Масленіца

Масленіца (Сырны тыдзень, Масленка, таксама Сырніца[1]) — зімова-вясенні тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў Праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Назва паходзіць ад таго, што ў канцы лютага — пачатку сакавіка каровы паспявалі ўжо ацяліцца. Тады сялянскія гаспадаркі ставаліся багатымі на малако і рабілі прадукты з яго галоўнымі на стале.

Масленіца
Масленіца
Манета «Масленіца», 20 рублёў
Тыпнародна-хрысціянскі
інакшМасленка, Запусты, Запусная нядзеля
таксамаСырная седміца, Сырны тыдзень (хрысц.)
Значэннепершая сустрэча вясны і праводзіны зімы
Адзначаеццаўсходнімі славянамі
Святкаванненародныя гулянні
Традыцыіпякуць бліны, ходзяць у госці, застолля, катаюцца на санях і санках, рядятся, знішчаюць пудзіла Масленіцы
Звязана зВялікім постам
С. Л. Кожын. Масленіца ў XVII стагоддзі. 2001
К. Крыжаноўскі. Прабачэння дзень. XIX ст.

Абрадавымі стравамі тыдня былі масла, тварог і сыр. Таксама штодзень частаваліся блінамі без мяса, таму паводле хрысціянскага звычаю тыдзень называўся мясапусным — пустым ад мяса. Лічылася, што ўвесь тыдзень увечары не варта было працаваць. Пашыранымі былі вечаровыя гасцяванні і коўзанне з абледзянелых пагоркаў на санках. У чацвер, што называўся шырокім, частавалі аладкамі карову, аб’язджалі жарабцоў, што дасягнулі трохгадовага ўзросту, і абіралі вясковага пастуха на наступны год. Таксама цягам тыдня зяці мелі завітаць да сваіх цешчаў на бліны. У суботу ладзіліся залоўкіны пасядзелкі, калі гасцявалі адзін у аднаго сваякі, а моладзь запрагала ў сані коней з аздобленаю стужкамі і званочкамі вупражжу.

Даравальная нядзеляправіць

У нядзелю, пасля ваджэння па вёсцы, з заходам сонца спальвалі на вогнішчы пудзіла, як увасабленне марознага часу, і зламаныя, старыя рэчы. Лічылася, што ў гэты дзень — апошні перад Вялікім постам, што цягнецца 7 тыдняў, — варта сталавацца 7 разоў. Сёмае сталаванне было апошнім, калі перад постам елі ежу жывёльнага паходжання. Нядзелю называлі Даравальнай, бо ўвечары ў кожным доме ўсе прасілі дараваць адзін аднаму. Гаспадар сядаў на покуці пад абразамі, чытаў малітву і прасіў даравання ў сваіх продкаў — дзядоў і прадзедаў. Потым па чарзе, ад старэйшага, на сярэдзіну пакоя выходзілі сыны і дочкі і прасілі ў бацькі: «Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою, справай або языком». Затым прасіла даравання маці. Пасля гадаванцы сядалі на лавы — сыны справа, дочкі злева. Бацька выходзіў на сярэдзіну пакоя, тройчы кланяўся ўсім і таксама прасіў дараваць за нядобрыя словы або дрэнныя ўчынкі. У цэрквах жа адбываўся абрад ачышчэння, калі пры канцы набажэнства святар прасіў даравання ў прыхаджанаў, якія тройчы адказвалі «Бог даруе!»[2]

Праваслаўная традыцыяправіць

Масленіца доўжыцца некалькі дзён на Сырным (Масленічным) тыдні. Сырны тыдзень атрымаў сваю назву таму, што Святая Царква, паступова ўводзячы вернікаў у подзвіг Вялікага посту, з надыходам Сырнага тыдня ставіць іх на апошнюю ступень падрыхтоўчага ўстрымання: не ўжываць мяса, а дазваляецца есці сыр, яйкі і масла. Каб, паступова адмовіўшыся ад прыемных страваў, без цяжкасці перайсці да посту. Таму сапраўды пабожным вернікам у Сырны тыдзень неабходна быць ва ўсім асабліва стрыманым, хоць устрыманне неабходна заўжды.

Але Сырны тыдзень (Масленіца) па скажоным чалавечым разуменні і звычаі ператвараецца часам у тыдзень празмернасці ў ежы, свецкіх забаваў, што пярэчыць настаўленням Святой Царквы. Нярэдка ў святкаванні Масленіцы праяўляюцца язычніцкія традыцыі пакланення язычніцкаму богу — вынаходніку хмяльнога пітва, якому прысвячаліся некаторыя святы (вакханаліі), і такія святкаванні праводзіліся з усялякімі непрыстойнасцямі.

Народная традыцыяправіць

Народная абраднасць Масленіцы звязаная з адраджэннем пладаносных сіл зямлі. Асноўная накіраванасць абраднасці — провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны. Існуюць разнастайныя масленічныя абрады, у тым ліку прысвечаныя маладажонам. Як правіла, на Масленічным тыдні маладыя гасцююць у бацькоў жонкі (прыезд зяця да цешчы «на бліны»).

Увогуле Масленіцы ўласцівая незвычайная весялосць. Дзяўчаты, маладзіцы ўбіраюцца ў лепшыя строі. Моладзь наладжвае гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы быццам бы будзе лён. На Масленіцу абавязкова ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

Крыніцыправіць

Літаратураправіць

  • Ма́сленіца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 467. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста