Залатая Гара

Залатая гара — у беларускім фальклоры і міфалогіі узвышша ў цэнтры сусвету. На яго вяршыні размяшчалася нябеснае царства, а ўнутры гары жылі насельнікі ніжэйшага свету.

У валачобных песняхправіць

Вяршыня Залатой гары ўвасабляе неба, лакацыю нябесных свяціл і вышэйшага боства, намёкі на што ёсць у валачобных песнях:

Залата гара,
А на той гарэ
Церамок стаіць,
А ў тым церамку
Тры ваконечкі.
Адно ваконца —
Яснае сонца,
Другое ваконца —
Дробныя звёзды,
Трэцяе ваконца —
Ясны месяц…

У канцы сяла стаяла гара…
А на той гарэ — шаўкова трава,
А ў той траве галубы гудуць,
Галубы гудуць — цэркаў будуюць
З трыма вярхамі, з чатырма вокнамі.
Першае ваконца — яснае сонца,
Другое ваконца — ясны месячык,
А трэцяе ваконца — ясна зорка.
У чацвёрта ваконца салавей уляцеў,
Салавей уляцеў, на прастоле сеў…" [1]

«Да сярод двара высока гара,
А на той гарэ прастол стаіць,
А на том прастоле сам бог сядзіць…»[2]

«Хата», дзе жывуць Сонца, Месяц, зоркі, увасабляе нябеснае царства. У многіх валачобных песнях гаворыцца, што Залатая гара стаіць у гаспадара пасярод двара. Двор, хатняя гаспадарка, такім чынам, выступае як мікрамадэль сусвету. У беларусаў было ўяўленне аб тым, што рэкі бяруць пачатак на небе і сцякаюць адтуль на зямлю. Некаторыя замовы («Уранні і ўвечары прыбывай, малако, з поўнага месяца, з яснае зары, з залатое гары» [3]) дазваляюць меркаваць, што рэкі ў старадаўніх вераваннях цяклі з Залатой гары.

Матыў гары ў казачным фальклорыправіць

У казцы «Маці і сын» герой павінны дасягнуць Сіняўскай гары, каб прынесці адтуль жывую ваду. Пасля ён павінны дабрацца да Вогненнай гары, каб забіць бабу, што дыхала агнём на сто вёрст. У казцы «Залатое пяро» ля «высокай гары» знаходзяцца дзве студні — з жывой вадой і з гаючай. Вартуюць іх тры вядзьмаркі. Прычым дасягае гэтай гары не сам герой: ён прымушае ляцець туды крумкача. Відаць, гэтым падкрэсліваецца сакральнасць гары, недасягальнасць дзеля прастога смяротнага. У казцы «Іван Знайдзён» Кашчэй жыве ў Шкляных гарах, дарогі да якіх не ведае ніхто — нават звяры і птушкі. Прычым узлезці на іх герой змог только дзякуючы жалезных пазногцям, якія выкаваў дзеля яго каваль. Гэта нагадвае адно з народных уяўленняў аб Раі: быццам Рай размешчаны на гары, гладкай, быццам яйка. Каб узлезці на яе пасля смерці, трэба ўсё жыццё не выкідваць абстрыжаныя пазногці, а збіраць іх у мяшочак. Пасля смерці яны быццам зноў прырастуць да пальцаў. Гэта ў сваю чаргу збліжае вобраз Шкляной гары Кашчэя з міфічнай сусветнай гарой. У іншых сюжэтах Кашчэй (ці галоўны антаганіст) жыве ўнутры Крышталёвай гары, куды галоўны герой павінны трапіць, как вызваліць дзяўчыну. У адной казцы Змей хаваецца ўнутры жалезнай гары, якую разламвае памочнік героя — асілак Ламізялеза («зялеза» — жалеза) — і дапамагае перамагчы змея[4]. Вегодна, тут прасочваецца інтэрпрэтацыя барацьбы хтанічнага (зямнога) бога — не выключна, што Вялеса, — з іншым боствам, якое ўвасабляла вышэйшы свет, неба. Магчыма, у гэтых казках захавалася рэха касмаганічнага міфа, дзе Пярун атакуе маланкамі камень, у выніку чаго узнікае зямля. Наяўнасць у казцы дзяўчыны, якую трэба выратаваць, наводзіць на думку, што прычынай спрэчкі двух багоў напярэдадні стварэння сусвету магло паслужыць нейкае жаночае боства.

Камень і дрэва ў народных замовахправіць

Некаторыя замовы звязваюць вобраз «камня», «гары» з дрэвам:

  • «На моры, на лукаморы — гара, на той гарэ — яблыня, на яблыні — гняздо, у гняздзе — змяя-шкурапея. Змяя-шкурапея, вазьмі свой яд. Не возьмеш, буду да Бога пасылаць»[5]
  • «Стоиць гара, а на той гаре залатая вербá…»[6]
  • «На сінім моры белы камень, на камені іва, на іве іваяна».
  • «У чыстым полі стаяў дуб зялёны, пад тым дубам рос белы камень, на тым камні шаўковая трава, на той траве жамчужная раса …» Тут прасочваецца вобраз Сусветнага дрэва, што расло на камні/гары ў цэнтры свету.

З камнем ці гарой у замовах часта звязваюцца хтанічныя ці нябесныя істоты:

  • «На ціхом море, на акіяне, на востраве Буяне стаіт вяз, пад тым вязам ляжыць белы камень, на том камне сідзіт баба Яга. Она не ўмеет ні піць, ні есць, ні ткаць…»
  • «На синем море камень, на камене стаиць крэст, ля крэста стаяла хатка, а ў той хатце сидзела бабка…»
  • «На сінім моры, на белым камне сідзіць там Гасподзь Бог з Ісусам Хрыстом, з янгаламі…»

Залатая гара ў сучаснай беларускай тапаніміцыправіць

Вобраз Залатой гары адбіўся і ў мясцовых назвах: Залатая гара на Стаўбцоўшчыне; Залатая горка — колішняя ваколіца Мінска, цяпер — вуліца ў цэнтры горада; Гара Залатая ў наваколлі Халопенічаў, Залатая гара каля вёскі Вярба Дрыбінскага р-на, Залатая гара каля в. Прошкава Глыбоцкага р-на, вёска ў Смалявіцкім р-не.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста