Георгій Васілевіч Штыхаў

беларускі археолаг і гісторык

Георгій Васілевіч Штыхаў (14 ліпеня 1927, в. Старая Беліца, Гомельскі раён — 2 сакавіка 2018, Мінск) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Георгій Васілевіч Штыхаў
Дата нараджэння14 ліпеня 1927(1927-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці2 сакавіка 2018(2018-03-02) (90 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасціархеолаг, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сферагісторыя, археалогія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар гістарычных навук
Навуковае званнепрафесар
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфіяправіць

Нарадзіўся 14 ліпеня 1927 года ў сям’і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай абласцях (19561959). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—1962), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі У. М. Ігнатоўскі і А. Р. Мітрафанаў.

Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі АН БССР (1962—2000). У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навуковы кіраўнік — В. Р. Тарасенка). З 1982 года ўзначальваў пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». Прафесар (1987). З 2000 года быў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя зацікаўленні Г. В. Штыхава: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга Сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі, а таксама, у 2006 годзе праводзіў раскопкі археалагічнага помніка Баронікі — гарадзішча каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна, якое знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Лучоса.

Падрыхтаваў 2 дактароў і 19 кандыдатаў навук. Аўтар больш за 490 прац.

Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій (19921994).

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Асноўныя публікацыіправіць

  • Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971;
  • Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974;
  • Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975;
  • Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978;
  • Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі — Мн., 1992;
  • Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999;
  • Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.;
  • Города Белоруссии по летописям и раскопам (IX—XIII вв.). — Мн., 1975;
  • Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994;
  • Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Мн., 1996;
  • Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006.
  • Археолагі дапаўняюць летапісцаў / Г. В. Штыхаў. — Мінск: Беларуская навука, 2009.
  • Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья.— Мінск: Беларуская навука, 2014.
  • Узнікненне Лагойска. Гісторыка-археалагічны нарыс. — Мінск: Беларус. навука, 2015. — 106 с.

Зноскі

Літаратураправіць

  • Гістарычна археалагічны зборнік. — 1997. — № 12. — С. 6—16.
  • Георгій Васільевіч Штыхаў (да 75 годдзя з дня нараджэння). — Мн., 2002.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста