Дударскі рэй

«Дударскі рэй» — міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў, які з 2017 года адбываецца ў Глыбокім і Глыбоцкім раёне ў пачатку траўня і супадае з каляндарным святкаваннем свята Юр’я. Фэст аб’ядноўвае дударскія рэгіёны Еўропы на аснове іх прыналежнасці да мясцовай дударскай традыцыі этнарэгіёну.

Дударскі рэй
фота
Дударскі рэй 2017. Гала-канцэрт на цэнтральнай плошчы Глыбокага
Асноўная інфармацыя
Гады правядзенняз 2017 года
Краіна Беларусь
ГорадГлыбокае і Глыбоцкі раён
ЗаснавальнікіГлыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Тэматыкафэст дударскіх рэгіёнаў

Назва, месца правядзенняправіць

Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы:[1]

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром з ім ходзіць…
Пад дуду і пад цымбалы
Топне, прыспявае…
Сцеражыцеся, ўсе людзі:
Беларус гуляе!

Месцам правядзення фэсту абраны Глыбоцкі край з прычыны багатай дударскай традыцыі ў мінулым і размяшчэння ў сэрцы Паазер’я, гісторыка-этнаграфічнага рэгіёну, з якім найбольш звязаная традыцыя беларускай дуды[2]. З Глыбоцкага краю паходзіць найстарэйшая захаваная дуда 1849 года, так званая Глыбоцкая дуда. Копія дуды, зробленая Сяргеем Чубрыкам, захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

З гэтым рэгіёнам звязаная дзейнасць трупы Ігната Буйніцкага, які ўпершыню вывеў беларускую дуду на тэатральную сцэну і замацаваў вобраз дуды ў якасці нацыянальнага сімвала. У тэатральнай групе Буйніцкага быў дудар Адама Шульга. Па ўспамінах аднавяскоўцаў, мясцовыя музыкі (з цымбаламі, скрыпкай і дудой) заўжды віншавалі Буйніцкага на Вялікдзень[3]. Захавалася таксама дуда падораная Ігнатам Буйніцкім дырыжору Міхалу Рагоўскаму пасля заканчэння сімфанічнага канцэрта кампазытара і дырыжора ў Вільні (12 лістапада, 1910 г.). Калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераяжджаў з Вільні ў Парыж, то пакінуў падораныя інструменты ствараемаму ў фондзе калецыі Івана Луцкевіча, якая сталася асновай створанага ў 1921 годзе Беларускага музея ў Вільні[4]. Пасля ліквідацыі музея ў 1944 годзе дуда трапіла ў фонд літоўскага музея, дзе захоўваецца па сённяшні дзень. Паходжанне дуды з беларускага музея пацвярджае надпіс на мяху дуды[5]. Інструмент вядомы пад назвай «Дуда Ігната Буйніцкага».

Копія дуды Ігната Буйніцкага. Майстар Сяргей Чубрык.
Мікола Караткевіч з вёскі Асінаўка на Глыбоччыне грае на дудзе.

Непадалёк Палівачоў жыў і дзейнічаў знакаміты на ўсю ваколіцу дудар Пётр Бурэц з вёскі Асінаўка, а таксама ягоны вучань Мікола Караткевіч (1932 г.н.) — магчыма апошні этнавясковы дудар. У вёсцы Шо жыў і дзейнічаў Уладзімір Забела (1928 г.н.) — дудар[6] і арганізатар традыцыйных святаў. У Глыбокім нарадзіўся і вырас дудар і майстар дуд Дзмітрый Дзёмін, які стаў заслужаным культурным дзеячам Карэліі. Дзмітрый Дзёмін пачаў рабіць сваю версію копіі Глыбоцкай дуды, але трагічна загінуў у 2020 годзе. Дзмітрый быў не толькі дударом, але таксама майстрам, які займаўся вырабам марыйскай дуды — шувыр і эстонскай дуды — торупіл. Шматлікія інструменты засталіся ў музейных калекцыях у Карэліі.

Дударскія месцы на карце Глыбоччыны[7]

Глыбоцкі край — радзіма шматлікіх згадак, легенд і літаратурных твораў, прысвечаных беларускай дудзе. Пра дуду пісалі такія мясцовыя аўтары, як Янка Пачопка, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Машара, Віталь Гарановіч, Віктар Арочка, Максім Нікіфаровіч і іншыя[8].

Пад псеўданімам Васіль Люцьвяг, Вацлаў Ластоўскі надрукаваў у часопісе «Крывіч» гісторыка-абычаёвы нарыс «Дуда», у якім прааналізаваў значэнне беларускай дуды для беларускай культуры і гісторыі. Вацлаў Ластоўскі быў адным з першых хто заўважыў значэнне і сімвалізм дуды ў нацыянальнай літаратуры. У сваёй фундаментальнай, для беларускай літаратуры, працы «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» згадаў пра камедыю Каятана Марашэўскага, драматурга XVIII ст., прафесара рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.). У камедыі сустракаецца забаўны дыялог законніка, які спалохаўся дуды, з беларускім селянінам[9].

Знакамітых асоб глыбоцкага краю ў вобразе песняра-дудара прадстаўлялі Янка Купала, у вершы «Дудар» (1910 г., прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму), у вершы «Ігнату Буйніцкаму» (1911 г.) і Мадэст Яцкевіч, у вершы «Дудар» (3 верасня 1919 г., прысвечаны Вацлаву Ластоўскаму). Мастацкія творы дударам прысвячалі мастакі з Глыбоччыны і не толькі: Эдуард Мацюшонак[10], Дзмітрый Літвінскі, Раман Плавінскі, Святлана Скавырка, Юлія Арэхава, Віталь Назарэвіч і інш. Дудары былі выяўленыя ў розных тэхніках, такіх як алейныя карціны, разьба па дрэве, маляваныя дываны, выцінанка, гліна, саломка, кераміка.

Неафіцыйным гімнам фэсту з’яўляецца мелодыя «Чы-чы, чы-чы, верабей…», запісаная ад дудара і апублікаваная ў «Дзіцячым сьпеўніку» Антона Грыневіча ў 1925 годзе ў Вільні. Другая вядомая мелодыя запісаная ад музыканта трупы Ігната Буйніцкага, гэта «Юрачка».

Гісторыяправіць

Дагэтуль прайшлі чатыры фэсты, тры ў традыцыйнай форме (2017, 2018, 2019) і адзін (2020) у фармаце анлайн. У фэсце прымалі ўдзел вядомыя беларускія дудары і майстры: Юрась Панкевіч, Сяргей Чубрык, Дзяніс Сухі, Дзмітрый Дзёмін, а таксама госці з Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Партугаліі, Бельгіі, Латвіі, Харватыі і Македоніі. У анлайн фестывалі ўдзельнічалі дудары з Латвіі, Сербіі, Македоніі, Італіі, Іспаніі і Партугаліі[11].

Фэст праходзіць у Глыбокім, а таксама ў іншых мясцовасцях Глыбоцкага раёну — Удзела, Мосар, Падсвілле, Пліса, Празарокі[12].

У фэсце прымалі ўдзел акрамя беларусаў прадстаўнікі наступных этнарэгіёнаў: Вялікапольшча, Рэгіён казла і Суская зямля (Польшча), Арава і Нітра (Славаччына), Мараўская валахія (Чэхія), Шатландыя (Вялікабрытанія), Фландрыя і Валонія (Бельгія), Торыж-Вэдраш (Партугалія), Рэгіён Суйты (Латвія), Загор’е (Харватыя), Радавіш (Македонія).

Арганізацыяправіць

Фэст ладзіць Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт. У працы над падрыхтоўкай фэсту і яго правядзеннем удзельнічаюць такія культурныя ўстановы Глыбокага як: Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка, Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей, Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў (музычная школа), Глыбоцкая дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча і інш.

Глыбоцкая дуда з вёскі Верацеі

У межах фэсту працуюць дзве сталыя экспазіцыі. У Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэцы створаная сталая экспазіцыя «Дуда мая ты спеўная[13]», прысвечаная беларускай дудзе. У калекцыю ўваходзяць кнігі, альбомы і мастацкія творы прысвечаныя тэме беларускай дуды і іншым дударскім традыцыям Еўропы. Калекцыя і экспазіцыя запачаткаваня ў 2017 годзе. Адкрыццё адбылося падчас першага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй». У сталай экспазіцыі Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея змешчаная копія Глыбоцкай дуды з вёскі Верацеі. Арыгінал Глыбоцкай дуды з вёскі Верацеі (каля Празарок) захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (найстарэйшая з захаваных беларускіх дуд). Унікальнасць глыбоцкай дуды ў тым, што яе мех пашыты са скуры барсука, поўсцю навонкі. Музей ладзіў таксама выставы прысвечаныя іншым дударскім рэгіёнам, у тым ліку Польшчы і Славакіі.

У Глыбоцкай дзіцячай школе мастацваў (музычная школа) вядзецца вывучэнне дуды як дадатковага інструменту. Заняткі ў межах вывучэння духавых інструментаў вядзе дырэктар школы Мікола Лашкоў. Канцэрты і адмысловыя выступы ладзяцца таксама падчас фэсту[14].

Глыбоцкая дзіцячая мастацкая школа імя Язэпа Драздовіча падчас фэсту ладзіць адмысловыя тэматычныя выставы. Навучэнцы школы малюць дуду і дудароў[15].

Глыбоцкі дом рамёстваў падрыхтаваў цэлую серыю дударскіх сувеніраў, прысвечаных першаму дударскаму фэсту. Святлана Скавырка намалявала два адмысловыя дываны ў стылістыцы Язэпа Драздовіча, з выявамі дудароў, якія сталіся лагатыпамі і візітнымі картачкамі фэсту. Cкульптар па дрэву, Віктар Дудкевіч, выканаў цэлы шэраг фігурак дудароў, памятных драўляных медальёнаў з дударскімі матывамі, сувенірныя дуды; Арцём Фамін — аўтар памятных гліняных медальёнаў з лагатыпам дуды; Кацярына Кляпацкая робіць шапкі-магеркі, атрыбут паазерскага дудара. Майстрыха Юлія Арэхава выканала серыю выцінанак з дударом і карціны ў тэхніцы саломкі[16].  

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста