Калінкавіцкі строй

Калінкавіцкі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення на Усходнім Палессі. Бытаваў у XIX – 1-й паловы XX ст. пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Жлобінскім раёнах. Адметны дасканала распрацаванай і выверанай арнаментыкай натыкання і вышывак, своеасаблівымі, з мноствам пышных фальбонак, каўнярамі жаночых кашуляў, прыгожымі багата аздобленымі гарсэтамі.

Калінкавіцкі строй XIX ст. Музей старажытнабеларускай культуры

Жаночае адзеннеправіць

Аснову жаночага летняга гарнітура складалі кашуля, спадніца-андарак, фартух, гарсэт, галаўны ўбор.

Дзяўчына ў калінкавіцкім строі. Фота 2007 г.

Кашулю шылі з трох полак саматканага белага палатна, з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным прышытым ці здымным каўняром з мноствам пышных фальбонак, падобным да каўняра заходнееўрапейскага свецкага касцюма XVI ст. Аздаблялі кашулю натыканнем (пераборы), вышыўкай на каўняры (процягам, пляцёнкай, крыжыкам, сакаленнем), рукавах (шырокая паласа арнаменту ў верхняй частцы рукава ў адных выпадках рэзка абрывалася, у другіх – паступова пераходзіла ў больш лёгкі, празрысты малюнак), плечавых устаўках, падоле, а таксама карункамі, мохрыкамі, нашыўкамі тканін.

Спадніцу-андарак кроілі з чатырох полак саматканага сукна ў вертыкальныя пункцірныя рознаколерныя паскі на сакавіта-малінавым фоне і ў рознаколерныя паскі на цёмна-чырвоным фоне, якія ўтваралі буйную клетку. Да верху спадніцы, сабранага ў дробныя складкі, прышывалі спецыяльна вытканы пояс.

Фартух шылі з дзвюх полак палатна, злучалі іх дэкаратыўным швом-расшыўкай. Белае поле фартуха натыкалася строгім арнаментам з прамавугольнікаў і квадратаў і тонка распрацаваным арнаментам гарызантальных палос.

Гарсэт шылі з тонкага саматканага, злёгку прываленага сукна або фабрычных тканін – шарсцянкі, аксаміту, атласу, саціну чорнага (радзей цёмна-фіялетавага, цёмна-вішнёвага ці сіняга). Кроіўся прыталеным з баскай у форме чатырох кліноў або пышнай фальбоны, зашпіляўся спераду на гаплікі. Крыссё яго абапал засцёжкі аздаблялі нашыўкай тасьмы розных колераў, упрыгожвалі металічнымі і касцянымі гузікамі, машыннай ці ручной строчкай.

Традыцыйнымі галаўнымі ўборамі дзяўчат былі вянкі, розныя паводле крою і аздаблення павязкі накшталт маленькіх ручнікоў – скіндачкі. Замужнія жанчыны насілі наміткі, хусткі, чапцы са скіндачкай, донца якіх вышывалася густым чырвоным арнаментам.

Мужчынскае адзеннеправіць

Калінкавіцкі строй. Паштовая марка Беларусі

Аснову мужчынскага адзення складалі кашуля з поясам і нагавіцы. Тунікападобную кашулю шылі з белага кружэльнага палатна, аздаблялі паскамі геаметрычнага арнаменту на каўняры, пазусе, плячах, рукавах і падоле. Адзенне дапаўнялася галаўным уборам (магерка, аблавуха), скураной кайстрачкай-калітой, а таксама скураным чэхлікам для ножыка, грабеньчыка.

Гл. таксамаправіць

Літаратураправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста