Тарас на Парнасе

«Тарас на Парнасе» (у раннім рукапісе загаловак, магчыма, аўтарскі — Узлезшы на Парнас, што відзеў там Тарас, у спісах і публікацыях ёсць і іншыя варыянты назвы) — сатырычна-гумарыстычная ананімная паэма Канстанціна Вераніцына, помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.

Тарас на Парнасе
Выданне
Памятная дошка ў гонар паэмы, горад Гарадок. Скульптар С. М. Сотнікаў
Жанрсатырычная паэма
АўтарКанстанцін Вераніцын
Мова арыгіналабеларуская
Дата напісання1855
Дата першай публікацыі1889
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Аўтарстваправіць

Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889).

Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы «Энеіда навыварат», або беглы дзекабрыст, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі. Большасць даследчыкаў аддае перавагу меркаванню этнографа Е. Раманава, што аўтар паэмы — адзін са студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута[1]. Былі падставы думаць, што паэма напісана якім-небудзь пецярбургскім літаратарам-беларусам.

Перспектывы для даследчыкаў адкрыў спіс паэмы з паметай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок».[2] Канстанцін Вераніцын (1834—1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуце. Магчыма, у напісанні паэмы ўдзельнічаў яго гімназічны таварыш Ялегі Пранціш Вуль[3].

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні беларускай літаратурнай мовы, развіцці беларускай літаратуры; перакладзена на многія мовы свету.

Сюжэтправіць

Сюжэт твора — прыгоды палясоўшчыка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі класіцызму. 3 сімпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін з першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэалій карціна побыту беларускіх сялян. Сатырычныя выпады скіраваны супраць псеўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сентыменталізму. Паэма сцвярджала неўміручасць народа, яго таленавітасць і жыццялюбства.

Літаратар Альгерд Бахарэвіч дапускае, што радкі, якія служаць ключом да разумення паэмы, знаходзяцца ў чацвёртай страфе:

Авохці мне! Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа…!

Ён заўважае, што ў час, калі стваралася паэма, толькі адгрымела опіумная вайна паміж Кітаем і Англіяй, чуткі пра якую, несумненна, дайшлі і да К. Вераніцына. І Тарас, відавочна, бачыць опіумны мак (Papaver somniferum). «Стаяў я доўга і дзівіўся, разявіў зяпу і глядзеў», — распавядае Тарас пра свой стан, выкліканы ўздзеяннем апіятаў. Потым з’яўляецца галюцынацыя, «кудравы крылаты хлапчына», які тлумачыць галоўнаму герою, што ён апынуўся на дарозе з таго свету на Парнас[4].

У аснове мовы твора ўсходнебеларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца цесная сувязь з фальклорам, народным гумарыстычным апавяданнем.

Публікацыіправіць

  • Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. — Мн., 1982;
  • Тарас на Парнасе: Нар. паэма. — Мн., 1998;
  • Вераніцын К. Тарас на Парнасе. Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Ю. Пацюпы, прадм. Я. Янушкевіча. — Мн.: Маст. літаратура, 2009. — 79 с.

Гл. таксамаправіць

Заўвагіправіць

  1. Кісялёў…
  2. Скалабан…
  3. Хаўстовіч…
  4. Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012.

Літаратураправіць

  • Кісялёў Г. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968.
  • Праскаловіч В. Канстанцін Вераніцын // Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі / пад рэд. В. Рагойшы. — Мн.: Нац. ін-т адукацыі, 2011. ISBN 978-985-465-898-8
  • Рублевская Л. Константин, который сходил на Парнас // Беларусь сегодня № 147, 2014.
  • Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Шляхам гадоў. — Мн., 1990. (Вып. 1).
  • Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX стагоддзе: Навук.-літ. альманах. — Мн., 2000. Кн. 2.

Спасылкіправіць

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Тарас на Парнасе
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста