Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі

Канстанці́н Ксаве́р’евіч (Канстанці́навіч) Ракасо́ўскі (польск.: Konstanty Rokossowski; 15 верасня 1889 — 3 жніўня 1968) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1944), маршал Польшчы (5 лістапада 1949). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер’евіч) Ракасоўскі
польск.: Konstanty Rokossowski
Дата нараджэння9 (21) снежня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці3 жніўня 1968(1968-08-03)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
МаціАнтаніна Іванаўна Аўсяннікава[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
 РСФСР
Сцяг СССР СССР
Сцяг Польшчы Польшча (19491956)
Род войскаўРуская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Гады службы19141968
Званне
Маршал Савецкага Саюза

Маршал Польшчы
Камандаваў

Карпусамі:

Арміямі:

Франтамі:

Бітвы/войныПершая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
канфлікт на КУЧ
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн «Перамога»
Ордэн «Перамога»
Ордэн Леніна  — 1936Ордэн Леніна  — 1942Ордэн Леніна  — 1944Ордэн Леніна  — 1945
Ордэн Леніна  — 1946Ордэн Леніна  — 1956Ордэн Леніна  — 1966Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1968
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1920Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1921Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1930Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1941
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1944Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1947Ордэн Суворава I ступеніОрдэн Кутузава I ступені
Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Кіева»
Медаль «За абарону Кіева»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Узнагароды Расійскай імперыі:

Георгіеўскі крыж 4 ступені
Георгіеўскі крыж 4 ступені
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль
Георгіеўскі медаль

Замежныя ўзнагароды:

Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Ордэн Будаўнікоў Народнай Польшчы
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Крыж Грунвальда I ступені
Ордэн Крыж Грунвальда I ступені
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «Перамогі і Свабоды»
Рыцар-камандор найшаноўнага ордэны Лазні
Рыцар-камандор найшаноўнага ордэны Лазні
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Ордэн «Легіён пашаны» ступені Галоўнакамандуючага
Ордэн «Легіён пашаны» ступені Галоўнакамандуючага
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн «Чырвонага Сцяга», Манголія
Медаль «Кітайска-савецкая дружба»
Медаль «Кітайска-савецкая дружба»
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжаннеправіць

Нарадзіўся ў Целяханах 3 (15) верасня 1889 г.[3] Знаходзячыся ў Чырвонай Арміі, не пазней 1919 года, Ракасоўскі стаў указваць 1896 год як год нараджэння і падпісвацца Канстанцінам Канстанцінавічам замест Канстанціна Ксавер’евіча, па некаторых звестках, сапраўднае імя — Казімір. Пасля прысваення звання двойчы Героя Савецкага Саюза месцам нараджэння пачаў указваць Вялікія Лукі, дзе і быў усталяваны бюст Ракасоўскага. Згодна з кароткай аўтабіяграфіяй, напісанай 27 снежня 1945, нарадзіўся ў горадзе Вялікія Лукі (паводле анкеты ад 1920, у горадзе Варшаве). Бацька — паляк Ксаверый Юзаф Ракасоўскі (1853—1902), паходзіў са шляхецкага роду Ракасоўскіх (герба Гляўбіч або Окша), рэвізор Варшаўскай чыгункі. Яго продкі страцілі дваранства ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Маці — беларуска Антаніна (Атаніда) Іванаўна Аўсяннікава (? —1911), настаўніца, родам з Целяхан, Беларусь. Бацька паслаў яго вучыцца ў платнае тэхнічнае вучылішча Антона Лагуна, але ў 1902 годзе бацька памёр. Канстанцін працаваў памочнікам кандытара, потым дантыста, а ў 1909—1914 гадах — каменячосам у майстэрні Стэфана Высоцкага, мужа яго цёткі Соф’і, у Варшаве, а потым у мястэчку Груец за 35 км на паўднёвы захад ад Варшавы. У 1911 годзе памерла маці.

Першая сусветная вайнаправіць

2 жніўня 1914 года 18-гадовы (паводле анкеты, а ў рэчаіснасці — 25-гадовы) Канстанцін паступіў дабравольцам у 5-ы драгунскі Каргапольскі полк 5-й кавалерыйскай дывізіі 12-й арміі і быў залічаны ў 6-ы эскадрон. У красавіку 1920 года, запаўняючы кандыдацкую картку на замяшчэнне камандных пасад, Ракасоўскі паказаў, што ў царскім войску служыў вальнапісаным і скончыў 5 класаў гімназіі. У рэчаіснасці ён служыў толькі ахвотнікам (дабравольцам) і, такім чынам, не меў патрэбнага адукацыйнага цэнзу ў 6 класаў гімназіі для таго, каб служыць вальнапісаным. 8 жніўня Ракасоўскі вызначыўся пры правядзенні коннай разведкі каля вёскі Ястржэм, за што быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені і ўзведзены ў яфрэйтары. Браў удзел у баях пад Варшавай, навучыўся абыходзіцца з канём, авалодаў вінтоўкай, шашкай і пікай.

У пачатку красавіка 1915 года дывізія была перакінута ў Літву. У баі пад горадам Панявежам Ракасоўскі атакаваў нямецкую артылерыйскую батарэю, за што быў прадстаўлены да Георгіеўскага крыжа 3-й ступені, аднак узнагароду не атрымаў. У баі за чыгуначную станцыю Трашкуны, разам з некалькімі драгунамі, скрытна захапіў акоп нямецкай палявой варты, і 20 ліпеня быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём 4-й ступені. Каргапольскі полк вёў акопную вайну на беразе Заходняй Дзвіны. Зімой-вясной 1916 года ў складзе партызанскага атрада, сфарміраванага з драгунаў, Канстанцін шматразова перасякаў раку дзеля разведкі. 6 мая за атаку нямецкай заставы атрымаў Георгіеўскі медаль 3-й ступені. У атрадзе ён пазнаёміўся з унтэр-афіцэрам Адольфам Юшкевічам, які меў рэвалюцыйныя погляды. У чэрвені вярнуўся ў склад палка, дзе зноў перапраўляўся цераз раку ў разведвальны пошук.

Малодшы унтэр-афіцер К. Ракасоўскі, 1917 год

Пад канец кастрычніка пераведзены ў вучэбную каманду 1-га запаснога кавалерыйскага палка. У лютым 1917 года Каргапольскі полк перафарміравалі, Ракасоўскі трапіў у 4-ы эскадрон, разам з іншымі байцамі па лёдзе пераходзіў Дзвіну і атакаваў нямецкія каравулы. 5 сакавіка полк часова знаходзіўся ў тыле, быў скліканы, і перад конным строем палкоўнік Пётр Міхайлавіч Дараган зачытаў акт аб адрачэнні Мікалая II ад прастола. 11 сакавіка полк прысягнуўся Часоваму ўраду. У палку з’явіліся перакананыя прыхільнікі бальшавікоў, сярод якіх быў Іван Уладзіміравіч Цюленеў, згодна Загаду № 1 Петраградскага Савета быў абраны палкавы камітэт. 29 сакавіка Ракасоўскі быў узведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры.

Немцы наступалі на Рыгу. З 19 жніўня Каргапольскі полк прыкрываў адыход пяхоты і абозаў у Латвію. 23 жніўня Ракасоўскі з групай драгунаў адправіўся на разведку каля мястэчка Кроненберг і выявіў нямецкую калону, што рухалася па пскоўскай шашы. 24 жніўня 1917 года быў прадстаўлены і 21 лістапада ўзнагароджаны Георгіеўскім медалём 2-й ступені. Драгуны выбралі Ракасоўскага ў эскадронны, а потым у палкавы камітэт, які вырашаў пытанні жыцця палка. Стрыечнік — таварыш па службе Франц Ракасоўскі[4] з групай драгунаў-палякаў вярнуўся ў Польшчу і ўступіў у вайсковую арганізацыю, якая фарміравалася лідарамі польскіх нацыяналістаў. У снежні 1917 года Канстанцін Ракасоўскі, Адольф Юшкевіч і іншыя драгуны ўступілі ў Чырвоную Гвардыю. Пад канец снежня Каргапольскі полк быў перакінуты ў тыл на ўсход. 7 красавіка 1918 года на станцыі Дзікая, на захад ад Волагды, 5-ы Каргапольскі драгунскі полк быў расфарміраваны.

Грамадзянская вайнаправіць

З кастрычніка 1917 года добраахвотна перайшоў у Чырвоную Гвардыю (у Каргапольскі чырвонагвардзейскі атрад радавым чырвонагвардзейцам), потым у Чырвоную армію. З лістапада 1917 года па люты 1918 года ў складзе Каргапольскага чырвонагвардзейскага кавалерыйскага атрада, на пасадзе памочніка начальніка атрада, Ракасоўскі браў удзел у задушэнні контррэвалюцыйных паўстанняў у раёне Волагды, Буя, Галіча і Салігаліча. З лютага па ліпень 1918 года браў удзел у задушэнні анархісцкіх і казацкіх контррэвалюцыйных выступленняў на Слабажаншчыне (у раёне Харкава, Унечы, Міхайлаўскага хутара) і ў раёне Карачаў — Бранск. У ліпені 1918 года, у складзе таго ж атрада, перакінуты на Усходні фронт пад Екацярынбург і браў удзел у баях з белагвардзейцамі і чэхаславакамі пад станцыяй Кузіна, Екацярынбургам, станцыямі Шамары і Шаля да жніўня 1918 года. Са жніўня 1918 года атрад перафарміраваны ў 1-ы Уральскі імя Валадарскага кавалерыйскі полк, Ракасоўскі прызначаны камандзірам 1-га эскадрона.

7 сакавіка 1919 года ўступіў у РКП(б) (членскі білет № 239).

У Грамадзянскую вайну — камандзір эскадрона, асобнага дывізіёна, асобнага кавалерыйскага палка. 7 лістапада 1919 года на поўдзень ад станцыі Мангут, у сутычцы з намеснікам начальніка 15-й Омскай Сібірскай стралковай дывізіі арміі Калчака, палкоўнікам М. С. Вазнясенскім (у мемуарах Ракасоўскага памылкова «Васкрасенскім») засек апошняга, а сам быў паранены ў плячо.

…7 лістапада 1919 года мы здзейснілі набег на тылы белагвардзейцаў. Асобны Уральскі кавалерыйскі дывізіён, якім я тады камандаваў, прадраўся ноччу праз баявыя парадкі калчакоўцаў, здабыў звесткі, што ў станіцы Каравульная размясціўся штаб омскай групы, зайшоў з тылу, атакаваў станіцу і, змяўшы белыя часткі, разграміў гэты штаб, захапіў палонных, у іх ліку шмат афіцэраў.

У час атакі ў адзінаборстве з камандуючым омскай групай генералам Васкрасенскім я атрымаў ад яго кулю ў плячо, а ён ад мяне — смяротны ўдар шашкай…[5]

23 студзеня 1920 года Ракасоўскі быў прызначаны камандзірам 30-га кавалерыйскага палка 30-й дывізіі 5-й арміі.

Летам 1921 года, камандуючы чырвоным 35-м кавалерыйскім палком, у баі пад Троіцкасаўскам нанёс паражэнне 2-й брыгадзе генерала Б. П. Рэзухіна з Азіяцкай коннай дывізіі генерала барона Р. Ф. фон Унгерн-Штэрнберга і быў цяжка паранены[6]. За гэты бой Ракасоўскага ўзнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга.

У кастрычніку 1921 года пераведзены камандзірам 3-й брыгады 5-й Кубанскай кавалерыйскай дывізіі.

У кастрычніку 1922 года ў сувязі з перафарміраваннем 5-ы дывізіі ў Асобную 5-ю Кубанскую кавбрыгаду, па ўласным жаданні прызначаны на пасаду камандзіра 27-га кавалерыйскага палка гэтай жа брыгады.

У 19231924 гадах браў удзел у баях супраць белагвардзейскіх атрадаў генерала Мыльнікава, палкоўніка Дзераўцова, Дуганава, Гардзеева і сотніка Шадрына І. С., якія выйшлі на тэрыторыю СССР, у Забайкалле (узначальваў Срэценскі баявы ўчастак). 9 чэрвеня 1924 года, у час правядзення аператыўна-вайсковай аперацыі супраць атрадаў Мыльнікава і Дзераўцова, Ракасоўскі ўзначальваў адзін з атрадаў чырвонаармейцаў, які ішоў па вузкай таежнай сцежцы.

…Ішоўшы наперадзе Ракасоўскі натыкнуўся на Мыльнікава, зрабіў у яго два стрэлы з маўзера. Мыльнікаў зваліўся. Ракасоўскі мяркуе, што Мыльнікаў паранены, але з прычыны непраходнай тайгі, відаць, адпоўз пад куст, яго не маглі знайсці…[7]

Мыльнікаў выжыў. Неўзабаве чырвоныя аператыўным шляхам усталявалі месцазнаходжанне параненага генерала Мыльнікава на хаце аднаго з мясцовых жыхароў і 27 чэрвеня 1924 года арыштавалі яго. Атрады Мыльнікава і Дзераўцова былі разгромленыя ў адзін дзень.

Міжваенны перыядправіць

30 красавіка 1923 года Ракасоўскі ажаніўся з Юліяй Пятроўнай Барміной. 17 чэрвеня 1925 года ў іх нарадзілася дачка Арыядна.

Верасень 1924 — жнівень 1925 года — слухач кавалерыйскі курсаў удасканалення каманднага складу, разам з Георгіем Жукавым і Андрэем Яроменкам.

З ліпеня 1926 года па ліпень 1928 года Ракасоўскі служыў у Манголіі інструктарам асобнай Мангольскай кавдывізіі (горад Улан-Батар).

Са студзеня па красавік 1929 года прайшоў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Акадэміі імя М. В. Фрунзэ, дзе пазнаёміўся з працамі Міхаіла Тухачэўскага.

У 1929 годзе камандаваў 5-й асобнай кубанскай кавалерыйскай брыгадай (размяшчалася ў Ніжняй Бярозаўцы пад Верхняудзінскам), у лістападзе 1929 года ўдзельнічаў у Маньчжура-Чжалайнорскай (Маньчжура-Джалайнорскай) наступальнай аперацыі РСЧА[8].

Са студзеня 1930 года Ракасоўскі камандаваў 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіяй (адным з камандзіраў брыгад у якой быў Георгій Жукаў). У лютым 1932 года пераведзены на пасаду камандзіра-камісара 15-й Асобнай кубанскай кавалерыйскай дывізіяй (Даурыя).

З увядзеннем у 1935 годзе персанальных званняў у РСЧА атрымаў званне камдыў[9].

У 1936 годзе Канстанцін Ракасоўскі камандуе 5-м кавалерыйскім корпусам у Пскове.

Арыштправіць

27 чэрвеня 1937 года быў выключаны з УКП(б) «за страту класавай пільнасці»[10]. У асабістай справе Ракасоўскага мелася інфармацыя, што ён быў цесна звязаны з камкорам Касьянам Чайкоўскім[11]. 22 ліпеня 1937 года звольнены з РСЧА «па службовай неадпаведнасці»[12]. Камкор Іван Куцякоў даў паказанні на камандарма 2-га рангу Міхаіла Веліканава і іншых, а той, у ліку іншых, «паказаў» на К. К. Ракасоўскага[13]. Начальнік разведаддзела штаба ЗабВА даў паказанні, што Ракасоўскі ў 1932 годзе сустракаўся з начальнікам японскай ваеннай місіі ў Харбіне Міцітара Камацубара[14].

У жніўні 1937 года Ракасоўскі паехаў у Ленінград, дзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў сувязях з польскай і японскай разведкамі, стаўшы ахвярай ілжывых паказанняў. Два з паловай гады правёў пад следствам (следчая справа № 25358-1937).

Доказы будаваліся на сведчаннях паляка Адольфа Юшкевіча, паплечніка Ракасоўскага ў грамадзянскую. Але Ракасоўскі добра ведаў, што Юшкевіч загінуў пад Перакопам. Ён сказаў, што ўсе падпіша, калі Адольфа прывядуць на вочную стаўку. Сталі шукаць Юшкевіча і выявілі, што ён даўно памёр.

— К. В. Ракасоўскі, унук[15].

З 17 жніўня 1937 па 22 сакавіка 1940 года, згодна даведцы ад 4 красавіка 1940 года[16], трымалі ва Унутранай турме Упраўлення дзяржбяспекі НКУС па Ленінградскай вобласці на Шпалернай вуліцы[16]. Па словах праўнучкі Ракасоўскага, якая спасылаецца на расказы жонкі маршала артылерыі Казакова[17], Ракасоўскага жорстка катавалі і білі. У гэтых катаваннях прымаў удзел начальнік Ленінградскага УНКУС Закоўскі. Ракасоўскаму выбілі некалькі пярэдніх зубоў, зламалі тры рабры, малатком білі па нагах, а ў 1939 годзе яго выводзілі ў двор турмы на расстрэл і давалі халасты стрэл. Аднак Ракасоўскі не даў ілжывых паказанняў ні на сябе, ні на іншых[18]. Па расказе праўнучкі, у сваіх запісах адзначыў, што вораг пасеяў сумненні і падмануў партыю — гэта прывяло да арыштаў невінаватых[19]. Па звестках палкоўніка юстыцыі Кліміна Ф. А., былога ў ліку трох суддзяў Ваеннай калегіі ВС СССР, якія разбіралі справу Ракасоўскага, у сакавіку 1939 года адбыўся суд, але ўсе сведкі, якія далі паказанні, ужо былі мёртвыя. Разгляд справы быў адкладзены на даследаванне, восенню 1939 года адбылося другое пасяджэнне, якое таксама адклала вынясенне прысуду[20]. Па некаторых здагадках, Ракасоўскі быў этапаваны ў лагер[21]. Ёсць версія, што ўвесь гэты час Ракасоўскі знаходзіўся ў Іспаніі ў якасці ваеннага эмісара пад псеўданімам, як мяркуецца, Мігель Марцінес (з «Іспанскага дзённіка» М. Я. Кальцова)[22].

22 сакавіка 1940 года Ракасоўскі быў вызвалены, у сувязі са спыненнем справы, пры хадайніцтве С. К. Цімашэнкі Сталіну, і рэабілітаваны[23]. К. К. Ракасоўскага цалкам аднаўляюць у правах, на пасадзе і ў партыі, і вясну ён праводзіць з сям’ёй на курорце ў Сочы[заўв. 1]. У тым жа годзе з увядзеннем генеральскіх званняў у РСЧА яму прысвойваецца званне «генерал-маёра».

Пасля адпачынку Ракасоўскі прызначаецца ў распараджэнне камандуючага Кіеўскай асаблівай ваеннай акругай (КАВА) генерала арміі Г. К. Жукава, а, па вяртанні 5-га кавалерыйскага корпуса з паходу ў Бесарабію (чэрвень-ліпень 1940 года) у склад кавалерыйскай армейскай групы КАВА (горад Славута), уступае ў камандаванне корпусам.

У лістападзе 1940 года Ракасоўскі атрымлівае новае прызначэнне на пасаду камандзіра 9-га механізаванага корпуса, які яму трэба было сфарміраваць у КАВА.

Вялікай Айчынная вайнаправіць

Пачатковы перыяд вайныправіць

Генерал-лейтэнант К. К. Ракасоўскі, 1941 год.

Камандаваў 9-м механізаваным корпусам ў бітве пад Дубна-Луцкам-Бродамі. Нягледзячы на некомплект танкаў і транспарту, войскі 9 мехкорпуса на працягу чэрвеня — ліпеня 1941 гады актыўнай абаронай выматвалі суперніка, адыходзячы толькі па загаду. За поспехі быў прадстаўлены да 4-га ордэна «Чырвонага Сцяга».

11 ліпеня 1941 года прызначаны камандуючым 4-й арміяй на паўднёвым флангу Заходняга фронту (замест арыштаванага і пазней расстралянага А. А. Карабкова), 17 ліпеня Ракасоўскі прыбыў у штаб Заходняга фронту, аднак, у сувязі з пагаршэннем становішча, яму было даручана кіраўніцтва аператыўнай групай для аднаўлення становішча ў раёне Смаленска. Яму вылучылі групу афіцэраў, радыёстанцыю і два аўтамабілі; астатняе ён павінен быў дабіраць сам: спыняць і падпарадкоўваць сабе рэшткі 19-й, 20-й і 16-й армій, якія выходзілі са смаленскага катла і ўтрымліваць гэтымі сіламі раён Ярцава. Маршал успамінаў:

У штабе фронту я азнаёміўся з дадзенымі на 17 ліпеня. Работнікі штаба не вельмі ўжо былі ўпэўненыя, што іх матэрыялы дакладна адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі з некаторымі арміямі, у прыватнасці з 19-й і 22-й, не было сувязі. Паступілі звесткі аб з’яўленні ў раёне Ельні нейкіх буйных танкавых часцей праціўніка[5].

Гэтая няпростая задача была паспяхова вырашана:

У кароткі час сабралі прыстойную колькасць людзей. Былі тут пехацінцы, артылерысты, сувязісты, сапёры, кулямётчыкі, мінамётчыкі, медыцынскія работнікі… У нашым распараджэнні апынулася нямала грузавікоў. Яны нам вельмі спатрэбіліся. Так пачалося ў працэсе баёў фарміраванне ў раёне Ярцава злучэння, якое атрымала афіцыйную назву «група генерала Ракасоўскага» [5].

Група Ракасоўскага спрыяла дэблакадзе акружаных у раёне Смаленска савецкіх армій. 10 жніўня яна была рэарганізавана ў 16-ю армію (другога фарміравання), а Ракасоўскі стаў камандуючым гэтай арміяй; 11 верасня 1941 года атрымаў званне генерал-лейтэнанта.

Бітва за Масквуправіць

Камандуючы 16-й арміяй К. К. Ракасоўскі (2-і злева), член Ваеннага Савета А. А. Лабачоў і пісьменнік У. П. Стаўскі аглядаюць захопленую тэхніку праціўніка

У пачатку Маскоўскай бітвы асноўныя сілы 16-й арміі Ракасоўскага патрапілі ў Вяземскі «кацёл», аднак упраўленне 16-й арміі, перадаўшы войскі 19-й арміі, паспела выйсці з акружэння. «Новай» 16-й арміі было загадана прыкрыць Валакаламскі кірунак, пры гэтым Ракасоўскаму зноў прыйшлося збіраць сабе войска. Ракасоўскі перахопліваў войскі на маршы; у яго распараджэнне паступіў асобны курсанцкі полк, створаны на базе Маскоўскага пяхотнага вучылішча імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 316-я стралковая дывізія генерал-маёра І. В. Панфілава, 3-ці кавалерыйскі корпус генерал-маёра Л. М. Даватара. Неўзабаве пад Масквой была адноўлена суцэльная лінія абароны, і завязаліся ўпартыя баі. Аб гэтай бітве Ракасоўскі так напісаў 5 сакавіка 1948 года:

У сувязі з прарывам абароны на ўчастку 30-й арміі і адыходу частак 5-й арміі, войскі 16-й арміі, змагаючыся за кожны метр, у жорсткіх баях былі адціснуты да Масквы на рубяжы: паўночней Чырвоная Паляна, Крукава, Істра, і на гэтым рубяжы ў жорсткіх баях канчаткова спынілі нямецкі наступ, а затым перайшоўшы ў агульнае контрнаступленне, сумесна з іншымі войскамі, праводзімае па задуме таварыша Сталіна, вораг быў разбіты і адкінуты далёка ад Масквы.

Менавіта пад Масквой К. К. Ракасоўскі набыў палкаводчы аўтарытэт. За бітву пад Масквой К. К. Ракасоўскі быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У гэты перыяд у 85-м паходна-палявым шпіталі пры штабе арміі ён пазнаёміўся з ваендоктарам 2-га рангу Галінай Васільеўнай Таланавай[24].

Раненнеправіць

8 сакавіка 1942 года Ракасоўскі быў паранены асколкам снарада. Раненне апынулася цяжкім — былі закранутыя правае лёгкае, печань, рэбры і пазваночнік. Пасля аперацыі ў Казельску быў дастаўлены ў маскоўскі шпіталь у будынку Ціміразеўскай акадэміі, дзе праходзіў лячэнне да 23 мая 1942 года.

Сталінградская бітваправіць

Камандуючы войскамі Данскога фронту К. К. Ракасоўскі на баявой пазіцыі ў раёне Сталінграда. 1942 год

26 мая прыбыў у Сухінічы і зноў прыняў камандаванне 16-й арміяй. З 13 ліпеня 1942 года — камандуючы войскамі Бранскага фронту. 30 верасня 1942 года генерал-лейтэнант К. К. Ракасоўскі быў прызначаны камандуючым Данскім фронтам. Пры яго ўдзеле быў распрацаваны план аперацыі «Уран» па акружэнню і знішчэнню варожай групоўкі, што наступала на Сталінград. Сіламі некалькіх франтоў 19 лістапада 1942 года пачалося правядзенне аперацыі, 23 лістапада кальцо вакол 6-й арміі генерала Ф. Паўлюса было замкнёна.

Пазней Ракасоўскі падвёў вынік:

…паспяхова была выкананая задача, звязаная з удзелам войскаў Данскога фронту ў агульным наступленні, праведзеным паводле задумы таварыша Сталіна, якое вылілася ў поўнае акружэнне ўсёй Сталінградскай групоўкі немцаў…[25]

Кіраўніцтва па разгрому варожай групоўкі Стаўка даручыла Данскому фронту на чале з К. К. Ракасоўскім, які 15 студзеня 1943 года атрымаў званне генерал-палкоўніка.

31 студзеня 1943 года армія пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага паланілі фельдмаршала Ф. Паўлюса, 24 генерала, 2500 нямецкіх афіцэраў, 90 тысяч салдат.

28 студзеня 1943 года Ракасоўскі быў узнагароджаны толькі што заснаваным ордэнам Суворава.

Курская бітваправіць

Ракасоўскі піша ў аўтабіяграфіі:

У лютым 1943 года загадам таварыша Сталіна прызначаюся камандуючым Цэнтральным фронтам. Кіраваў дзеяннямі войскаў гэтага фронту у вялікай абарончай, а затым контрнаступальнай бітве, праведзенай паводле задумы таварыша Сталіна на Курска-Арлоўскай дузе…[16]

У лютым — сакавіку 1943 года Ракасоўскі кіраваў войскамі Цэнтральнага фронту ў Сеўскай аперацыі. 7 лютага штаб камандуючага фронтам размясціўся ў Фацежскім раёне Курскай вобласці. Характэрны наступны выпадак, пра які ў свой час распавёў журналіст Уладзімір Ярохін («Літаратурная Расія» ад 20 ліпеня 1979 года): Масціць дарогі не было чым. Ракасоўскі загадаў разабраць разбураную царкву ў Фацежы і пусціць яе на будаўніцтва дарогі. Па гэтых камянях прайшлі войскі і танкі[26]. Нягледзячы на няўдачу наступлення 28 красавіка 1943 года, Ракасоўскі быў узведзены ў генералы арміі.

З данясенняў разведкі вынікала, што летам немцы плануюць вялікае наступленне ў раёне Курска. Камандуючыя некаторых франтоў прапаноўвалі развіваць поспехі Сталінграда і правесці шырокамаштабны наступ летам 1943 года, К. К. Ракасоўскі меў іншы погляд. Ён лічыў, што для наступу трэба падвойная, патройная перавага сіл, чаго ў савецкіх войскаў на гэтым напрамку не было. Каб спыніць нямецкі наступ летам 1943 гады пад Курскам, неабходна перайсці да абароны. Неабходна літаральна схаваць у землю асабісты састаў, баявую тэхніку. К. К. Ракасоўскі праявіў сябе бліскучым стратэгам і аналітыкам — на падставе дадзеных разведкі ён здолеў у дакладнасці вызначыць участак, на якім немцы нанеслі галоўны ўдар, стварыць на гэтым участку глыбокаэшаланіраваную абарону і засяродзіць там каля паловы сваёй пяхоты, 60 % артылерыі і 70 % танкаў. Сапраўды наватарскім рашэннем была таксама артылерыйская контрпадрыхтоўка, праведзеная за 10—20 хвілін да пачатку нямецкай артылерыйскай падрыхтоўкі. Абарона Ракасоўскага апынулася настолькі трывалай і стабільнай, што ён змог перадаць значную частку сваіх рэзерваў Ватуціну, калі ў таго на паўднёвым флангу Курскай дугі паўстала пагроза прарыву. Яго слава ўжо грымела па ўсіх франтах, ён стаў шырока вядомым на Захадзе ў якасці аднаго з самых таленавітых савецкіх военачальнікаў. Вельмі папулярны быў Ракасоўскі і сярод салдат. У складзе Цэнтральнага фронту ў 1943 годзе быў сфарміраваны і ўступіў у баі 8-й Асобны штрафны (афіцэрскі) батальён, празваны нямецкай прапагандай «Бандай Ракасоўскага» [27].

Пасля Курскай бітвы Ракасоўскі паспяхова правёў сіламі Цэнтральнага (з кастрычніка 1943 года перайменаванага ў Беларускі) фронту Чарнігаўска-Прыпяцкую аперацыю, Гомельска-Рэчыцкую аперацыю, Калінкавіцка-Мазырскую і Рагачоўска-Жлобінскую аперацыі.

Беларуская аперацыяправіць

У поўнай меры палкаводчы талент К. К. Ракасоўскага выявіўся летам 1944 года пры правядзенні аперацыі па вызваленні Беларусі. Пра гэта Ракасоўскі піша:

Ажыццяўляючы намер Вярхоўнага Галоўнакамандуючага таварыша Сталіна па разгрому цэнтральнай групы нямецкіх войскаў і вызваленню Беларусі, з мая 1944 года кіраваў падрыхтоўкай аперацыі і наступальнымі дзеяннямі войскаў 1-га Беларускага фронту…[16]

План аперацыі распрацоўваўся Ракасоўскім сумесна з А. М. Васілеўскім і Г. К. Жукавым.

Стратэгічнай адметнасцю гэтага плана была прапанова Ракасоўскага нанесці ўдар па двух галоўных напрамках, што забяспечвала ахоп флангаў праціўніка на аператыўнай глыбіні і не давала апошняму магчымасці манеўру рэзервамі.

Аперацыя «Баграціён» пачалася 22 чэрвеня 1944 года. У рамках Беларускай аперацыі Ракасоўскі паспяхова праводзіць Бабруйскую, Мінскую і Люблін-Брэсцкую аперацыі.

Поспех аперацыі прыкметна перасягнуў чаканні савецкага камандавання. У выніку двухмесячнага наступлення была цалкам вызвалена Беларусь, адбітая частка Прыбалтыкі, вызваленыя ўсходнія раёны Польшчы. Практычна цалкам была разгромленая нямецкая група армій «Цэнтр». Акрамя таго аперацыя паставіла пад пагрозу групу армій «Поўнач» у Прыбалтыцы.

З ваеннага пункту гледжання бітва ў Беларусі прывяла да маштабнага паражэння нямецкіх узброеных сілаў. Распаўсюджаны пункт гледжання, згодна з якім бітва ў Беларусі з’яўляецца найбуйнейшым паражэннем нямецкіх узброеных сілаў ва Другой сусветнай вайне. Аперацыя «Баграціён» з’яўляецца трыумфам савецкай тэорыі ваеннага мастацтва, дзякуючы добра скаардынаванаму наступальнаму руху ўсіх франтоў і праведзенай аперацыі па дэзінфармацыі праціўніка аб месцы генеральнага наступу.

29 чэрвеня 1944 года генералу арміі К. К. Ракасоўскаму была ўручана брыльянтавая зорка Маршала Савецкага Саюза, а 30 ліпеня — першая Зорка Героя Савецкага Саюза. Да 11 ліпеня была ўзятая ў палон 105-тысячная групіроўка праціўніка. Калі на Захадзе ўсумніліся ў колькасці палонных у ходзе аперацыі «Баграціён» [28], то І. В. Сталін загадаў правесці іх па вуліцах Масквы. З гэтага моманту І. В. Сталін стаў называць К. К. Ракасоўскага па імені і па бацьку, такога звароту ўдастойваўся толькі маршал Б. М. Шапашнікаў[29].

Далей войскі 1-га Беларускага фронту ўдзельнічалі ў вызваленні Польшчы, праводзячы Ломжа-Ружанскую і Сяроцкую наступальныя аперацыі.

Завяршэнне вайныправіць

Георгій Жукаў, Канстанцін Ракасоўскі, Бернард Мантгомеры (спіной). Берлін, 1945 год.

Ракасоўскі піша:

У лістападзе 1944 гады прызначаюся камандуючым войскамі 2-га Беларускага фронту, атрымаўшы асабіста ад таварыша Сталіна задачу: падрыхтаваць наступальную аперацыю па прарыву абароны праціўніка на мяжы р. Нараў і разгрому ўсходне-прускай групоўкі немцаў…[16]

Камандуючым 1-м Беларускім фронтам быў прызначаны Г. К. Жукаў, і гонар узяцця Берліна была прадастаўлены яму. Ракасоўскі спытаў у Сталіна, за што яго пераводзяць з галоўнага кірунку на другарадны ўчастак:

Сталін адказаў, што я памыляюся: той участак, на які мяне пераводзяць, уваходзіць у агульны заходні кірунак, на якім будуць дзейнічаць войскі трох франтоў — 2-га Беларускага, 1-га Беларускага і 1-га Украінскага; поспех гэтай аперацыі будзе залежаць ад цеснага ўзаемадзеяння гэтых франтоў, таму на падбор камандуючых Стаўка звярнула асаблівую ўвагу. <…> Калі не прасунецеся вы і Конеў, то нікуды не прасунецца і Жукаў, — сказаў на заканчэнне Вярхоўны Галоўнакамандуючы[5].

У якасці камандуючага 2-м Беларускім фронтам К. К. Ракасоўскі правёў шэраг аперацый, у якіх праявіў сябе як майстар манеўру. Яму двойчы даводзілася разгортваць свае войскі практычна на 180 градусаў, умела канцэнтруючы свае нешматлікія танкавыя і механізаваныя злучэнні. Ён паспяхова кіраваў войскамі фронту ў Усходне-Прускай і Усходне-Памеранскай аперацыях, у выніку якіх былі разгромленыя буйныя магутныя нямецкія групоўкі ў Усходняй Прусіі і Памераніі.

Падчас Берлінскай наступальнай аперацыі войскі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага сваімі дзеяннямі скавалі галоўныя сілы 3-яй нямецкай танкавай арміі, пазбавіўшы яе магчымасці ўдзельнічаць у бітве за Берлін.

Фельдмаршал Мантгомеры, Г. К. Жукаў,
К. К. Ракасоўскі ў Берліне каля Брандэнбургскіх варот, 12 ліпеня 1945 года.

1 чэрвеня 1945 года за ўмелае кіраўніцтва войскамі фронту ва Усходне-Прускай, Усходне-Памеранская і Берлінскай аперацыях, Маршал Савецкага Саюза Ракасоўскі быў узнагароджаны другім медалём «Залатая зорка».

7 студзеня 1945 года Галіна Таланава нарадзіла ад яго дачку Надзею. Ракасоўскі даў ёй сваё прозвішча, потым дапамагаў, але з Галінай не сустракаўся [17].

У лютым 1945 года, праз трыццаць гадоў, Ракасоўскі сустрэў сваю сястру Хелену ў Польшчы[30].

24 чэрвеня 1945 года па рашэнню І. В. Сталіна К. К. Ракасоўскі камандаваў Парадам Перамогі ў Маскве (прымаў парад Г. К. Жукаў), а ўжо 1 мая 1946 года парад прымае Ракасоўскі.

З ліпеня 1945 да 1949 года, па загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, ён — стваральнік і Галоўнакамандуючы Паўночнай групай войскаў на тэрыторыі Польшчы ў г. Лягніца, Ніжняя Сілезія.

Ракасоўскі наладжваў сувязь з урадам, ваеннымі акругамі Войска Польскага, грамадскімі арганізацыямі, аказваў дапамогу ў аднаўленні народнай гаспадаркі Польшчы. Былі пабудаваныя казармы, дамы афіцэраў, склады, бібліятэкі, лячэбныя ўстановы, перададзеныя ў далейшым Войску Польскаму.

Служба ў Польшчыправіць

Міністр нацыянальнай абароны ПНР маршал Польшчы
К. К. Ракасоўскі, 1949 год.

У 1949 годзе польскі прэзідэнт Балеслаў Берут звярнуўся да І. В. Сталіна з просьбай накіраваць у Польшчу для праходжання службы на пасадзе міністра нацыянальнай абароны К. К. Ракасоўскага. У 1949 годзе гарадскія народныя Саветы Гданьска, Гдыні, Картуз, Сопата, Шчэціна і Уроцлава сваімі пастановамі прызналі Ракасоўскага «Ганаровым грамадзянінам» дадзеных гарадоў, якія падчас вайны былі вызваленыя войскамі пад яго камандаваннем. У 1950 годзе на яго двойчы быў здзейснены замах польскімі нацыяналістамі, у тым ліку з кадраў польскай арміі, якія складаліся раней у Арміі Краёвай[31].

У 1949—1956 гадах ён зрабіў вялікую працу па пераўзбраенні, структурнай рэарганізацыі польскай арміі (сухапутныя матарызаваныя войскі, танкавыя злучэнні, ракетныя злучэнні, войскі СПА, авіяцыя і Ваенна-Марскі флот), уздыму абараназдольнасці і боегатоўнасці ў святле сучасных патрабаванняў (пагроза ядзернай вайны), захаваўшы яе нацыянальную адметнасць. Згодна інтарэсам арміі, у Польшчы былі мадэрнізаваны шляхі зносін і сувязь, створана ваенная прамысловасць (артылерыя, танкі, авіяцыя, іншая тэхніка). У красавіку 1950 года ўведзены новы Статут унутранай службы Войска Польскага. Навучанне базіравалася на аснове вопыту Савецкай Арміі. Ракасоўскі пастаянна наведваў ваенныя часці і манеўры. Для навучання афіцэраў былі адкрыты Акадэмія Генеральнага штаба імя К. Свярчэўскага, Ваенна-тэхнічная акадэмія імя Я. Дамброўскага і Ваенна-палітычная акадэмія імя Ф. Дзяржынскага.

Партыйны білет члена ЦК ПАРП К. К. Ракасоўскага.

Таксама працаваў намеснікам старшыні Савета Міністраў Польшчы, быў членам Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. 14 мая 1955 года прысутнічаў пры падпісанні Дагавора аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў Варшаве.

Пасля смерці прэзідэнта Баляслава Берута і познанскіх выступленняў першым сакратаром ПАРП быў абраны «антысталініст» Уладзіслаў Гамулка. Канфлікт паміж «сталіністамі» («наталінская група»), якіх падтрымліваў Ракасоўскі, і «антысталіністамі» у ПАРП прывёў да зняцця Ракасоўскага з Палітбюро ЦК ПАРП і Міністэрства нацыянальнай абароны як «сімвала сталінізму». 22 кастрычніка ў лісце ў ЦК ПАРП, падпісаным М. С. Хрушчовым, савецкі бок выказаў згоду з такім рашэннем[32]. Ракасоўскі з’ехаў у СССР і больш не прыязджаў, а ўсю сваю маёмасць у Польшчы раздаў абслугоўваючым яго людзям[33].

Вяртанне ў СССРправіць

З лістапада 1956 года па чэрвень 1957 года — намеснік Міністра абароны СССР, па кастрычнік 1957 года — Галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР з пакіданнем на пасадзе намесніка Міністра абароны. З кастрычніка 1957 года па студзень 1958 года ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе — камандуючы войскамі Закаўказскай ваеннай акругі. Гэты перавод звязваюць таксама з тым, што на праведзеным у 1957 годзе Пленуме ЦК КПСС Ракасоўскі сказаў у сваім выступе, што многія са знаходзячыхся на кіруючых пасадах павінны адчуваць віну за няправільную лінію Жукава на пасадзе Міністра абароны СССР. Са студзеня 1958 года да красавіка 1962 года — зноў намеснік Міністра абароны СССР — галоўны інспектар Міністэрства абароны. У 19611968 гадах узначальваў Дзяржаўную камісію па расследаванні прычын гібелі падводнай лодкі С-80[34].

Па сцвярджэнні галоўнага маршала авіяцыі Аляксандра Галаванава, у 1962 годзе М. С. Хрушчоў прапанаваў Ракасоўскаму напісаць «почарней і пагусцей» артыкул супраць І. В. Сталіна. Па словах Аляксандра Галаванава, Ракасоўскі адказаў: «Мікіта Сяргеевіч, таварыш Сталін для мяне святы!», — і на банкеце не стаў чокацца з Хрушчовым[35]. На наступны дзень яго канчаткова знялі з пасады намесніка Міністра абароны СССР. Нязменны ад’ютант Ракасоўскага генерал-маёр Кульчыцкі тлумачыць згаданую вышэй адмову зусім не адданасцю Ракасоўскага Сталіну, а глыбокім перакананнем палкаводца ў тым, што армія не павінна ўдзельнічаць у палітыцы[36].

Надмагільная пліта ў Крамлёўскай сцяны.

З красавіка 1962 па жнівень 1968 года — генеральны інспектар Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Расследаваў здачу недабудаваных караблёў на флоце [19].

Кіцель К. К. Ракасоўскага ў Цэнтральным Музеі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

Пісаў артыкулы ў «Ваенна-гістарычны часопіс». За дзень да сваёй смерці ў жніўні 1968 года Ракасоўскі падпісаў у набор свае ўспаміны «Салдацкі абавязак» (руск.: Солдатский долг).

Пражываў у доме на вул. Горкага, затым у кватэры 63 дома 3 па вуліцы Граноўскай[37].

3 жніўня 1968 года Ракасоўскі памёр ад раку прастаты. Урна з прахам Ракасоўскага пахаваная ў Крамлёўскай сцяны.

Сям’яправіць

  • Жонка Юлія Пятроўна Барміна
    • дачка Арыядна
      • унук Канстанцін
      • унук Павел
  • Пазашлюбная дачка Надзея (ад ваеннага лекара Галіны Талановай) — выкладчык МДІМА[38].

Меркаванні сучаснікаўправіць

Наўрад ці можна назваць іншага палкаводца, які б так паспяхова дзейнічаў як у абарончых, так і наступальных аперацыях мінулай вайны. Дзякуючы сваёй шырокай ваеннай адукаванасці, велізарнай асабістай культуры, умелым зносінам са сваімі падначаленымі, да якіх ён заўсёды ставіўся з павагай, ніколі не падкрэсліваючы свайго службовага становішча, валявым якасцям і выбітным арганізатарскім здольнасцям ён набыў сабе беспярэчны аўтарытэт, павагу і любоў усіх тых, з кім яму давялося ваяваць. Валодаючы дарам прадбачання, ён амаль заўсёды беспамылкова разгадваў намеры праціўніка, папераджаў іх і, як правіла, выходзіў пераможцам. Цяпер яшчэ не вывучаныя і не паднятыя ўсе матэрыялы па Вялікай Айчыннай вайне, але можна сказаць з упэўненасцю, што калі гэта адбудзецца, К. К. Ракасоўскі, бясспрэчна, будзе на чале нашых савецкіх палкаводцаў.

— А. Е. Голованов. «Дальняя бомбардировочная…»[39]

Хачу сказаць некалькі цёплых, сардэчных слоў пра агульнага ўлюбёнцу Чырвонай Арміі Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага… Гэта адзін з выбітных палкаводцаў нашых Узброеных Сіл… Камандуючы некалькімі франтамі, прычым заўсёды на вельмі адказных кірунках, Канстанцін Канстанцінавіч сваёй упартай працай, вялікімі ведамі, мужнасцю, адвагай, велізарнай працаздольнасцю і нязменным клопатам аб падначаленых набыў сабе выключную павагу і гарачую любоў. Я шчаслівы, што меў магчымасць на працягу Вялікай Айчыннай вайны быць сведкам палкаводніцкага таленту Канстанціна Канстанцінавіча, яго зайздроснага ва ўсіх выпадках спакою, умення знайсці мудрае рашэнне самага складанага пытання. Я шмат разоў назіраў, як войскі пад кіраваннем Ракасоўскага жорстка білі ворага, парою ў неверагодна цяжкіх для іх умовах.

— А. М. Василевский. «Дело всей жизни»[40]

Я лічу яго адным з лепшых камандуючых войскамі. І як чалавек ён мне падабаўся. Асабліва падабалася яго службовая прыстойнасць.

— Н. С. Хрущёв. «Время. Люди. Власть»[41]

Я шмат разоў думаў, чаму ўсе, хто так ці інакш ведаў Ракасоўскага, ставіліся да яго з бязмежнай павагай. І адказ напрошваўся толькі адзін: застаючыся патрабавальным, Канстанцін Канстанцінавіч паважаў людзей незалежна ад іх стану і пазіцыі. І гэта галоўнае, што прыцягвала ў ім.

— М. Е. Катуков. «На острие главного удара»[42]

Ён ніколі не навязваў сваіх папярэдніх рашэнняў, ухваляў разумную ініцыятыву і дапамагаў развіць яе. Ракасоўскі ўмеў кіраваць падначаленымі так, што кожны афіцэр і генерал з жаданнем уносіў у агульную справу сваю долю творчасці. Пры гэтым сам К. К. Ракасоўскі і мы, камандармы, добра разумелі, што палкаводцам нашага часу без моцнай волі, без сваіх цвёрдых перакананняў, без асабістай ацэнкі падзей і людзей на фронце, без свайго почырку ў аперацыях, без інтуіцыі, гэта значыць без уласнага «я», быць нельга.

— П. И. Батов. «В походах и боях»[43]

Распавядаючы пра сустрэчы з К. К. Ракасоўскім, а іх у мяне было некалькі, я хачу яшчэ раз падкрэсліць абаянне Канстанціна Канстанцінавіча, якое спараджала глыбокую сімпатыю да яго не толькі сярод тых, хто меў з ім непасрэдны службовы кантакт, але і ў асяроддзі шырокіх салдацкіх мас. Ракасоўскі памятаў і асабіста ведаў сотні людзей, клапаціўся пра іх, ніколі не забываў пра тых, хто варты заахвочвання і ўзнагароды, умеў унікаць у справы і клопаты камандзіраў, умеў добразычліва выслухаць кожнага.

— А. Х. Бабаджанян. «Дорогами победы»[44]

Данскім фронтам камандаваў генерал К. К. Ракасоўскі, якога я ведаў яшчэ па Ленінградскай ваеннай акрузе, дзе ён у 1936—1937 гадах камандаваў кавалерыйскім корпусам. А ўсяго некалькі месяцаў таму мы сустракаліся з ім на Заходнім фронце, дзе Канстанцін Канстанцінавіч камандаваў 16-й арміяй. Ён заўсёды мне падабаўся — я захапляўся яго ведамі, уменнем кіраваць войскамі, вялікім вопытам, выключнай сціпласцю і тактоўнасцю ў зносінах з людзьмі. Ракасоўскі карыстаўся нейкай асаблівай любоўю ў сваіх падначаленых.

— Н. Н. Воронов. «На службе военной»[45]

  • Генерал арміі С. М. Штаменка:

Вельмі каларытная палкаводчая фігура Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага… Я, мабыць, не памылюся, калі скажу, што яго не толькі бязмежна паважалі, але і шчыра любілі ўсе, каму давялося датыкацца з ім па службе.

— С. М. Штеменко. «Генеральный штаб в годы войны»[46]

Палітычная і грамадская дзейнасцьправіць

Узнагародыправіць

Парадны кіцель Ракасоўскага з узнагародамі ў Цэнтральным музеі Узброеных Сіл у Маскве

Расійская імперыяправіць

  • Георгіеўскі крыж IV-й ступені (8.8.1914);
  • Георгіеўскі медаль IV-й ступені (20.7.1915);
  • Георгіеўскі медаль III-й ступені (6.5.1916);
  • Георгіеўскі медаль II-й ступені (21.11.1917).

СССРправіць

Замежныя ўзнагародыправіць

Узнагароджанне брытанскім ордэнам Лазні, 1945 год.

Ганаровыя званніправіць

  • Ганаровы грамадзянін горада Вялікія Лукі (Расія);
  • Ганаровы грамадзянін горада Гомеля (Беларусь);
  • Ганаровы грамадзянін горада Лягніца (Польшча);
  • Ганаровы грамадзянін Курска (Расія).

Памяцьправіць

Помнік у Валгаградзе

У гонар маршала была перайменавана былая нямецкая вёска Рогзаў (цяпер Ракасова, гміна Славабожы).

Таксама ў горадзе Кашалін яго імя носіць Ракасоўскі раён.

Вуліцыправіць

Імя Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага носіць бульвар у Маскве (і станцыя маскоўскага метрапалітэна, размешчаная ў трох аўтобусных прыпынках ад яго), Мцэнску, Ніжнім Ноўгарадзе і Чыце; сквер у горадзе Сухінічы.

Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Беларусі: Баранавічы, Бабруйск, Брэст, Ваўкавыск, Гомель, Жодзіна, Кобрын, Нясвіж, Пінск, Рэчыца, Стоўбцы;

У гарадах Расіі: Бялова, Вялікія Лукі, Уладзівасток, Валгаград, Варонеж, Дубоўка, Жалезнагорск, Ішым, Калінінград, Каменка, Кізел, Краснаярск, Кяхта, Мілерава, Называеўск, Ніжні Ноўгарад, Нікольск, Навазыбкаў, Новакузнецк, Омск, Пахвістнева, Пралетарск, Пскоў[47], Рыбінск, Сальск, Салігаліч, Суравікіна, Сухінічы, Тамароўка, Улан-Удэ, Унеча, Хабараўск, Хадыжэнск, Чыта, Шахты, Южна-Сухакумск, Ярцава;

У гарадах Украіны: Канатоп, Чарнігаў, Крэмэнчук, Наваград-Валынскі, Ноўгарад-Северскі, Пэрвамайск, Сосныця.

Плошча Ракасоўскага — у гарадах Вялікія Лукі і Курск.

Імя Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага носяць праспект у Мінску (Беларусь) і праспект у Кіеве (Украіна)

Помнік на тэрыторыі ДВАКВ

Помнікіправіць

Помнікі маршалу Ракасоўскаму ўстаноўлены ў гарадах: Аткарск, Вялікія Лукі, Валгаград, Зеленаград, Курск (на плошчы Ракасоўскага, скульптар В. М. Клыкаў), Масква, Ніжні Ноўгарад (на вуліцы Маршала Ракасоўскага), Сухінічы, Благавешчанск (на тэрыторыі Далёкаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча) і ў пасёлку Свабода Курскай вобласці (у Музеі КП Цэнтральнага фронту)[48].

Помнік устаноўлены ў польскім Унеёвіцы (каля горада Лягніца) на тэрыторыі Музея Чырвонай Арміі і Войска Польскага. Помнік К. К. Ракасоўскаму ўсталяваны ў горадзе Кяхта Рэспублікі Бурація ў 2008 годзе.

Мемарыяльныя дошкіправіць

Мемарыяльныя дошкі з імем Ракасоўскага ўстаноўлены ў Брэсце, Гомелі, Чарнігаве, Мінску (у школе ім. Ракасоўскага), Маскве (на будынку агульнавайсковай акадэміі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі), Калінінградзе, Пскове.

29 лістапада 2011 года распараджэннем урада горада Масквы, школе № 1150 г. Зеленаграда прысвоена ганаровае найменне імя Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага. У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы палкаводца і іншыя каштоўныя экспанаты.

У філатэліі і нумізматыцыправіць

Памятная манета Рэспублікі Беларусь, 2010 годПаштовая марка Расіі. Маршалы Савецкага Саюза Г. К. Жукаў і К. К. Ракасоўскі на Чырвонай плошчы 24 чэрвеня1945 года. 2004 годПаштовая марка СССР, прысвечаная К. К. Ракасоўскаму, 1976, (ЦФА (ІТЦ) #4554; Скот #4488)Паштовая марка Кіргізіі, 2005 год

Іншаеправіць

  • Цеплаход «Маршал Ракасоўскі»[49].
  • Маршалу прысвечана песня — «Песня аб маршале Ракасоўскім» (польск.: Piesn o marszalku Rokossowskim), якая ўваходзіла ў лік найбольш папулярных ваенных песень[50].

Зноскі

  1. а б Рокоссовский Константин Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Konstantin Konstantinowitsch Rokossowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адшуканы запіс аб нараджэнні Маршала Савецкага Саюза і Маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага
  4. Кардашов В. И. В драгунском мундире. // Рокоссовский. — М.: Молодая гвардия, 1980.
  5. а б в г Рокоссовский К. К. Солдатский долг. — 5-е изд. — М.: Воениздат, 1988. — 367 с.: 8 л, іл. — (Военные мемуары).
  6. Соколов Б. В. Барон Унгерн. Чёрный всадник. — М.: АСТ-ПРЕСС КНИГА. — (Историческое расследование). — ISBN 978-5-462-00585-5
  7. Матэрыялы архіва Упраўлення ФСБ Расіі па Забайкальскім краі (справа З. І. Гардзеева)
  8. В пламени и славе. Очерки истории Краснознамённого Сибирского военного округа. 2-е изд., испр. и доп. Новосибирск, Новосибирское кн. изд-во, 1988. стр.50-54.
  9. Приказ Народного Комиссара обороны Союза ССР по личному составу армии № 2494 Архівавана 6 чэрвеня 2011..
  10. Свидетельствуют документы 1936—1937 гг. // Псков. — 1995. — № 3. — С. 101.
  11. Твердовский И. Маршалы Победы. Жуков и Рокоссовский (док. фильм). — Россия, 2005.
  12. Газенко Р. Маршал Рокоссовский. Любовь на линии огня (док. фильм). — Россия, 2006.
  13. Сувениров О. Ф. Трагедия РККА 1937—1938. — М.: ТЕРРА, 1998. — С. 167.
  14. Красунов В. К., Ермаков А. И. Великие русские полководцы и флотоводцы. Истории о верности, о подвигах, о славе. — М.: Центрполиграф, 2011. — 320 с. — Тираж 3000 экз. ISBN 978-5-227-02579-1.
  15. Константин Рокоссовский: Брежнев плакал на похоронах деда.
  16. а б в г д Личные дела трёх маршалов. // Известия, № 108. — 9 мая 1992.
  17. а б Правнучка маршала Рокоссовского: Мой прадед командовал Парадом Победы // KP.RU, 07.05.2009.
  18. Константинов. К. Рокоссовский. Победа НЕ любой ценой, — М.: Эксмо, 2006. — С. 42. — ISBN 5-699-17652-7.
  19. а б Час Кучера: «Рокоссовский. Парад победы». — телекомпания «Совершенно Секретно», 2009 г.
  20. Курчавов, И. Поверить глазам. // Ветеран, № 9. — 1993.
  21. Айно Куусинен. Господь низвергает своих ангелов (воспоминания 1919—1965). — Петрозаводск: Карелия, 1991. — С. 163.
  22. Томас Хью. Гражданская война в Испании 1931—1939 гг. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2003. — С. 273.
  23. В 39-м будущего маршала Рокоссовского дважды выводили на расстрел.
  24. Фронтовая любовь маршала Рокоссовского
  25. Личные дела трёх маршалов // Известия, №108. – 9 мая 1992.
  26. Гаворка ў артыкуле, відавочна, ідзе аб Пакроўскай царкве, 1818 года пабудовы.
  27. Пыльцын А. В. Штрафной удар, или Как офицерский штрафбат дошёл до Берлина. — Знание, ИВЭСЭП, 2003. — 295 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-7320-0714-8.
  28. Исторические хроники с Николаем Сванидзе. 1944 год. Маршал Константин Рокоссовский Архівавана 28 верасня 2017..
  29. Чуев Ф. И. Солдаты империи. Беседы. Воспоминания. Документы. — М.: Ковчег, 1998. — С. 349.
  30. Сестра Рокоссовского ответила за брата — Советское наследие — Правда. Ру
  31. Свердлов Ф. Д. Неизвестное о советских полководцах. — М., 1995.
  32. СССР и Польша: октябрь 1956-го // Исторический архив. — 1996. — № 5-6.
  33. «Никому не нравится правда о Рокоссовском» — Личность в культуре — Правда.Ру
  34. Мормуль Н. Г. Катастрофы под водой. — М.: ООО «Элтеко», 1999. — 572 с.
  35. Шоковая терапия Никиты Хрущёва.
  36. С. Машкин. Советский Багратион. Маршал Константин Рокоссовский, пережив отчаяние и пытки, остался верен своему солдатскому долгу Архівавана 2 ліпеня 2017..
  37. Рокоссовская А. Погонные метры // Российская газета, 15 апреля 2005
  38. Внебрачные и великие. Аргументы и факты (43 27/10/2010).
  39. Голованов А. Е. Дальняя бомбардировочная… — М.: ООО «Дельта НБ», 2004.
  40. Василевский А. М. Дело всей жизни. — М.: Политиздат, 1975. — С. 260.
  41. Хрущёв Н. С. Время. Люди. Власть. (Воспоминания). Книга I. — М.: ИИК «Московские Новости», 1999.
  42. Катуков М. Е. На острие главного удара. — М.: Воениздат, 1974.
  43. Батов П. И. В походах и боях. — М.: Воениздат, 1974.
  44. Бабаджанян А. Х. Дороги победы. Литературная запись Я. Садовского. / Издание 2-е, исправленное и дополненное. — М.: «Молодая гвардия», 1975. — С. 261.
  45. Воронов Н. Н. На службе военной. — (Военные мемуары). — М.: Воениздат, 1963. — С. 259.
  46. Штеменко С. М. Генеральный штаб в годы войны. — (Военные мемуары). — М.: Воениздат, 1968. — С. 396.
  47. У 1986 годзе імя Ракасоўскага было прысвоена адной з новых вуліц на Завяліччы.
  48. Помнік Камандуючаму Цэнтральным фронтам Канстанціну Канстанцінавічу Ракасоўскаму ў пасёлку Свабода Курскай вобласці.
  49. Marshal Rokossovskiy — IMO 7384431 — ShipSpotting.com — Ship Photos and Ship Tracker.
  50. Piesn o marszalku Rokossowskim.

Заўвагіправіць

  1. Да пачатку перабудовы і галоснасці рэпрэсіі супраць ваеннаслужачых у СССР адкрыта не абмяркоўваліся. Так, мемуары Ракасоўскага пачынаюцца словамі «Вясной 1940 года я разам з сям’ёй пабываў у Сочы» (К. К. Рокоссовский. «Солдатский долг», 1968, изд. Воениздат, С. 3).

Мемуарыправіць

  • К. К. Рокоссовский. Солдатский долг. — М.: Воениздат, 1968. — 384 с. — (Военные мемуары). — 300 тыс. экз.
  • К. К. Рокоссовский. Солдатский долг. — М.: Воениздат, 1997. — 497 с., ил. — (Полководцы Великой Отечественной).
  • К. К. Рокоссовский. На Берлинском и Восточнопрусском направлениях // Военно-исторический журнал. — 1965. — № 2.
  • К. К. Рокоссовский. Севернее Берлина // Военно-исторический журнал. — 1965. — № 5.
  • К. К. Рокоссовский. На Волоколамском направлении. На северных подступах к столице // Военно-исторический журнал. — 1966. — № 11—12.
  • К. К. Рокоссовский. Победа на Волге // Военно-исторический журнал. — 1968. — № 2.
  • К. К. Рокоссовский. На Центральном фронте зимой и летом 1943 года // Военно-исторический журнал. — 1968. — № 6.
  • К. К. Рокоссовский. Письмо главному редактору «Военно-исторического журнала» В. А. Мацуленко // Военно-исторический журнал. — 1992. — № 3.

Літаратураправіць

  • Ф. И. Чуев. Генерал Кинжал.
  • Ф. И. Чуев. Мой Багратион.
  • Маршал двух народов. — Варшава, 1980.
  • В. И. Кардашов. Рокоссовский. — 3-е изд. — М.: Молодая гвардия, 1980. — 446 с., ил. — (Жизнь замечательных людей).
  • А. А. Карчмит. Рокоссовский: терновый венец славы. — М.: АСТ: Астрель, — 2001. — 576 с. — (Русские полководцы).
  • А. Ф. Носкова. К. К. Рокоссовский в Польше. 1949—1956 гг.: неизвестные страницы биографии / Studia polonica. К 70-летию Виктора Александровича Хорева. — М.: «Индрик», 2002. — С. 79—94.
  • Ю. Н. Лубченков. 100 великих полководцев Второй мировой. Изд. Вече — 2010. — 480 с. — ISBN 978-5-9533-5176-8.
  • Б. В. Соколов. Рокоссовский. — М.: Молодая гвардия, 2010. — 525 с., ил. — (Жизнь замечательных людей).
  • С. Е. Михеенков. Рокоссовский. Клинок и жезл. — М.: Молодая гвардия, 2017. — 463 с. ил. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 978-5-235-03943-8.

Фільмыправіць

  • "Маршал Рокоссовский. Жизнь и время". 1987. 87 minutes in. {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка)(недаступная спасылка)
  • ЦСДФ (РЦСДФ) (198). "Полководцы". 59 minutes in. {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка)
  • "Маршалы Победы. Жуков и Рокоссовский". 2008. 43 minutes in. Архівавана з арыгінала 12 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2017. {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архівавана 12 кастрычніка 2015.
  • АСТРА-АРТ (2010). "Солдатский долг маршала Рокоссовского". 51 minutes in. {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка)
  • Россия-1 (2014). "Генерал Кинжал, или Звёздные часы Константина Рокоссовского". Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2017. Праверана 28 жніўня 2017. {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архівавана 20 ліпеня 2017.
  • Студия «Галакон», 2006. "Маршал Рокоссовский. Любовь на линии огня". {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка)
  • "Больше, чем любовь. Константин Рокоссовский. Телеканал «Культура»". {{cite episode}}: Адсутнічае або пусты |series= (даведка)

Кінаўвасабленніправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста