Еўразійская эканамічная супольнасць

(Пасля перасылкі з ЕўрАзЭС)

Еўразійскае эканамічнае супольніцтва (ЕўрАзЭС) — міжнародная эканамічная арганізацыя, якая была заснаваная у 2001, надзеленая функцыямі, звязанымі з фарміраваннем агульных знешніх мытных межаў ўваходзячых у яе дзяржаў (Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан), выпрацоўкай адзінай знешнеэканамічнай палітыкі, тарыфаў, цэн і іншых складнікаў функцыянавання агульнага рынку. У сувязі з утварэннем Еўразійскага эканамічнага саюза спыніла сваё існаванне 1 студзеня 2015.

Паштовая марка Беларусі

Складправіць

     краіны-члены 2001—2015      дзяржавы-назіральнікі      член 2006—2008

Дзяржавы-назіральнікіправіць

У адпаведнасці са Статутам ЕўрАзЭС, статус назіральніка можа надавацца дзяржаве ці міждзяржаўнай (міжурадавай) арганізацыі па іх просьбе.

Назіральнік мае права прысутнічаць на адкрытых паседжаннях органаў ЕўрАзЭС, выступаць на гэтых паседжаннях са згоды старшыні, атрымліваць пры неабходнасці адкрытыя дакументы і рашэнні, якія прымаюцца органамі ЕўрАзЭС. Статус назіральніка не дае правы голасу пры прыняцці рашэнняў на паседжаннях органаў ЕўрАзЭС і правы подпісу дакументаў органаў ЕўрАзЭС.

З мая 2002 года назіральнікамі сталі Малдавія і Украіна, з 2003 года — Арменія.

Задачыправіць

У задачы ЕўрАзЭС ўваходзіла:

  • завяршэнне афармлення ў поўным аб’ёме рэжыму свабоднага гандлю, фарміраванне агульнага мытнага тарыфу і адзінай сістэмы мер нетарыфнага рэгулявання;
  • забеспячэнне свабоды руху капіталу;
  • фарміраванне агульнага фінансавага рынку;
  • узгадненне прынцыпаў і ўмоў пераходу на адзіную валюту ў рамках ЕўрАзЭС;
  • усталяванне агульных правілаў гандлю таварамі і паслугамі і іх доступу на ўнутраныя рынкі;
  • стварэнне агульнай уніфікаванай сістэмы мытнага рэгулявання;
  • распрацоўка і рэалізацыя міждзяржаўных мэтавых праграм;
  • стварэнне роўных умоў для вытворчай і прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • фарміраванне агульнага рынку транспартных паслуг і адзінай транспартнай сістэмы;
  • фарміраванне агульнага энергетычнага рынку;
  • стварэнне роўных умоў для доступу замежных інвестыцый на рынкі Бакоў;
  • прадастаўленне грамадзянам дзяржаў Супольнасці роўных правоў ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі на ўсёй яго тэрыторыі;
  • збліжэнне і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў;
  • забеспячэнне ўзаемадзеяння прававых сістэм дзяржаў ЕўрАзЭС з мэтай стварэння агульнай прававой прасторы ў рамках Супольніцтва.

Зноскі

  1. Узбекистан решил приостановить свое членство в ЕврАзЭС(недаступная спасылка). Интерфакс (12 ноября 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2011. Праверана 13 жніўня 2010.

Гл. таксамаправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста