Камсамольская праўда

газета

(Пасля перасылкі з Комсомольская правда)

«Комсомо́льская пра́вда» (бел.: Камсамольская праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 года. У савецкі перыяд — орган ЦК УЛКСМ.

«Комсомольская правда»
Выява лагатыпа
Перадавіца газеты 23 мая 1930 года
Арыгінальная
назва
руск.: Комсомольская правда
Тыпштодзённая
ФарматА3
ВыдавецЗАТ «Издательский дом „Комсомольская правда“»
Краіна
РэдактарАлеся Носава
Заснавана24 мая 1925[2]
Моваруская
Коштвольны
Галоўны офіс
Тыраж655 000[3][4]
ISSN0233-433X і 1563-6372
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вэб-сайтkp.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

Створана ў адпаведнасці з рашэннем XIII з’езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 мая 1925 года накладам 31 тыс. асобнікаў.

Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 1960—1970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з’яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.

З 1 снежня 1990 года «Комсомольская правда» перастала быць органам ЦК УЛКСМ, ператварыўшыся ва ўсесаюзную штодзённую газету.

19 жніўня 1991 года падчас Жнівеньскага путчу газета была забаронена ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю не выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю хроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумент.

У 1990—2000-я гады ад грамадcка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую хроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.

З 1993 года выходзіць штотыднёвік «Комсомольская правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб’ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 года штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым — па чацвяргах.

13 лютага 2006 года згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя газеты «Комсомольская правда». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы Праўды. Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. Праўды, 15.

У пачатку жніўня 2007 года «Комсомольская правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб’яднання «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камерцыйныя і іншыя арганізацыі.

У Беларусіправіць

«КП у Беларусі» — беларуская версія выдання, якая выходзіла ў 1994—2021 гадах. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года газеце не давалі друкавацца ў Беларусі і выдалілі з дзяржаўнай сеткі распаўсюджвання па падпісцы і ў розніцу. За паўгода пасля жніўня 2020 года тыраж выдання ўпаў са 150 да 39 тысяч асобнікаў.

29 верасня 2021 года сайт «КП у Беларусі» — kp.by — быў заблакаваны з-за матэрыялу Генадзя Мажэйкі пра перастрэлку ў Мінску, 1 кастрычніка журналіст быў арыштаваны[5]. 5 кастрычніка 2021 года «Камсамольская праўда» закрыла свой беларускі філіял. У цяперашні час артыкулы і нататкі з навінамі з Беларусі публікуюцца на сайце расійскага выдання, у спецыяльна створаным раздзеле belarus.kp.ru.

Зноскі

Гл. таксамаправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста