Споведзь

Споведзь — у аўраамічных рэлігіях (іўдаізме, хрысціянстве і ў ісламе) адзін з абрадаў (у праваслаўі і каталіцтве - таінства (сакрамэнт)) пакаяння, які складаецца ў прызнанні ў зробленым граху. Для здзяйснення споведзі абавязковыя раскаянне і намер у далейшым не грашыць.

Таінства пакаяння (Нікаля Пусэн, 2-я трэць XVII ст. Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург).

У Каталіцкай Царквеправіць

Споведзь, або сакрамэнт пакаяння і паяднання — гэта адзін з сямі сакрамэнтаў (інакш, таінстваў), праз які святар у імя Ісуса Хрыста адпускае грахі чалавеку, учыненыя апошнім пасля хрышчэння.

Устанаўленне сакрамэнтальнай споведзіправіць

Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт пакаяння ў дзень свайго Уваскрасення, кажучы Апосталам: «Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 22-23).

Улада адпушчэння грахоўправіць

Права адпускаць грахі належыць Богу (пар. Мк 2, 7), аднак, паколькі Ісус Хрыстос з’яўляецца не толькі чалавекам (пар. 1 Цім 2,5), але таксама Сынам Чалавечым (пар. Мац 26, 24), Сынам Божым (пар. 1 Ян 5, 20) і Другой Асобай Бога (пар. Ян 1, 1; Ян 5,20), то Ён мае прэрагатыву адпускаць грахі (пар. Мк 2, 10). Гэтую ўладу Хрыстос перадаў Апосталам (пар. Ян 20, 22-23)[1].

Умовы атрымання адпушчэння грахоў праз сакрамэнт споведзіправіць

Споведзь будзе здзейснена сапраўдна, калі будуць выкананыя наступныя ўмовы:

  1. Рахунак сумлення (examen conscientiae) – гэта прыпамінанне сваіх грахоў ад моманту апошняй шчырай споведзі.
  2. Жаль за грахі (contritio/attritio cordis) – гэта душэўны боль з-за таго, што мы пакрыўдзілі Бога, гэта просьба прабачэння ў Бога і пастанаўленне выправіцца. Жаль за грахі можа быць дасканалым (contritio cordis), калі чалавек шкадуе за ўчыненыя грахі з любові да Бога. Менш дасканалы жаль за грахі (attritio cordis) будзе тады, калі ён вынікае з-за боязі перад Божым пакараннем.
  3. Цвёрдая пастанова выправіцца – гэта шчырае жаданне пазбягаць грахоў і змяніць да лепшага сваё жыццё[2].
  4. Шчырая споведзь – поўнае прызнанне перад святаром у сваіх грахах, каб атрымаць прабачэнне. Свядомае ўтойванне грахоў вядзе да святатацтва, і з’яўляецца як нягоднай, так і несапраўднай формай споведзі, што вядзе чалавека да яшчэ большага граху.
  5. Выкананне прызначанай пакуты – спаведнік прызначае верніку выканаць акт «кампенсацыі», або «пакуты», каб вярнуць страту, учыненую грахом, і весці жыццё, уласцівае вучню Хрыста[3].

Духоўныя плёны сакрамэнтальнай споведзіправіць

  1. Паяднанне з Богам.
  2. Паяднанне з Касцёлам.
  3. Вызваленне ад вечнага пакарання як выніку смяротнага граху.
  4. Частковае дараванне часовага пакарання за грахі.
  5. Спакой сумлення.
  6. Духоўняе суцяшэнне.
  7. Узрастанне духоўных сіл для хрысціянскай барацьбы са злом[4].

Парадак чыну сакрамэнту споведзі ў Рымска-Каталіцкай Царквеправіць

Звычайным месцам сакрамэнту святой споведзі з'яўляецца спаведніца (інакш, канфесіянал). Вернікі прыступаюць да споведзі на каленях.

  1. Знак Святога Крыжа і хрысціянскае прывітанне: «У імя Айца і Сына і Духа Святога. Хвала Хрысту!»
  2. Калі спавядаюцца першы раз у жыцці, кажуць: «Да сакрамэнту споведзі прыступаю першы раз. Рахунак сумлення зрабіў (зрабіла) і ўсведамляю, што Бога пакрыўдзіў (пакрыўдзіла) наступнымі грахамі: [пералічваюць свае грахі]».
  3. Калі спавядаюцца не першы раз, кажуць: «Апошні раз быў на споведзі (кажуць калі), ніводнага граху не ўтаіў, прызначаную пакуту выканаў, з таго часу абразіў Бога наступнымі грахамі: [пералічваюць свае грахі]».
  4. Затым: «Больш грахоў не памятаю, альбо не ўсведамляю. За ўсе свае грахі шкадую і маю намер выправіцца. Таму, калі я годны, прашу назначыць мне пакуту і адпусціць грахі».

Святар дае духоўнае настаўленне, а ў якасці пакуты (pœnitentia) за ўчыненыя грахі дае пэўнае заданне, якое трэба запомніць і абавязкова выканаць пры першай магчымасці.

Пасля малітвы святара аб адпушчэнні грахоў (абсалюцыі), кажуць: «Дзякую за споведзь».

Абсалюцыяправіць

Малітва святара аб адпушчэнні грахоў чалавеку, які прыступае да сакрамэнту споведзі (пэнітэнту), называецца «абсалюцыяй» (ад лац. absolvere - адпускаць, развязваць), якая з'яўляецца інтэгральнай часткай дадзенага таінства.

Формула абсалюцыі (адпушчэння грахоў) у Рыма-Каталіцкай Царкве:правіць

На лацінскай мове: «Deus, Pater misericordiarum, qui per mortem et resurrectionem Filii Sui mundum Sibi reconciliavit et Spiritum Sanctum effudit in remissionem peccatorum, per ministerium Ecclesiae indulgentiam tibi tribuat et pacem. Et ego te absolvo a peccatis tuis in nomine Patris, et Filii, et Spiritus Sancti»[5].

Зноскі

  1. Пар. ККК (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла) № 1465
  2. Пар. ККК (Катэхізіс Каталіцкага Касцёла) № 1490
  3. Пар. ККК № 1494
  4. Пар. ККК № 1496
  5. Ordo Paenitentiae, 46. 55 (Typis Polyglottis Vaticanis 1974) p. 27, 37
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста