Інтэрфакс

(Пасля перасылкі з Интерфакс)

«Інтэрфакс» — расійскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў часы СССР у ліпені 1989 года. У 1994—2021 гадах мела падраздзяленне ў Беларусі.

Інтэрфакс

Лагатып кампаніі
УладальнікМіхаіл Камісар (50 %),
Рэнат Абдулін (16 %),
Андрэй Мартынаў (16 %),
Вячаслаў Церахаў (16 %),
Алена Калеснікава (2 %).
Штатныя карэспандэнтыболей 600[1]
Дата заснаванняверасень 1989 года
Моваруская, англійская, нямецкая, казахская, азербайджанская
Галоўны офіс Расія, Масква, 127006, 1-я Цвярская-Ямская вул., 2
Вэб-сайтinterfax.ru

Структураправіць

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падраздзяленні ў 7 з 8 федэральных акруг Расіі, акрамя Паўночна-Каўказскай. Таксама мае падраздзяленні ў такіх краінах, як Азербайджан, Англія, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Германія, Польшча, Украіна.

Паводле паведамленняў СМІ ў красавіку 2007 года інфармацыйная група «Interfax» набыла 90 % акцый інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета. Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзена ацэнка бізнесу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў долараў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сцвярджаюць, што сума пагаднення амаль у два разы менш за гэтую лічбу[2].

Беларусьправіць

10 красавіка 1994 года агенцтва стварыла падраздзяленне ў Беларусі, што ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[3]. 1 студзеня 2022 года інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад» спыніла сваю дзейнасць у Беларусі «ў сувязі са зменамі, унесенымі ў Закон аб сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь у маі 2021 года». Пасля адпаведных паправак у Закон заснавальнікам СМІ ў Беларусі не можа выступаць замежная юрыдычная асоба, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства. Акрамя гэтага, ім не можа быць юрыдычная асоба, у якой 20 або больш % паёў валодаюць замежная дзяржава або замежныя грамадзяне. Супрацоўнікі «Інтэрфакса-Захад» пры закрыцці пераўладкаваліся ў камунікацыйнае агенцтва «Драйв-медыя» і на партал «Смарт Прэса»[4].

Крыніцыправіць

  1. Навіны Архівавана 30 лістапада 2015.. — Афіцыйны сайт Групы «Інтэрфакс». (руск.)
  2. «Газета. Ru», «Интерфакс» по дешевке прикупил интернета", 3 красавіка 2007 Архівавана 19 кастрычніка 2008.
  3. Сяргей Воляк (10 красавіка 2009). "Нашыя калегі з аднаго з вядучых на беларускім медыярынку агенцтва «Інтэрфакс» святкуюць 15-гадовы юбілей". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 23 красавіка 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  4. "«Дачка» расійскага «Інтэрфакса» сыходзіць з Беларусі". Партал «Наша Ніва». 31 снежня 2021. Праверана 9 студзеня 2022. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста