Пратэстанцтва

Пратэстантызм (ад лац.: protestantem (наз. склон protestans), дзеепрыметнік цяп. часу ад protestari — дэклараваць публічна) — адзін з трох, нароўні з каталіцтвам і праваслаўем, галоўных кірункаў хрысціянства, які ўяўляе сабой сукупнасць шматлікіх і самастойных цэркваў і дэнамінацый, звязаных сваім паходжаннем з рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI ст. у Еўропе.

Назваправіць

У 1526 г. Шпаерскі рэйхстаг на патрабаванне нямецкіх князёў-лютэран прыпыніў дзеянне Вормскага эдыкта супраць Марціна Лютэра. Аднак 2-гі Шпаерскі рэйхстаг 1529 г. адмяніў гэтую пастанову. У адказ ад 5 князёў і шэрагу імперскіх гарадоў Германіі рушыў услед пратэст, ад чаго і ўтварыўся тэрмін «пратэстантызм».

Гісторыяправіць

Першапачатковымі формамі пратэстанцызму былі лютэранства, цвінгліянства, кальвінізм, анабаптызм, менанітства, англіканства. Пасля ўзнікае шэраг іншых плыняў — баптысты, адвентысты, метадысты, квакеры, пяцідзясятнікі, Армія збаўлення і шэраг іншых. Фарміраванне большасці гэтых плыняў праходзіла пад знакам «рэлігійнага адраджэння», звароту да ідэалаў ранняга хрысціянства і Рэфармацыі. Усе яны адрозніваюцца ад старога або літургічнага пратэстанцызму перавагай свабоднай пропаведзі і актыўнай евангелізатарскай місіянерскай дзейнасцю.

Веравучэннеправіць

Дактрыныправіць

Пратэстанцызм падзяляе агульнахрысціянскія паданні аб быцці Бога, яго трыадзінстве, аб неўміручасці душы, раю і пекле (аспрэчваючы пры гэтым каталіцкае вучэнне аб чысцілішчы). Разам з тым, пратэстанцызм вызначыў прынцыповымі тры палажэнні: збаўленне асабістай верай, святарства ўсіх вернікаў, выключны аўтарытэт Святога Пісання (Бібліі).

Пісанне абвешчана адзінай крыніцай веравучэння. Біблія была перакладзеная на нацыянальныя мовы, яе вывучэнне і ўжыванне ва ўласным жыцці стала важнай задачай кожнага верніка. Стаўленне да Святога падання неадназначнае — ад непрыняцця, з аднаго боку, да прыняцця і шанавання, але, у любым выпадку, з абмоўкай — Паданне (як, зрэшты, і любыя іншыя веранавучальныя меркаванні, у тым ліку з уласнымі) аўтарытэтна ў выпадку, калі яно заснавана на Пісанні, і ў той меры, наколькі яно заснавана на Пісанні. Менавіта гэтая абмоўка (а не імкненне да спрашчэння і патаннення культу) з’яўляецца ключом да адмовы шэрагу пратэстанцкіх цэркваў і дэнамінацый ад таго або іншага вучэння або практыкі.

Абрадыправіць

Пратэстанцкая царква ў Польшчы

Пратэстанцызм абмежаваў колькасць сакраментаў, пакінуўшы толькі хрышчэнне і еўхарыстыю. Акрамя таго, пратэстанты не бачаць адмысловага сэнсу ў малітвах за памерлых, у малітвах святым і шматлікіх святах у іх гонар. У той жа час павага да святых бывае прыкладам праведнага жыцця. Глыбокая пашана мошчам, як правіла, не практыкуецца, як неадпавядалая Пісанню. Стаўленне да шанавання выяў неадназначна: ад адрыньвання як ідалапаклонства, да вучэння, што гонар, які даецца выяве, узыходзіць да першаўзору.
Малітоўны дом пратэстантаў, як правіла, свабодны ад пышнага строя, выяў і статуй; што, зрэшты, не сама мэта, і адбываецца ад пераканання, што ў падобным дэкоры няма неабходнасці. Будынкам царквы можа служыць любы будынак, у тым ліку які бярэцца ў арэнду або набываецца на роўных са свецкімі арганізацыямі ўмовах. Богаслужэнне пратэстантаў засяроджана на пропаведзі, малітве і спевах гімнаў на родных мовах. Некаторыя цэрквы, напрыклад, лютэранская, шмат увагі надаюць прычасцю, для допуску да якога можа патрабавацца канфірмацыя.

Гл. таксамаправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста