закон Республики Беларусь № 1904-XII Архівавана 28 студзеня 2015.
  10. а б Белорусская армия: история, форма, звания, численность и вооружение
  11. История ВВС и войск ПВО Архівавана 12 верасня 2015.
  12. Белорусские миротворцы в Ливане
  13. Белорусские миротворцы в Ливане: миссия выполнима
  14. Общественно-политические и в области права -Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  15. Семь главных новшеств военной доктрины Беларуси
  16. Под наблюдением Путина: военные завершили учения «Запад-2017»
  17. При разработке нового плана обороны Белоруссии учли опыт конфликта на Украине // Интерфакс, 19 декабря 2019
  18. Региональная группировка войск и сил Беларуси и России: что это такое?
  19. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии. Архівавана 7 мая 2016.
  20. Срочная военная служба на сайте МО РБ Архівавана 21 красавіка 2021.
  21. 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
  22. 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.
  23. 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч.
  24. 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база
  25. Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання.
  26. 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа.
  27. 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа
  28. Территориальные войска сегодня Архівавана 16 мая 2018.
  29. Законы Республики Беларусь о защите республики
  30. Войска территориальной обороны (ТерО)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2018. Праверана 8 снежня 2018.
  31. Территориальная оборона — нормативные акты
  32. К битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь Архівавана 27 чэрвеня 2018.
  33. Циклон "Хавьер": власть отмолчалась, люди помогали себе сами(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 10 лютага 2021.
  34. Ольга Паздерина, Алесь Достанко, Екатерина Михайлова. Как Слуцк пережил Хавьер Архівавана 5 сакавіка 2023. // Інфа-Кур’ер : газета. — 15 марта 2018.
  35. Белорусские медики отправились на российском самолете в Сирию ― видео
  36. Историческая справка Архівавана 29 верасня 2015.
  37. Comparison of Top-ranking nations
  38. Medal Standings
  39. «Урок мужества» Архівавана 31 сакавіка 2021.
  40. Как это было: наши миротворцы победили на престижных состязаниях пеших патрулей в Уэльсе // СБ. Беларусь Сегодня, 22 ноября 2018
  41. Завершились VI Армейские международные игры: команда Беларуси на 2-м месте // СБ. Беларусь Сегодня, 8 сентября 2020
  42. а б Военная доктрина 2016 года на сайте министерства обороны Архівавана 3 мая 2021.
  43. Военное сотрудничество Российской Федерации и Республики Беларусь (сайт российского посольства в Беларуси)
  44. Военное сотрудничество в рамках ОДКБ Архівавана 26 снежня 2021.
  45. Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ Архівавана 24 снежня 2021.
  46. Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать Архівавана 13 мая 2021. // TUT.BY, 24 ноября 2020
  47. От устаревания белорусскую бронетехнику модернизация не спасает(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
  48. Сохранилась ли «дедовщина» в современной белорусской армии? // Наша Ніва, 20 марта 2017
  49. Минобороны обнародовало статистику преступности и суицидов в белорусской армии СБ. Беларусь Сегодня, 17 октября 2017
  50. Министр обороны о количестве суицидов в армии, призыве единственных детей в семье и вызове в комиссариат по телефону // Onliner, 14 февраля 2018
  51. Страшная цифра от Минобороны. В Беларуси в год происходит три-пять суицидов среди военнослужащих(недаступная спасылка)
  52. Шесть нашумевших трагедий в белорусской армии в 2017 году Архівавана 12 чэрвеня 2021.
  53. В Слонимском гарнизоне повесился солдат. Минобороны: военная служба ни при чем(недаступная спасылка)
  54. За 2018 год в белорусской армии покончили с собой 4 военнослужащих Архівавана 24 чэрвеня 2021.
  55. Представитель Минобороны рассказал о количестве самоубийств в белорусской армии с начала 2019 года Архівавана 25 красавіка 2021.
  56. На БелАЭС застрелился солдат-срочник

Літаратураправіць

  • Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html Архівавана 20 студзеня 2009..
  • Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html Архівавана 20 студзеня 2009..
  • Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html Архівавана 20 студзеня 2009..
  • Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html Архівавана 29 красавіка 2009..
  • Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25.
  • Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста