Праваабарончы цэнтр «Вясна»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» — няўрадавая праваабарончая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднанне з цэнтрам у г. Мінску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасці буйных гарадоў Беларусі. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраванні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
«Вясна» | |
---|---|
«Вясна-96» (да 15 чэрвеня 1999 года) | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Мінск, вул. Мяржынскага, д. 8, кв. 26[1] |
Тып арганізацыі | праваабарончае грамадскае аб’яднанне |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Алесь Бяляцкі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 26 красавіка 1996 |
Член у | 200 чалавек (2006) |
Узнагароды | Прэмія «За правільны лад жыцця»; Прэмія Albie Awards; Прэмія Human rights tulip; Прэмія імя Марыён Дэнхоф |
www.spring96.org | |
![]() |


Гісторыя[3]. Яны атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
У перыяд з верасня 2020 па студзень 2021 года былі арыштаваныя актывісты «Вясны»: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк[4]. Прызнаныя палітычнымі зняволенымі, яны атрымалі прэмію «Чалавек чалавеку» , узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год[5].
У рамках пагрому грамадскіх арганізацый у ліпені 2021 былі абшуканы Цэнтр і памяшканні праваабаронцаў, затрыманыя амаль усе прадстаўнікі «Вясны», якія на той момант былі ў Беларусі, у тым ліку Алесь Бяляцкі[6][7]. Арыштаваныя па справах, заведзеных па артыкулах 342 («арганізацыя і падрыхтоўка да масавых беспарадкаў») і 243 («ухіленне ад сплаты падаткаў») КК, актывісты, былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[7][6][8].
У ліпені 2021 года цэнтр быў узнагароджаны прэміяй імя Марыён Дэнхоф[9].
У маі 2022 года праваабарончы цэнтр «Вясна» ўдастоены прэміі The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі». Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ў верасні ў Нью-Ёрку[10]. Ад імя «Вясны» прэмію атрымала Аліна Стэфановіч, жонка палітзняволенага праваабаронца Валянціна Стэфановіча[11].
7 кастрычніка 2022 года стала вядома, што кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру разам з Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (Украіна) і «Мемарыялам» (Расія)[12].
8 снежня 2022 года ў Гаазе прайшла цырымонія ўзнагароджання праваабарончай прэміі «Цюльпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтр «Вясна»[13].
10 снежня 2022 года адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру; ад імя аднаго з лаўрэатаў — беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага — прыняла медаль і дыплом, а таксама прачытала нобелеўскую лекцыю ягоная жонка, Наталля Пінчук. Беларускія ўлады не далі лаўрэату магчымасці прыняць удзел у цырымоніі, бо працягвалі ўтрымліваць яго ў зняволенні[14].


Дзейнасць» (Чэхія, Прага);


Зноскі
- ↑ У Мінску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна» , Хартыя’97 (1 красавіка 2013). Праверана 1 мая 2014.
- ↑ Праваабарончы цэнтр «Вясна»: 15 гадоў пераследу
- ↑ 2020 Announcement – Press Release(недаступная спасылка). rightlivelihoodaward.org. The Right Livelihood Foundation (1 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ THE HOMO HOMINI AWARD FOR 2020 WILL BE PRESENTED TO MARFA RABKOVA, ANDREI CHAPIUK, LEANID SUDALENKA AND TATSIANA LASITSA (англ.). Чалавек у нядолі (27 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Belarusian Human Rights Defenders Awarded With Homo Homini Prize (англ.). naviny.by. Хартыя'97 (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ а б Беларусь: Руководителей Правозащитного центра "Весна" держат в СИЗО. Потребуйте от властей освободить их! (руск.). Amnesty International (22 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ а б «Нагнятаньне страху і банальная помста». Праваабаронцы камэнтуюць рэпрэсіі апошніх дзён . Радыё Свабода (16 ліпеня 2021). Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ Затрыманых праваабаронцаў і актывістаў прызналі палівязнямі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ 20.000 Euro für Gerhart Baum und Wjasna (ням.). Börsenblatt (26 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2021. Праверана 28 ліпеня 2021.
- ↑ https://cfj.org/news_posts/cfj-to-honor-global-justice-defenders-at-inaugural-albie-awards/
- ↑ https://spring96.org/en/news/109246
- ↑ https://www.nobelprize.org/prizes/peace/2022/summary/
- ↑ https://www.government.nl/topics/human-rights/news/2022/12/08/viasna-human-rights-center-wins-human-rights-tulip-2022
- ↑ https://www.nobelprize.org/ceremonies/the-nobel-peace-prize-award-ceremony-2022/
- ↑ Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека Архівавана 5 чэрвеня 2013.
- ↑ Міжнароднае аб’яднанне па арганізацыі назірання за выбарамі
- ↑ Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі
- ↑ Institute for Democracy in Eastern Europe


Літаратура, 2018. — С. 334. — 476 с. — ISBN 978-1538117057.

Спасылкі Правіць


