Нямецкая рабочая партыя

Нямецкая рабочая партыя (ням.: Deutsche Arbeiterpartei, DAP) — партыя-папярэднік Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП).

Нямецкая рабочая партыя
Deutsche Arbeiterpartei
Выява лагатыпа
ЛідарKarl Harrer[d] і Антон Дрэкслер
ЗаснавальнікKarl Harrer[d], Антон Дрэкслер, Dietrich Eckart[d] і Gottfried Feder[d]
Дата заснавання5 студзеня 1919
Дата роспуску24 лютага 1920
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогіянямецкі нацыяналізм[d], нацыяналізм, State Socialism (Germany)[d] і антыкамунізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вытокіправіць

DAP была ўтворана 5 студзеня 1919 года ў піўной Штернэкерброй у выніку зліцця «Палітычнага рабочага саюза», створанага раней Карлам Харэрам, і «Камітэта Незалежных рабочых» (створаны раней Антонам Дрэкслерам). Старшынёй DAP быў абраны Карл Харэр. І Дрэкслер і Харэр былі членамі акультнага «Таварыства Туле». На палітычныя перакананні членаў партыі моцна паўплываў настаўнік Дрэкслера — доктар Паўль Тафельbede, дырэктар кампаніі MAN, які таксама быў членам «Таварыства Туле» і, акрамя таго, з’яўляўся лідарам Пангерманскага саюза. Асноўнай ідэяй Тафеля было стварэнне нацыяналістычнай партыі, якая абапіраецца на рабочых, у адрозненне ад падобных партый сярэдняга класа. У момант свайго ўтварэння партыя складалася прыкладна з сарака членаў[1].

Членства Гітлераправіць

Членская картка DAP, якая належала Адольфу Гітлеру. Пазней нумар карткі быў выпраўлены на № 7

12 верасня 1919 года Адольф Гітлер, у той час капрал 1-га рэзервовага батальёна 2-га Баварскага пяхотнага палка, быў накіраваны ў якасці тайнага інфарматара рэйхсвера на сход DAP, які праходзіў у піўным зале Штернэкерброй[2]. На сходзе Гітлер уступіў у жорсткую палеміку з адным з прысутных. Дрэкслер быў гэтак уражаны прамоўніцкімі здольнасцямі Гітлера, што тут жа прапанаваў яму ўступіць у партыю. Пасля некаторага разважання Гітлер вырашыў прыняць прапанову. У канцы верасня 1919, звольніўшыся з арміі, ён стаў членам DAP[Заўв. 1].

Сваю першую прамову ў якасці члена партыі Гітлер зрабіў 16 кастрычніка 1919 года ў піўным зале Хофбройкелер. Пасля гэтага ён пачаў хутка прасоўвацца па партыйнай лесвіцы і неўзабаве стаў адным з кіраўнікоў DAP.

Праз некаторы час пачаліся канфлікты Гітлера з Харэрам: калі Гітлер вырашыў правесці шырокамаштабны мітынг у пачатку 1920 года, Харэр выступіў супраць гэтага. Таксама Харэр выступаў супраць прапагандуемага Гітлерам антысемітызму, лічачы, што гэта можа адштурхнуць рабочых ад руху. У выніку Харэр пакінуў пасаду старшыні партыі; новым старшынёй стаў Дрэкслер (24 лютага 1920 года)[Заўв. 2].

Ад DAP да НСДАПправіць

24 лютага 1920 года па прапанове Гітлера партыя была перайменаваная ў НСДАП (ням.: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterparteiнацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя). Назва была запазычана ў іншай партыі таго часу — аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі[Заўв. 3]. Першапачаткова Гітлер хацеў назваць партыю — «Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў», але Рудольф Юнг пераканаў яго прыняць назву НСДАП[3].

Вядомыя члены партыіправіць

У партыі састаялі наступныя вядомыя дзеячы нацыянал-сацыялізму:

Заўвагіправіць

  1. На момант уступлення Гітлера ў шэрагі DAP, апошняя не мела фармальных пасведчанняў аб членстве. Першы спіс членаў партыі быў складзены толькі ў студзені 1920 года. Спіс быў складзены па алфавіту, і Гітлер займаў у ім месца № 555. На самай справе яго нумар быў 55-м, але для стварэння ілюзіі колькасці спіс быў пачаты з № 501. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Мая барацьба» Гітлер сцвярджаў, што яго нумар быў 7-м, што паказвала б на яго прыналежнасць да кіраўніцтва партыі. Пазней членская картка Гітлера была падраблена ў адпаведнасці з гэтым сцвярджэннем.
  2. Да гэтага часу DAP была перайменавана ў NSDAP.
  3. Фармальна DAP была заснавана і створана новая партыя з тым жа складам членаў.

Зноскі

  1. Hitler: a study in Tyranny by Alan Bullock
  2. Sterneckerbräu, München. Historisches Lexikon Bayerns. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  3. Konrad Heiden, «Les débuts du national-socialisme», Revue d’Allemagne, VII, No. 71 (Sept. 15, 1933), p. 821
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста