ГараШ

фільм

ГараШ — беларуская камедыя, сіткам паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2015.

ГараШM:
Постар фільма
ЖанрКамедыя
РэжысёрАндрэй Курэйчык, Аляксандр Крупіна
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аляксандр Кулінковіч, Юрый Навумаў, Арцём Курэнь
АператарМікіта Пінігін
КінакампаніяBezBuslou Arts
Працягласць61 хвіліна
Краіна
Моваруская, беларуская
Год2015
IMDbID 5202266
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэтправіць

Вонкавыя відэафайлы
«ГараШ. Пачатак». Першы бэкстэйдж са здымак
Вонкавыя відэафайлы
Афіцыйны трэйлер

Па вызначэнні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камедыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове «Гараша», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філасофская тэма сутыкнення цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і «саўковымі» поглядамі жыхароў Шабаноў, якія з'яўляюцца, па меркаванні аўтара, адлюстраваннем каштоўнасцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцця[3].

Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасля пяці гадоў амерыканскага жыцця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць адпаведнасць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаражу (ролю выканаў Аляксандр Кулінковіч), вучыць яго жыццю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), але ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў постсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур'ёзныя гісторыі на глебе сутыкнення двух мысленняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасцямі, з марай пра поспех і савецкага кансерватыўнага[5].

Фільм — іранічны погляд на нашу рэальнасць, як беларус з заходнім мысленнем сутыкаецца з беларускім «саўком».

Гісторыя стварэнняправіць

Ідэя стварэння фільма з'явілася ў кампазітара Дзмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнарый да фільма.

Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг  (руск.) планавалі сабраць на праект 80 млн. рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяванне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зняць фільм з мінімальнымі ўкладаннямі.

Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Мінску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксембург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандр Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвяліна Сакура  (руск.), пісьменнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9].

Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не з'яўляўся камерцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсараў[12].

Галоўны рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» з'яўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13].

17 жніўня 2015 года Андрэем Курэйчыкам быў прадстаўлены тызер  (руск.) фільма[14][15].

Кадры са здымачнай пляцоўкіправіць

Прэзентацыя трэйлераправіць

21 кастрычніка 2015 года сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзентавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзентацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клубе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і акцёраў, якія зняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзентацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што ў назве фільма, знарочыста хібнае напісанне слова «гараж» з літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаванні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальных мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:

«Мова "саўка" — гэта асобная мова. Яна не толькі ў словах, яна ў эстэтыцы, сэнсе жыцця, нашым побыце, яна ў вар'яцкай архітэктуры мікрараёнаў, якія атачаюць Мінск. "Гараш" — гэта не "трасянка", гэта ўвасабленне саўковай мовы, які працяў усю нашу краіну, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, і выдраў нас з нейкага пэўнага культурнага кантэксту. Ці то мы нацыя, ці то няма, ці то мы Еўропа, ці то Расія. Еўрапейцы назвалі б гэта мультыкультуралізм, а я назваў гэта "ГараШ". "ГараШ" у Шабанах — гэта Беларусь на ўскраіне Еўропы: незразумела дзе і незразумела як»[19].

Удзел у кінафестываляхправіць

У лістападзе 2015 года фільм увайшоў у праграму XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. 7 лістапада адбылася прэм'ера ў кінатэатры «Перамога», 11 лістапада — у кінатэатры «Мір».

Фільм у пракацеправіць

Апладысменты гледачоў пасля прагляду прэзентацыі фільма ў к/т «Масква», 13.02.2016

11 лютага 2016 года фільм стартаваў у шырокім рэспубліканскім кінапракаце[21][22]. У Мінску стужка дэманстравалася ў кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Арт-кінатэатр» і «Сільверскрын». Акрамя гэтага, яшчэ больш чым у 20 беларускіх гарадах. Асноўная прэзентацыя фільма і сустрэча з творчай групай адбыліся 13 лютага ў кінатэатры «Масква». Паказ прайшоў пры амаль поўнай зале, а па завяршэнні паказу публіка ўстала і доўгі час апладыравала стоячы стваральнікам фільма[23]. Паказы ў іншых кінатэатрах і гарадах таксама праходзілі галоўным чынам пры поўных аншлагах або пры амаль запоўненых залах[23]. Аднак пры пракаце ў Беларусі пракатчыкі сутыкнуліся і з некаторымі праблемамі. Так, у Магілёўскай вобласці адмовіўся паказваць «ГараШ» магілёўскі кінапракат; не паказалі фільм у Гомелі, Барысаве, Маладзечна і Салігорску[24].

Касавыя зборыправіць

Толькі за першы ўікэнд трагікамедыя «ГараШ» сабрала ў тры разу больш свайго бюджэту[25][26]. За першыя выходныя праката толькі 40 сеансаў фільма, якія галоўным чынам прайшлі ў малых залах Беларусі, сабралі ледзь больш 162-х мільёнаў беларускіх рублёў (з улікам прэв'ю на фэстывале «Лістапад»), пры выдатках на фільм 51-го мільёна беларускіх рублёў (у чэрвені 2015 года)[24]. А фільм паглядзелі больш за 5000 гледачоў[26].

Фільм «ГараШ» стаў самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце за ўсю гісторыю[24][26].

Стваральнікі фільмаправіць

Здымачная групаправіць

Хлапушка да фільма і талерка з імёнамі здымачнай групы
  • Аўтары ідэі: Дзмітрый Фрыга, Андрэй Курэйчык, Аляксандр Крупіна
  • Сцэнарыст: Андрэй Курэйчык
  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Андрэй Курэйчык
  • Другі рэжысёр: Аляксандра Барысава
  • Асістэнт рэжысёра: Аляксандра Лігорава
  • Прадзюсары: Андрэй Курэйчык, Дзмітрый Фрыга
  • Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
  • Песня да фільма: Аляксандр Кулінковіч
  • Аператары-пастаноўшчыкі: Мікіта Пінігін, Аляксандр Крупіна
  • Мастак-пастаноўшчык: Вікторыя Сяліцкая
  • Мастак па касцюмам: Марына Кудраўцава
  • Мастак па грыму: Алена Ігнатовіч
  • Мантаж: Сяргей Дзмітрэнка

У роляхправіць

ПерсанажАкцёр
Галоўныя ролі
Старэйшы аўтамеханік, Б.Г.Аляксандр Кулінковіч
АўтаэлектрыкЮры Навумаў
«Амерыканец», Віталь БарзоўАрцём Курэнь
Другія ролі
ДзяржчыноўнікВасілій Ніцко
Кліентка гаража, дачка чыноўнікаЛізавета Шукава
СтрыптызёршаЭвеліна Сакура
Прадавец аўтазапчастакВадзім Гайдукоўскі
У эпізодах
АўтамеханікАлег Грушэцкі
Хлапчукі-хуліганы з ШабаноўГлеб Курэйчык
Васёк, амер. сябра В. Б.Аляксей Сапрыкін
Другі амер. сябра В. Б.Аляксандр Крупіна

Зноскіправіць

  1. Курэйчык здыме Кулінковіча ў сэрыяле пра Шабаны. Радыё «Свабода» (13 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  2. Юлия Тельтевская. Комедия про Шабаны. Лицо проекта - лидер группы «Нейро Дюбель» (руск.). Аргументы и факты (19 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  3. Тарас Тарналицкий Из Шабанов с любовью(руск.) // Белорусы и рынок : газета. — Мн.: ЗАО «Медиарынок», 20 чэрвеня 2015. — В. 1160. — № 27.
  4. Кирилл Живолович. Отвалите все от наших Шабанов! (руск.). БелГазета (9 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2015. Праверана 9 ліпеня 2015.
  5. а б Сергей Малиновский. Андрей Курейчик снимает фильм за «три копейки» (руск.). Комсомольская Правда. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 1 ліпеня 2015.
  6. Владимир Жданович. Рио де Шабанейро (руск.)(недаступная спасылка). Минский Курьер (22 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  7. Александр Арсёнов. «Гараш» с Куллинковичем: трагикомедия об автослесаре в Шабанах (руск.). Наша Ніва (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  8. Андрей Курейчик презентовал тизер нового белорусского кинопроекта "ГараШ". TUT.BY (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  9. Алег Грушэцкі Доктар Аўтахаўс // Культура : газета. — Мн.: Мінкульт Беларусі, 25 ліпеня 2015. — В. 1208. — № 30. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2015.
  10. Аляксандра Дорская, Адэля Дубавец. Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі. БелСат (30 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  11. Мария Гриц. Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов (руск.). БелаПАН (23 чэрвеня 2015). Праверана 3 ліпеня 2015.
  12. На окраине Минска начались съемки независимого кино — «черной» комедии «ГараШ» по сценарию Андрея Курейчика(недаступная спасылка). Interfax (29 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2015. Праверана 3 ліпеня 2015.
  13. Захар Шчарбакоў. Беларускія незалежныя кінематаграфісты пачалі здымкі камедыі "ГараШ" аб жыцці ў Шабанах. БелаПАН (26 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2015. Праверана 28 студзеня 2015.
  14. Сергей Малиновский. Андрей Курейчик выложил в интернет тизер своего фильма «ГараШ» (руск.). Комсомольская правда (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  15. Работа над черной трагикомедией "ГараШ" завершается. Создатели представили первый тизер (руск.). Interfax (17 жніўня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 17 жніўня 2015.
  16. Сергей Малиновский. Премьера фильма «ГараШ» пройдет на «Лicтападзе»(недаступная спасылка). Комсомольская правда (22 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  17. Андрей Курейчик показал трейлер сериала про Шабаны "ГараШ"(недаступная спасылка). TUT.BY (21 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  18. Прэзентаваны фінальны трэйлер фільма Андрэя Курэйчыка пра мінскія Шабаны «ГараШ». Наша Ніва (22 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  19. Захар Щербаков. Андрей Курейчик: «ГараШ» — это фильм о стране на окраине Европы(недаступная спасылка). БелаПАН (21 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2015. Праверана 24 кастрычніка 2015.
  20. Гараш. Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2015. Праверана 27 кастрычніка 2015.
  21. Расінскі А.. «ГараШныя» тайны Шабаноў і Злучаных Штатаў. Новы Час (11 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  22. «ГараШ» прокатят по стране . Комсомольская правда (29 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  23. а б Грушэцкі А. Л.. «ГараШ»: глядач у чаканні працягу. Новы Час (14 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  24. а б в Марціновіч Д. А.. Доход Курейчика – 162 миллиона(недаступная спасылка). Народная воля (16 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  25. Грушэцкі А. Л., Мікулевіч С.. Незалежны фільм «ГараШ» акупіўся за тыдзень пракату. Наша Ніва (17 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.
  26. а б в 17 лютага 2016(недаступная спасылка). TUT.BY (16 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2016. Праверана 17 лютага 2016.

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

  • Гараш. Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» (27 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2015. Праверана 27 кастрычніка 2015.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста