Вуліца Пуліхава (Мінск)

вуліца

Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліц Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Свіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Слясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Мінскводаканал», аддзяленне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.[1]

Пуліхава
вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
КраінаБеларусь
ГорадМінск
РаёнПартызанскі
Гістарычны раёнСтромкі Бераг, Архірэйская Слабодка
Працягласць1,2 км
Аўтобусныя маршруты57
Ранейшыя назвыАрхірэйская, Бэнца
Паштовы індэкс220088
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыяправіць

На карце Мінска 1858 года месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі горада.[2] Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.[3]

На гарадской карце 1898 года вуліца мела толькі палову сваёй сённяшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжавання са Шпітальнай (пазней — Фрунзенскай)[4] і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым боку знаходзіліся казармы.[5]

У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава[6]. Спадарожнік па Мінску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча».[7] На гарадской карце 1934 года назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».[8]

У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імем нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бенца.[9] Толькі пасля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да мінскага гістарычнага раёна, з якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.

Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым боку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага перыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Свіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).[6]

У мінскім гарадскім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная наменклатура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».[10]

У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй[11], а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары вуліцы дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжавання вуліц Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue[12]

Забудоваправіць

Гістарычна забудова вуліцы была адметная тым, што вялася амаль выключна па левым боку вуліцы: сёння толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар.

Галерэяправіць

Зноскі

  1. У Мінску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы. telegraf.by (27 верасня 2013). Праверана 3 лістапада 2013.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). karty.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
  3. Сацукевіч, Іван. Архіўная копія(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 6 ліпеня 2018.
  4. Гэтая частка Шпітальнай вуліцы ад Вясёлай і да чыгункі цяпер не існуе.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). pravapis.org. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2018.
  8. План Мінска 1934 г.. karty.by. Праверана 14 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
  9. Перайменаванні мінскіх вуліц падчас нямецкай акупацыі. Мінск.by. Праверана 16 жніўня 2013.
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). pravapis.org. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2014. Праверана 6 ліпеня 2018.
  11. Ракіцкі, Вячаслаў. Мінск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды». 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (18 снежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012.
  12. .БелаПАН. Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Свіслачы. Наша Ніва (7 мая 2013). Праверана 16 жніўня 2013.
  13. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  14. МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020

Літаратураправіць

Спасылкіправіць

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста