Курт фон Шлейхер

Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; Kurt von Schleicher , 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Курт фон Шлейхер
Kurt von Schleicher
Сцяг13-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
2 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
ПрэзідэнтПаўль фон Гіндэнбург
ПапярэднікФранц фон Папен
ПераемнікАдольф Гітлер
Сцяг4-ы міністр абароны Веймарскай рэспублікі
1 чэрвеня 1932 — 28 студзеня 1933
Кіраўнік урадаФранц фон Папен
ПапярэднікВільгельм Грэнер
ПераемнікФердынанд фон Брэдаў (в.а.)
Сцяг9-ы міністр-прэзідэнт Прусіі
3 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
ПапярэднікФранц фон Папен
ПераемнікФранц фон Папен
Нараджэнне7 красавіка 1882(1882-04-07)[1][2]
Смерць30 чэрвеня 1934(1934-06-30)[4][5][…] (52 гады)
Месца пахавання
ЖонкаElisabeth von Schleicher[d][2]
Нацыянальнасцьнемец
Веравызнаннелютэранства
Партыябеспартыйны
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, афіцэр
Ваенная служба
ПрыналежнасцьСцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
Род войскаўПруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Бітвы
Узнагароды
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года

Біяграфіяправіць

З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).

Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як апавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.

Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:

За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены.

Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.

Зноскі

Літаратураправіць

  • Friedrich-Karl von Plehwe. Reichskanzler Kurt von Schleicher. Weimars letzte Chance gegen Hitler. — Berlin: Ullstein, 1990. — ISBN 3-548-33122-X. (ням.)
  • Strenge I. Kurt von Schleicher: Politik im Reichswehrministerium am Ende der Weimarer Republik. — Berlin: Duncker & Humblot, 2006. — 242 с. — ISBN 3-428-12112-0. (ням.)

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста