Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — прэмія ў Беларусі. Заснавана ў 1998 годзе. Штогод прысуджаецца 10 спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога мастацтва, архітэктуры, дызайну, кінавідэамастацтва, літаратуры, журналістыкі, тэлебачання і радыёвяшчання, крытыкі і мастацтвазнаўства, а таксама народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне.

На саісканне спецыяльнай прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сродкаў масавай інфармацыі, аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў, дасягненні якіх за перыяд з 1 кастрычніка года, што папярэднічае году, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца спецыяльная прэмія, адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца да саіскальнікаў прэміі.

Прэміі прысуджаюцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім службовай асобай. Лаўрэату спецыяльнай прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Спіс лаўрэатаўправіць

2020[1]правіць

  • Аляксандр Міхайлавіч Анісімаў, галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Беларускай дзяржаўнай філармоніі — «за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру і згоды ў грамадстве праз музыку, за рэалізацыю буйных рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў»;
  • Аўтарскі калектыў у складзе Юліі Аляксандраўны Касцюк, галоўнага бібліятэкара, і Івана Уладзіміравіча Малініна, вядучага бібліятэкара аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна  — «за значныя дасягненні ў справе выхавання любові да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы»;
  • Аўтарскі калектыў у складзе Вадзіма Леанідавіча Лакізы, дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Руслана Сяргеевіча Кнігі, навуковага супрацоўніка Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», Вольгі Іванаўны Нічыпорчык, галоўнага архітэктара праектаў філіяла «Брэстрэстаўрацыяпраект» — «за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа, стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы»;
  • Аўтарскі калектыў у складзе Сяргея Рыгоравіча Мусіенкі, кіраўніка аналітычнага цэнтра «EcooM», Максіма Уладзіміравіча Осіпава, аглядальніка рэдакцыі аддзела палітычнай інфармацыі Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Максіма Віктаравіча Шніпа, начальніка аддзела падрыхтоўкі ілюстрацый упраўлення аб’яднанага сакратарыята Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» — «за вялікі ўклад у фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян, стварэнне праекта „Гордасць ЗА Беларусь“»;
  • Калектыў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь — «за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення, рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта „Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў“»;
  • Калектыў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці — «за выдатныя дасягненні ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, адраджэнне традыцыйнай тэхналогіі вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння»;
  • Калектыў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» — «за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы па рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў Брэсцкай крэпасці»;
  • Калектыў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі — «за адраджэнне і захаванне нацыянальных традыцый, развіццё сучасных напрамкаў мастацкай творчасці, значны ўклад у выхаванне дзяцей і моладзі»;
  • Марат Сяргеевіч Маркаў, старшыня праўлення «Другога нацыянальнага тэлеканала» — «за стварэнне аўтарскіх тэлеперадач аб людзях, падзеях і дасягненнях суверэннай Беларусі»;
  • Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч, майстар народных мастацкіх рамёстваў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці — «за значны асабісты ўклад у адраджэнне традыцый вытворчасці музычных інструментаў».

2022[2]правіць

  • Аўтарскі калектыў у складзе Людмілы Леанідаўны Гладкай, аглядальніцы рэдакцыі аддзела палітычнай інфармацыі Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Алега Іванавіча Карповіча, аглядальніка аддзела падрыхтоўкі ілюстрацый Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», Юрыя Леанідавіча Цераховіча, генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэхнагруп»  — «за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны»;
  • Уладзімір Валер’евіч Громаў, артыст-вакаліст (саліст), вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі  — «за стварэнне высокамастацкіх вобразаў у прэм’ерных спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь»;
  • Народнаму ансамблю танца «Крыжачок» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — «за значны ўклад у захаванне традыцый харэаграфічнага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны»;
  • Узорны тэатр эстрады «Капелька» Мірскага сельскага Дома культуры — «за значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях»;
  • Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь  — «за значныя дасягненні ў развіцці эстраднага мастацтва, рэалізацыю музычных праектаў у рамках Года народнага адзінства»;
  • Васіль Андрэевіч Казачок, загадчык філіяла № 15 Цэнтра ганчарства в. Гарадная  — «за значны асабісты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства»;
  • Калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў  — «за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю грамадска-культурных праектаў»;
  • Наталля Аляксандраўна Клімко, кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў  — «за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі»;
  • Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — «за арганізацыю і правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю „Вытокі. Крок да Алімпу“, накіраванага на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, умацаванне сямейных каштоўнасцей і захаванне нацыянальных традыцый».

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста