Гасціны двор (Мінск)

Мінск

Гасціны двор — гістарычны гандлёва-складскі комплекс на пл. Свабоды ў Мінску, помнік рэспубліканскага значэння[1].

Помнік архітэктуры
Гасціны двор
53°54′15,4″ пн. ш. 27°33′20,43″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадМінск, пл. Свабоды, д. 2, 4, 10
Тып будынкаГасціны двор
Архітэктурны стыльКласіцызм, мадэрн
АрхітэктарФ. Крамер
Дата заснавання1569
Дата пабудовыXVIII ст.
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000234шыфр 712Г000234
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

Пасля моцнага пажару ў 1547 годзе ў Менску пачынаюцца буйныя горадабудаўнічыя пераўтварэнні. Цэнтрам новай забудовы станавіцца плошча Высокі Рынак, дамінантамі якой сталі ратуша і Гасціны двор[2].

Упершыню аб неабходнасці будаўніцтва Гасцінага двара ў Менску згадваецца ў пацвярджэнні прывілея на магдэбургскае права, датаваным 1569 годам. У гэтым дакуменце быў дадзены дазвол «…мещаном Менским в месте тамошнем Менском двор гостиный на местцу слушном для стоянья купцов збудовати»[3].

Праект Гасцінага двара з «Атласа Мінскай губерні 1800 года»
Гасціны двор да рэканструкцыі, XIX ст.

Цяжка меркаваць, якім першапачаткова быў комплекс Гасцінага двара, драўляным ці мураваным. У час археалагічных даследаванняў гэтага помніка былі выяўлены фрагменты мураваных канструкцый XVII стагоддзя. Расійскі дыпламат Пётр Талстой, які пабываў у Менску ў 1697 годзе, у сваіх нататках адзначыў, што «…в рядах, где торгуют, лавки каменные, и товаров есть немало»[3].

Cучасны комплекс Гасцінага двара на пачаў фарміравацца ў XVIII стагоддзі і, верагодна, уключыў у сябе частку больш ранніх пабудоў. Мяркуючы па планах горада канца XVIII ст., ён меў С-падобную канфігурацыю і ў яго ўваходзілі 3 вялікія мураваныя будынкі[2][3][4]. Паводле даследаванняў помніка найбольш раннім з’яўляўся цэнтральны будынак — 2-х павярховая камяніца з высокім цокалем, якая мела паўвальмавы дах, накрыты дахоўкай. Пазней да яе з абодвух бакоў былі прыбудаваны яшчэ дзве Г-падобныя ў плане камяніцы[3].

У канцы XVIII стагоддзя мінскім губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам быў распрацаваны праект рэканструкцыі комплексу Гасцінага двара, паводле якога планавалася пабудаваць новы вялікі П-падобны ў плане 2-павярховы корпус у стылі класіцызму з боку бернардзінскіх кляштараў. Праект гэтага будынка быў змешчаны ў «Атласе Мінскай губерні 1800 года»[3][5].

Пляц пад новую будоўлю, які належаў гораду, быў падзелены на кавалкі, якія прадалі розным уладальнікам. Умовы будаўніцтва былі даволі жорсткія: усе працы павінны былі выконвацца згодна з распрацаваным і зацверджаным праектам. На 1798 год быў запланаваны пачатак будаўніцтва і да 1801 года яно павінна быць скончана. Калі хтосьці з новых уладальнікаў не выканаў бы падпісаныя ў кантракце ўмовы «усе будаўнічыя матэрыялы альбо не скончаныя пабудовы павінны былі цалкам перайсці ва ўласнасць гарадской думы альбо магістрата». У выніку гэтых прац паводле праекта архітэктара Крамера ў цэнтры плошчы сфарміраваўся цэлы квартал гасцінага двара, які меў дзве праязныя брамы з паўднёвага і паўночнага бакоў[3].

Канчаткова комплекс гасцінага двара ў Мінску сфарміраваўся ў першай палове ХІХ стагоддзя, калі з трох бакоў да яго была прыбудавана гандлёвая галерэя, а таксама пабудаваны шэраг камяніц у двары. На ніжніх паверхах будынкаў, што выходзілі на плошчу, знаходзіліся розныя крамы, а на верхніх — жылыя пакоі[3].

Беларускі этнограф Павел Шпілеўскі так апісвае мінскі гасціны двор у сярэдзіне ХІХ стагоддзя[3]:

Гасціны двор напоўнены лепшымі магазінамі, крамамі і скляпамі хрысціянскіх і яўрэйскіх купцоў. У падвальным паверсе створаны галантарэйныя, маскатэльныя і асабліва фруктовыя крамы; перад фруктовымі па прамой лініі расстаўлены квадратныя зялёныя сталы, на якіх ва ўсякую пару года, асабліва ўлетку і ўвосень, знойдзеце лімоны, апельсіны, слівы і розных сартоў яблыкі і грушы. У другім паверсе змяшчаюцца даволі багатыя крамы чайныя, шаўковыя, суконныя і наогул з красным таварам; асабліва выдатныя: чайная [крама] рускага купца Ракава, шаўковыя і суконныя яўрэяў Гурвіча, Лурыя і Шайкевіча і галантарэйная Дэльпеша. На трэцім паверсе змяшчаюцца жылыя пакоі.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў сучасным доме № 2 насупраць ратушы знаходзілася кнігарня братоў Бейліных. У гэтыя часы ў Мінску была толькі адна вялікая кнігарня. Увесь першы паверх камяніцы займалі кнігарня і кніжны склад. У 1855 годзе яе ўладальнікі выдалі кнігу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон». Побач з кнігарняй у гэтым будынку, праз уваходную арку, месцілася кавярня, якую ў той час называлі «цукерня». Тут збіраліся паэты, мастакі, акцёры, музыкі. Як сведчаць дакументы, у «цукерні» заўсёды было весела і шумна. Менавіта тут збіраліся будучыя ўдзельнікі паўстання 1863 года. На другім паверсе знаходзілася зала, дзе ладзіліся розныя вечарыны і балі[3].

Перабудаваная паўночна-ўсходняя частка гасцінага двара. Сярэдзіна ХХ ст.
Гасціны двор у 1932 г.

Пасля 1920 года ў будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя адміністратыўныя ўстановы, у тым ліку Мінскі гарадскі выканкам Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў (1923—1933), у 1930-х гадах — Дом селяніна[3].

Новае выкарыстанне будынкаў прывяло да таго, што ў 1920-х гадах была разабрана гандлёвая галерэя, а ў 1930-я гады значна рэканструявана частка гасцінага двара, пабудаваная паводле праекта Крамера ў канцы XVIII-пачатку XIX стагоддзя. У 1940-1980-х гадах у будынках Гасцінага двара размяшчаліся розныя дзяржаўныя і грамадскія ўстановы[3].

Пасля рэканструкцыі 1909 года над паўднёва-заходняй часткай надбудаваны трэці паверх, фасады дэкараваны ў стылі мадэрн, зменена планіроўка[4].

У пачатку XX стагоддзя ў памяшканнях былога гасцінага двара былі размешчаны аддзяленне Азоўска-Данскога камерцыйнага банка  (руск.), магазіны, купецкі клуб, дзе ў 1914 г. выступаў У. Маякоўскі. У 1917 годзе тут праходзілі 1-я і 2-я Паўночна-Заходнія абласныя канферэнцыя РСДРП(б), размяшчаўся Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту  (руск.)[4].

Падчас вайны паўднёва-ўсходняя частка гасцінага двара была зруйнавана прамым трапленнем авіябомбы. Астатнія ацалелыя будынкі на плошчы Свабоды былі заняты гітлераўцамі. У іх знаходзілася СД-абвер, контрразведка. 15 лютага 1944 года гітлераўцы прысудзілі тут да смяротнага пакарання антыфашыста Фрыца Шменкеля  (руск.).

Пасля вайны ўвесь комплекс на некаторы час займаў НКУС[6]. У 1946 г. тут знаходзілася зала бокса спартыўнага таварыства «Дынама».

Архітэктураправіць

Комплекс будынкаў мае замкнёную кампазiцыю з двума ўнутранымі дворыкамі[1].

Будынак № 2
  • № 2. Двухпавярховы складаны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Пад дахам праходзіць шматслойны карніз. Сцены атынкаваны і афарбаваны. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкараваны абрамленнямі з прамымі сандрыкамі[1].
Будынак № 4, 1910
  • № 4. Трохпавярховы складаны Г-падобны ў плане будынак з рызалітамі ў дваровай частцы. Галоўны фасад будынка сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная яго частка вылучана кілепадобным шчытом з трыма вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя часткі фасада завершаны прамымі атыкамі. Фасады рытмічна чляняцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі. Пластыку фасадаў узбагачаюць ляпныя элементы, філёнгі[1]. Будынак мае калідорную планіроўку. У інтэр’еры лесвіцы з каванай агароджай, печы, абліцаваныя кафляй[4]. На будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць пра Фрыца Шменкеля  (руск.).
Будынак № 4
  • № 10. Двухпавярховы, шчыльна прымыкае да дамоў № 8 і № 4. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Цэнтральная частка будынка вылучана чатырохкалонным дарычным порцікам, завершаным масіўным антаблементам і трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўкруглая люкарна. Над галоўным уваходам навісае балкон з балюстраднай агароджай. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны неглыбокімі плоскімі рызалітамі. Дзвярныя праёмы ў рызалітах дэкараваны трохвугольнымі сандрыкамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе аздоблены простымі ліштвамі з замковым каменем[1].

Зноскі

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста