Пан Тадэвуш

«Пан Тадэвуш» (польск.: Pan Tadeusz) — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзена тамсама ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кніг» (амаль 10 тысяч радкоў) і напісаная сілабічным 13-складнікам — польскім александрыйскім вершам. Самы значны мастацкі твор паэта, вялікая нацыянальная эпапея[3].

Пан Тадэвуш
Pan Tadeusz
Выданне
Першае выданне
ЖанрПаэма
АўтарАдам Міцкевіч
Мова арыгіналаПольская
Дата першай публікацыі1834
ВыдавецтваAleksander Jełowicki[d][1]
Месца публікацыіПарыж[2]
ПеракладчыкЯ. Семяжон і інш.
ПерсанажыTadeusz Soplica[d], Judge Soplica[d], Яцак Сапліца, Зося, Telimena[d], Seneschal Hreczecha[d], Ewa Horeszkówna[d], Янкель, The Assessor[d], Гервазы і Q111698604?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні наезд на Літве: Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці быліцах вершам[4]» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). «Наезд» (польск.: zajazd) — старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выканання прысуду ў маёнткавых справах. Наезд быў формай грамадзянскага правасуддзя, часам — нават афіцыйна прызнанага законным[5][6].

Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі двух узаемнаварожых шляхецкіх фамілій. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «Герман і Даратэя  (ням.)») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.

У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. З самага пачатку паэма атрымала агромністую папулярнасць сярод польскіх эмігрантаў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснага жывапісу. Класічныя ілюстрацыі да паэмы стварыў Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Пан Тадэвуш» экранізаваны польскім рэжысёрам Анджэем Вайдам (1999).

Рукапіс паэмы з 1870-х гадоў захоўваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове разам са спецыяльнай аздобленай шкатулкай для яго захоўвання, з чырвонага дрэва і слановай косці, якую замовіў Станіслаў Тарноўскі і зрабіў львоўскі майстар Юзаф Бжастоўскі. У 1946 годзе разам з асноўнымі фондамі бібліятэкі Асалінскіх рукапіс перавезены ва Уроцлаў, дзе знаходзіцца дагэтуль.

Перадгісторыя і праца над творамправіць

«Збор грыбоў». Ілюстрацыя Францішка Кастжэўскага  (руск.)

Дзякуючы сябру Адама Міцкевіча Юзафу Залескаму, задума «сельскай паэмы» нарадзілася ўжо ў 1831 годзе падчас знаходжання барда ў Вялікапольшчы. Паэт хацеў пачаць апавяданне з апісання шляхецкага двара. Згодна з гэтым, Юзаф Грабоўскі — уладальнік сяла Лукава — казаў пазней, што гэта ў яго мясцовасці Міцкевіч вырашыў напісаць Пана Тадэвуша. Аднак гэтыя факты дакладна невядомыя. Навукоўцы мяркуюць, што паэт напісаў каля 100—110 вершаў у якіх апісваецца с. Сапліцава (па апошніх меркаваннях гэты фрагмент сканчваецца на 174 вершы I кнігі). Аднак паэт, пасля напісання гэтага фрагменту, не працягваў пісаць тэкст цягам некалькіх наступных месяцаў.

У пачатку снежня 1832 года (знаходзячыся ўжо ў Парыжы) Міцкевіч напісаў ліст да сябра, у якім распавядаў пра інтэнсіўную працу над паэмай. Тэкст твора пісаўся вельмі хутка — 12 студзеня 1833 года Міцкевіч паведамляў у лістах, што напісаў ужо «dwie wielkie piesni» (дзве вялікія песні). Пасля паэт спыніў працу ажно да 6 мая, калі нарадзілася наступная трэцяя песня. Пад канец гэтага ж месяца была скончана і чацвёртая частка, пасля якой ізноў адбыўся перапынак у некалькі месяцаў, спрычынёны хваробай паэта. Сёлета 13 лістапада Міцкевіч інфармаваў у лісце, што скончыў пятую песню. Адгэтуль праца над эпапеяй ішла ўжо бяз доўгіх перапынкаў: Міцкевіч на працягу трох месяцаў напісаў сем чарговых кніг. Заканчэнне творчай працы адбылося 13 лютага 1834 года. Рукапіс быў перададзены ў друк і выдадзены 17 чэрвеня 1834 года.

Дзеючыя асобыправіць

Паляванне. Ілюстрацыя да IV кнігі Пана Тадэвуша. Францішак Кастжэўскі, 1886

Героямі паэмы з’яўляюцца прадстаўнікі ліцвінскай шляхты. Між іншым:

  • Яцак Сапліца (ксёндз Робак) — бацька Тадэвуша Сапліцы, забойца Стольніка, прымае аблічча манаха і плануе арганізаваць паўстанне супраць «маскалёў» (польск. Moskalom).
  • Тадэвуш Сапліца  (бел. (тар.)) — аднайменны герой эпапеі, дваццацігадовы юнак, сын Яцака Сапліцы.
  • Зося — дачка Евы Гарэшкі, закаханая ў Тадэвуша Сапліцу.
  • Суддзя Сапліца  (бел. (тар.)) — гаспадар Сапліца, брат Яцака, гарачы патрыёт.
  • Талімена  (бел. (тар.)) — апякунка Зосі, жыхарка Пецярбурга.
  • Граф — кроўны Гарэшкаў, сапраўдны ўладальнік замку.
  • Гервазы Рэбайла — ключнік Гарэшкаў, служыў Стольніку.
  • Пратазы — возны Сапліцы.
  • Янкель — жыд.

Сюжэтправіць

У пралогу паэт думкамі пераносіцца на Радзіму. Паэма пачынаецца з пранікнёных радкоў звароту да сваёй любай Літвы-Беларусі. «Пан Тадэвуш» пачынаецца са знакамітага прызнання ў любові да Радзімы:

Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie.
Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,
Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie
Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

Дзеянне твора адбываецца ў цэнтральнай Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 года. Многае з падзей таго часу помніў аўтар (яму ж было чатырнаццаць гадоў, калі войскі Напалеона ўступілі ў Навагрудак).

Адна з ліній «Пана Тадэвуша» — змаганне за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Ксёндз Робак з роду Сапліцаў, агітуе ліцвінаў да паўстання супраць расійскіх войскаў і змагання на баку Напалеона. Два варагуючыя шляхецкія кланы, якія змагаюцца за замак, заключаюць мір і разам уступаюць у французскае войска. Аднак жаўнеры, якія ўступілі ў войскі Напалеона пад сваімі нацыянальнымі сімваламі, вяртаюцца дадому разбітымі.

Структураправіць

Паэма складаецца з дванаццаці кніг з эпілогам:[7]

  • Кніга першая. Гаспадарка (Gospodarstwo)
  • Кніга другая. Замак (Zamek)
  • Кніга трэцяя. Заляцанні (Umizgi)
  • Кніга чацвертая. Дыпламатыка і ловы (Dyplomatyka i łowy)
  • Кніга пятая. Звада (Kłótnia)
  • Кніга шостая. Засценак (Zaścianek)
  • Кніга сёмая. Нарада (Rada)
  • Кніга восьмая. Наезд (Zajazd)
  • Кніга дзевятая. Бітва (Bitwa)
  • Кніга дзесятая. Эміграцыя. Яцак (Jacek)
  • Кніга адзінаццатая. Год 1812 (Rok 1812)
  • Кніга дванаццатая. Кахаймася! (Kochajmy się)
  • Эпілог
  • Тлумачэнні [аўтара]

Матывы апавяданняправіць

  • матыў кахання Тадэвуша і Зосі — матыў, які развіваецца з пачатку твора, калі Тадэвуш заўважае маладую дзяўчыну. Потым Тадэвуш змяняе Зосю на Талімену. Пасля Тадэвуш распавядае свайму дзядзьку пра сваё каханне да Зосі, а Зося са спачуваннем адхіляе Тадэвуша. Гэты матыў развіваецца на працягу ўсяго твора і цягнецца аж да заручынаў Тадэвуша і Зосі.
  • матыў Стольніка — Стольнік быў вялікім панам з роду Гарэшкаў, пра гэта распавядае Гервазы ў II кнізе. Было ў яго адзінае дзіця — дачка Эва Гарэшка, у якую пасля закахаўся Яцак Сапліца. Да заручынаў не дайшло, з-за розніцы ў маёнткавай маёмасці і адмоўнага стаўлення яе бацькі да гэтага шлюбу. Асцерагаючыся адмовы, Сапліца фармальна не прасіў рукі дачкі, і Гарэшка прыняў сватоў віцебскага касталяна. Сапліца забіў Стольніка ў замку падчас нападу маскалёў. З гэтага моманту, Гервазы пакляўся сабе адпомсціць на родзе Сапліцаў.
  • матыў спрэчкі за замак — на працягу твора ідзе спрэчка за замак Гарэшкаў. Тэарэтычна ён належыць Сапліцам, якім ён быў аддадзены падчас Таргавіцкай канфедэрацыі. Граф, Гервазы — Ключнік і блізкая шляхта хочуць арганізаваць напад на Сапліцаў. На гэта іх падбухторвае Ключнік.
  • матыў незалежнасці — дзеянне «Пана Тадэвуша» адбываецца ў часы напалеонаўскіх войнаў. Ксёндз Робак агітуе польскую шляхту да паўстання і бітвы на баку Напалеона. Яго спробы падрывае Ключнік, які выкарыстоўвае запал шляхты супраць Сапліцаў, вядучы іх да нападу. Аднак, калі з'яўляецца супольны вораг — рускія, адбываецца пагадненне ўсіх бакоў і яны сумесна ваююць супраць маскалёў.

Усе матывы ў паэме аб'яднаны ў адзінае цэлае асобай апавядальніка, галоўным клопатам якога з'яўляецца аднаўленне незалежнай і дэмакратычнай Польшчы[8].

Мастацкія якасціправіць

У паэме маляўніча і яскрава намалявана цэлая галерэя арыгінальных вобразаў — прадстаўнікоў мясцовай шляхты, сялян, святароў, ваенных, пададзена шырокая карціна народнага жыцця, побыту, створаны яркія пейзажныя малюнкі ў якіх і сёння ўгадваюцца краявіды Навагрудчыны, Налібоцкай пушчы.

Як і ў шэрагу іншых твораў А. Міцкевіча, у «Пане Тадэвушу» апісаны асобныя беларускія народныя звычаі, вераванні, абрады, міфалагічныя ўяўленні, легенды і паданні, а сама польская мова паэмы перасыпана беларусізмамі, якія дапамагаюць стварыць непаўторны рэгіянальны каларыт.

«Пан Тадэвуш» — гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца XVII — пачатку XIX стагоддзя, напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта. Узнікшы прыблізна ў адзін час з «Яўгеніем Анегіным» (1830) Аляксандра Пушкіна і «Фаўстам» (1832) Іагана Вольфганга Гётэ, твор гэты адкрыў усяму чалавецтву непаўторнасць насельнікаў і прыроды яшчэ аднаго кутка зямлі, што быў да таго часу terra incognita.

Беларускія перакладыправіць

Пераклад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевічаправіць

Прадмова Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да яго перакладу (1859 г.) паэмы «Pan Tadeusz» на беларускую мову (першы аркуш), перапісаным Браніславам Эпімах-Шыпілам у 1893 годзе з асобніка, выдадзенага ў Вільні ў 1859 годзе.

Упершыню поўны пераклад на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» зрабіў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у 1850-я гады[9]. Увесь тыраж выдадзеных у 1859 першых дзвюх «быліц» перакладу, паводле няпэўных звестак, быў знішчаны (фармальна — з-за лацінскага шрыфту)[10]. Поўны пераклад застаўся ў рукапісе і верагодна загінуў, хаця аўтар спрабаваў перадаць яго за мяжу, каб надрукаваць у Бруселі[11]. На цяперашні час вядомы чатыры ацалелыя асобнікі перакладу першых двух кніг паэмы, усе яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі[12]. У 1907 пераклад быў выдадзены выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца».

Узнёслыя першыя радкі эпапеі, прадстаўлены ў польскім арыгінале чатырохрадкоўем, на беларускую мову В. Дунін-Марцінкевіч перадаў шасцю радкамі:

Літва! — родна зямейка! Ты, маўляў, здароўе, —
Той цябе ашанцуе, каму безгалоўе!
Хто жыў калісь на ніўцы тваёй, як у раі,
I вось крывавы роніць слёзкі у чужым краі!
Цяпер-то, як ты красна, я чую, я бачу
I апішу, бо горка ўсцяж па табе плачу!

Для перакладу В. Дуніна-Марцінкевіча была характэрна неадпаведнасць (лакальная) колькасці радкоў у перакладзе арыгіналу; беспадстаўная спроба ўтварэння новых слоў («ашанцуе»), хоць перакладчыку часцей бракавала моватворчай смеласці; празмернае выкарыстанне слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі («зямейка») і інш.[13] Часам перакладчык беларусізаваў не толькі форму, але і змест твору, дадаючы згадку беларускай мовы, якой не было ў Міцкевіча:

Pómniu — jaszczé dziciáciaj badziáúsia pa świecie,

Kali da baćki ú Aszmiánskam pawiécié,
Pryjéchaú pan Padczászyc u wazkú prancúzku,
Jon piérszy zaszwarhatáú nia pa białarusku.

Пераклад Аляксандра Ельскагаправіць

У 1892 у Львове Аляксандр Ельскі выдаў перакладзеную ім на беларускую мову першую песню паэмы «Пан Тадэвуш». Праз выяўленчыя магчымасці беларускай мовы, ён імкуўся перадаць мастацка-вобразнае багацце арыгінала. Аднак гэта задача была для А. Ельскага вельмі складанай. Перакладчык перш за ўсё стараўся максімальна дакладна перадаваць змест, і гэта яму ў асноўным удавалася. Праўда, ён не змог знайсці не тое што адэкватныя ці эквівалентныя, але хоць бы ў нейкай ступені блізкія мастацка-вобразныя формы абмалёўкі панскага двара і паводзін маладога Тадэвуша пасля вяртання ў дом пана суддзі. Не абышлося таксама без паланізмаў і польскіх сінтаксічных канструкцый. Разам з тым сустракаюцца мясціны, якія можна лічыць творчай удачай перакладчыка, напр. фрагмент з уступнага раздзела «Гаспадарства»:[13]

Такім жа цудам нас павернеш у зямельку родну,
Пакуль жа прыйдзе тое шчасце, дай ахвоту годну
Чыстым сэрцам успамінаць: лясныя горкі края,
Зялёныя лугі, дзе сіні Нёман праплывае,
Разлогі родных ніў, збожжам маляваных,
Залочаных пшаніцай, жытам пасрабраных;
Дзе жоўценька свірэпка, грэчка, як снег, бела,
Дзе з красою дзявочай дзяцеліна села,
А ўсё ў зялёных межах, як у стужках мэрам —
На іх сядзяць зрэдку ціха ігрушы шпалерам.

Пераклад Браніслава Тарашкевічаправіць

Зроблены ў 1931—1932 гадах у лёхах польскіх турмаў вядомым беларускім грамадскім і палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам пераклад «Пана Тадэвуша» ў выніку паўторнага арышту ўжо ў СССР, апынуўся ў падвалах НКУС[10] і пазней быў выдадзены асобным выданнем.

Лёс арыгінала поўнага перакладу тэксту паэмы канчаткова не высветлены[14]. У 1978 годзе арыгінал адзінаццатай і дванаццатай быліцаў тарашкевічаўскага перакладу, знойдзеных у Вільні, і сем сшыткаў яго копіі, перададзеных яго жонкай Н. А. Тарашкевіч Дзяржаўнаму музею БССР, паступілі ў аддзел рэдкай кнігі і рукапісаў Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР. На выснове гэтых рукапісаў Інстытутам літаратуры АН БССР была падрыхтавана першая поўная публікацыя твора на беларускай мове: Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш / Пер. з польскай Б. Тарашкевіча. Мн.: Навука і тэхніка, 1981[14].

У пачатку 1984 г. у Польшчы выйшла з друку яшчэ адно выданне тарашкевічаўскага перакладу паэмы: Адам Міцкевіч. Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам / Пер. Б. Тарашкевіча. Ольштын: Поезежэ, 1984. Выданне было падрыхтавана на падставе ксеаграфічнай копіі перакладу[14].

Беларускі тэкст «Пана Тадэвуша» складаецца з 12 вершаваных быліцаў (кніг, або глаў). 13-складовыя радкі Міцкевіча Тарашкевіч ператварыў у 15-складовыя. Правапіс беларускага перакладу захоўвае ў асноўным тую лінію рашэнняў, якой прытрымліваўся сам Тарашкевіч у сваёй «Беларускай граматыцы для школ»[14].

Пераклад Пятра Бітэляправіць

Пятро Бітэль працаваў над перакладам у 1953-1955, падчас зняволення. Максім Танк пасля азнаямлення з перакладам назваў яго адным з найлепшых[15]. Вынік працы быў пасмяротна апублікаваны толькі ў 1998, да двухсотгадовага юбілею Міцкевіча[16]. Паўторна быў выдадзены ў 2015 годзе ў паўкішэнным фармаце ў серыі "Мая беларуская кніга" выдавецтвам "Папуры"[17]. У 2018 годзе выдадзены дзяржаўным выдавецтвам "Беларусь" з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча[18].

Пераклад Язэпа Семяжонаправіць

Пераклад паэмы, зроблены Язэпам Семяжонам, выйшаў у 1985 годзе з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча. Семяжон захаваў арыгінальную даўжыню радку ў 13 складоў (у некаторых фрагментах скараціў да 11), але паводле колькасці радкоў пераклад атрымаўся амаль на траціну даўжэйшым за арыгінал[19]. Менавіта гэты пераклад быў абраны Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы для пастаноўкі спектаклю ў 2014 годзе.

Пераклады на замежныя мовыправіць

Ніжэйпададзеная табліца змяшчае спіс перакладаў паэмы «Пан Тадэвуш» на замежныя мовы[20].

Мова перакладуДата першага
выдання
Перакладчык(і)Заўвагі
англійская1885Maude Ashurt Biggs, Джордж Рапал Ноес  (англ.), Уотсан Кірконел  (англ.), Кенет Макензі  (руск.)
балгарская1901Яфрэм Каранаў  (балг.), Хрыста Кесіякаў, Блага Дзімітрава  (руск.)
кітайская1955Сунь Юньпераклад з англійскай мовы
харвацкая1893Таміслаў Марэціч  (харв.)
чэшская1882Элішка Краснагорская  (руск.)
дацкая1958Вальдэмар Роэрдам  (англ.)
эсперанта1918Антоні Грабоўскі
фінская1921Віктар Траст  (фін.)
французская1844Крысцін Пётр Астроўскі  (польск.) і E. Haag, Charles de Noir-Isle, Wacław Gasztowt, Поль Казін  (руск.)
грузінская19531955В. Угрэхелідзэ Угорскі
Іўрыт1921Ёзаф Ліхтэнбаўм
іспанская1885Leon Medina
японскаякаля 1930Асадоры Катопразаічны пераклад з англійскай мовы
літоўская1924Антонас Валаітыс, Канстанцін Шакеніс  (руск.)
латышская1964Jāzeps Osmanis
нямецкая1836Richard Otto Spazier, Albert Weiss, Zygfryd Lipiner, Carl August von Pentz (Walter Panitz), Герман Будэнзіг  (ням.), Engelbert Rehbronn (у выглядзе драмы)
руская1875М. Берг, У. Р. Бенядзіктаў  (руск.), С. Мар  (руск.), Муза Паўлава
румынская1956Мірон Раду Парасківеску  (руск.)
сербскахарвацкая1951Dżordże Saula
славацкая1962Rudolf Skukálek
шведская1898n  (укр.), Элен Уэстэр  (шведск.)
украінская1927Максім Рыльскі
венгерская1957Ewa Sebök
італьянская1871Арыга Бойта, Clotilde Garosci
Ідыш1939D. Königsberg

Тэатральныя пастаноўкі і экранізацыіправіць

Аднайменны кінафільм зняў рэжысёр Анджэй Вайда (1999).

15 студзеня 2014 прэм’ера спектакля «Пан Тадэвуш» адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (рэжысёр Мікалай Пінігін). Паэма Адама Міцкевіча (у перакладзе Язэпа Семяжона) упершыню атрымала сцэнічнае ўвасабленне ў беларускім тэатры.

Зноскі

  1. Бібліятэка Кангрэса — 1800. Праверана 20 верасня 2013.
  2. Бібліятэка Кангрэса — 1800.
  3. І. Багдановіч (2000).
  4. Цытуецца паводле ольштынскага выдання перакладу Браніслава Тарашкевіча
  5. zajazd(недаступная спасылка) // Internetowa encyklopedia PWN (польск.)
  6. Zajazd Архівавана 19 сакавіка 2011. // Encyklopedia WIEM (польск.)
  7. Пераклад П. Бітэля
  8. Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 140 (руск.)
  9. Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С.147.
  10. а б Міцкевіч. «Пан Тадэвуш». З прадмовы «Наваградзкая Іліяда» Язэпа Янушкевіча да юбілейнага выдання «Пан Тадэвуш» (Мінск, 1998).(недаступная спасылка)
  11. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Збор твораў у двух тамах, т. 2 - c. 420
  12. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Архівы Беларусі
  13. а б У. Казбярук (2010)
  14. а б в г Вячаслаў Вярэніч. «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча ў перакладзе Б. Тарашкевіча на беларускую мову // XIX стагоддзе: Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. Архівавана 21 кастрычніка 2008. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. — 320 с.: іл. ISBN 985-6419-06-9
  15. Мікола МІКУЛІЧ. ТАЛЕНТ, ЗАРУЧАНЫ З НЕБАМ
  16. http://knihi.com/Adam_Mickievic/Pan_Tadevus_Bitel.html
  17. [1]
  18. “Пан Тадэвуш” Адама Мицкевича
  19. Дванаццаць уступаў да “Пана Тадэвуша”. Частка другая
  20. Wstęp. W: Pan Tadeusz. Stanisław Pigoń. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1980, ss. CXXXI-CXXXII. ISBN 83-04-00446-1 (польск.)

Літаратураправіць

  • Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. В. П. Рагойшы. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. — 320 с. : іл. ISBN 978-985-465-898-8
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX ст. / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. I. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — 2-е выд. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — 582 с. ISBN 978-985-08-1167-7.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста