Гомельскі дзяржаўны цырк

Го́мельскі дзяржа́ўны цырк — стацыянарны цырк, размешчаны ў горадзе Гомелі. Цыркавы сезон доўжыцца з верасня па май, на працягу якога змяняюцца пяць-шэсць праграм.

Установа культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Відовішчна-культурны комплекс "Гомельскі дзяржаўны цырк"
ТыпСтацыянарны цырк
Заснаванне1972
Размяшчэнневул. Савецкая 27, 246050 г.Гомель, Беларусь
Ключавыя постацідырэктар Якаў Міхайлавіч Лабовіч
Галінакультура
Сайтgomel-circus.by

Гісторыяправіць

Цырк-шапіто ў 1920-х гг.

Упершыню цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1890-я гады прадпрымальнікам І. Слабадовым. Ён быў драўляны і размяшчаўся на Коннай плошчы (дзе цяпер размешчаны цэнтральны рынак), будынак існаваў да 1917 года. Другі цырк у Гомелі быў пабудаваны ў 1926 годзе, у 1932 годзе будынак быў перададзены тэатру, а ў 1941 годзе згарэў. У 1950-я гады працаваў цырк-шапіто.

Будаўніцтва новага стацыянарнага цырка пачалося ў студзені 1966[1] года паводле паўторна выкарыстанага праекта, распрацаванага ў Цэнтральным навукова-даследчым і праектным інстытуце відовішчных і спартыўных збудаванняў (архітэктары М. Шульмейстар, Ю. Маторын, А. Кудраўцаў (Масква), Ш. Хінчын (Гомель))[2]. Па аналагічных праектах збудаваны цыркі ў Грозным[ru], Запарожжы[ru], Краснадары[ru], Стаўрапалі, Чалябінску[ru]. Завяршылася будаўніцтва ў 1972 годзе[1].

Першае шоу ў ім адбылося 2 снежня 1972 года.

У 1986 годзе ў Гомельскім цырку падчас прадстаўлення загінула Ірына Асмус, вядомая па ролі Ірыска ў тэлеперадачы Абвгдэйка.

У 2006 годзе ля будынка цырка быў рэканструяваны фантан, а перад будынкам устаноўлены помнік вядомаму клоўну Карандашу.

У кастрычніку 2006 г. Гомельскаму Дзяржцырку было прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Архітэктураправіць

План

Кампазіцыя складаецца з некалькіх аб’ёмаў, аб’яднаных адзіным прамавугольным у плане паверхам. У сілуэце будынка дамінуе чашападобнай формы амфітэатр, перакрыты пакатым сферычным купалам. Тут знаходзіцца відовішчная частка будынка (зала на 1856 месцаў з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай). Асноўны аб’ём размешчаны на прамавугольным у плане стылабаце. У ім знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, развіты блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу, зробленую на даху ніжняга аб’ёму. Вальеры для жывёл размешчаны ва ўнутраным дворыку і звязаны непасрэдна з манежам. Каля будынка плошча з басейнам, кветнікі, Піянерскі парк[2].

У 100 м ад будынка цырка размяшчаецца гасцініца для артыстаў.

Зноскі

  1. а б Цирк
  2. а б В. М. Ладзіс. 19. Будынак цырка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратураправіць

Гомельскі дзяржаўны цырк на паштовай марцы Рэспублікі Беларусь.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста