Маладняк (літаратурнае аб’яднанне)

Літаратурнае аб'яднанне Беларусі

«Маладня́к» — Усебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб’яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з 1923 па 1928 гады. Першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі.

Гісторыя аб’яднанняправіць

Сябры «Маладняка». 1924—1925

Аб’яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк» (лістапад 1923 года). Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. Назву «Усебеларускае аб’яднанне…» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Філіі былі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах («Калінінская філія»), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе (Расія), Празе (Чэхія), Рызе (Латвія); студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб’яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

25-29 лістапада 1925 года адбыўся Першы Усебеларускі з’езд «Маладняка», у ім узялі ўдзел 74 (ці 71) дэлегаты, у тым ліку Майк Ягансан і Уладзімір Гадзінскі ад Украіны. Захаваўся фотаздымак удзельнікаў[1]. Як было агалошана на з’ездзе, «Маладняк» на той час складаўся са 101 сябра, 89 кандыдатаў і 128 студыйцаў, якія ўваходзілі ў 12 філій[2].

Кіраўнічы орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925 года). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, А. Вольны, У. Дубоўка, П. Галавач. Друкаваны орган — часопіс «Маладняк» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіялы мелі ўласныя часопісы або альманахі. З мая 1925 года аб’яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).

Сябрамі аб’яднання ў розны час былі К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва, У. Дубоўка, У. Галубок, Я. Журба, А. Гурло, М. Лынькоў, П. Трус, П. Броўка, П. Глебка, М. Зарэцкі, Н. Чарнушэвіч, А. Якімовіч, М. Аляхновіч, Р. Мурашка, І. Барашка, В. Каваль, В. Сташэўскі, Я. Скрыган, А. Звонак, С. П. Шушкевіч, К. Губарэвіч, У. Жылка, М. Нікановіч, Т. Кляшторны, У. Хадыка, З. Бандарына, Ю. Гаўрук, В. Гарбацэвіч, В. Маракоў, Л. Родзевіч, С. У. Фамін і інш.

З цягам часу ў аб’яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў расклад арганізацыі і выхад з яе складу ў маі 1926 многіх сяброў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, Лужанін і інш.) а на мяжы 1927—1928 гадоў — і асноўнага кіравальнага ядра (Чарот, Зарэцкі, Вольны, Дудар, Сташэўскі і інш.). Аб’яднанне было рэарганізавана ў БелАПП (лістапад 1928 года).

Дзейнасцьправіць

Творчая праграма была сфармулявана ў дэкларацыі (снежань 1924 года): «…ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці»; мастацкі вобраз павінен аб’ектыўна адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культурна-масавай працы, барацьбы за развіццё марксісцкай крытыкі і інш.

Аб’яднанне праводзіла вялікую выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленню талентаў, наладжвала сувязі з літаратурнымі арганізацыямі іншых ССР (Украінскай, Расійскай, Грузінскай), кнігаабмен з іншымі краінамі.

Савецкая крытыка адзначала, што творчасць маладнякоўцаў была прасякнутая пафасам сцвярджэння сацыялістычнага ладу, вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з сяброў абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам («бурапена»). У сваёй дзейнасці аб’яднанне кіравалася ўказаннямі кампартыі, было цесна звязанае з камсамолам і стаяла на цвёрдай ідэалагічнай платформе, хоць і дапускала пралікі і памылкі.[3]

Зноскі

  1. Віктар Жыбуль, Васіль Дранько-Майсюк. Бесклапотныя каралі беларускай літаратуры // ЛіМ № 46 (5001) 23 лістапада 2018
  2. Бюлетэнь… с. 42
  3. (Хромчанка 1987)…

Літаратураправіць

  • История белорусской советской литературы. — Мн., 1977. — С. 22—23, 46—50.
  • Бюлетэнь 1-га Ўсебеларускага зьезду «Маладняка». — Менск, 1926.
  • Гарэцкі М. «Маладняк» за пяць гадоў. — Мн., 1928.
  • Гілевіч Н. С. Акрыленая рэвалюцыяй (Паэзія «Маладняка»). — Мн., 1962.
  • Мушынскі М. І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. — Мн., 1975.
  • Навумовіч У. А. Шляхамі арлянят. — Мн., 1984.
  • Перкін Н. С. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30-х гг. — Мн., 1960.
  • Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гадоў). — Мн., 1960.
  • Хромчанка К. Маладняк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 410—411. — 751 с. — 10 000 экз.
  • Чыгрын І. П. Проза «Маладняка». — Мн., 1985.
  • «Маладняк» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 459. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста