Мікалай Радзівіл Чорны

(1515—1565) ваявода віленскі, канцлер вялікі літоўскі

Мікала́й «Чо́рны» Радзіві́л (4 лютага 1515, Нясвіж — 28/29 мая[6] 1565, Лукішкі пад Вільняй) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч. Мянушку «Чорны» атрымаў з-за колеру сваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата Мікалая Радзівіла Рудога (які атрымаў мянушку праз тое ж)[7].

Мікалай Радзівіл
польск.: Mikołaj Krzysztof Radziwiłł
Мікалай Радзівіл «Чорны».
Мікалай Радзівіл «Чорны».
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
маршалак вялікі літоўскі
1542 — 28 мая 1565
ПапярэднікЯн Янавіч Забярэзінскі
ПераемнікЯн Геранімавіч Хадкевіч
староста берасцейскі[d]
18 чэрвеня 1549 — 28 мая 1565
ПапярэднікАляксандр Іванавіч Хадкевіч
ПераемнікАстафій Багданавіч Валовіч
12-ы ваявода віленскі
11 чэрвеня 1551 — 28 мая 1565
ПапярэднікЯн Юр’евіч Глябовіч
ПераемнікМікалай Радзівіл Руды
канцлер вялікі літоўскі
снежань 1550 — 28 мая 1565
ПапярэднікЯн Юр’евіч Глябовіч
ПераемнікМікалай Радзівіл Руды
Нараджэнне4 лютага 1515
Смерць28 мая 1565[1][2] (50 гадоў)
Месца пахавання
РодРадзівілы
БацькаЯн Радзівіл[5]
МаціГанна з Кішкаў[d]
ЖонкаАльжбета Шыдлавецкая[5]
ДзеціМікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[5], Юрый Радзівіл[5], Альбрэхт Радзівіл[5], Станіслаў Радзівіл[5], Крысціна з Радзівілаў[d][5], Альжбета з Радзівілаў[5], Ганна Магдалена з Радзівілаў[d][5] і Соф’я з Радзівілаў[d][5]
ВеравызнаннеПольскія браты[d]
Дзейнасцьдыпламат, палітык, мецэнат, дзяржаўны служачы
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферадзяржаўная служба[4], палітыка[4], дыпламатыя[4] і мецэнацтва[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў[8]. У 1544 годзе атрымаў пасаду маршалка земскага (вялікага) і ўзначаліў Раду ВКЛ і соймы[6]. Спрыяў шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 годзе атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 года канцлер ВКЛ, выступаў за суверэннасць ВКЛ у саюзе з Польшчай. Таксама займаў пасаду віленскага ваяводы. Дзякуючы дыпламатычным дзеянням Мікалая Радзівіла адбылося ўключэнне Лівонскага ордэна ў склад ВКЛ[8]. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках[6].

З усіх магнатаў княства ён першым прыняў Рэфармацыю. Паводле веравызнання кальвініст, прапагандыст кальвінізму ў ВКЛ. Свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. У 1553 годзе заснаваў друкарню пры Берасцейскім зборы, пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Нясвіжы. У першай з іх за кошт магната выйшла ў 1563 годзе так званая «Радзівілаўская Біблія» — пераклад кальвінісцкай Бібліі на польскую мову[8]. У 1647 годзе яго рэшткі разам з рэшткамі жонкі былі ўрачыста перанесены з Вільні ў Дубінкі.

Радзівіл Чорны валодаў вялікімі латыфундыямі ў Беларусі (з цэнтрам у Нясвіжы) і на Валыні (Алыка). Найбольш вялікія маёнткі: Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы (з 1558 года), Лахва і Нягневічы ў Новагародскім павеце, Здзітаў у Слонімскім павеце, Дуброва, Шацк і Узда ў Менскім павеце, Геранёны ў Ашмянскім павеце, Дусяты, Свядасць і Бігушкі ў Вількамірскім павеце, Лукішкі каля Вільні, Шыдловец у Польшчы; таксама трымаў Барысаўскае, Берасцейскае, Ковенскае і Шавельскае староствы[9].

Дзейнасць Радзівіла як вялікага рэфарматара карэнным чынам паўплывала на рэлігійнае і культурнае жыццё свайго часу[10].

Паходжаннеправіць

Бацька Мікалая Радзівіла Чорнага — Ян Радзівіл Барадаты.

Мікалай Радзівіл паходзіў са старажытнага роду Радзівілаў. Радзівілы ўжо з часоў Гедыміна знаходзіліся на вяршыні ўлады[11], а к XVI ст. занялі адно з першых месцаў сярод магнацкіх радоў па магутнасці, колькасці маёнткаў і палітычным уплыве[7]. У сваіх уладаннях Радзівілы трымаліся як удзельныя князі: так, Мікалай Радзівіл называўся ў родавых дакументах Мікалаем IV, яго брат Ян — Янам ІІІ, а іх бацька — Янам І[12]. Сам Мікалай Чорны пісаў, што яго продкі паходзілі з Ашмянаў, а Сымон Будны ўважаў Радзівілаў за прадстаўнікоў «славного языка словенъского»[13].

Мікалай Чорны быў унукам Мікалая Старога (памёр у 1509 годзе), ад якога пайшлі тры галоўныя галіны роду Радзівілаў: старэйшая ад Мікалая (на Гонязі і Мядзелах), сярэдняя ад ЯнаНясвіжы і Алыцы) і малодшая ад Юрыя (на Біржах і Дубінках). Мікалай Радзівіл Чорны належаў да сярэдняй галіны роду[7].

Нарадзіўся Мікалай у 1515 годзе ў сям’і кашталяна троцкага і маршалка літоўскага Яна Радзівіла (празванага Барадатым) ў Нясвіжы, які быў пасагам яго маці Ганны Кішкі (дачкі Станіслава Кішкі, гетмана і маршалка земскага)[10]. Мікалай быў старэйшым сынам у гэтым шлюбе, для Яна Мікалая гэта быў трэці шлюб. Пасля смерці мужа ў 1522 годзе Ганна выйшла замуж за Станіслава Кезгайлу, старасту жамойцкага[7].

Дзяцінства і юнацтваправіць

Дзяцінства хлопчыка прайшло ў Нясвіжы, там жа ён атрымаў хатнюю адукацыю[14], ведаў старабеларускую, польскую і лацінскую мовы[9], хоць сам пасля прызнаваўся, што лацінскую мову ведаў недастаткова[12], аднак пры гэтым ён мог чытаць трактаты і весці перамовы на лацінскай мове[15].

Юнацтва Мікалая Радзівіла прайшло ў Кракаве, дзе ён пазнаёміўся, а пасля стаў блізкім сябрам будучага караля Жыгімонта Аўгуста.

Паколькі маці выйшла замуж у другі раз, то апекуном Мікалая Радзівіла, яго брата Яна і іх сястры стаў іх родны дзядзька Юрый Радзівіл, вядомы палкаводзец, удзельнік бітвы пад Оршай[12]. Некаторы час Юрый вёў судовыя скаргі з-за маёмасці з братам маці Мікалая і Яна Пятром Кішкам, у рэшце рэшт працэс удалося выйграць[16]. Юрый ласкава ставіўся да Мікалая і Яна, і ўзяў хлопчыкаў у свой дом, дзе яны выраслі разам са стрыечным братам Мікалаем і яго сястрой Барбарай[17].

Родзічы Мікалая займалі шэраг вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасад у Вялікім княстве Літоўскім, таму рашэннем Жыгімонта Старога хлопчыкі Мікалай і Ян (дзяўчатак узяла каралева Бона) былі ўзяты для выхавання ў каралеўскі двор у Кракаў[10]. Кіраванне бацькавымі маёнткамі да паўналецця братоў вялікі князь прысудзіў Юрыю Радзівілу[12].

У каралеўскім двары адбылося блізкае сяброўскае збліжэнне Мікалая з будучым каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. Сэрца каралевіча не ляжала да вучобы, хлопчык рос распушчаным і капрызным, любіў забавы і гульні. Бацька Жыгімонт Стары з горыччу зазначаў, што яго нашчадак «марна траціць час сярод зграі дзяўчат і нявест», маці ж марыла выгадаваць сына паслухмяным сабе, каб потым праз яго кіраваць Польшчай. Магчыма гэта было адной з прычын, чаму да двара запрасілі Радзівілаў, выхаваных у старых літвінскіх традыцыях. На каралевіча Радзівілы не паўплывалі, аднак сяброўства паміж Жыгімонтам і Мікалаем Чорным захавалася на доўгія гады[17].

Мікалая Чорнага ж больш вабілі веды. Каля 1534 года ён паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, аб чым захаваўся запіс: Nicolaus Radzyvil de Przelagensi Lithuanus dioc Vilnensis». Аднак скончыць адукацыю не ўдалося, бо Мікалай быў павінен ад’ехаць на радзіму на «абарону краю»[18].

Пачатак кар’ерыправіць

Даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага, Музей гісторыі мастацтваў у Вене.

Мікалай Радзівіл удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гадоў, на якую разам з братам Янам выставіў 160 коннікаў[9]. Паколькі, згодна з уставай аб земскай вайсковай службе, кожны феадал быў павінен выставіць аднаго конніка з васьмі службаў, а кожная служба складалася з трох сялянскіх гаспадарак, то вынікае, што браты Радзівілы мелі не менш за 3840 гаспадарак у сваіх маёнтках. Войскам у гэтай кампаніі кіраваў Мікалаеў дзядзька Юрый Радзівіл. Улетку 1535 года быў вызвалены Гомель («Гомей, который первей того несправедливе от неприятеля наш(о)го Московского есть взят, зася в руки наши дал»): пасля амаль двухдзённага гарматнага абстрэлу замка маскоўскі стаўленнік князь Дзмітрый Абаленскі «и вси люди, которые на том замку с ним были» здалі яго, бо «боронити не могли»[19]. Пасля штурмам быў узяты Старадуб, у гэтай бітве ўдзельнічалі і коннікі Радзівіла. Але вайсковай кар’еры Мікалай Радзівіл не зрабіў, аддаючы перавагу палітычнай, дыпламатычнай і дзяржаўнай дзейнасці[12]. Пасля заканчэння ваеннай кампаніі паміж сабой парадніліся два магутныя рады: у Геранёнах пабраліся шлюбам Барбара Радзівіл і Станіслаў Гаштольд[20].

У 1540 годзе памёр сваяк Мікалая, уладальнік мястэчка Мір Фелікс Ільініч па мянушцы Шчасны, які быў жанаты на старэйшай сястры Чорнага Соф’і. У наступным годзе памерла і Соф’я, пакінуўшы круглым сіратой малалетняга сына Юрыя. Апекуном хлопчыка стаў Мікалай Радзівіл. Юрый амаль усё жыццё правеў у Нясвіжы, пасля смерці яго маёмасць, у якую ўваходзіў у тым ліку і Мірскі замак, перайшла да роду Радзівілаў[21].

Імклівае ўзнясенне па службе Мікалая Радзівіла Чорнага пачалося пасля 1544 года, калі на Берасцейскім вальным сойме быў прыняты акт, па выніках якога Жыгімонт I Стары перадаваў поўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім свайму сыну Жыгімонту Аўгусту. Паколькі Мікалай Радзівіл у значнай ступені спрыяў прыняццю гэтага акта[22], то пасля сойма ён атрымаў сваю першую ўплывовую пасаду земскага маршалка, якая давала яму магчымасць часта бываць пры велікакняжацкім двары[10]; а таксама ўзначаліў Раду ВКЛ і соймы. З гэтага часу Мікалай актыўна ўдзельнічаў у вызначэнні палітыкі дзяржавы[9], увайшоўшы ў склад сціслага атачэння Жыгімонта Аўгуста. Праз два гады ён атрымаў ад Вялікага князя за заслугі Шавельскае староства ў Жамойці. Палітычны ўплыў набіраў і родны брат Барбары, Мікалай Радзівіл Руды, займаючы вышэйшыя пасады ў дзяржаве. У 1549 годзе ён атрымаў пасаду ваяводы троцкага, у 1553 годзе гетмана вялікага літоўскага, а ў 1566 годзе дадаткова віленскага ваяводы і канцлера. Абодва Радзівілы ўзмацнілі сваё дзяржаўнае становішча пасля смерці Жыгімонта Старога ў 1548 годзе[23].

Атрыманне княжацкага тытулу і шлюбправіць

Радзівіл, для цябе Альжбета - спадкаемца Шыдлоўскіх,

Лічыцца яна найпрыгажэйшай дзяўчынай
Сярод вядомых паненак сармацкіх.
З роду старадаўняга і слаўнага...
...З гэтага роду рыхтуй для сябе нашчадка,
Хай ён будзе працягам. Няхай у ім Літва
Бачыць цябе і паважае як наступнага за каралём
Пётр Раізій, 1546 год, панегірык напісаны з нагоды заключэння шлюбу Мікалая Радзівіла з Альжбетай Шыдлавецкай

Мікалай Радзівіл Чорны атрымоўвае з рук Фердынанда І княжацкі тытул.

У 1547 годзе Мікалай Радзівіл адправіўся ў дыпламатычную вандроўку з мэтай вырашэння лёсу пасагу памерлай жонкі Жыгімонта Аўгуста Лізаветы Габсбург, які пры жыцці памерлай так і не быў адданы. Пытанне вырашалася марудна, спачатку ў Вене, а пасля да разбіральніцтва прыцягнуўся імператар Карл V, які запрасіў бакі ў сваю сталіцу Аўгсбург[24].

Мікалай з уласнай выгадай скарыстаў перамовы. Яму ўдалося пацвердзіць тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, які яшчэ ў 1518 годзе быў дадзены прадстаўніку ганёндзка-мядзельскай галіны роду Радзівілаў, брату яго бацькі Мікалаю. Пасля смерці ў 1548 годзе апошняга прадстаўніка галіны тытул быў страчаны. Германскі імператар перадаў тытул прадстаўнікам двух іншых галін Радзівілаў. Мікалай Чорны разам з братам Янушам сталі звацца князямі на Алыцы і Нясвіжы, Мікалай Руды — князем на Біржах і Дубінках. Хоць тытул распаўсюджваўся і на нашчадкаў, але не даваў на радзіме ніякіх правоў, толькі павялічваючы вагу ў вачах шляхты[25]. Як прызнаваўся сам Чорны, тытул яму дорага каштаваў: такім чынам ён спрабаваў узвысіць веліч і гонар свайго роду, каб нікога не бянтэжыла, што новая каралева і вялікая княгіня нібыта не паходзіць са слаўнага роду[26]. Адначасова Мікалай Радзівіл змог атрымаць графскі тытул і для гетмана кароннага Тарноўскага, з якім збіраўся ў хуткім часе парадніцца. Неўзабаве ўдалося дасягнуць пагаднення і наконт пасагу: скупаваты цесць выплаціў астатнюю частку[24].

На адваротным шляху Мікалай Чорны заехаў у Сандамір, дзе адбыўся яго шлюб з залоўкай графа Тарноўскага пятнаццацігадовай Альжбетай Шыдлавецкай. На шлюбе прысутнічаў і Жыгімонт Аўгуст, які прыехаў туды адразу ж пасля сойма ў Петрыкаве[24]. Захаваўся панегірык-эпітафія, напісаны вядомым паэтам Пятром Раізіям у гонар вяселля, які ўшанаваў цырымонію шлюбу, што адбылася ў зімовы дзень 1546 года[27]. Пасля вяселля маладыя накіраваліся ў Нясвіж, які стаў радавым гняздом сям’і. Пазней Альжбета запрашала туды паэтаў, музыкантаў і вучоных, а вядомы польскі паэт Ян Каханоўскі прысвяціў ёй паэму «Сусанна»[28].

Шлюб Барбары Радзівіл з каралём і ўзвышэннеправіць

Барбара Радзівіл пэндзля Лукаса Кранаха Малодшага.

Мікалай Радзівіл Чорны разам са сваім стрыечным братам Мікалаем Радзівілам Рудым спрыяў заключэнню шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары (роднай сястрой Рудога) з Вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам[25].

Упершыню Жыгімонт Аўгуст звярнуў увагу на аўдавелую Барбару ў 1542 годзе. Паколькі са смерцю Станіслава род Гаштольдаў перасекся, то ўласнікам маёмасці станавіўся вялікі князь, які прыехаў у Геранёны, каб уступіць у правы. Там ён пазнаёміўся з Барбарай, у якой была рэпутацыя досыць вольнай жанчыны. Сам Чорны неаднаразова асуджаў сястру за любоў да асалодаў д’ябальскіх[29]. У гэты час Жыгімонт яшчэ быў жанатым чалавекам, аднак сваю жонку Лізавету Габсбург, дачку аўстрыйскага імператара Фердынанда І, непрыгожую і хваравітую жанчыну, з якой быў заручаны з самага дзяцінства, не любіў[22].

Адносіны вялікага князя і Барбары перараслі ў каханне пасля смерці Лізаветы ў 1545 годзе. Па сведчаннях папскага нунцыя Грацыяні, Жыгімонт, зачараваны «яе навабамі і пяшчотамі» «з запалам яе пажадаў»[29]. Барбара атрымала магчымасць выйсці замуж за Жыгімонта, аднак той не вырашаўся на апошні крок, баючыся рэакцыі сваёй маці[30]. Знаходзячыся ў Вільні, манарх часта патаемна ноччу прыходзіў да Барбары, дом якой знаходзіўся побач з палацам Жыгімонта[31]. Аб гэтых візітах стала вядома Мікалаю Чорнаму і Мікалаю Рудому, якія патрабавалі ад вялікага князя спыніць сустрэчы з Барбарай, каб не кідаць цень на гонар роду Радзівілаў. Жыгімонт паабяцаў, аднак неўзабаве парушыў сваё абяцанне[32].

Руіны радзівілаўскага палаца ў Вільні. Напалеон Орда, ХІХ ст.

Калі аднойчы ноччу ён зноў прыйшоў да Барбары, то сустрэў там Чорнага і Рудога. «Милостивии королю, не мел еси то до сестры нашое ходити, а тепер для чого еси пришол?», — падступілі браты з пытаннем да Вялікага князя. Адказ Жыгімонта быў досыць нечаканы: «А што, ведаете, можэть теперешнее прыістье мое ку сестре вашеі вчініті вам большую славу, честь і пожіток». Той жа ноччу ў ліпені 1547 года ў капліцы Віленскага замка адбылося тайнае вянчанне, сведкамі якога былі Чорны, Руды і іх сваяк Станіслаў Кезгайла[33].

У пачатку жніўня Чорны разам з Кезгайлам адправіўся ў Вену з афіцыйным паведамленнем пра смерць Лізаветы. У Сандаміры ад кароннага гетмана Яна Тарноўскага даведаўся, што пра шлюб Жыгімонта Аўгуста ўжо ведаюць у Польшчы. У Петрыкаве Чорны даведаўся ад Самуіла Мацяеўскага, што Жыгімонт Стары збольшага змірыўся з выбарам сына, аднак каралева Бона была настроена рашуча супраць. Напярэдадні Петрыкаўскага сойма яна залілася слязьмі з-за «нефартуннага» ўчынку сына[26]. На сойме Жыгімонт Стары звярнуўся да паноў-рады з просьбай угаварыць сына адмовіцца «ад непрыстойнай жаніцьбы, якая нямалую знявагу ўчыніла». Паны-рада слёзна прасілі маладога Жыгімонта, «абы того не чынили неровни собе, подданое свое, за малъжонку не брал». Але Жыгімонт «слухати не хотел», не звяртаючы ўвагі на шматлікія пасквілі ў бок Барбары[34].

1 красавіка 1548 года памёр Жыгімонт Стары, а 17 красавіка Жыгімонт Аўгуст паслаў за Барбарай, каб афіцыйна ўвесці яе ў велікакняжацкі палац. Вялікалітоўскія паны і шляхта хоць і наракалі на валадара, але былі вымушаны змірыцца. У Польшчы паны і шляхта думалі запрасіць на каралеўства Габсбурга, а пра Барбару распаўсюджваліся самыя чорныя і неверагодныя чуткі. У гэтай сітуацыі Жыгімонт звярнуўся па дапамогу да Радзівілаў: па просьбе вялікага князя Чорны арганізоўваў прыезд Барбары ў Польшчу[35]. Была сабрана шырокая світа сярод літоўскіх і польскіх дыгнітарыяў. Каля Радомля Барбару ад імя Жыгімонта сустракаў каронны падканцлер Мікалай Грабя. Ворагам не ўдалося прымусіць Жыгімонта вырачыся Барбары, малады кароль застаўся непахісным і тады, калі дэпутаты пасольскай рады ўпалі перад ім на калені і прасілі адмовіцца ад Барбары. Жыгімонт быў гатовы адмовіцца ад польскай кароны і хай «у апошняй кашулі» застацца разам з жонкай. Быў прапанаваны кампраміс: Барбара становіцца жонкай караля, але не каралевай. Супраць гэтай прапановы рашуча выступіў Чорны, давёўшы Жыгімонту, што адмова каранацыі — абраза як яму, дык і яго жонцы, а таксама пазбаўленне права ягоных нашчадкаў на польскую карону[36].

Сітуацыя пачала змяняцца пасля сойма. На бок караля перайшлі некаторыя ўплывовыя праціўнікі: серадзкі ваявода Станіслаў Ласкі і біскуп хелмскі Ян Драгойскі. Бона пакінула Кракаў і пераехала ў Варшаву. Хоць просты народ і вітаў Барбару як каралеву, аднак велікапольская шляхта была настроена варожа. Жыгімонт Аўгуст вырашыў ехаць у Вялікую Польшчу, каб супакоіць тутэйшую шляхту, аднак эпідэмія перашкодзіла ягоным планам. Сам жа Чорны ў пачатку жніўня 1549 года вярнуўся ў Літву для разгляду судовых спраў, па дарозе дамоў ён атрымаў вестку пра нараджэнне сына, якога па радзівілаўскай традыцыі назвалі Мікалаем[37].

У Літве Чорны прабыў нядоўга. Праз пагрозу з боку крымскіх татараў, якія напалі на Валынь і Галіцыю, Жыгімонт Аўгуст паслаў на абарону польскае войска на чале з гетманам Янам Тарнаўскім, з якім на Валынь выехаў і Чорны. Актыўныя баявыя дзеянні не вяліся: татары, нарабаваўшы дабра і захапіўшы палонных, вярнуліся ў Крым. Па выніках кампаніі Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Радзівілу Чорнаму гетманскую булаву, але той адмовіўся ад пасады[38], больш імкнучыся да дыпламатычнай дзейнасці[39].

Значна палепшылася сітуацыя з каранацыяй Барбары. Па парадзе Чорнага кароль дамовіўся з Габсбургамі, абяцаючы не падтрымліваць свайго пляменніка Яна Заполі ў спрэчцы за венгерскую карону ўзамен на падтрымку супраць унутранай апазіцыі. Першым на бок Жыгімонта перайшоў прымас Мікалай Дзяргоўскі, а за ім і іншыя галоўныя праціўнікі шлюбу. На наступным сойме большасць шляхты ўжо падтрымлівала караля. Нарэшце, 9 снежня 1550 года Барбара была каранавана як польская каралева. А 26 снежня Чорны атрымаў пасаду канцлера[38].

У гэты час Радзівілы сталі самым багатым і ўплывовым родам у княстве. Так, у коннае войска яны выстаўлялі 930 вершнікаў, а роднасныя ім Осцікавічы яшчэ 337. Гэта было больш, чым выстаўлялі Гальшанскія, Сапегі, Кішкі, Слуцкія і Лукомскія разам узятыя[40].

Смерць Барбарыправіць

Смерць Барбары Радзівіл. Юзаф Зімлер, 1860 год.

Пасля каранацыі здароўе Барбары пачало імкліва пагаршацца. Яе асабісты лекар Пётр з Познані прадказваў хуткую смерць каралевы. Ужо праз два месяцы яе цяжка было пазнаць. Чорны паведамляў Рудому: «Схуднела так, што адны косці засталіся». Неўзабаве яна злегла ў ложак і, адчуваючы блізкую смерць, прасіла мужа пахаваць яе ў Вільні. Жыгімонт не адыходзіў ад ложка жонкі, у адчаі ён прасіў Чорнага і Рудога прыслаць з Літвы чараўнікоў, якія б узяліся вылечыць Барбару. Чорны знайшоў на Падляшшы трох чараўніц, пад іх наглядам здароўе сястры на непрацяглы час крыху палепшылася. Аднак у пачатку красавіка Барбара ўжо не мела сіл паварушыцца, яе цела высахла, а ногі распухлі. 8 мая 1551 года Барбара прыняла камунію, апошнія часы свайго жыцця правяла з Жыгімонтам Аўгустам, які, па сведчанні Чорнага, абліваўся «крывавым потам»[41].

Па адной версіі смерць была выклікана ракам страўніка, па іншай — каралеву атруцілі. Мікалай Чорны разам з Мікалаем Рудым праводзілі ўласнае дазнанне, аднак нічога даказаць яны не змаглі, хоць захавалася сведчанне лекара каралевы Боны Грацыяна, які выказаў думку, што Барбара сама выпадкова атруцілася ў выніку празмернага ўжывання лекаў ад бясплоддзя[25].

Дзяржаўная дзейнасцьправіць

Формуламі чарадзейскімі і д'ябальскімі ўплывамі апанаваў ён [Радзівіл Чорны] поўнасцю караля [Жыгімонта Аўгуста] і тое, што радзіць, нагаворвае, што скажа і што пажадае, тое кароль чыніць, не зважаючы ні на чыю раду, у справах рэлігійных, ці справах панства, ці іншых важных справах.
Ян Ланг, аўстрыйскі пасол

Пасля смерці Барбары кароль працягваў сяброўства з братамі Радзівіламі. Жыгімонт паспрабаваў «суцешыць» свайго швагра пасадай віленскага ваяводы, якую апошні атрымаў у снежні 1551 года, а разам з ёй Клецк і Давыд-Гарадок. Уплыў Радзівіла Чорнага на палітыку велікакняжацкага ўрада быў такі значны, што ў тым жа годзе ён дамогся права на захоўванне найважнейшых дзяржаўных актаў у сваім архіве[25]. Пры гэтым асаблівую ўвагу Мікалай Радзівіл звяртаў на тыя дакументы, што пацвярджалі даўнія дзяржаўныя прывілеі Вялікага Княства Літоўскага[10]: «на час прышлый потомству и обывателям Великого Князьства Литовского ведомость, славу и можность приносить могли». Такім чынам, Чорны трымаў у сваіх руках тры найважнейшыя пасады Вялікага княства: маршальства земскае, канцлерства і Віленскае ваяводства, — стаўшы першым дыгнетарыем Літвы, а ў адсутнасць вялікага князя фактычна з’яўляўся некаранаваным уладаром дзяржавы[41].

Папярэдняе вянчанне Радзівіла «Чорнага» і Кацярыны Аўстрыйскай. Невядомы мастак, 1752—1759 гады.

У 1553 годзе адбылася дыпламатычная вандроўка ў Вену. Адной з мэтаў было заключэнне саюзу Польшчы і ВКЛ з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Іншай мэтай было заключэнне шлюбу Жыгімонта Аўгуста з малодшай сястрой першай жонкі Кацярынай Габсбург. Там жа, у Аўстрыі, адбыўся «папярэдні шлюб» (per procura), пад вянец маладую вёў той жа Чорны[42]. Выканана была і другая мэта: саюз паміж Габсбургамі і Іванам ІV не быў заключаны, больш таго, паміж імператарам і Жыгімонтам былі заключаны саюзныя ўмовы. Сам жа Чорны атрымаў тытул «графа на Шыдлоўцы»[43].

У дзяржаўных справах Чорны быў прыхільнікам вырашэння праблем мірным чынам. Так, у 1555 годзе разам з віленскім біскупам Паўлам Гальшанскім Чорны напісаў грамату да мітрапаліта Макарыя і маскоўскіх баяр: каб «кровь бы ся христьянская на обе стороны не разливали», і прапанавалі парадзіць Івану Васільевічу «абы з нашим государем миру и доброго пожитье похотел». У выніку перамоў было заключана замірэнне на шэсць гадоў[44].

Радзівіл Чорны ўзначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках, якая прапанавала «Уставу на валокі»[9]. Ідэя рэформы адносілася да часоў каралевы Боны Сфорцы, якую падтрымліваў ейны духоўнік Лісманіні. Рэформы аднак абмежаваліся ўладаннямі каралевы ў Гарадзенскім і Кобрынскім староствах. У пачатку 1550-ых гадоў Чорны, зацікавіўшыся пераўтварэннямі на землях Боны Сфорцы і ўбачыўшы эфектыўнасць рэформаў, стварыў адмысловую камісію, якая пачала працаваць у 1556 годзе. Разам з Чорным працавалі пісар ВКЛ Астафій Валовіч і адзін з непасрэдных выканаўцаў пераўтварэнняў на землях каралевы Пётр Хвальчэўскі. Камісія падрыхтавала «Уставу на валокі», абвешчаную Жыгімонтам Аўгустам восенню 1557 года, якая на доўгія часы вызначыла гаспадараванне зямлёй у Вялікім княстве[45].

У 1561 годзе ў сувязі з ад’ездам Жыгімонта Аўгуста ў Польшчу Мікалай Радзівіл абвешчаны намеснікам вялікага князя[8]. Чорны пагадзіўся з неабходнасцю судовай рэформы, і пасля выдання Бельскага прывілея ў краіне было абвешчана стварэнне шляхецкіх саслоўных судоў. Пасля правядзення павятовай рэформы былі створаны соймікі, якія выконвалі ролю мясцовага самакіравання. У выніку рэформ адбылася кансалідацыя шляхецкага саслоўя[6], а шляхта выходзіла з падпарадкавання магнатам.

Дыпламатычная дзейнасць Мікалая Радзівіла і яго сябра Астафія Валовіча прывяла да пераходу на бок Вялікага Княства Літоўскага значнага рускага ваяра, сябра Івана Грознага, князя Андрэя Курбскага[46].

Далучэнне Лівонііправіць

Дзякуючы ініцыятыве Чорнага на сойме 1554—1555 гадоў была забяспечана дапамога польскага войска ў выпадку нападу Маскоўскай дзяржавы. У 1555 годзе з царом Іванам ІV было заключана шасцігадовае перамір’е. У тым жа годзе рэзка абвастрыліся адносіны з Лівонскім ордэнам. Скарыстаўшыся ўнутраным канфліктам, узнікла магчымасць атрымаць васалітэт над Ордэнам, што, аднак, прывяло б к вайне. Паны-рада ВКЛ выступалі за вайну з Лівоніяй, Чорны выступаў супраць, даводзячы, што вайна з Ордэнам выклікае вайну са значна больш грозным супернікам — Масковіяй. Да паўнавартаснай вайны справа не дайшла: сабранае 70-тысячнае войска так і не не перайшло межы Ордэна — Лівонскі ордэн згадзіўся на мірныя перамовы[47]. У верасні 1557 года па ініцыятыве Мікалая Радзівіла быў падпісаны дагавор з магістрам Лівонскага ордэна В. Фюрстэнбергам аб узаемнай абароне.

Апошні магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер

У пачатку Лівонскай вайны Радзівіл Чорны выступіў супраць прапановы Івана ІV заключыць саюз супраць Крымскага ханства, пабачыўшы ў гэтым спробу цара адцягнуць увагу Вялікага княства ад Інфлянтаў з далейшым намерам іх заваяваць[6]. Першапачаткова паны-рада з захапленнем прынялі прапанову Івана ІV, аднак Чорны здолеў пераканаць устрымацца ад саюзу супраць Крымскага ханства, але і датрымаць мір з Масковіяй. У 1558 годзе Маскоўскае войска пачало баявыя дзеянні ў Лівоніі, новы магістр ордэна Готхард Кетлер звярнуўся да Жыгімонта Аўгуста з просьбай аб дапамозе. У адказ паслы Чорнага заявілі, што дапамога магчыма толькі пры ўмове прыняцця падданства Літвы[48].

У 1559 годзе Іван Грозны аўдавеў і выказаў жаданне заключыць дынастычны шлюб з Жыгімонтам Аўгустам і такім чынам заключыць вечнае перамір’е з ВКЛ з мэтай у будучым прэтэндаваць на велікакняжацкі трон. Маскоўскія паслы, з якімі вёў перамовы Чорны, прапанавалі шлюб з малодшай сястрой караля Катаржынай. Аднак, паколькі старэйшая сястра караля таксама была незамужняя, то шлюб не адбыўся. Акрамя таго Жыгімонт патрабаваў вяртання Літве Северскай і Смаленскай земляў і вываду маскоўскага войска з Лівоніі. Тым часам маскоўскім дыпламатам удалося заключыць мір са Швецыяй[49].

У лютым 1559 года паслы Лівонскага ордэна ездзілі ў Кракаў прасіць польскага караля заступніцтва ад Масковіі. Жыгімонт Аўгуст адмовіўся, спасылаючыся, што не можа дапамагчы без ухвалы рады польскіх станаў. Тады ландмайстар Ордэна Кетлер звярнуўся да Жыгімонта як да Вялікага літоўскага князя, абяцаючы ўзамен частку зямель. У гэты час у Кракаве знаходзіўся Чорны, які здолеў пераканаць спачатку князя, а потым і шляхту ў неабходнасці дагавору. 31 жніўня 1559 года ў Вільні была падпісана ўмова аб пратэктараце над Лівонскім ордэнам, пасля чаго паўднёва-ўсходняя частка ордэна (Латгалія) пераходзіла пад апеку ВКЛ. Чорны па-ранейшаму выступаў за мір з Масковіяй, і перш чым пачынаць з ёй вайну, выступаў за паразуменне з Іванам. Адпраўленыя пасольствы да баяр паказалі, што заступніцтва за Лівонію настроіць цара супраць Літвы[50].

28 лістапада 1561 года пад старшынствам Мікалая Радзівіла падпісаны Акт аб падпарадкаванні Інфлянтаў сумесна ВКЛ і Польшчы, ВКЛ уступала ў вайну за Інфлянты, а сам Радзівіл быў прызначаны адміністратарам Інфлянтаў[6]. 5 сакавіка 1562 года апошні магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу сімвалы ўлады Ордэна — залаты крыж і пячатку, а таксама прывілеі і архіў Ордэна. Кетлер станавіўся васалам Жыгімонта Аўгуста і першым курляндскім герцагам[51].

Іван Грозны пачаў баявыя дзеянні супраць Лівоніі і ВКЛ. Вясной 1562 года маскоўскія войскі ўварваліся на Віцебшчыну, а ў студзені 1563 года, скарыстаўшыся шэрагам памылак полацкага ваяводы Станіслава Давойны, яны захапілі Полацк. Мясцовыя яўрэі, татары і каталіцкія святары былі жорстка забіты, а астатняе насельніцтва было пагнана ў Масковію, на шляху ў якую многія загінулі ад лютых маразоў[52]. Нягледзячы на заключанае пагадненне, палякі не аказвалі і не збіраліся аказваць Вялікаму Княству ваеннай дапамогі. Заключэнне уніі з Польшчай знаходзіла падтрымку сярод шляхты, асабліва сярод тых краёў, якія пакутвалі ад вайны. Так, шляхцічы Віцебшчыны ў 1562 годзе стварылі канфедэрацыю і прасілі Жыгімонта Аўгуста заключыць унію з Польшчай. Яны былі згодны на любыя ўмовы, каб атрымаць ад палякаў дапамогу ў вайне[53]. У гэтай сітуацыі Мікалай Чорны, Мікалай Руды і Рыгор Хадкевіч сталі ініцыятарамі перамір’я з Іванам Грозным. Згодна з пагадненнем, Полацк і Лівонія пераходзілі да Масковіі, ВКЛ выйгравала пэўны час у вайне з грозным супернікам. Заключанае пагадненне было не даспадобы польскаму боку, які абвінаваціў Радзівілаў і Хадкевіча ў свавольстве і нават здрадзе каралю[54].

Адстойванне незалежнасці Вялікага княстваправіць

... ижъ панове Ляхове дивными и розными претекстами хотели, жебы Литву у кабалу записали и у вечную неволю собе ине взяли.
Невядомы гісторык XVI ст.
Мікалай Радзівіл Чорны, невядомы мастак, XVIII ст. Вавель, Кракаў.

Мікалай Чорны актыўна ўдзельнічаў ва ўмацаванні дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ. Яшчэ ў 1551 годзе на сойме ў Вільні Мікалай Радзівіл рашуча выступіў супраць перамоў з польскай дэлегацыяй наконт дзяржаўнай уніі. Тады яго падтрымаў і Жыгімонт Аўгуст, які выдаў прывілей, які гарантаваў самастойнасць Вялікаму княству Літоўскаму[55]. Пазней ён падтрымліваў палітычны саюз з Польшчай, аднак быў рашучым праціўнікам федэрацыі з ёй і адстойваў суверэнітэт ВКЛ. Радзівілава пазіцыя па гэтым пытанні стала прычынай каралеўскай няміласці, яе падтрымлівалі многія магнаты і ўлічвалі нават пасля яго смерці пры заключэнні Люблінскай уніі[10].

У 1563 годзе Чорны вёў перамовы аб уніі на Варшаўскім сойме, які ішоў з вялікім напружаннем. Палякі настойвалі на ўмовах уніі: агульны ўладар, які тытулуецца толькі польскім каралём, а Вялікае княства будзе называцца Новай Польшчай. Сітуацыя пагаршалася тым, што перамір’е з Масковіяй было парушана і маскоўскія войскі пачалі баявыя дзеянні супраць ВКЛ. Палякі настойвалі, што трэба весці перамовы на падставе Мельніцкай уніі 1501 года. Аднак высветлілася, што не захавалася арыгінала уніі, а яе тэкст быў вядомы толькі па хроніцы Кромера. У адказ Радзівіл заявіў, што тэкст у хроніцы Кромера ніколі не быў праўдай, і паказаў тэкст прывілея Аляксандра Казіміравіча аб дзяржаўным суверэнітэце Вялікага княства, пад якім павесілі свае пячаткі і польскія саноўнікі[56]. Члены дэлегацыі ВКЛ далі згоду на аб’яднанне пры ўмове, што княства будзе самастойнай дзяржавай з агульным манархам. Польскі бок такія ўмовы не задавальнялі. Перамовы былі перапыненыя пасля бітвы пад Улай, калі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Радзівіла Рудога перамагло маскоўскі корпус ваяводы Пятра Шуйскага. У прадстаўнікоў Вялікага княства з’явілася надзея адбіцца ад ворага ўласнымі сіламі[46].

Тады польскі бок звярнуўся да Жыгімонта Аўгуста, патрабуючы ад яго выказаць свой пункт гледжання. Літоўскі бок выступіў з пратэстам. Радзівіл Чорны заявіў, што калі Жыгімонт хоча ўчыніць абсалютную ўладу, то гэта будзе насілле над літоўскімі вольнасцямі. Жыгімонт Аўгуст быў гатовы дзеля сваіх нашчадкаў адмовіцца ад правоў на Вялікае Княства на карысць Польскага каралеўства. Чорны шчыра прызнаўся Жыгімонту, што «цяжка верна служыць» такому гаспадару, які забываецца пра сваю прысягу, і прасіў не адмаўляцца ад дзедзічных правоў без ведама рады і сойма ВКЛ. У рэшце рэшт, сойм скончыўся безвынікова, у чым палякі абвінавацілі Чорнага, які адмовіўся паставіць дзяржаўную пячатку ВКЛ пад канчатковым дакументам[57].

Вярнуўшыся ў Літву, Чорны дзейсна агітаваў супраць уніі з Польшчай. Летам на Бельскім сойме Чорны прасіў Жыгімонта не дапусціць няволі, якой палякі дамагаюцца, падобна маскавітам, праз моц. Аднак кароль падтрымаў польскі бок. Тады на сойме быў зацверджаны новы Статут, які скасаваў дзедзічныя правы Жыгімонта на Вялікае Княства. Статут таксама пашыраў правы шляхты, уводзячы шляхецкія суды. 1 ліпеня 1564 года Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў гэты статут[58].

У гэты час Чорны атрымаў звесткі, што шведскі кароль Эрык XIV, жадаючы вызваліць з палону Крыштафа Мекленбургскага, задумаў захапіць некалькіх падданых Жыгімонта Аўгуста, у тым ліку і сына Чорнага Мікалая Крыштафа, які вучыўся ў Страсбургскім універсітэце. Ганец Чорнага паспяшаўся ў Страсбург з лістом да сына і рады горада. Чакаючы весткі, Чорны падаўся да межаў княства ў Берасце. Як прызнаваўся ў лісце да сына: «Уначы быў лепшым вартаўніком на Берасці». У канцы верасня Чорны атрымаў вестку, што сын здаровы і на волі[59].

Яшчэ на пачатку 1565 года на Петрыкаўскім сойме Жыгімонт Аўгуст абвясціў аб скліканні ў траўні агульнага польска-літоўскага сойма для заключэння уніі. Радзівіл Чорны, каб не дапусціць «нягоднай уніі», у пачатку сакавіка на чале шасцітысячнага аддзела конніцы падступіў да Вільні і стаў абозам ля горада. А ў канцы красавіка «на падставе абароны свабод Літвы» Чорны заняў горад. Палякі не адважыліся нагадваць Жыгімонту пра унію, і ў прызначаны час сойм не адбыўся[59].

Незалежніцкая пазіцыя віленскага ваяводы каштавала яму поўнага разрыву адносін з сябрам дзяцінства Каралём польскім і Вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. Захаваўся ліст да сына, у якім ён пісаў: «Кароль вельмі неахвотна мяне прымае, але Рэч Паспалітая для мяне больш значыць, чым прыхільнасць гаспадара, таму мала мяне гэта хвалюе»[60].

Рэлігійная і асветніцкая дзейнасцьправіць

Фрагмент тытульнай старонкі Берасцейскай Бібліі.
Закладаючы ў сваіх уладаннях і там, куды сягае мая ўлада, зборы і алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртання сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскіх прыдумак і ідалапаклонства. Я скінуў з алтароў багоў, абрамленых у золата і срэбра, і замкнёных у скрынках, годных найвялікшай пагарды, якіх вы, як пагане ўшаноўвалі... Нашыя прапаведнікі добра ведаюць праўдзівую навуку Хрыстову і прапаведуюць не каноны і дэкрэты, а слова вечна жывога Госпада Бога... Кнігі, якія сам чытаю і іншым чытаць раю, ... адкрываюць людзям праўдзівае Евангелле. Некаторыя з тых кніг я сваім коштам друкаваў і друкаваць буду... Госпадзе Божа, зрабі так, каб мы, адкінуўшы ўсе недарэчныя прыдумкі, звярнуліся ўрэшце да служэння, што было прынята апосталамі
Мікалай Радзівіл Чорны, 1556 год, адказ на адкрыты ліст папскага нунцыя ў Польшчы Алаіза Ліпамана.

З імем Мікалая Радзівіла Чорнага звязана станаўленне пратэстантызму ў Вялікім княстве[61]. Мікалай Радзівіл узначаліў рэфармацыйны рух у ВКЛ, у якім у тым ліку бачыў сродак пазбегнуць замежнага рэлігійнага ўплыву. У пачатку 50-х гадоў XVI ст. ён далучыўся спярша да лютэранства, а праз два гады перайшоў у кальвінізм. Радзівіл падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі асноўных пратэстанцкіх плыняў, стаў галоўным пратэктарам Рэфармацыі ў краіне. Яго палітычны ўплыў і аўтарытэт абумовілі пераход значнай часткі шляхты ў пратэстантызм[10]. Шэраг іншых магнатаў (хто ад чыстага сэрца, хто з разлікам, а хто імкнучыся патрапіць духу моды) пачалі пашыраць рух кальвіністаў па ўсім Вялікім Княстве, арганізоўваючы не толькі сотні ніжэйшых кальвінісцкіх школ, але гімназіі ў Вільні, Слуцку, Навагрудку, Нясвіжы, Віцебску і іншых гарадах[40].

Упершыню Мікалай Радзівіл сутыкнуўся з ідэямі Рэфармацыі падчас вандроўкі ў Германію. Вярнуўшыся ў Вільню, Чорны пазнаёміўся з Абрагамам Кульвам, а калі апошняга ў 1542 годзе выгналі з Вільні, Радзівіл узяў пад апеку яго хворую маці. У гэты ж час малодшы брат Чорнага Ян паехаў на лячэнне ў Італію; заехаўшы ў Вітэнберг, ён пазнаёміўся з Філіпам Меланхтанам, пасля чаго прыняў евангельскае вучэнне і стаў яго гарачым вызнаўцам. У 1552 годзе Мікалай Радзівіл зрабіў рэвізійную вандроўку ў Берасце, дзе пазнаёміўся з магістрам тэалогіі Кракаўскага ўніверсітэта Сымонам Закам, пасля чаго ў горадзе была арганізавана евангельская царква, прапаведнікам якой стаў сам Зак. Канчатковы зварот да Рэфармацыі адбыўся вясною 1553 года пасля вандроўкі ў Германію. Мікалай Радзівіл публічна абвясціў, што вызнае евангельскую веру і закладае евангельскую царкву ў сваім палацы ў Лукішках, запрашаючы туды ўсіх, хто жадае вызнаваць евангельскую веру[62].

Радзівіл Чорны шырока адкрываў малітоўныя дамы і школы[9], толькі кальвінісцкіх збораў ім было адкрыта сто трыццаць два[63][64]. У 1553 годзе ён залажыў у сваім замку першы на Беларусі рэфармацыйны збор у Бярэсці, а каля 1557 года арганізавана галоўная рэфармацыйная абшчына ВКЛ у Вільні ў радзівілаўскім палацы ў Лукішках. У Менску евангелічны збор быў закладзены ў 1563 годзе. Пры зборах часта адчыняліся школы, якія маючы прынцыпова іншую сістэму навучання, давалі значна лепшую адукацыю, чым каталіцкія школы таго часу. Віленская школа, заснаваная пры зборы, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэміі, аднак з-за супрацьдзеяння каталіцкай ерархіі і караля Жыгімонта Вазы, гэты праект не ўдалося рэалізаваць[65]. Практычна ўся будучая эліта Вялікага княства ажно да пачатку XVII ст. вучылася ў такіх школах. Часам зборы ўтвараліся шляхам канфіскацыі цэркваў і касцёлаў. Агульная колькасць касцёлаў, закрытых Мікалаем Радзівілам, складала 187[66], а сам Радзівіл быў вядомы разбурэннем прыдарожных крыжоў, за што нават быў асуджаны[63].

Шырокае распаўсюджанне Рэфармацыі прывяло да таго, што ў 1557 годзе пад старшынствам Чорнага сабраўся ўстаноўчы сход кальвіністаў ВКЛ, а ў 1563 годзе на Віленскім сойме кальвіністы дамагаліся ад Жыгімонта Аўгуста прывілея аб раўнапраўі ўсіх веравызнанняў[67]. Правы кальвінісцкай шляхты былі пацверджаны Гарадзенскім соймам 1568 года[66].

Тытульная старонка «Катэхізіса» Сымона Буднага. Нясвіж, 1562 год.

Пры патранажы Радзівіла Берасце і Нясвіж сталі цэнтрамі пратэстанцтва на Беларусі, у гэтых гарадах былі адкрыты Берасцейская і Нясвіжская друкарні. Пры садзейнічанні Мікалая Радзівіла ў 1563 годзе была надрукавана славутая Берасцейская Біблія[6]. Берасцейская, ці радзівілаўская, Біблія ўяўляла сабой польскі пераклад поўнага зводу Бібліі, найбольшага па аб’ёме і аднаго з найлепшых па мастацкіх і паліграфічных якасцях рэнесансавага выдання. У Берасцейскай друкарні працавалі вядомыя польскія друкары Бярнард Ваяводка, Станіслаў Мурмэліус, паэт, перакладчык і кампазітар Цыпрыян Базылік[10]. Пры Радзівілавай падтрымцы ў 1543 годзе створана першая ў ВКЛ літоўская капела ў Горадні, адзін з найбольш ранніх аркестравых калектываў у Беларусі. У 1558 годзе выдадзены зборнік Яна Зарэмбы, які лічыцца ўзорам нотадрукавання ў ВКЛ[68].

Для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі Радзівілы запрашалі прапаведнікаў з Еўропы, галоўным чынам з Польшчы. Адным з такіх дзеячаў, запрошаных у 1558 годзе ў Вільню, быў Сымон Будны. У хуткім часе яго перавялі ў Клецк, а яшчэ праз два гады ў Нясвіжы была адчынена друкарня. Акрамя Сымона Буднага ў ёй працавалі такія вядомыя дзеячы Рэфармацыі, як нясвіжскі стараста Мацей Кавячынскі, кальвінісцкі прапаведнік Лаўрэнцій Крышкоўскі; многія выданні выходзілі з прысвячэннем знатнаму патрону. Некаторыя творы прысвячаліся Жану Кальвіну[63][10].

Паколькі пратэстантызм змагаўся за права весці набажэнствы на нацыянальных мовах, то кальвіністы ВКЛ нароўні з вызваленнем ад латыні ставілі пытанне адмаўлення ад царкоўнаславянскай мовы (ці як тады казалі «царкоўнай баўгаршчызны»). З гэтай мэтай у Нясвіжы была надрукавана першая кніжка на старабеларускай мове на тэрыторыі сучаснай Беларусі — «Катэхізіс»[69], выпушчаная ў 1562 годзе Сымонам Будным. «Катэхізіс» прызначаўся «.. для простого народу руського и для хрестыянских деток руских». Там жа выйшла і кніга «О оправдании грешного человека перед Богом». Думка аб неабходнасці панавання роднай мовы знайшла шчырых прыхільнікаў сярод дробнай шляхты і баярства, аднак сярод магнатаў (у тым ліку і сярод Мікалая Чорнага) такой прыхільнасці не было[63].

Памятная манета, прысвечаная Радзівілу Чорнаму.

Пэўны час Радзівіл Чорны быў прыхільнікам стварэння Народнага сабору — царквы, якая б, на яго думку, аб’ядноўвала хрысціян Вялікага Княства і Польшчы і была бы незалежнай ад Ватыкана. У апошнія гады свайго жыцця падтрымліваў антытрынітарыяў[10].

Папскі нунцый Ян Камедоні лічыў Мікалая Радзівіла «найбольш небяспечным для Рыма чалавекам у Вялікім Княстве Літоўскім», і пасля смерці паведаміў у Ватыкан, што «памёр чалавек, наймацнейшы не толькі ў Літве, але і ва ўсіх краях гэтай дзяржавы»[46].

Хаця пасля смерці Мікалая Радзівіла ўсе яго дзеці пад уплывам палітычных абставін перайшлі ў каталіцтва, тым не менш, дзейнасць Радзівіла як вялікага рэфарматара карэнным чынам паўплывала на рэлігійнае і культурнае жыццё таго часу[10].

З імем Мікалая Радзівіла Чорнага звязана стварэнне знакамітай нумізматычнай і медальерскай радзівілаўскай калекцыі. Час стварэння калекцыі адносіцца да часу паездак у Аўгсбург (1547 г.) і Італію (1553 г.). Збор быў размешчаны ў спецыяльнай шафе, купленай у 1540 годзе. У Італіі ў той час былі 380 падобных кабінетаў, таму Мікалай Радзівіл вырашыў заснаваць уласны кабінет у Нясвіжы. У гэтым кабінеце захаваўся самы ранні медаль, звязаны з родам Радзівілаў. Аўтарам медаля лічыцца Бенвенута Чэліні (памёр у 1570 г.). На аверсе медаля была выяўлена галава з доўгай барадой і вусамі, павернутая ўлева. Навокал выявы змяшчаўся надпіс: «Nicolaus Radzivil. D. G. Olicae et Niesviezi Dux. Z. c.». На адваротным баку змяшчаўся княжацкі герб з надпісам навокал: «Mala Nostra Pelle Deus»[70].

Смерцьправіць

Сацыяльная рэклама, прысвечаная 500-годдзю нараджэння і 450-годдзю смерці Мікалая Радзівіла Чорнага.

У канцы жыцця Чорны часта пакутаваў ад прыступаў падагры. У апошні год жыцця Мікалай Радзівіл вельмі аслабеў і ад хваробы, і ад трывог, і ад нястомнай працы. Болі ад хваробы павялічваліся. Даведаўшыся, што адзін з яго слуг вылечыўся, націраючыся ртуццю, Чорны загадаў прыгатаваць сабе мазь з яе. Не паслухаўшыся лекараў, якія адгаворвалі яго ад падобнага кроку, Радзівіл сам памазаў сябе «жывым срэбрам». Аднак паляпшэнне не надышло, наадварот боль узмацніўся і не адпускаў Радзівіла цэлыя тры дні, аж, як пісаў папскі легат Камердоне, «вылезлі вочы, вушы, вусны, распёрла яму ў бакі, і нарэшце галава расшчапілася на дзве часткі»[59]. У ноч з 28 на 29 мая 1565 года Мікалай Радзівіл Чорны памёр[71].

Сям’яправіць

У шлюбе з Альжбетай Шыдлавецкай, дачкой Крыштафа Шыдлавецкага, меў чатырох дачок, сыноў Мікалая Крыштафа, Юрыя, Альбрэхта, Станіслава.

Зноскіправіць

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 73, 161, 169.
  3. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  4. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б в г д е ё ж з і Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. а б в г д е ё Беларуская Энцыклапедыя 2001.
  7. а б в г Славутыя імёны 2000, с. 17.
  8. а б в г ВКЛ. Энцыклапедыя 2006.
  9. а б в г д е Энцыклапедыя гісторыі Беларусі 2001.
  10. а б в г д е ё ж з і к Мысліцелі і асветнікі 1995.
  11. Уладары 2007, с. 73.
  12. а б в г д Славутыя імёны 2000, с. 18.
  13. Уладары 2007, с. 76.
  14. Багадзяж М. Сыны 2002, с. 39.
  15. Радзивилы 1997, с. 44.
  16. Радзивилы 1997, с. 43.
  17. а б Уладары 2007, с. 79.
  18. Уладары 2007, с. 79-80.
  19. Памятники истории Восточной Европы / Российский государственный архив древних актов, Instytut historyczny Uniwersytetu Warszawskiego, Centrum historii Europy Srodkowo-Wschodniej. Т. 6 : Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки, первая половина XVI в. / [Генеральное консульство Республики Польша в Санкт-Петербурге, Российская национальная библиотека]. — Варшава. — Москва : Древлехранилище, 2002. — С. 163.
  20. Уладары 2007, с. 84.
  21. Радзивилы 1997, с. 51.
  22. а б Радзивилы 1997, с. 54.
  23. Славутыя імёны 2000, с. 19.
  24. а б в Радзивилы 1997, с. 58.
  25. а б в г Багадзяж М. Сыны 2002, с. 40.
  26. а б Уладары 2007, с. 94.
  27. Літаратурнае аздабленне 2010, с. 223.
  28. Радзивилы 1997, с. 61.
  29. а б Уладары 2007, с. 88.
  30. Радзивилы 1997, с. 55.
  31. Уладары 2007, с. 90.
  32. Радзивилы 1997, с. 56.
  33. Уладары 2007, с. 92.
  34. Уладары 2007, с. 95.
  35. Уладары 2007, с. 96.
  36. Уладары 2007, с. 98.
  37. Уладары 2007, с. 99.
  38. а б Уладары 2007, с. 100.
  39. Радзивилы 1997, с. 60.
  40. а б Багадзяж М. Сыны 2002, с. 41.
  41. а б Уладары 2007, с. 101.
  42. Радзивилы 1997, с. 62.
  43. Радзивилы 1997, с. 63.
  44. Уладары 2007, с. 103-104.
  45. Залаты век 2001, с. 80-81.
  46. а б в Радзивилы 1997, с. 75.
  47. Уладары 2007, с. 104-107.
  48. Уладары 2007, с. 114.
  49. Радзивилы 1997, с. 70-72.
  50. Уладары 2007, с. 114-115.
  51. Уладары 2007, с. 119-120.
  52. Радзивилы 1997, с. 73.
  53. Радзивилы 1997, с. 74.
  54. Уладары 2007, с. 124.
  55. Радзивилы 1997, с. 63-64.
  56. Уладары 2007, с. 126-127.
  57. Уладары 2007, с. 129.
  58. Уладары 2007, с. 130.
  59. а б в Уладары 2007, с. 131.
  60. Залаты век 2001, с. 87.
  61. Подошкин 1970, с. 41.
  62. Залаты век 2001, с. 53-61.
  63. а б в г Багадзяж М. Сыны 2002, с. 42.
  64. Радзивилы 1997, с. 66.
  65. Залаты век 2001, с. 70-71.
  66. а б Подошкин 1970, с. 47.
  67. Багадзяж М. Сыны 2002, с. 43.
  68. Рэфармацыя 2005, с. 153.
  69. Радзивилы 1997, с. 67.
  70. Сокровищница Радзивилов из Несвижа.
  71. Уладары 2007, с. 132.

Літаратураправіць

  • Акіньчыц С. Залаты век Беларусі. — Хаб.: Новый взгляд, 2001. — 128 с. — ISBN 5-7975-0063-8.
  • Багадзяж М. Сыны зямлі беларускай. — Мн.: Нар. асвета, 2002. — 96 с. — ISBN 985-03-0995-4.
  • Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0.
  • Забродская В. Літаратурнае аздабленне шлюбу князя Мікалая Радзівіла // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай: матэрыялы ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю філал. фак. БДУ, Мінск 15-17 кастр. 2009г. / Рэдкал.: В.П. Рагойша і інш.. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2010. — 295 с. — ISBN 978-985-476-786-4.
  • Князь Николай Радзивилл по прозванию Чёрный. — Мн: Академия управл. при Президенте Респуб. Беларусь, 2020. — 32 с. — ISBN 978-985-527-489-7.
  • Масленицина И. Богодзяж Н. Радзивилы — несвижские короли. — Мн.: Триоль, 1997. — 224 с. — ISBN 985-6445-01-9.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Б. І. Сачанка і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — 671 с. — ISBN 985-11-0016-1.
  • Подошкин С. А. Реформация и общественная жизнь Белоруссии и Литвы. Вторая половина XVI — начало XVII в.. — Мн.: Наука и техника, 1970. — 244 с.
  • Рэфармацыя і грамадтва: XVI стагоддзе: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. / Усклад. С. Акінчыц, гал. рэд. А. Грынкевіч.. — Мн.: Бел. кнігазбор, 2005. — 444 с. — ISBN 985-504-035-Х.
  • Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Зборнік / Уклад. У. Гілеп і інш.; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш.. — Вып. 1.. — Мн.: БФК, 2000. — 384 с. — ISBN 985-6526-07-0.
  • Филипов К., Куклик Б. Сокровищница Радзивилов из Несвижа // Банковский вестник, № 7 (480), март 2010.
  • Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага княства. — 2-е выд., папр.. — Мн.: Беларусь, 2007. — 607 с. — ISBN 978-985-01-0725-1.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 576 с. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста