Сяргей Іванавіч Касцян

Сяргей Іванавіч Касцян (15 студзеня 1941, вёска Усохі, Клічаўскі раён) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук.

Сяргей Іванавіч Касцян
Дата нараджэння15 студзеня 1941(1941-01-15) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец, палітык
Месца працы
Навуковая ступенькандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Партыя

Біяграфічныя звесткіправіць

Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы Усохі (1954), затым працаваў у калгасе. У 1956 паступіў у будаўнічую школу ў Чалябінску. У 1957-60 працаваў у жыллёва-будаўнічым цэху Чалябінскага трактарнага завода, адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі.

У 1960-64 служыў на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце, быў сакратаром камітэта камсамола, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. З 1964 па 1966 выхавацель у школе-інтэрнаце № 2 Чалябінска. У 1965 паступіў на гістарычны факультэт Чалябінскага педінстытута. У 1966 пераехаў у Мазыр, у 1970 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута.

З 1967 па 1979 займаў пасады сакратара камітэта камсамола калгаса «Каменка», 2-га, 1-га сакратара Мазырскага РК ЛКСМБ, інструктара, загадчыка парткабінетам, загадчыка аддзелам агітацыі і прапаганды Мазырскага РК КПБ.

У 1979 скончыў аспірантуру пры БДУ. У 1980 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма: «Удзел камсамола Беларусі ў меліярацыі беларускага Палесся (1966—1975 гг.)».

З 1979 па 1997 старшы выкладчык, загадчык кафедрай, дацэнт (з 1984) Мазырскага педінстытута. З 1999 — прафесар.

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета (з 1995), затым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканняў, актывіст фракцыі камуністаў. З 2000 года намеснік старшыні Камісіі па міжнародным справам і сувязям з СНД. Ініцыятар стварэння блока «Анты-НАТА» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га склікання.

Старшыня Беларускага славянскага камітэта, Старшыня Славянскага парламентскага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

Першы дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i Мастацтва» (2002).

Бібліяграфіяправіць

  • З гісторыі меліярацыі Беларускага Палесся (1994) (руск.)
  • Камсамольская хроніка (1995) (руск.)
  • Боль мая Югаславія (2000) (руск.)
  • Хто ёсць я (у 2-х тамах, 2000) (руск.)
  • На стыку тысячагоддзяў (2004) (руск.)
  • Мір і адзінства славянам (2008) (руск.)

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста