Сяргей Вітальевіч Вазняк

(Пасля перасылкі з Сяргей Вазняк)

Сяргей Вітальевіч Вазняк (нар.14 красавіка 1962 Карастышаў Жытомірскай вобласці, Украіна) — журналіст, грамадскі і палітычны дзеяч, сябра праўлення БАЖ, сябра Бюро ЦК Беларускай партыі левых «Справядлівы Свет», намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», галоўны рэдактар газеты «Товарищ», адзін з арганізатараў выбарчых кампаній кандыдатаў у прэзідэнты Таццяны Караткевіч (2015 г.), Уладзіміра Някляева (2010 г.), кіраўнік прэс-службы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча (2006 г.), вязень сумлення[1].

Сяргей Вітальевіч Вазняк
Род дзейнасціжурналіст, ваенны
Дата нараджэння14 красавіка 1962(1962-04-14) (61 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфіяправіць

Нарадзіўся 14 красавіка 1962 года ў горадзе Карастышаў Жытомірскай вобласці, Украіна ва украінскай сям’і. Жыў у г. Сарны. Калі С. Вазняку споўнілася 7 гадоў, сям'я пераехала ў горад Белгарад (Расія). Вучыўся ў школе №28 г. Белгарада. Шэсць гадоў займаўся класічнай барацьбой. Быў чэмпіёнам вобласці сярод юнакоў. Пасля школы працаваў рэгуліроўшчыкам прыбораў сувязі на заводзе «Электракантакт» ў Белгарадзе (Расія) (1979-1980 гг.). У 1984 г. з чырвоным дыпломам скончыў Свярдлоўскае вышэйшае вайскова-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча імя Л. Брэжнева. Афіцэр-палітработнік танкавых войск, цывільная спецыяльнасць — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.

З 1989 г. жыве ў Беларусі.

У 1980-1991 гг. служыў ва Узброеных Сілах СССР (Уральская вайсковая акруга, Група савецкіх войск у Германіі, Беларуская вайсковая акруга) на пасадах: намеснік камандзіра аўтамабільнай роты па палітычнай частцы, сакратар камітэта камсамола асобнага ракетнага дывізіёна, памочнік начальніка палітаддзела асобнага танкавага палка па камсамольскай рабоце, старшы інструктар аддзялення камсамольскай работы палітаддзела танкавай арміі, старшы інструктар аддзела камсамольскай работы палітупраўлення вайсковай акругі. Службу скончыў у званні маёра.

Член КПСС (з 1982 г.), Партыі камуністаў Беларусі (з 1992 г.). Быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ (1992-1997 гг.). Звольніўся з войска, калі была абвешчана яго дэпалітызацыя, каб не пакідаць партыйныя шэрагі.

Двое дзяцей: дачка Юлія і сын Аляксей.

Палітычная дзейнасць

Быў у ліку 14 дэлегатаў ХХІІ (надзвычайнага) з’езда УЛКСМ, якія прагаласавалі супраць самаліквідацыі Камсамолу (1991 г.), хоць яшчэ знаходзіўся на вайсковай службе. Стварыў і ўзначаліў аргкамітэт «За адраджэнне ЛКСМБ», які ў лютым 1992 г. правёў у лесе пад Пінскам аднаўленчы з’езд беларускага камсамола. Быў у ліку тых, хто актыўна займаўся стварэннем Партыі камуністаў Беларусі.

З 1992 г. займаецца прафесійнай палітыкай і журналістыкай. Працаваў карэспандэнтам, начальнікам аддзела вайсковай газеты «Во славу Родины» (1992-1993 гг.), кіраўніком прэс-службы Народнага руху Беларусі (1993 г.), кіраўніком якога быў Сяргей Гайдукевіч, карэспандэнтам, намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Мы и время» (1994-1995 гг.) пад рэдактарствам Віктара Чыкіна.

Сябра ЦК ПКБ (з 1993 г.). З 2009 г. партыя мае назву «Справядлівы Свет».

У 1995-1996 гг. працаваў памочнікам кіраўніка фракцыі камуністаў у Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь XIII склікання, старшыні Партыі камуністаў Беларусі  Сяргея Калякіна. Пасля рэферэндуму ў Беларусі ў 1996 г. ПКБ перайшла ў апазіцыю. Адразу пасля гэтага стаў галоўным рэдактарам газеты «Товарищ».

З восені 2009 г. — адзін з кіраўнікоў гамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

18 мая 2010 г. С. Вазняк быў затрыманы міліцыяй адначасова з лідарам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» У. Някляевым і адным з кіраўнікоў А. Дзмітрыевым. У гэты день былі праведзеныя вобшукі ў офісах і кватэрах больш як 20 актывістаў кампаніі «Гавары праўду», сярод якіх былі публіцыст Аляксандр Фядута, сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, журналіст Аляксандр Уліцёнак, палітыкі Юры Варонежцаў і Андрэй Толчын,  актывісты Міхась Башура,  Віталь Гуляк, Юрась Фабішэўскі.

Вобшукі таксама прайшлі ў кватэрах затрыманых. Былі канфіскаваныя кампутары, іншыя носьбіты інфармацыі і асабістыя грошы. Адбыліся шматлікія допыты актывістаў грамадзянскай кампаніі. У дачыненні да кіраўнікоў «Гавары праўду» была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 250 КК РБ — «распаўсюджванне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах». Фармальнай прычынай стаўся выраб паштовак з лагатыпам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з несапраўднымі выходнымі дадзенымі. Паштоўкі раскідваліся ў паштовыя скрыні ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.[2]

У якасці падазроных С. Вазняк, У. Някляеў і А. Дзмітрыеў правялі тры дні ў ізалятары часовага ўтрымання, затым былі адпушчаныя. Па меркаванні С. Вазняка, такім чынам улады спрабавалі аказаць ціск на грамадзянскую кампанію «Гавары праўду» напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.[3][4]

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты У. Някляева. Падчас выбарчай кампаніі 14 снежня 2010 г. затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі за раздачу друкаванай прадукцыі.[5]

Удзельнічаў у шэсці ад офісу «Гавары праўду» на Кастрычніцкую плошчу у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 г. разам з кандытатам у прэзідэнты У.Някляевым. Быў гвалтоўна павалены на зямлю невядомымі ў цывільным, якія напалі на шэсце.[6]

Быў арыштаваны 20 снежня 2010 г. ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Пры канцы снежня яму прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх).

З 29 студзеня 2011 г. мера стрымання змененая на падпіску аб нявыездзе.

11 студзеня 2011 г. праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала С. Вазняка вязнем сумлення.[1][7]

30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзел у іх). Віну прызнаў часткова. Прызнаў, што заклікаў людзей выйсці на плошчу 19 снежня ў знак пратэсту супраць парушэнняў на выбарах.

20 мая 2011 г. судом Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя Жана Жукоўская, асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.

У 2012 г. уваходзіў у склад акруговай выбарчай камісыі Грушаўскай выбарчай акругі № 98 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.[8]

У сакавіку 2013 г. выйшаў міні фільм з серыі «Хроніка суднага часу» пра Сяргея Вазняка.[9]

Падаваў на дакументы на выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Беларусі на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Коханаўскага сельскага Савета Талачынскага раёна і Талачынскага раённага Савета ў 2014 г. У рэгістрацыі ініцыятыўных груп было адмоўлена.[10] Зарэгістраваўся кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога савета. 22 лютага 2014 г. за правядзенне перадвыбарчага пікету каля Камароўска рынку быў асуджаны Савецкім раённым судом, суддзя Марына Фёдарава, на штраф у памеры 40 базавых велічынь (5 міліёнаў 200 тысяч рублёў).[11]

У 2013-2015 гг. актыўна ўдзельнічаў у палітычнай кампаніі «Народны рэферэндум».[12]

У 2016 г. быў начальнікам выбарчага штабу грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» на парламенцкіх выбарах у Беларусі.

У 2018 г. быў кіраўніком выбарчага штабу рамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і кандыдатам у дэпутаты ў Мінскі гарадскі савет на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 28-га склікання.[13][14]

Зноскі

  1. а б https://amnesty.org.ru/node/1678/ Архівавана 16 ліпеня 2017. Беларусь: потребуйте освободить узников совести
  2. https://www.svaboda.org/a/2045495.html Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі “Гавары праўду”
  3. https://www.svaboda.org/a/2062266.html Менгарвыканкам супраць “Гавары праўду”
  4. https://www.svaboda.org/a/2058994.html Актывістам “Гавары праўду” не вяртаюць рэчы і грошы
  5. https://www.svaboda.org/a/2248260.html Шлях Вазьняка: з гаража — у міліцыю
  6. https://www.svaboda.org/a/24091925.html Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Першы дзень
  7. http://nashaniva.by/?c=ar&i=48818
  8. http://minsk.gov.by/ru/actual/view/408/sostav_komisii.shtml Архівавана 11 жніўня 2019.
  9. https://www.youtube.com/watch?v=lrQN0AluMZg Афіцэр Сяргей Вазняк
  10. https://nash-dom.info/24816 Сергей Возняк обжалует в суде решение избирательных комиссий
  11. https://www.svaboda.org/a/25288719.html Вазьняка аштрафавалі за правядзеньне перадвыбарчага пікету
  12. https://zapraudu.info/syargej-vaznyak-pravyadzenne-narodnaga-referendumu-yosc-alternatyvaj-majdanu/ Архівавана 27 красавіка 2016. Сяргей Вазняк: Правядзенне «Народнага рэферэндуму» ёсць альтэрнатывай «майдану»
  13. https://www.svaboda.org/a/28991601.html Ад «Гавары праўду» зарэгістравалі 100 кандыдатаў, ад руху «За свабоду» — паўтара дзясятка
  14. https://www.svaboda.org/a/28977041.html На выбарах у Менгарсавет будуць супернічаць паміж сабой апазыцыйныя кандыдаты

Літаратураправіць

  • Palitviazni.info — 2013. — С.283-284
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. -− 2013. — С. 123—134 - ISBN 978-985-6025-25-2
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 58—61 - ISBN 978-0-929849-42-3
  • Хто ёсць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2004. — 284 с.
  • За права на выбар — Вільнюс. 2011— С. 100-101.


Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста