Вольха чорная

Вольха чорная або клейкая[3][4], Альшына[5][6], Алешына[6], Альшына чорная[7], Альховіна[7][8], Вольха звычайная[9] (Alnus glutinosa) — від лістападных дрэў роду Вольха (Alnus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae)[10].

Вольха чорная

Агульны выгляд дарослага дрэва.
Марбург, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alnus glutinosa (L.) Gaertn., 1791

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19470
NCBI  3517
EOL  1145874
GRIN  t:2448
IPNI  107664-1
TPL  kew-6364

Назваправіць

Лацінскі відавы эпітэт лац.: glutinosa азначае «ліпкі» і звязаны з ліпкім маладым лісцем расліны. Відавы эпітэт у беларускай мове («чорная») звязаны з колерам кары гэтага дрэва[11].

Сінонімыправіць

У сінаніміку лацінскай назвы ўваходзяць:

Батанічнае апісаннеправіць

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Плады і насенне

Дрэвы вышынёй да 35 м, са ствалом да 90 см у дыяметры[13]:180, часта шматствольныя. Галіны амаль перпендыкулярныя ствалу. Крона пірамідальная або яйкападобная ў маладосці, з часам становіцца круглявай (акружнасць у гэты час дасягае 12 і больш метраў). Расце шпарка, асабліва ва ўзросце з 5 да 10 (20[14]) гадоў. Поўнага развіцця дасягае ў 50-60 гадоў. Жыве звычайна да 80-100 гадоў, хоць вядомыя і 300-гадовыя асобнікі[15]. Пнёвы параснік дае да 60 гадоў, самы багаты ва ўзросце 20-40 гадоў[16]. Каранёвых атожылкаў не дае.

Каранёвая сістэма павярхоўная. На каранях утвараюцца гронкамі клубеньчыкі дзякуючы сімбіёзу з бактэрыямі-азотфіксатарамі (Schinzia alni).

Галіны трохгранныя або круглыя​​, гладкія або з рэдкімі валасінкамі, у маладосці клейкія, пазней толькі са светлымі жаўлакамі, што вылучаюць смалістае рэчыва, якое ўтварае на іх смалісты налёт, чырванаватыя, бурыя або зелянява-бурыя, з добра прыкметнымі, даволі частымі рудаватымі сачавічкамі[10].

Кара ствала спачатку зелянява-бурая, бліскучая, усыпаная папярочнымі светлаватымі сачавічкамі, становіцца цёмнай, амаль чорнай або зелянява-цёмна-карычневай, з узростам расколістай[10]. На старых ствалах утвараецца чарнаваты пласт коркі. Вольха чорная належыць да групы дрэў з максімальным прыростам драўніны ў сярэднім узросце ў чыстых пасадках[13]:182.

Драўніна мае аранжавую афарбоўку.

Пупышкі і лісцеправіць

Пупышкі зваротнаяйкападобныя, тупыя або астраватыя, даўжынёй 9—15[17]:125 мм, адхіленыя, спачатку клейкія, пасля сухія, буравата-чырвоныя або цёмна-бурыя, густа засаджаны васковымі струпамі, на ножках, з трохслядовым ліставым рубцом.

Лісце супраціўнае (лістаразмяшчэнне па формуле 13), простае, круглявае або няправільна-авальнае, даўжынёй 4[18]—9[17]:61(12[18]) см, шырынёй (3[17]:61)6—7[17]:61(10) см, на канцах тупое або з невялікай выемкай, ля аснавання шырока-клінаватае або круглявае, у ніжняй частцы цэльнакрайняе, вышэй гародчата-пільчатае або двойчыбуйназубчатае, на хвосціках даўжынёй 1-2 см. Маладое — клейкае, спелае — зверху голае, цёмна-зялёнае з абодвух бакоў, слаба бліскучае, з кропкавымі залозкамі, знізу святлейшае, толькі з рудымі бародкамі валасінак ў кутах жылак.

Суквецці і кветкіправіць

Злева направа:
Лісце. Мужчынскія і жаночыя кветкі

Тычынкавыя кветкі дробныя, складаюцца з чатырохраздзельнага калякветніка з чатырма тычынкамі з жоўтымі пылавікамі; на тры кветкі адна пяцілопасцевая прыкветкавая лускавінка; у канчатковых катахах 4—7[18](8) см, ад жаўтлява-карычневых да чырванавата-карычневых. Падчас цвіцення стрыжань мужчынскай кветкі выцягваецца і становіцца мяккім, з-за чаго катах павісае. Кветкі прымаюць перакуляюцца, што абараняе пылавікі ад намакання. Пылок падае на лускавінкі ніжэйшых каташкоў, адкуль здзімаецца ветрам[14].

Песцікавыя шышачкі — па 3—5 на бязлістых ножках, якія звычайна даўжэйшыя за іх[18], даўжынёй 12—(15[18])20 мм, дыяметрам 10 мм, чырванаватыя. Рыльцы ніткападобныя, чырванаватыя, выходзяць за край пяцілопасцевай прыкветкавай лускавінкі. Унутры кожнай прыкветкавай лускавінкі размяшчаецца па дзве кветкі[14]. Прыкветкавыя лускавінкі разросшыся ўтвараюць пяціраздзельныя, спачатку зялёныя, а пасля бурыя, моцна патоўшчаныя лускавінкі суплоддзя (шышачкі).

Цвіце ранняй вясной, да з’яўлення лісця, у красавіку — маі[18]. Цвіценне да распускання лісця робіць зручнейшым апыленне кветак[14].

Плады і насеннеправіць

Плод — шышка (1)2—2(3) см даўжынёй і (1)2[17]:209—2,5[18] мм шырынёй, спачатку зялёная, да восені цёмна-чырванавата-бурая, яйкападобная, амаль круглявая, з моцна пляскатым, прамым або слабавыемкавым аснаваннем і вострай верхавінай, са скурыстым, вельмі вузкім, празрыстым крылом, сабраны па тры — чатыры разам, кожная на доўгім хвосціку. Пад кожнай лускавінкай сядзяць па два пляскатыя, 2-4 мм даўжынёй, чырванавата-бурыя арэшкі з вельмі вузкім празрыстым абадком і з вельмі кароткімі засохлымі на вяршыні рэшткамі слупка. Шышкі у Цэнтральнай Расіі спеюць у верасні — кастрычніку, усю зіму вісяць закрытымі і толькі вясной, у сакавіку, а то і раней, пачынаюць раскрывацца, вызваляючы насенне, што падае прама на снег. Насенне разносіць вецер або, калі ўпадзе на ​​снег ці ў ваду, нясе цячэнне ручаёў і рэчак[14].

Пладаносіць амаль штогод, але вялікі плён праз 3-4 гады. Гады са слабым ураджаем здараюцца вельмі рэдка[13]:183. Расліны пачынаюць плоданасіць з 10 — 12(15[14])-гадовага ўзросту пры росце на волі і ў 40-гадовым узросце ў пасадках. У 1 кг да 909 тысяч арэшкаў; вага 1000 арэшкаў ад 0,7 да 1,5 г. Усходжасць насення захоўваецца два — тры гады (адзін год[14]).

Злева направа:
Мужчынская кветка (павялічана). Жаночыя кветкі (павялічана). Насенне.

Распаўсюджанне і экалогіяправіць

Чорнаалешнікавая багна. Брандэнбург, Германія
Чорнаалешнік з прымешкам бярозы. Фінляндыя

Арэал — зона ўмеранага клімату ў заходняй частцы Азіі і амаль паўсюль у Еўропе; паўночныя краіны Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс). Занесена і натуралізавалася ў многіх частках Зямлі, прычым у Паўночнай Амерыцы паводзіць сябе агрэсіўна, месцамі прадстаўляючы пагрозу мясцовым відам.

На Беларусі распаўсюджваецца на нізінных балотах, у поймах рэк, па берагах азёр па ўсёй тэрыторыі[10]. Утварае чорнаалешнікавыя лясы, найбольшыя масівы якіх на Палессі[10] і Цэнтральнабярэзінскай раўніне.

Вольха чорная святлалюбная, расце ў багата ўвільготненых праточнымі водамі месцах, на нізінных балотах (алешнікавыя багны), у забалочаных лясах і поймах рэк, па берагах азёр, днах яроў і яроў-далін, ля крыніц, курцінамі на астравах. Добра расце на моцна ўгноеных глебах з вялікім увільгатненнем, расце таксама і на насычаных паветрам глебах з грунтавымі водамі. На параўнальна сухіх, нават пясчаных глебах можа расці пры неглыбокім заляганні грунтавых вод, а на моцна ўвільготненых глебах можа расці і пры гарачым клімаце. Глебы могуць быць ад тарфяна-балотных да перагнойна-глеевых.

Тыпавы від лясной і лесастэпавай зоны, заходзіць у стэпавую зону па далінах рэк. Расце прымешкай у ясеневых, дубовых, яловых лясах, бярэзніку з бярозы пушыстай, зрэдку ў асінніку, а на лішне ўвільготненых глебах утварае чыстыя пасадкі, так званыя чорнаалешнікавыя багны, або чорнаалешнікі. Утварае таксама ў якасці садамінанту шырокаліста-чорнаалешнікавыя лясы, у дрэвастоі якіх ёсць дуб звычайны, бяроза пушыстая, ліпа драбналістая.

У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай часці, акрамя паўночных раёнаў і крайняга поўдня; на поўнач ад 63° паўночнай шыраты расце па адным на паўднёвым узбярэжжы Белага мора і каля станцыі Лоўхі  (руск.), у Прычарнамор’і сустракаецца ў плаўнях Дняпра, Днястра і Буга, расце ў Заходняй Сібіры (ад Урала да ніжняга цячэння Табола, ізалявана ў раёне Омска), у Крыме і на Паўночным Каўказе[19]. Звычайная ў Ленінградскай вобласці, дзе сустракаецца па адной ці ўтварае лясы па краях балот, берагах рэк, ручаёў, на ўзбярэжжы Фінскага заліва. На Украіне паўсюдна ўтварае чыстыя пасадкі па берагах рэк, рачных далінах, балотах і вільготных ярах, але ў Крыме сустракаецца толькі зрэдку ў выглядзе асобных дрэў і невялікіх груп у гарах[20]. У Казахстане расце ў раёне Кушмуруна  (руск.), Актабэ  (руск.) (станцыя Мартук, рака Ілек), гарах Ерэйментау  (руск.), раёне Каркаралінска, Баянаула  (руск.), зрэдку ў пасадках Алматы[18]. Найбольш распаўсюджана ў Беларускім і Украінскім Палессі, на поўдні Прыбалтыкі і ў цэнтральных раёнах Еўрапейскай часткі Расіі.

Вольха чорная — даволі патрабавальнае да глебаў, марозаўстойлівае, святлалюбнае, але і ценевынослівае дрэва.

Ахоўны статусправіць

Вольха чорная ўключана ў Чырвоныя кнігі Казахстана, Малдавіі і Омскай вобласці[21].

Вольха чорная ўключана ў Чырвоны спіс IUCN[22].

Хімічны складправіць

Лісце багатае бялкамі (да 20 %), тлушчамі (да 6 %), вітамінам C, карацінам, флаваноідамі, смалянымі кіслотамі. Выкарыстоўваюцца ў медыцынскай практыцы і народнай медыцыне як супрацьзапаленчы і вяжучы сродак, пры ларынгіце і іншых прастудных захворваннях. Кара ўтрымлівае эфірны алей, вітамін PP[15].

Значэнне і ўжываннеправіць

Лекавая, драўнінная, меданосная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная, фітамеліяратыўная і кармавая расліна.

Вольха чорная незаменная пры аблясенні мокрых месцаў, багнаў і гразкіх узбярэжжаў.

Кара і шышкі — крыніца дубільных рэчываў і фарбавальнікаў для скуры і воўны (дае жоўты, чырвоны і чорны колеры)[16]. Карычневую фарбу атрымліваюць з пупышак[15]. На Каўказе фарбуюць настоем альховай кары таксама сукно і шоўк.

Пчолы збіраюць на расліне пылок і смалістыя выдзяленні на пупышках і лісці, з якіх выпрацоўваюць праполіс[16].

Лісце альшыны ўтрымлівае шмат пратэіну (да 20 % і больш), сырога тлушчу (6 %), параўнальна нямнога клятчаткі (14-22,0 %), вітамін С, карацін, кальцый. Яно добра паядаецца дзікімі жывёламі, авечкамі і козамі (пераважна ў сухім выглядзе)[14]. Лісце добра ядуць трусы.

Медыцынскае выкарыстаннеправіць

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць шышкі вольхі (лац.: Fructus Alni)[10], якія збіраюць позняй восенню ці зімой, сушаць на гарышчах, пад падстрэшкамі або ў сушылках са штучным абаграваннем[23]. Лекавае прымяненне маюць таксама лісце (лац.: Folia Alni) і кара маладых галін вольхі (лац.: Cortex Alni)[10].

Адвары і настойкі яе шышак выкарыстоўваюць як вяжучы сродак пры энтэрытах і калітах[23], а таксама як процізапаленчы сродак пры апёках і запаленнях скуры і як кроваспыняльны сродак пры кроватачывасці дзяснаў[10][24].

Экстракт кары і лісця валодаюць супрацьзапаленчым, спазмалітычным і жоўцегонным дзеяннем; водны і спіртавы экстракт шышак — антыаксідантнымі, мембарапратэктыўнымі, анальгезійнымі, антыэксудатыўнымі  (руск.) і антыпраліфератыўнымі ўласцівасцямі, праяўляюць антыбактэрыяльную і супрацьпухлінную  (руск.) актыўнасць; экстракт суквеццяў і пылок — антыпратазойную  (руск.)[10].

Драўнінаправіць

Драўніна вольхі  (руск.)

Драўніна абалонная, буйнаслойная, мяккая і лёгкая, але далікатная, больш трывалая ў вадзе, у толькі што ссечанай вольхі белая, на паветры хутка прымае светла-чырвоную афарбоўку. Гадавыя пласты  (руск.) прыкметныя на ўсіх разрэзах.

Драўніну выкарыстоўваюць у сталярнай і мэблевай справе[14], з яе робяць таксама шпулькі і ткацкія чаўнакі[15].

Драўніна ідзе таксама на выраб скрынь для дарагіх прадуктаў, такіх як цыгары, чай і г. д.[14]. Роўныя ствалы выкарыстоўваюць як слупы для платоў або паль  (руск.). Вольсе, у асаблівасці той, што расла на вільготным месцы, часта аддаюць перавагу пры рубцы калодзежных зрубаў і іншых падводных збудаванняў[14]. Ідзе на палі, вадаправодныя жолабы, падпоркі ў шахтах.

Вугаль лічыўся добрым для падрыхтоўкі пораху.

Альховыя дровы — выдатнае гарачае паліва для печаў; сяляне Сярэдняй Расіі лічаць, што яны выпальваюць лішнюю сажу з комінаў, асабліва пасля бярозавых дроваў; пілавінне і стружка — лепшыя пры вэнджанні рыбы.

Хваробы і шкоднікіправіць

Патагенныя грыбыправіць

На вольсе чорнай паразітуюць некалькі відаў аскаміцэтаў роду Taphrina. Taphrina alni паражае жаночыя кветкі, вызывае лістападобныя разрастанні іх лускавінак; Taphrina epiphylla — з’яўленне «ведзьміных мётлаў», плямістасць і зморшчванне лісця; Taphrina sadebeckii — плямістасць лісця; Taphrina tosquinetii — скручванне і адміранне парасткаў, гіпертрафію і зморшчванне лісця[25], сумкі гэтага віду грыбоў пакрываюць ліставыя пласцінкі вольхі шэрым налётам[26].

Plasmodiophora alnus вызывае ракавыя пухліны на каранях[14].

Вольха чорная пашкоджваецца жуком Agelastica alni.

Класіфікацыяправіць

Таксанаміяправіць

Від Вольха чорная ўваходзіць у род Вольха (Alnus) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).


 яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
 ячэ 1—2 роды 
     
 парадак Букакветныя  падсямейства Бярозавыя  вид
Вольха чорная
        
 аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя  сямейства Бярозавыя  род
Вольха
  
       
 яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
 яшчэ адно падсямейства, Coryloideae
(згодна Сістэме APG II)
 яшчэ каля 45 відаў
   

Падвідыправіць

У межах віду вылучаны чатыры падвіды[27]:

  • Alnus glutinosa subsp. antitaurica Yalt. — Цэнтральная і Паўднёвая Турцыя
  • Alnus glutinosa subsp. barbata (C.A.Mey.) Yalt. — ад Паўночна-Усходняй Турцыі да Паўночнага Ірана
  • Alnus glutinosa subsp. betuloides (C.A.Mey.) Yalt. — Паўднёва-Усходняя Турцыя
  • Alnus glutinosa subsp. glutinosa — ад Еўропы да Заходняй Сібіры і Турцыі

Дэкаратыўныя садовыя формыправіць

Alnus glutinosa ‘Imperialis’ у Нацыянальным батанічным садзе Бельгіі  (англ.) ў Мейсе  (англ.)

Мае некалькі дэкаратыўных садовых формаў, якія адрозніваюцца формай кроны, афарбоўкай і формай ліставай пласцінкі[28]:

  • Alnus glutinosa f. pyramidalis Dipp. — «пірамідальная», крона вузкапірамідальная; лісце шырэйшае і карацейшае, чым у тыповай формы. Добрая ў адзіночных, невялікіх групавых і алейных пасадках;
  • Alnus glutinosa f. laciniata (Leske) Willd. — «разрэзаналіставая», лісце глыбокалопасцевае, лопасці яйкападобныя або ланцэтныя, зубчастыя або амаль суцэльныя. Дрэва вышынёй да 12-18 м. Расце ў Калінінградзе, у Бантышаве (Данбас), Стрыйскім парку  (руск.) ў Львове, Куранёўскім парку  (руск.) ў Кіеве, Харкаве, Палтаве, Трасцянцы, Умані[29]:151. Ёсць у Нацыянальным батанічным садзе Бельгіі ў Мейсе[30];
  • Alnus glutinosa f. imperialis (Lern.) Kirchn. — «царская», лісце драбнейшае і больш глыбока разрэзана, чым у папярэдняй формы, з лінейнымі цэльнымі лопасцямі; з узростам расліны становяцца больш элегантнымі. Расце ў парку Сафіеўка  (руск.), у Палтаве, у Харкаве[29]:151. Ёсць у Нацыянальным батанічным садзе Бельгіі ў Мейсе[30];
  • Alnus glutinosa f. incisa Willd. — «выразна́я», з маленькімі, амаль круглявымі, глыбокалопасцевым або пёрыстым лісцем і закругленымі зубчастымі лопасцямі. Расце ў Трасцянецкім парку  (укр.) Чарнігаўскай вобласці[29]:151. Ёсць у Нацыянальным батанічным садзе Бельгіі ў Мейсе[30];
  • Alnus glutinosa f. quercifolia Loud. — «дубалісцевая», з глыбокалопасцевым лісцем, якое нагадвае лісце дуба звычайнага (Quercus robur), хвосцікі лісця чырвоныя, краі лопасцяў зубчастыя. Расце ў дэкаратыўным гадавальніку Мліеўскай станцыі пладаводства  (укр.) (Украіна) і ў Харкаве[29]:151;
  • Alnus glutinosa f. sorbifolia Dipp. — «рабіналісцевая», з пёрыста-лопасцевым лісцем, лісты часткова перакрываюць адзін аднаго;
  • Alnus glutinosa f. Aurea Versch. — «залацістая», лісце мае ярка-жоўтую афарбоўку; аднак, у абласцях з гарачым летам яна можа знікаць. Расце ў Бантышаўскім і Краснакуцкім парках на Украіне[29]:182.

Вольха ў культурыправіць

У тапаніміцыправіць

Горад Цурупінск  (руск.) меў першапачатковую назву Алеш’е, затым Алешкі па чорнай альшыне, якая расце ў яго ваколіцах[31].

У мастацтвеправіць

Л. Рынг  (руск.). «Ствалы альшыны», 1893. Калекцыя яе вялікасці каралевы Маргрэтэ II

Дацкі мастак Л. Рынг  (руск.) намаляваў альховае балота на сваёй карціне «Ствалы альшыны»

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва Вольха клейкая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. а б Federowski M. Lud Białoruski na Rusi litewskiej. Kraków, I, 1897
  7. а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  9. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  10. а б в г д е ё ж з Ольха черная, или клейкая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 114-117. — 592 с. — 120 000 экз.
  11. проф. ДГЛИ Овсянников Г. Ф. Лиственные породы. Пособие для учащихся и лесных специалистов. — Владивосток: ОГИЗ — Далькрай, 1931. — С. 71—74. — 376 с.
  12. а б в Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  13. а б в Бекмансуров М. В. и др. Книга 1 // Восточноевропейские широколиственные леса: история в голоцене и современность. — М., 2004. — 479 с.
  14. а б в г д е ё ж з і к л Нейштадт М. И. Определитель растений средней полосы европейской части СССР. Пособие для средней школы. — М.: ГУПИ МП РСФСР, 1954. — С. 167—168. — 495 с.
  15. а б в г Лантратова А. С. Деревья и кустарники Карелии: Определитель. — Петрозаводск: Карелия, 1991. — С. 115—116. — ISBN 5-7545-0369-5.
  16. а б в Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 429. Alnus glutinosa (L.) Gaerth. — Ольха клейкая, или чёрная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 27. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
  17. а б в г д Чепик Ф. А. Определитель деревьев и кустарников: Учеб. пособие для техникумов. — М.: Агропромиздат, 1985. — 232 с.
  18. а б в г д е ё ж Флора Казахстана / Гл. ред. акад. АН КазССР Павлов Н. В.. — Алма-Ата: Издат. АН КазССР, 1960. — Т. 3. — С. 66.
  19. Соколов С. Я., Связева О. А., Кубли В. А. Том 1. Тиссовые — Кирказоновые // Ареалы деревьев и кустарников СССР. — Л.: Наука, 1977. — С. 101—102.(недаступная спасылка)
  20. Вовк А. Г. и др. Определитель высших растений Крыма / Под общей ред. проф. Рубцова Н. И.. — Л.: Наука, 1972. — 550 с.
  21. Ольха чёрная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  22. Alnus glutinosa// www.iucnredlist.org (англ.) (Праверана 17 красавіка 2011)
  23. а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 217. — ISBN 5-06-000085-0.
  24. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.
  25. Каратыгин И. В. Порядки Тафриновые, Протомициевые, Экзобазидиевые, Микростромациевые. — СПб.: Наука, 2002. — С. 27—30. — (Определитель грибов России). — ISBN 5-02-026184-X.
  26. Горленко М. В.  (руск.) и др. Жизнь растений в шести томах / Гл. ред. чл.-корр. АН СССР, проф. Фёдоров Ал. А.. — М.: Просвещение, 1976. — Т. 2. Грибы. — С. 110.
  27. Паводле інфармацыі Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю, Вялікабрытанія. Гл. Раздзел «Спасылкі»
  28. Колесников А. И. Декоративная дендрология. — М., 1974. — С. 467—468.
  29. а б в г д Колесников А. И. Декоративные формы древесных пород. — М.: Минкомхоза РСФСР, 1958. — 272 с.(недаступная спасылка)
  30. а б в Alnus glutinosa Архівавана 8 лістапада 2014. — афіцыйны сайт Нацыянальнага батанічнага саду Бельгіі (англ.) (Праверана 15 красавіка 2011)
  31. проф., дейст. член АН КазССР Павлов Н. В. Ботаническая география СССР / Отв. ред. проф. Культаисов М. В.. — Алма-Ата: Изд-во АН КазССР, 1948. — С. 189. — 704 с. Архівавана 7 студзеня 2014.

Літаратураправіць

  • Комаров В. Л. Род 365. Ольха — Alnus Mill. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 311—312. — 762 + XXVI с. — 5 175 экз.
  • Соколов С. Я., Стратонович А. И. Род 2. Alnus Mill. — Ольха // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 345—346. — 612 с. — 2 500 экз.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 429. Alnus glutinosa (L.) Gaertn. — Ольха клейкая, или чёрная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 27. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Часть 1. Цветковые растения // Жизнь растений / Под. ред. Тахтаджяна А. Л.. — М.: Просвещение, 1980. — С. 317—318. — 430 с. Архівавана 2 лютага 2014.
  • Цветковые растения, их химический состав, использование; семейства Magnoliaceae — Limoniaceae // Растительные ресурсы СССР / Под. ред. Фёдорова Ал. А.. — Л.: Наука, 1984. — С. 160—162. — 460 с.(недаступная спасылка)
  • проф. ДГЛИ Овсянников Г. Ф. Лиственные породы. Пособие для учащихся и лесных специалистов. — Владивосток: ОГИЗ — Далькрай, 1931. — С. 71—74. — 376 с.
  • Нейштадт М. И. Определитель растений средней полосы европейской части СССР. Пособие для средней школы. — М.: ГУПИ МП РСФСР, 1954. — С. 167—168. — 495 с.
  • В. И. Чопик  (укр.), Л. Г. Дудченко  (укр.), А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины  (укр.)» Справочник; Киев, Навукова думка  (укр.), 1983. (руск.)
  • Єлін Ю. Я., Зерова М. Я.  (руск.), Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ, 1979. — 440 с.

Спасылкіправіць

  • Вольха чорная на сайце USDA NRCS
  • Alnus glutinosa у базе даных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, Вялікабрытанія (Праверана 5 студзеня 2011)
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЮпітэр (планета)Адмысловае:RecentChangesАнгкор-ВатКарлес ПучдэмонВялікабрытаніяАдмысловае:SearchСтакгольмСвяшчэнная Рымская імперыяСёмы сынКукурузаАндрусь ТакіндангУладзімір КараткевічГай Юлій ЦэзарВікіпедыя:ФорумСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаСмарт-кантрактНацыяналізмУННВВасіль БыкаўКанадаМодуль:Namespace detect/dataУдзельнік:Мацей Міканораў/AP$ENTБеларусьГеркуланумКаралеўскія батанічныя сады К’юЕгіпетХрышчэнне РусіВольха чорнаяФэнтэзіВікіпедыя:СупольнасцьКатэгорыя:Жывёлы паводле алфавітаGoogle MapsВалерый Станіслававіч МянжынскіВікіпедыя:ДаведкаБеларуская моваЯдзерная рэакцыяSpecial:SearchВікіпедыя:Да выдаленняАгнэта ФэльтскугАляксандр Валер’евіч ХаджаеўІнданезіяВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяKufar.byПартал:Актуальныя падзеіЧэмпіянат свету па футболе 2022Янка КупалаPornhubМалавіOnliner.byГамеланТэракт у «Крокус Сіці Холе»Якуб КоласВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБрамбіБразіліяКаірМінскАсташынКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіКарым БенземаВікіпедыя:Праект:WikiGap 2024 BelarusШаблон:Арыфметычныя аперацыіІерыхон (тэлесерыял)Напалеон I БанапартВялікдзеньВялікае Княства ЛітоўскаеЧэхіяМастурбацыяРымска-Каталіцкая ЦаркваБелсатКузьма ЧорныФранцыск СкарынаЗнак бядыКастусь КаліноўскіuknytМука120-я зенітна-ракетная брыгадаСпіс беларускіх імёнДжон Рональд Руэл ТолкінТадэвуш КасцюшкаБясхвостыя земнаводныяПартал:Беларусь/Праўладны ліст спартсменаўТобі АлдэрвейрэлдКарл XIV ЮханВікісховішчаЧырвоным па БелымІнструкцыя па транслітарацыіMuroveiУльтраправыяАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеВікіпедыя:Паведамленні пра памылкіБаварыяMelodifestivalenАлегзандрыяПрыслоўеУдзельнік:DBaturaЖуліу Баптыста