Генадзь Мікалаевіч Сагановіч

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч (13 студзеня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык, археолаг. Спецыяліст па ваенна-палітычнай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XV—XVII стагоддзяў, кавальству Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Доктар габілітаваны ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя (2018)[1].

Генадзь Мікалаевіч Сагановіч
Дата нараджэння13 студзеня 1961(1961-01-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцігісторык, археолаг
Навуковая сферагісторыя
Месца працы
Навуковая ступеньгабілітаваны доктар (2018) і кандыдат гістарычных навук (1989)
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфіяправіць

Нарадзіўся 13 студзеня 1961 года ў вёсцы Турнай Івацэвіцкага раёна[1].

Скончыў у 1984 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, у 1984—1987 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР[1].

У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Кавальскае рамяство Беларусі XIV—XVIII ст.»[1].

З 1987 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі, з 1992 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў. У 2005 годзе звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу. З таго часу працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы і ЕГУ[1].

У 2018 годзе ў Гістарычным інстытуце Варшаўскага ўніверсітэта абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа»[1]. 30 мая 2018 года рада інстытута зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя[2].

Навуковая дзейнасцьправіць

Напрамкі даследаванняў: ваенна-палітычная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, адносіны Вялікага Княства Літоўскага і Нямецкага ордэна, палітычная культура шляхты Вялікага Княства Літоўскага, гістарыяграфія Усходняй Еўропы, калектыўныя ідэнтычнасці ў ранні Новы час[1].

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, у т. л. «Невядомая вайна 1654—1667  (англ.)», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым).

Адзін з заснавальнікаў і старшыня ў 1987—1992 гадах Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства. З 1994 года заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

Сям’яправіць

Жанаты, двое дзяцей.

Узнагародыправіць

Узнагароджаны медалём Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996), узнагародай журнала «Przegląd Wschodni» (2001), медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[1][3].

Бібліяграфіяправіць

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
  • Невядомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.
  • Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск, 2015; Вільнюс, 2016.

Заўвагіправіць

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста