Вільгельм фон Лееб

Вільгельм Ёзэф Франц Рытэр фон Лееб (ням.: Wilhelm Josef Franz Ritter von Leeb; 5 верасня 1876, Ландсберг-на-Лехе, Баварыя — 29 красавіка 1956) — Фюсен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў; быў асуджаны як ваенны злачынца.

Вільгельм Ёзэф Франц Рытэр фон Лееб
ням.: Wilhelm Josef Franz Ritter von Leeb
Дата нараджэння5 верасня 1876(1876-09-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці29 красавіка 1956(1956-04-29)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Германская імперыя
 Веймарская рэспубліка
 Трэці рэйх
Род войскаўТрэці рэйх Вермахт
Гады службы18951938
19391942
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў12-я армія
Група армій «C»
Група армій «Поўнач»
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфіяправіць

Раннiя гадыправіць

Вільгельм Ёзэф Франц Лееб нарадзіўся 5 верасня 1876 г. у Ландсберг-ам-Лесі (Баварыя) ў сям’і з ваеннымі традыцыямі. Яго бацька, Адольф Лееб, быў ваенным, маёрам імперскай арміі Германіі, а яго будучая жонка, Марыя Шрот, была дачкой генерала кавалерыі.

Ваенную службу пачаў у 1895 г. юнкерам 4-га баварскага артылерыйскага палка. У 1897 годзе выраблены ў афіцэры. У 1899 Лееб скончыў ваеннае вучылішча і ў 1900 годзе адправіўся ў Кітай, дзе ўдзельнічаў у падаўленні Іхэтуаньскага паўстання 18981901 гадоў. Са жніўня 1900 па верасень 1901 камандаваў узводам 1-й горнай батарэі Усходне-Азіяцкага палка палявой артылерыі. Пасля вяртання ў Германію працягнуў службу ў сваім артылерыйскім палку, обер-лейтэнант (1905 г.). У 1909 годзе скончыў баварскую ваенную акадэмію ў Мюнхене, а ў 1911 годзе — Акадэмію Генеральнага штаба ў Берліне. У чыне гаўптмана быў накіраваны для праходжання службы ў ваеннае артылерыйскае вучылішча. У 19121913 гадах камандаваў артылерыйскай батарэяй «Эрланген», затым служыў у штабе баварскай артылерыі.

Першая сусветная вайнаправіць

У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна, у якой ён прыняў удзел. Да сакавіка 1915 года — намеснік начальніка штаба 1-га Баварскага армейскага корпуса, затым — начальнік аператыўнага аддзела штаба 11-й Баварскай пяхотнай дывізіі, якія ваявалі на Заходнім фронце, а з лета 1916 на Усходнім фронце ў Галічыне, Сербіi і Румыніi.

29 мая 1916, за баявыя заслугі, Лееб атрымаў Рыцарскі Крыж Ваеннага Ордэна Максіміліяна Ёзэфа, які быў эквівалентам баварскаму Pour le Mérite, і яго атрыманне надало Леебу шляхецтва: 21 чэрвеня 1916 ён атрымаў тытул «Рытэр» («рыцар»), які змяніў яго імя, дадаючы тытул «Рытэр» да яго прозвішча і прыстаўку «фон».

З сакавіка 1917 — вярнуўся на Заходні фронт афіцэрам Генеральнага штаба пры штабе армейскай групы кронпрынца Рупрэхта Баварскага, дзе і знаходзіўся да канца вайны.

За баявыя адрозненні быў узнагароджаны Жалезнымі крыжамі абедзвюх ступеняў і яшчэ адзінаццаццю ордэнамі Германскай імперыі, Аўстра-Венгрыі і Асманскай імперыі.

Мiжваенны часправіць

У 1919 годзе паступіў у Добраахвотніцкі корпус палкоўніка Ф. фон Эпа, у шэрагах якога ўдзельнічаў у падаўленні рэвалюцыі ў Баварыі.

Да моманту прыходу Гітлера да ўлады ў 1933 г. фон Лееб стаў генерал-лейтэнантам, камандуючым 7-й ваеннай акругай з цэнтрам у Мюнхене і камандзірам 7-й баварскай пяхотнай дывізіі рэйхсвера.

Афіцэр старой школы, сумленны і бескампрамісны, чалавек высокіх маральных прынцыпаў, глыбока веруючы каталік, фон Лееб адкрыта выказваў незадаволенасць новым рэжымам і яго лідарамі, быў супраць мілітарызацыі краіны, знаходзіўся пад негалосным наглядам Гестапа.

Тым не менш, фон Лееб працягваў прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы і ў кастрычніку 1933 года быў прызначаны камандуючым 2-й групай войскаў у Каселе. 1 красавіка 1934 годзе атрымаў званне генерала артылерыі.

1 сакавіка 1938 года па патрабаванні Гітлера сышоў у адстаўку ў сувязі з «справай Бломберг-Фрыч».

Пазней, у 1938 і 1939 гадах вяртаўся на службу для камандавання аператыўнай групай «фон Лееб» (кодавае імя створанай для Судзецкага крызіса 12-й арміі)[2], якая прыняла ўдзел у анэксіі Судэцкай вобласці і акупацыі Чэхаславакіі.

Фон Лееб апублікаваў у 30-я гады сваю працу па ваеннай навуцы пад назвай «Абарона» (ням.: Die Abwehr). Кніга вытрымала некалькі перавыданняў і перакладаў і пазней выкарыстоўвалася як навучальны дапаможнік ў Арміі ЗША і Чырвонай арміі. Удзельнічаў у распрацоўцы лініі ўмацаванняў на заходняй мяжы Германii.

Другая сусветная вайнаправіць

З 26 жніўня 1939 года вярнуўся на службу і ўзначаліў групу армій «C», якая знаходзiлася на Заходнім фронце.

У 1940 годзе группа армій «С» удзельнічала ў Французскай кампаніі на паўднёвым участку фронту, прарваўшы лінію Мажыно і сумесна з групай армій «A» атачыўшы 700-тысячную Другую групу армій Францыі ў Эльзасе. 24 чэрвеня таго ж года фон Лееб атрымаў Рыцарскі крыж, а 19 ліпеня — званне генерал-фельдмаршала.

У 1941 годзе для ўварвання ў СССР група армій «C» была ператворана ў групу армій «Поўнач», перад якой стаяла задача захопу Прыбалтыкі і Ленінграда.

Група армій за 2 месяцы падышла да Ленінграда і з 8 верасня 1941 года заблакавала яго ад Фінскага заліва да Ладажскага возера з поўдня (з поўначы горад быў заблакаваны войскамі Фінляндыі).

У снежні 1941 г. фон Лееб адсунуўся ад камандавання групай армій «Поўнач» (афіцыйна — на падставе хваробы, а рэальна — за рознагалоссі з загадамі Стаўкі Галоўнакамандавання, за паражэнне пад Ціхвінам і пратэсты супраць распраў зондэркаманд СС над мірным насельніцтвам).

16 студзеня 1942 году 65-гадовы фельдмаршал адпраўлены ў рэзерв Галоўнакамандавання сухапутных сіл. Камандуючым групай армій «Поўнач» прызначаецца генерал-палкоўнік Георг фон Кюхлер.

2 мая 1945 года ўзяты ў палон амерыканскімі войскамі. Быў судзімы па справе вярхоўнага галоўнакамандавання Вермахта.

Пасля вайныправіць

У кастрычніку 1948 года асуджаны на 3 гады зняволення за злачынствы супраць грамадзянскага насельніцтва. З улікам папярэдняга зняволення і ўзросту, быў вызвалены пасля працэсу. Пасля вызвалення фельдмаршал вярнуўся ў Баварыю, у свой маёнтак у Хоэншвангау, дзе і памёр 29 красавіка 1956 года ва ўзросце 79 гадоў.

Зноскі

  1. а б Wilhelm Ritter von Leeb // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Generalfeldmarschall Wilhelm Ritter von Leeb - Lexikon der Wehrmacht. www.lexikon-der-wehrmacht.de. Праверана 12 жніўня 2018.

Літаратураправіць

  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. (руск.)
  • Barnett C. Hitler’s Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. (англ.)
  • Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. (ням.)
  • Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2. (ням.)

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста