Літаратура і мастацтва (газета)

газета

«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.

«Літаратура і Мастацтва»
Лагатып газеты «Літаратура і мастацтва».jpg
LiM.jpgВыпуск газеты за 12 верасня 2014 г., №36 (4785)
Арыгінальная
назва
Lìtaratura ì mastactva[1]
Тыпштотыднёвая
УладальнікМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Выдавецкі дом «Звязда».
Краіна
РэдактарАляксей Чарота
Галоўны рэдактарХацкель Майсеевіч Дунец
Заснавана1932 год
Мовабеларуская
Галоўны офісМінск, пр. Незалежнасці, 77
Тыражкаля 1000
ISSN0024-4686
Вэб-сайтzviazda.by/be/edition/li…

Гісторыя

Выдаецца з 26 лютага 1932 года[2]. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 19571970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень).

У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года.

Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты.

Сучаснасць

У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».

У 2002—2012 гадах уваходзіла у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».

Тыраж каля 1 тысячы асобнікаў.

Штат рэдакцыі складаецца з аддзелаў інфармацыі, публіцыстыкі, крытыкі, прозы і паэзіі, мастацтва.

Да 2010 года выходзіла на 16 старонках. У 2010 аб'ём газеты павялічыўся да 24 старонак за кошт дадатка «Кніжны свет» (выходзіў на беларускай і рускай мовах) — сумеснага праекта газеты «Літаратура і мастацтва» і Нацыянальнай кніжнай палаты. З 2013 года колькасць старонак зноў складае 16 (хоць «Кніжны свет» выходзіць і далей).

Галоўныя рэдактары

Зноскі

Літаратура

  • «Літаратура і мастацтва» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 427. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

🔥 Top keywords:

Літаратура і мастацтва (газета): газета

«Літарату́ра і маста́цтва» — беларуская штотыднёвая літаратурная газета.