Канстытуцыя БССР

Канстыту́цыя Белару́скай Саве́цкай Сацыялісты́чнай Рэспу́блікі — гэта Асноўны закон ССРБ і Беларускай ССР, які дзейнічаў з 1919 па 1994 год. За ўвесь час існавання БССР былі прыняты чатыры Канстытуцыі: 1919, 1927, 1937 і 1978 гадоў.[1] У 1994 годзе Канстытуцыя БССР была замененая Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя 1919 годаправіць

Канстытуцыя была прынята І з’ездзе Саветаў БССР 3 лютага 1919 года[1]. Яна складаецца з 32 артыкулаў[1].

Першыя 3 артыкулы ўяўляюць з сябе Дэкларацыю праў працоўнага і эксплуатуемага народа Беларусі, якая замацоўвала сабой, што ўся ўлада канцэнтруецца ў руках Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Яна адмяняла прыватную ўласнасць на зямлю і ўвесь зямельны фонд.[2]

Першы раздзел Канстытуцыі замацоўваў агульныя палажэнні, якія давалі дадатковыя правы і абавязкі грамадзянам[2].

Вышэйшай уладай быў названы З’езд Саветаў Беларусі, які склікаўся Цэнтральным Выканаўчым камітэтам не менш за два разы на год, што прадугледжана артыкулам 18 Канстытуцыі БССР 1919 года[1].

Выканаўчая ўлада прадстаўлялася ЦВК — Цэнтральным Выканаўчым камітэтам. Для паляпшэння кіравання ўтвараліся малы і вялікі Прэзідыум для кіраўніцтва асобнымі галінамі кіравання[2].

Апошні раздзел быў прысвечаны сцягу і гербу ССРБ[1].

Канстытуцыя 1927 годаправіць

Тытульны ліст Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1927 года

Асаблівай прыкметай Канстытуцыі Беларусі ад 11 красавіка 1927 года[1] было тое, што яна напісаная на чатырох мовах, якія былі прызнаны дзяржаўнымі — беларуская, руская, польская і ідыш[1]. Гэтае палажэнне было добра адлюстраванае на гербе Беларусі.

Самая Канстытуцыя складался з ХІІІ раздзелаў і 76 артыкулаў[3]. Як і ў Канстытуцыі 1919 года, апошні раздзел быў прысвечаны сімвалам.

Раздзел І быў прысвечаны агульным палажэнням, іншыя ж — асноўным органам кіравання[3].

Можна гаварыць аб тым, што Канстытуцыя 1927 года ўяўляла сабой больш дакладную версію Канстытуцыі 1919 года.

Канстытуцыя 1937 годаправіць

У адрозненні ад першых двух Канстытуцый — трэцяя была зусім іншай. Перш за ўсё яе прыняцце адбылося на Надзвычайным ХІІ Усебеларускім з’здзе Саветаў ад 19 лютага 1937 года. Неабходна ўлічваць тое, што яна была поўным адлюстраваннем Канстытуцыі СССР 1936 года[1].

Першы раздзел быў прысвечаны грамадскаму ладу і яго ўладкаванню. БССР абвяшчалася дзяржавай рабочых і сялан (арт. 1). Артыкул 12 замацоўваў прынцып: «Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму — па яго працы»[4].

Вышэйшым органам улады абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які быў адзіным і выключным органам заканадаўчай улады[4]. Да рэформы 1946 года з’яўляўся Савет Народных Камісараў БССР, які потым атрымаў назву Савета Міністраў Беларускай ССР[1].

Неабходна адзначыць, што Канстытуцыя 1937 года з’яўляецца першай, дзе ўзгадваецца судовая ўлада. Гэта было у раздзеле ІХ, які меў назву «Суд і пракуратура». Там гаворылася пра тое, што правасуддзе ажыцяўляецца Вярхоўным судом СССР і Вярхоўным судом Беларускай ССР, сыходзячы з таго, што існавалі агульнасаюзныя і рэспубліканскія законы[1].

Нягледзячы на тое, што пік сталінскіх рэпрэсій прыйшоўся на 1937—1938 гг., Канстытуцыя СССР 1936 і Канстытуцыя БССР 1937 замацоўвалі вельмі дэмакратычныя правы і абавязкі, якія былі ў Раздзеле Х.

Раздзел ХІ, як і раздзел ІХ узгадваў выбарчую сістэму, якая дзейнічала ў Саюзе і Саюзнай Рэспублікі. Раздзел ХІІ адмяняў герб з 4-ма мовамі і ўводзіў той, аналаг якога выкарстоўваецца і зараз у якасці дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Сцяг БССР, рэфармаваная версія якога з 1995 года з'яўляецца дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, быў прыняты ў 1952 годзе, і згодна з гэтым былі ўнесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю.

Як і ў Канстытуцыі СССР 1936 года, у Канстытуцыі БССР 1937 года з’явіўся Раздзел ХІІІ, які прадугледжваў парадак змены Канстытуцыі[4].

Канстытуцыя 1978 годаправіць

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Канстытуцыя БССР

Канстытуцыя 1978 года ў чыстым выглядзе з’яўляецца версіяй Канстытуцыі 1937 года, якая з моманту прыняцца зазнала вялікую колькасць правак, якія было неабходна ўсе аб’яднаць і сістэматызаваць.

Пазачарговая ІХ сесія Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання прыняла новую Канстытуцыю 14 красавіка 1978 года. Гэта была першая Канстытуцыя з прэамбулай, дзе ў апошнім сказе было напісана, што гэтая Канстытуцыя захоўвае пераемнасць канстытуцыйнага развіцця БССР, пачынаючы з 1919 года і па 1978 год[5].

Знакамітым з’яўляецца артыкул 6, які надаваў «кіруючую і накіроўваючую сілу савецкага грамадства, яго палітычнай сістэмы»[5] КПСС і Камуністычнай партыі Беларусі, як яе аддзяленню ў Беларусі.

Змест Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 года[1]:

  • Прэамбула
  • І. Асновы грамадскага ладу і палітыкі Беларускай ССР
  • Глава 1 — Палітычная сістэма
  • Глава 2 — Эканамічная сістэма
  • Глава 3 — Сацыяльнае развіццё і культура
  • Глава 4 — Знешнепалітычная дзейнасць і абарона сацыялістычнай краіны
  • ІІ. Дзяржава і асоба
  • Глава 5 — Грамадзянства Беларускай ССР. Раўнапраўе грамадзян
  • Глава 6 — Асноўныя правы і абавязкі грамадзян Беларускай ССР
  • ІІІ. Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР
  • Глава 7 — Беларуская ССР — Саюзная рэспубліка ў саставе СССР
  • Глава 8 — Адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова Беларускай ССР
  • IV. Саветы народных дэпутатаў Беларускай ССР і парадак іх абрання
  • Глава 9 — Сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў
  • Глава 10 — Выбарчая сістэмы
  • Глава 11 — Народны дэпутат
  • V. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР.
  • Глава 12 — Вярхоўны Савет Беларускай ССР
  • Глава 13 — Савет Міністраў Беларускай ССР
  • VІ. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР
  • Глава 14 — Мясцовыя Саветы народных дэпутатаў
  • Глава 15 — Выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў
  • VІІ. Дзяржаўны план эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР. Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР.
  • Глава 16 — Дзяржаўны планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР
  • Глава 17 — Дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР
  • VІІІ. Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд.
  • Глава 18 — Суд і арбітраж
  • Глава 19 — Пракуратура
  • ІХ. Герб, флаг, гімн і сталіца Беларускай ССР.
  • Х. Дзеянне Канстытуцыі Беларускай ССР і парадак яе змянення.

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста