Крэўскі замак

Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна.

Замак
Крэўскі замак
Крэўскі замак у 2020 г.
Крэўскі замак у 2020 г.
54°18′36″ пн. ш. 26°17′02″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
МесцазнаходжаннеКрэва
ЗаснавальнікГедымін
Будаўніцтваканец XIII — XIV ст.
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000602шыфр 412Г000602
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтваправіць

Пэўны час пабудовы замка застаецца дыскусійным. Класічная версія — пабудова замка Альгердам пасля 1338 года (да 1345 года) як сваёй рэзідэнцыі. У 1980—1990-я гады пашырылася версія пра пачатак будаўніцтва Крэўскага замка ў канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, якую актыўна падтрымалі беларускія археолагі Міхась Ткачоў, Алег Трусаў, Ігар Чарняўскі. Як аргументы прыводзяцца некаторыя асаблівасці будаўнічай тэхнікі, а таксама характарыстыкі цэглы муроў. Юрый Бохан падтрымлівае думку, што будаўніцтва замка пачалося на мяжы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, але завяршылася ўжо ў часы кіравання Гедыміна[1].

З іншага боку, пісьмовыя крыніцы даюць падставы аднесці будаўніцтва Крэўскага замка да 1370—1380-х гадоў[2]. Украінскі археолаг Сяргей Панышка таксама на аснове паралеляў паміж мураванымі замкамі Валыні адстойвае датаванне другой паловай XIV стагоддзя, калі Альгерд быў ужо вялікім князем[3].

Як падсумоўвае Алег Дзярновіч:

Найбольш жа абгрунтаваным застаецца традыцыйнае датаванне — 1320—1330-я. Ва ўсялякім выпадку, Крэўскі замак стаў адным з першым цалкам мураваных замкаў Вялікага Княства Літоўскага, дзе да той пары, як і на беларускіх землях увогуле, не існавала традыцый мураванага дойлідства аб’ектаў такога маштабу. Узводзіўся замак, як нам бачыцца, пры ўдзеле ганзейскіх майстроў[4].

Адна з першых мураваных кастэляў Вялікага княства Літоўскага пабудавана каля сутокаў Краўлянкі і Шляхцянкі. Асноўная частка збудаванняў размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.

Гісторыяправіць

Крэва, Фердынанд Рушчыц, 1899. Уласнасць калекцыі бібліятэкі Урублеўскіх у Вільні

Крэўскі замак быў месцам многіх гістарычных падзей. Ужо неўзабаве па будаўніцтве ён абстраляны каменнымі ядрамі (іх знайшлі падчас раскопак ля заходняй сцяны) і спалена баявая галерэя.

У XIV стагоддзі Крэўскі замак быў адной з дынастычных рэзідэнцый Гедымінавічаў (Альгерда, а потым Ягайлы) і пастаянна згадваецца ў падарожжах Ягайлы як прамежкавы пункт паездак і месца сустрэч[4].

У 1382 годзе загадам вялікага князя літоўскага Ягайлы ў замку задушаны яго дзядзька вялікі князь Кейстут — сапернік за велікакняжацкі сталец. Паводле Супрасльскага летапісу:

Князя великого Кестутия… оковав ко Криеву послали и всадили во вежю… И так во Криеве пятой нощи князя великого Кестутия удавили коморники князя великого Ягайлавы[5].

Такі самы мог чакаць Вітаўт, сына Кейстута, які «седель во Криеве за твердою сторожею в комнате», але ён здолеў уцячы, пераапрануты ў жаночую вопратку кампаньёнкі сваёй жонкі[6].

У 1385 годзе ў замку выпрацоўваліся ўмовы Крэўскай уніі — аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У 1433 годзе Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь Свідрыгайла, скінуты з велікакняжацкага стальца («взяша Криево мурованны и сожже»).

У 1503—1506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У 1519 годзе ў глыбокім рэйдзе на Вялікае Княства Літоўскае Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове XVI стагоддзя ў Крэўскім замку жыў беглы рускі князь Андрэй Курбскі, які атрымаў урад крэўскага старосты і захоўваў яго да 1571 года.[7]

Паступова замак губляў абарончае значэнне.

Замак у 1916 і 1917 гг.

Яшчэ ў XVIII стагоддзі Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла Першая сусветная вайна, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту і больш як 3 гады вяліся пазіцыйныя баі. Замак апынуўся на тэрыторыі, захопленай немцамі, тут былі збудаваны сховішчы і назіральныя пункты. Падчас абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны[8].

Кансервацыя рэшткаў замкавых муроў была зроблена ў 1929 годзе польскімі рэстаўратарамі пад кіраўніцтвам Станіслава Лорэнца.

У 1970 годзе замак даследавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам М. А. Ткачова. У 1985 годзе — на чале з А. Трусавым і М. А. Ткачовым. У 1988 годзе — пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага.

Руіны сцен, 2007 год

Замак знаходзіцца на мяжы разбурэння. Кансервацыя рэштак замка працягнулася ў 2004 годзе. Тады студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Кейстутаву вежу. Пазней на сцяне замка была ўсталявана супрацьаварыйная канструкцыя, якая абараняе гэту частку сцяны ад уздзеяння ападкаў. У 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» (www.kreuskizamak.by), галоўнай мэтай якога было спрыянне захаванню Крэўскага замка. Фонд штогод ладзіў летнікі і культурныя мерапрыемствы ў Крэве і іншых населеных пунктах. 26 чэрвеня 2023 года Гродзенскі абласны суд прыняў рашэнне пра ліквідацыю фонду па іску Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама[9].

Сучасны стан і працы на замкуправіць

Замак — помнік архітэктуры і гісторыі, турыстычны аб’ект. Фрагменты замка маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння.

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года № 437 Крэўскі замак быў уключаны ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[10].

Працы па кансервацыі з рэстаўрацыяй замка аднавілі восенню 2017 года. Калі ў рэстаўратараў скончыліся камяні для сцен, іх збіралі талакой праз сацыяльныя сеткі[11].

У 2017 годзе кошт прац у замку склаў 92 284 рублёў, у 2018 – 789 435 рублёў. У 2019 годзе быў перапынак праз брак сродкаў, у 2020 годзе працы працягнулі. У 2018−2019 гадах фонд «Крэўскі замак» і Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук арганізоўвалі археалагічныя раскопкі[12] на тэрыторыі гарадзішча пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка інстытута Алега Дзярновіча.

Да пачатку 2020-х гадоў праведзены кансервацыя Княжацкай вежы, кансервацыя з рэстаўрацыяй паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй сцен. У 2022 годзе вялася кансервацыя паўднёва-заходняй сцяны. У 2022 годзе ўсталявалі браму. Зайсці ў двор стала магчыма, толькі папярэдне замовіўшы экскурсію[13]. Экскурсавод прыязджае са Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. Летам 2022 года ў тоўшчы сцяны Малой вежы знайшлі ход з прыступкамі XIV ст.[14] Знаходка мусіць дапамагчы рэстаўратарам пры стварэнні праекта рэканструкцыі Княжацкай вежы. Восенню 2022 года побач з Крэўскім замкам, на Юравай гары збудавалі і адкрылі драўляную вежу-дазорцу[15]. На думку гісторыкаў, там магла размяшчацца вежа – частка сігнальнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага.

У 2023 годзе археолагі адкрылі падмуркі трэцяй вежы, невядомай раней ні на выявах, ні на планах, ні ў апісаннях. Падмурак мае шырыню каля 2 м[16]. Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак, мяркуе кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч. Вежа была пашкоджана і больш не аднаўлялася. Знаходка змяніла ранейшае ўяўленне пра структуру замка. Пакуль раскоп вырашылі закансерваваць.

Праектам прадугледжваецца аднаўленне сцен, баявых галерэй i Княжацкай вежы, у якой плануецца размясціць музейную экспазіцыю.

Архітэктураправіць

Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5—3 м, вышыня каля 12—13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 × 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да замкавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 × 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уязная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.

Панарама руін Крэўскага замка ў 2007 годзе з замкавага двара.


Заўвагіправіць

  1. Бохан Ю. Мураваныя замкі ў Вялікім княстве Літоўскім // Спадчына. 2006. № 2. С. 33.
  2. Дзярновіч Алег. Крэўскі замак і старажытнае Крэва: праблемы датавання і культурныя асаблівасці // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. № 1. С. 5—16.
  3. Панышко Сергей. Кревский замок и волынские укрепления // Крэва. Гісторыя, археалогія, культурная спадчына. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — С. 147—152.
  4. а б Дзярновіч Алег. Крэўскі замак: праблемы датавання і архітэктурныя асаблівасці (паводле найноўшых даследаванняў) // Крэва. Гісторыя, археалогія, культурная спадчына. Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 52—73.
  5. Супральская летопись // ПСРЛ. М.: Наука, 1980. Т. 35. С. 63.
  6. Мароз Валянціна. Крэва ў беларускім летапісанні // Крэва. Гісторыя, археалогія, культурная спадчына. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 46—51.
  7. Ерусалимский Константин. Князь Андрей Курбский — староста Кревский и Ковельский // Крэва. Гісторыя, археалогія, культурная спадчына. — Мінск: Беларуская навука, 2021. С. 210—232.
  8. Богданов Владимир. Замок на передовой: Крево в событиях Первой мировой войны. 1915—1918 гг. // Крэва. Гісторыя, археалогія, культурная спадчына. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 319—334.
  9. К, А.. Праз суд ліквідуюць фонд "Крэўскі замак". Ён 18 гадоў вывучаў і дапамагаў захоўваць спадчыну Крэва (абноўлена) . Hrodna.life (6 чэрвеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. Постановление Совета Министров от 03.06.2016 № 437 О некоторых вопросах обеспечения сохранности историко-культурных ценностей Архівавана 24 лютага 2020.
  11. Беларусы скінуліся на камяні для Крэўскага замку. Іх набылі за адзін дзень . naviny.belsat.eu. Праверана 17 студзеня 2024.
  12. К, А.. Гродненцев приглашают на археологические раскопки в Крево (руск.). Hrodna.life - русская версия (12 ліпеня 2019). Праверана 17 студзеня 2024.
  13. Экскурсавод едзе 23 км дзеля 40 хвілін працы. У Крэве для турыстаў адкрылі адзін з найстарэйшых замкаў ВКЛ . Hrodna.life (2 ліпеня 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  14. У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка? . Hrodna.life (28 чэрвеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  15. Гісторыя ажыла. У Крэве, на Юравай гары, адбылося ўрачыстае адкрыццё вежы-дазорцы (фотарэпартаж). www.shliah.by. Праверана 17 студзеня 2024.
  16. К, А.. У Крэўскім замку раскапалі трэцюю вежу. Але не ўсе гісторыкі ўзрадаваліся (абноўлена) . Hrodna.life (24 ліпеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста