Дрывяты

возера ў Беларусі

Дрывя́ты — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.Знаходзіцца ў басейне Друйкі (выцякае з возера), каля паўднёвай ускраіны Браслава. Найбуйнейшае ў Браслаўскай групе азёр і пятае па велічыні на тэрыторыі Беларусі[1]. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Дрывяты
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора129 м
Даўжыня9,86 км
Шырыня4,50 км
Плошча36,14 км²
Аб’ём0,22352 км³
Даўжыня берагавой лініі37,6 км
Найбольшая глыбіня12,0 м
Гідралогія
Салёнасць0,2—0,24 ‰
Празрыстасць2,4 м
Басейн
Плошча вадазбору459 км²
ВыцякаюцьРака Друйка
Размяшчэнне
Краіна Беларусь
РэгіёнВіцебская вобласць
Дрывяты (Беларусь)
Дрывяты
Дрывяты
Дрывяты (Віцебская вобласць)
Дрывяты
Дрывяты
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назваправіць

Назва Дрывяты старабалцкага паходжання. У аўтахтонным літоўскім ужыванні засведчаная форма Druvetas. Яшчэ даўнейшая балцкая форма аднаўляецца як *Druvintas[2].

Аснова гэтай назвы звязаная з індаеўрапейскім коранем *dreu- / *dru- «бегчы, імкнуцца; цячы», ад якога вытворнае і *droṷus «плынь»[3][4]. З балцкай лексікі корань з цягам часу знік, выціснуты іншымі каранямі, і застаўся толькі ў гідраніміі.

Корань Druv- у латышскай рачной назве Druve. Роднасныя таксама балцкія гідронімы Dreverna, Drawanta, Drawing, Адроў, Друць. З Дрывяцкага возера ў Дзвіну цячэ рака Друя, у якой гэты ж корань Dru-, пашыраны пашыральнікам -j-[3].

У назве *Druvintas (> Дрывяты) корань Druv- пашыраны пашыральнікам -nt-, як і ў назве возера Вісяты (ад формы тыпу літоўскай азёрнай назвы Viešintas)[5]. Ён таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[6].

Назва возера Дрысвяты, што на захадзе ад Дрывятаў, нягледзячы на падобнае фанетычнае афармленне (-вяты) найімаверней іншага паходжання, ад асновы Dris- (яна ж у назвах тыпу Дрыса). Так жа сама розныя асновы Ус- і Уд- і ў назвах азёраў Усвят і Удвят (побач адзін аднаго на Верхнім Падзвінні), што аформленыя так жа, як Дрывяты і Дрысвяты.

Апісаннеправіць

Плошча паверхні складае 36,1 км². Найбольшая глыбіня — 12 м. Даўжыня — 9,86 км. Найбольшая шырыня — 4,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 37,6 км. Аб’ём вады — 223,5 млн м³. Плошча вадазбору — 459 км². Схілы катлавіны пераважна пад лесам, асіметрычныя: на поўначы вышынёй 30—37 м, месцамі разараныя, на поўдні да 5 м, забалочаныя. На поўдні і паўднёвым-усходзе 3 вялікія залівы. Мелкаводная зона шырокая (150—300 м) і спадзістая, глыбакаводная ўзгорыстая: упадзіны глыбінёй 10—12 м чаргуюцца з падняццямі. 6 астравоў агульнай плошчай 0,92 км². Дно да глыбіні 3,5—5 м выслана пяскамі, ніжэй — іламі і сапрапелямі (агульная магутнасць адкладаў да 11 м). Сярэднемесячная тэмпература вады да глыбіні 7 м у чэрвені 17,2 °C, ліпені — 18,8 °C, жніўні — 17,8 °C. У зімовы перыяд паверхневыя тэмпературы складаюць 0,1—0,2 °C, прыдонныя — 3—3,8 °C. Возера замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка, часам да сярэдзіны красавіка — пачатку мая.

Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў ад 35 да 200 м. Растуць рэдкія для флоры Беларусі віды: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая.

У возеры водзяцца каля 20 відаў рыб: лешч, судак, акунь, плотка, лінь, рапушка, мянтуз, верхаводка, карась, язь, шчупак і інш.; ёсць вугор. Адзначана гнездаванне ахоўнай птушкі — лебедзя-шыпуна. У возера ўпадаюць рэкі Усвіца (злучае з воз. Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Дружнянка, Рака (злучае з возерам Рака), 6 ручаёў.

Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў, на паўночным беразе турбаза «Браслаўскія азёры».

Уплыў меліярацыіправіць

На ўзровень возера значны ўплыў аказалі меліярацыйныя работы (паглыбленне рэчышча і будаўніцтва плаціны на Друйцы): у 1926 годзе пры ўзроўні 132 м плошча возера складала 38,2 км², было 3 астравы. Уздоўж берагоў утварылася шырокая пойменная паласа. У 1958 годзе пры ўзроўні 129 метраў плошча возера 32,6 км² — 11 астравоў.

Зноскі

  1. Шидловский 1989.
  2. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55.
  3. а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 92.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204—205.
  5. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
  6. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.

Літаратураправіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Дрывяты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Дрывя́ты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 287. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Шидловский К. С. Браславские озёра: Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989. — С. 12—15. — 63 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-345-00063-8. (руск.)

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста