Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», ЗБС «Бацькаўшчына» — міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
АдрасБеларусь, Мінск, вул. К. Чорнага, д. 31
Тып арганізацыіміжнароднае грамадскае аб’яднанне
Афіцыйная мовабеларуская
Кіраўнікі
КіраўніцаАлена Макоўская
Ніна Шыдлоўская
Заснаванне
Дата заснавання10 верасня 1991 (32 гады таму) (1991-09-10)
Ліквідацыя
Дата скасавання24 верасня 2021
Колькасць членаў135 арганізацыя
zbsb.org

Гісторыяправіць

Устаноўчая канферэнцыя згуртавання прайшла ў 1990 годзе. Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» быў абраны Васіль Быкаў, старшынёй Рады — Яўген Лецка.

I з’езд беларусаў свету адбыўся 8—10 ліпеня 1993 года ў Мінску. З’езд меў мэтай аб’яднанне беларусаў свету і арганізацыйнае афармленне сусветнай беларускай супольнасці як новай грамадскай структуры на карысць нацыянальнага адраджэння і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы. Былі выбраны новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў Беларусі і замежжа, а таксама прэзідэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач).

II з’езд беларусаў свету прайшоў 26—27 ліпеня 1997 года ў г. Мінск.

5—6 ліпеня 2001 года ў Мінску адбыўся III з’езд беларусаў свету. Прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» абраны Анатоль Грыцкевіч, старшынёй Рады — Алена Макоўская.

IV з’езд беларусаў свету прайшоў 16—17 ліпеня 2005 ў Мiнску[1].

V з’езд (Мінск, 2009 г.)

V з’езд беларусаў свету адбыўся 18—19 ліпеня 2009 ў Мінску[2]. На з’ездзе абрана Вялікая Рада Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“».

VI з’езд беларусаў свету адбыўся 23—24 ліпеня 2013 ў Мінску. Кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» абрана Алена Макоўская, старшынёю Рады — Ніна Шыдлоўская[3].

15—16 ліпеня 2017 года ў Мінску прайшоў VII з’езд беларусаў свету. У ім прынялі ўдзел беларусы з 21 краіны. Да працы з’езда далучыліся кіраўнікі дзяржаўных структур Беларусі, у тым ліку міністр замежных справаў Уладзімір Макей, а таксама прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі.

Пераслед з боку ўлад Беларусіправіць

У чэрвені 2021 года павінен быў прайсці VIII з’езд, але праз распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі Вялікая рада прагаласавала за перанос з’езда, у той час як кіраўніцтва згуртавання пракансультавалася з Міністэрствам юстыцыі, як не парушыць заканадаўства і статут арганізацыі. Аднак у рамках пагрому грамадскіх арганізацый у Беларусі Міністэрства юстыцыі выставіла прэтэнзіі да дзейнасці арганізацыі з нагоды пераносу з’езда.

Цягам пазапланавай праверкі згуртавання, распачатай Міністэрствам юстыцыі ў пачатку ліпеня, арганізацыя атрымала два папярэджанні: першае — за не выкладзеную на афіцыйны сайт, але дасланую ў міністэрства справаздачу аб дзейнасці, якую, паводле заканадаўства, пры такіх умовах размяшчаць на сайце і неабавязкова; другое — за тое, што ў перыяд з 14 да 22 ліпеня «Бацькаўшчына» не ліквідавала пералік устаноўленых міністэрствам парушэнняў, хоць 14 ліпеня ў офісе «Бацькаўшчыны» адбыўся ператрус, а памяшканне апячаталі. 15 ліпеня Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымнымі кіраўнічы і кантрольна-рэвізійны органы згуртавання, а 27 ліпеня выключыла інфармацыю пра кіраўніцтва арганізацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

20 жніўня 2021 года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па «прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь).

24 верасня Вярхоўны суд (суддзя — Рыма Філіпчык) прыняў рашэнне задаволіць позву Міністэрства юстыцыі і ліквідаваць аб'яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»[4].

Дэклараваныя мэтыправіць

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краін, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцей, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.
  • наладжванне пастаянных культурных, эканамічных, духоўных, арганізацыйных і іншых сувязяў паміж беларускай дыяспарай у свеце і Беларуссю;
  • аказанне дапамогі беларусам іншых краін у арганізацыі і падтрымцы нацыянальна-культурнага жыцця, у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасці ў іншых краінах, задавальненне іх культурных і інфармацыйных патрэбаў;
  • заахвочванне навуковых даследаванняў па беларусазнаўству, вывучэнне здабыткаў беларускай дыяспары ў развіцці нацыянальнай культуры, даследаванне культурных сувязяў беларусаў з іншымі народамі;
  • актывізацыя дзейнасці беларусаў за межамі Бацькаўшчыны, а праз іх і ўсёй сусветнай грамадскасці на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і вырашэнне іншых жыццёва важных для Беларусі праблем; удзел у ажыццяўленні гэтай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню паміж народамі, наладжванне эканамічных кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі свету; мацаванне эканамічнага падмурку Рэспублікі Беларусь, прыцягненне замежных інвестыцый і навейшых тэхналогій у беларускую эканоміку;
  • аказанне дапамогі замежным беларусам, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў, у сітуацыях, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека, а таксама з сітуацыямі, звязанымі з прыроднымі катастрофамі і іншымі экстрэмальнымі з’явамі;
  • наладжванне ўсебаковых сувязяў з грамадскімі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі замежных краін дзеля дасягнення асноўных мэтаў аб’яднання;
  • ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці.

Кіраўніцкія органыправіць

ЗБС «Бацькаўшчына» аргнаізоўвае з’езды беларусаў свету раз на 4 гады, пачынаючы з 1993 г. На ім абіраецца Вялікая рада, а таксама старшыня грамадскага аб’яднання.

Выдавецкая дзейнасцьправіць

  • Бюлетэнь «Беларусы ў свеце».
  • Серыя «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

Гл. таксамаправіць

Зноскі

  1. Alyaksei Marachkin Elected Head of “Batskaushchyna” (англ.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (20 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2006. Праверана 29 лютага 2020.
  2. Alyaksei Marachkin: “Congress of Belarusians of the world sometimes reminded Communist party rally” (англ.). Хартыя'97 (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2009. Праверана 29 лютага 2020.
  3. "VI з'езд беларусаў свету". Наша слова (31 (1130)). 2013-07-31. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |work= і |journal= specified (даведка)
  4. Радыё Свабода Архівавана 25 верасня 2021.

Літаратураправіць


Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста