Пахаванне Дзеда

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі. Сяляне збіраліся ў пэўнай хаце, дзе стаяла труна з «памерлай» лялькай, жартоўна аплаквалі і адпявалі яе, як сапраўднага чалавека. А потым выносілі ў поле і хавалі ў снезе ці спальвалі, пасля чаго ладзілі «памінкі», вясёлыя танцы і спевы. Абрад праводзілі ў першы дзень Масленіцы ў вёсках Віцебскай вобласці.

Абрадправіць

Лялька Дзедаправіць

Чалавечую вопратку напаўнялі саломаю, замест галавы прычаплялі невялічкую падушку ці мех, на якім малявалі вуглём твар, часта прычаплялі бараду. Таксама прымацоўвалі вялізную моркву ці палку, якая сімвалізавала мужчынскі орган.

Падрыхтоўкаправіць

За некалькі дзён перад абрадам людзі ў вёсцы пачыналі дзяліцца «навінамі», што Дзед занядужэў і хутка памрэ. Калі надыходзіў масленкавы панядзелак, Дзед «паміраў». У вёсцы Даўгаполле абвяшчалася, быццам ён еў мяса і падавіўся косткаю. На акно ставілі шклянку вады, накрывалі яе лустачкай хлеба. Хлеб клалі на ручнік у куце, побач запальвалі свечку.

”Адпяванне”правіць

Потым ладзілі парадыйнае «галашэнне». Жанчыны збіраліся вакол труны з лялькаю Дзеда, «сумавалі», прыгадвалі, які ён быў дужы, спрытны, як шмат меў дзяцеў. Вобраз Дзеда наогул цікавы. Ён быццам бы быў абжорам і п’яніцам, пражыў да 100 год, і звалі яго быццам бы Сідорка. Вяскоўцы могуць апавядаць, што калісьці ў вёсцы сапраўды жыў дзед Сідорка (Сідар Міхайлавіч Бароўскі), у гонар якога гэта Дзеда і завуць. Так ці інакш, абрад старажытны і сыходзіць каранямі ў язычніцкую даўніну.

Вось апісанне «аплаквання», зробленае ў 1999 г. у вёсцы Маскаляняты.

«Хто-небудзь з прысутных пачынаў галасіць: „А дзедка мой, Сідорка, чаго ж ты памёр, чаго ж ты так рана ад нас улятаеш?..“ Гучаў адказ: „Костай падавіўся. Ён мяса еў, ды падавіўся, а цераз нядзелю бабу будзем хараніць, яна сырніцаў падавілася. Баба гэта Хадора або Марюта“…
— А харошы чалавеку быў, работаў многа, цяпер не падымеш яго, хоць слязамі залійся.
— Ага, харошы, гарэлку піў, мяса жраў, вось і падавіўся…
— Як цвярозы быў — харошы, а п’яны біўся, дурный быў.
— Ой, жонак любіў, тры ці чатыры было ў яго, усіх перажыў, врэдный быў…»

[1].

Тым часам прыходзіў «поп» — пераапрануты сялянін, часта нават вясковая бабуля, з прычэпленай барадой і кадзілам. «Поп» ладзіў жартоўнае адпяванне, манерай гаварыць і жэстамі парадыраваў сапраўднага папа. Вось адзін з парадыйных «адпявальных тэкстаў»:

Да, відзіт Бог, відзіт тварэц,
Украў мужык жыта гарнец,
Шчэ ў пшаніцу паглядае,
Да шкада, мяшка не мае.

[1].

Часам да гульні далучаўся «доктар» ці «фельчар», які спрабаваў ажывіць Дзеда, што ніяк не атрымлівалася. Урэшце «доктар» вымаў з жывата лялькі вялізную костку, якою той быццам бы падавіўся. Бабы смяяліся: «Мы ж казалі, што касцёй у Мясаед падавіўся!».  Мог прыйсці таксама ”прафсаюзны дзеяч”, які ўрачыста агучваў ”трудовые заслугі” Дзеда, чытаў яго біяграфію.

”Пахаванне”правіць

Пасля гэтага Дзеда клалі на санкі, выцягвалі на вуліцу і везлі за вёску. Да відовішча далучаліся выпадковыя вяскоўцы. У полі Дзеда закопвалі ў снег, адпускаючы пры гэтым вясёлыя жарты, парадыйныя прамовы.

«Памінкі»правіць

Пахаваўшы Дзеда, вярталіся ў хату і накрывалі памінальны стол, на які падавалі бліны, верашчаку і абавязкова — сырніцу (страву ў тварага і масла, атопленых у печы). Спачатку паміналі моўчкі. Ставілі асобную талерку «для Дзеда», клалі ў яе ласункі. Потым пачыналася музыка і вясёлыя песні, якімі і скончваўся абрад.

Пахаванне Бабыправіць

У апошні дзень Масленіцы ладзілі «Пахаванне Бабы», якая ўжо ўмерла ад таго, што падавілася сырніцай. Яе ляльку таксама рабілі з вопраткі, якую набівалі саломаю, гэтак жа жартоўна «аплаквалі», адпявалі і хавалі. Абрад сімвалізаваў канец Масленіцы, на працягу якой елі ў асноўным малочныя стравы (тую ж сырніцу).

Значэннеправіць

Некаторыя даследчыкі лічаць, што «пахаванне» Дзеда і Бабы — азначала развітанне з зімою.

Ёсць іншыя меркаванні. Дзед і Баба — асноўныя персанажы ў гурце калядоўшчыкаў. Прычым калядны Дзед у даўніну таксама прывязваў да сваёй вопраткі моркву, якая сімвалізавала мужчынскі орган. У жніўні, калі збіралі ўраджай, на полі пакідалі некалькі нязжатых каласкоў, якія зваліся «Дзедава барада» (гл. Дажынкі). Адсюль верагодна, што Дзед і Баба — гэта сімвалы зямной урадлівасці, забытыя язычніцкія багі. Вясною яны павінны вярнуцца ў зямлю, каб прырода адрадзілася і дала людзям ураджай.

Імя «Сідар», «Сідорка» адныя даследчыкі лічаць варыянтам кадзіравання язычніцкага бога зімы, іншыя ўзводзяць яго да вобразу бога-грамабоя Пяруна.

Сучасны лёс традыцыіправіць

У даўніну абрад спраўляўся актыўна, з душою. Але па меры таго, як вёскі Беларусі бязлюдзелі, традыцыя згасла і забылася амаль паўсюдна. У вёсцы Даўгаполле абрадам доўгі час кіравала бабуля Марыя Кузьмінічна Сафронава. Але цяпер яна зусім пастарэла, і традыцыя болей не спраўляецца. Затое ў вёсцы Маскаляняты абрад аднавілі, ён праводзіцца кожны год. У 2013 г. ён быў ўзяты пад ахову дзяржавы, атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Гл. таксамаправіць

Зноскі

  1. а б [Кухаронак, Т.І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак – Мінск: Ураджай, 2001. ]

Літаратураправіць

  • Кухаронак, Т. І. Маскі ў каляднай абраднасці беларусаў / Т. І. Кухаронак — Мінск: Ураджай, 2001.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста